Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

1969 г.- ЦК КПСС i Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў"; Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і. 1971 г. - Папраўча-працоўны кодэкс БССР. 1972г. - Кодэкс законаў аб працы БССР. 1984г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і

інш.

81. канстытуцыя Беларускай ССР 1978 г. прычыны прыняцця, агульная характарыстыка

14 красавіка 1978 г. была прынята Канстытуцыя Беларускай ССР, якая была пабудавана ў поўнай адпаведнасці з Канстытуцыяй CCCР.

Канстытуцыя БССР 1978 г. складалася з 10 раздзелаў і 19 глаў. Першы раздзел "Асновы грамадскага ладу і палітыкі БССР": ўключаны палажэнні аб палітычнай і эканамічнай сістэме, аб сацыялістычнай уласнасці на сродкі вытворчасці ў дзяржаўнай (агульнанароднай) і калгасна-кааператыўнай форме, аб асабістай уласнасці грамадзян, аснову якой павінны былі складаць працоўныя даходы, а таксама аб сацыяльным развіцці і культуры, знешнепалітычнай дзейнасці БССР і абароне сацыялістычнай Айчыны.

Другі раздзел "Дзяржава і асоба": прысвечаны грамадзянству БССР, пытанням забеспячэння раўнапраўя грамадзян, іх асноўным правам, свабодам і абавязкам. Абвяшчаліся роўныя правы грамадзян на жыллѐ, ахову здароўя, карыстанне дасягненнямі культуры, удзел у кіраванні дзяржаўнымі справамі, аб'яднанне ў грамадскія арганізацыі і інш.

Трэці раздзел "Нацыянальна-дзяржаўная і адміністрацыйна-

тэрытарыяльная будова БССР": гаварылася аб уваходжанні рэспублікі ў склад Саюза ССР і аб паўнамоцтвах Беларускай ССР. Чацвѐрты раздзел "Саветы народных дэпутатаў і парадак іх выбрання": замацоўваліся сістэма і прынцыпы дзейнасці Саветаў народных дэпутатаў, выбарчая сістэма, асновы прававога статусу народнага дэпутата. Раздзел пяты "Вышэйшыя органы дзяржаўнай улады і кіравання БССР": змяшчаў нормы, якія вызначалі месца і ролю Вярхоўнага Савета як вышэйшага органа дзяржаўнай улады рэспублікі, парадак фарміравання і дзейнасці Прэзідыума Вярхоўнага Савета, а таксама склад і кампетэнцыю ўрада - Савета Міністраў Беларускай ССР. Шосты раздзел

"Мясцовыя органы дзяржаўнай улады і кіравання ў БССР": гаварылася аб парадку фарміравання і дзейнасці мясцовых Саветаў і іх выканкомаў. Сѐмы раздзел: быў прысвечаны дзяржаўнаму плану эканамічнага і сацыяльнага развіцця і дзяржаўнаму бюджэту БССР. Восьмы раздзел "Правасуддзе, арбітраж і пракурорскі нагляд": парадк фарміравання судовых органаў рэспублікі, ажыццяўленне правасуддзя толькі судом, вядзенне судаводства на беларускай ці рускай мове або на мове большасці насельніцтва дадзенай мясцовасці, пракурорскі нагляд і падпарадкаванне органаў пракуратуры Генеральнаму пракурору СССР. Дзевяты раздзел прысвячаўся гербу, сцягу, гімну і сталіцы БССР.

БССР з'яўляецца суверэннай сацыялістычнай дзяржавай, якая самастойна ажыццяўляе дзяржаўную ўладу на сваѐй тэрыторыі (арт. 68).

82.узнаўленне знешне-палітычнай дзейнасці Беларускай ССР. Удзел БССР у стварэнні ААН.

Воссоздание внешнеполитеческой деятельности БССР. Участие БССР в воссоздании ООН.

1лютага 1944 года Вярхоўны Савет СССР прыняў закон” Аб прадстаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх адносін і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым народнага камісарыяту замежных спраў з усесаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі”. Закон замацаваў права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзаржавамі. Заключаць з імі пагадненні, абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. Ў сувязі з гэтым,

Вярхоўны Савет СССР 24 сакавіка 1944 года прыняў закон “Аб утварэнні народнага камісарыяту замежных спраў”, унес шэраг адпаведных дапаўненняў

уКанстытуцыю БССР 1937 года.

26сакавіка 1946 года наркамат замежных спраў быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Міністэрства замежных спраў разгарнула вялікую працу ў вобласці міжнародных адносін, падцвярджэннем таму з’явіўся ўдзел БССР разам з 50 дзяржавамі ў стварэнні ААН і ў распрацоўцы яе ўстава.

Асноўныя напрамкі дзейнасці БССР на міжнароднай арэне:

1.Заключэнне шматбаковых дагавораў з замежнымі дзяржавамі

2.Удзел у міжнародных канферэнцыях (40-70 гады – больш, чым у 300 канферэнцыях)

3.Удзел у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права

4.Удзел у перагаворах з замежнымі дзяржавамі

83. міжнародная дзейнасці Беларускай ССР у 50-80 г. ХХст.

Упасляваенны перыяд далейшае развіццѐ атрымалі міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР, такія як непасрэдныя перагаворы з замежнымі дзяржавамі. Восенню 1944 г. праводзіліся беларуска-польскія перагаворы па пытанні змянення лініі дзяржаўнай граніцы.

Асобае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займала заключэнне многабаковых дагавароў з замежнымі дзяржавамі (Парыжская мірная канферэнцыя 1946).

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права ажыццяўляўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перагавораў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на многабаковай аснове. БССР заўсѐды прымала ўдзел у розных міжнародных (міжурадавых) канферэнцыях, што спецыяльна склікаліся для кадыфікацыі асобных галін і інстытутаў міжнароднага права. Разам з дэлегацыямі СССР і УССР дэлегацыя Беларускай ССР удзельнічала

ўрабоце Дыпламатычнай канферэнцыі па абароне ахвяр вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. На гэтай канферэнцыі былі выпрацаваны канвенцыі аб паляпшэнні лѐсу раненых, хворых і асоб, якія пацярпелі караблекрушэнне; аб абыходжанні з ваеннапалоннымі; аб абароне цывільнага насельніцтва ў час вайны і інш.

У1954 г. прадстаўнікі БССР удзельнічалі ў рабоце Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту, у 1958 і

1960 гг. - у Жэнеўскай і Брусельскай канферэнцыі па кадыфікацыі важнейшых нормаў дыпламатычнага права, у 1963 г. - у Венскай канферэнцыі па консульскіх зносінах і імунітэтах, а таксама ў канферэнцыях па паветраным праве ў Гаазе (1970), Манрэалі (1971), Рыме (1973), па дарожным руху ў Жэневе (1968), па праве міжнародных дагавороў у Вене (1968 - 1969) і г.д.

Вялікай была дагаворная практыка БССР. Заключаныя рэспублікай дагаворы ахопліваюць самыя розныя бакі міжнароднага жыцця.

Прытрымліваючыся ва ўсіх пытаннях "узгодненай лініі сацыялізму", Беларуская ССР разам з СССР і УССР дабіліся прыняцця шэрагу актаў у абарону інтарэсаў працоўных у капіталістычных і тых краінах, што сталі на шлях развіцця, а таксама цэлага шэрагу дакументаў па раззбраенні. Пашыраліся міжнародныя сувязі БССР у галіне асветы, навукі і культуры.

Пасля ўступлення ў члены ААН БССР атрымала рэальную магчымасць лічыць сябе суверэнным і раўнапраўным удзельнікам міжнароднага права.

84. Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту БССР і распад СССР. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверынітэце БССР.

27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, якая адзначала, што Беларусь выбрала ўласны шлях развіцця, хоць і не выключала магчымасці аб'яднання разам з іншымі рэс-публікамі ў новы Саюз. У сакавіку 1991 г. на рэферэндуме большасць насельніцтва рэспублікі выказалася за ўваходжанне ў абноўлены Саюз.

У сакавіку 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову "Аб канцэпцыі новага Саюзнага дагавора", у якой прадугледжвалася прызнаць мэтазгодным уваходжанне БССР у склад СССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную прававую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб'яднанні раўнапраўных суверэнных рэспублік. У гэтым жа дакуменце падкрэслівалася неабходнасць удзелу БССР у падрыхтоўцы Саюзнага дагавора. Адначасова быў прыняты Закон "Аб асноўных прынцыпах народаўладдзя ў БССР", артыкул 1

якога абвяшчаў, што ўся ўлада ў БССР належыць народу, які з'яўляецца носьбітам суверэнітэту і адзінай крыніцай дзяржаўнай улады ў рэспубліцы. Падкрэслівалася таксама, што выключнае права выступаць ад імя ўсяго народа рэспублікі належыць Вярхоўнаму Савету Беларускай ССР.

20 лютага 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон "Аб мясцовым самакіраванні і мясцовай гаспадарцы ў Беларускай ССР", якім вызначыў сістэму і эканамічную базу мясцовага самакіравання ў рэспубліцы, замацаваў асновы прававога становішча мясцовых органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

26 жніўня 1991 г., сесія Вярхоўнага Савета Беларусі прыняла Закон "Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР". Усе прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі, перадаваліся ва ўласнасць БССР. Гэтым самым прамое ўмяшанне Цэнтра ў гаспадарчае жыццѐ рэспублікі спынялася.

19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў Закон аб назве БССР, у адпаведнасці з якім яна пачала называцца "Рэспубліка Беларусь", а ў

скарочаных назвах - "Беларусь". Новым сцягам РБ з'явілася палотнішча з бела- чырвона-белай палосамі, а дзяржаўным гербам - герб "Пагоня". 18 кастрычніка

1991 г. быў прыняты Закон "Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь"

Закон аб мовах: ўстанавіў, што дзяржаўнай мовай РБ з'яўляецца беларуская. Гэта значыць, што кожны грамадзянін Беларусі павінен ведаць мову дзяржавы, у якой ѐн жыве, карыстацца ѐю ў якасці афіцыйных сродкаў зносін паміж людзьмі. Разам з тым РБ забяспечвае права свабоднага карыстання рускай мовай як мовай міжнацыянальных зносін.

Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі,

Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваѐ існаванне. 10 снежня 1991 г.

85.утварэнне СНД. Дзяржаўна – прававыя сувязі Рэспублікі Беларусь з Расіяй і краінамі бліжняга замежжа. Дагавор аб стварэнні саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі ад 8 снежня 1999 г.

Заключным акордам у набыцці РБ дзяржаўнага суверэнітэту з'явілася прыняцце 8 снежня 1991 г. пагаднення, якое падпісалі кіраўнікі Беларусі,

Расійскай Федэрацыі і Украіны, аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). У ім абвяшчалася, што СССР як суб'ект міжнароднага права і палітычная рэальнасць спыніў сваѐ існаванне. 10 снежня 1991 г. Вярхоўны Савет РБ ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні СНД і прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюзнага дагавора 1922 г., а 21 снежня 1991 г. на сустрэчы ў Алматы быў падпісаны пратакол да Белавежскага пагаднення аб утварэнні СНД, у адпаведнасці з якім на раўнапраўнай аснове ўтварылася Садружнасць 11 незалежных дзяржаў.

Статус дзяржаўнай незалежнасці Беларусі прызнаны міжнародным супольніцтвам. Паралельна з афармленнем і ўмацаваннем канстытуцыйых асноў дзяржавы адбываўся пераход да сістэмы гаспадарання, заснаванай на дзяржаўнай

іпрыватнай уласнасці, свабодзе прадпрымальніцкай дзейнасці, роўнасці правоў удзельнікаў рынкавых адносін. Гэты пераход патрабаваў удасканалення прававога рэгулявання перш за ўсѐ маѐмасных і звязанных з імі асабістых немаѐмасных адносін.

Потым-грузія.важн знач-дзярж-прав пагадн с рф.96-дагав аб ствар садр бел і рас,97-аб саюзе рас і бел.8 снежня 99-рб і рф закл дагавор аб ствар саюзнайдзярж.(збліж і уніфік зак-ва.)

86.Пераход РБ да дзярж. самастойнасці. Рэарганізацыя дзярж. органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў 1990.

27ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб

дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі.

Декларация о государственном суверенитете провозгласила «полный государственный суверенитет Республики Беларусь как верховенство, самостоятельность и полноту государственной власти республики в границах ее

территории, правомочность ее законов, независимость республики во внешних отношениях».

25 августа 1991 года Декларация о государственном суверенитете получила статус конституционного закона, на основании которого были внесены изменения и дополнения в Конституцию 1978 года. Новая Конституция Республики Беларусь была принята 15 марта 1994 года.

После референдума 1996 года День независимости начали отмечать в День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков 3 июля.

прыняцце Канстытуцыі РБ Актам юрыдычнага замацавання дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь з'явілася прыняцце яе Канстытуцыі.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая 30 сакавіка была апублікавана ў газетах "Звязда" і "Народная газета‖ і з гэтага дня ўступіла ў сілу. Яна складалася з прэамбулы, 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў.

Рэарганізацыя дзяржаўных органаў. Змены ў канстытуцыйным праве ў

1990 г.

падзел улады на 3 галіны. Вышэйшая: палата прадстаўнікоў з’яўляўся заканадаўчым органам-вярхоўнага савету РБ.(прын канстыт,законаў,кантр за іх выкан,пастановы,абран суддзяў).Асобая увага-статусу прэзідэнта. Рэгламентавалась дзейнасць кабінета міністраў.У канстытуцыі замацаваны прынцып вяршэнства права.Нац сход-вышэйшы прадстаўнічы і заканадаўчы орган.2 палаты-палата прадст і савет рэсп.

87. Актывізацыя міжнароднай дзейнасці РБ у канцы ХХ ст.

РБ. мела прадстаўніцтва пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае прадст-ва пры аан, юнеска ў парыжы. Міжнародныя арганізацыі працы,юнэска,магатэ.Для Беларусі ЮНЕСКА выступае ў ролі 1 з важных форм для кантакта і абмену інфармацыі у галінах адукацыі, навукі, культуры і камунікацый. Адлюстраванне аўтарытэта нашай краіны ў гэтай міжнар арганіз з’яўляецца абранне Беларусі ў Выканаўчую раду ЮНЕСКА на 2002-2006 гг. Супрацоўніцтва Беларусі з ЮНЕСКА мае практычны характар. Яно адкрывае перад нашай краінай магчымасці у абменах для прыцягнення міжнароднага вопыту, інфар матэрыялаў, экспертнай і тэхнічнай дапамогі. Міжнародныя дакументы, распрац ЮНЕСКА, з’яўляюцца добрай падставай для падрыхтоўкі праектаў заканадаўчых актаў і арыенціраў пры фарміраванні нацыянальнай палітыкі ў адпаведных галінах.

88. Канстытуцыя РБ 1994г.: прычыны распрацоўкі, гісторыя

прыняцця, хар-ка. Змяненні і дапаўненні да Канстытуцыі РБ, прынятыя на рэферэндуме 24 лістапада 1996 г.

Распрацоўка і прыняцце Канстытуцыі РБ. Актам юрыдычнага замацавання дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь з'явілася прыняцце яе Канстытуцыі. Распрацоўка Канстытуцыі пачалася ў 1990 годзе, калі Вярхоўны Савет Беларускай ССР 20 ліпеня прыняў пастанову "Аб выбранні Канстытуцыйнай камісіі" з 74 чалавек. У склад камісіі быў выбраны 61 народны

дэпутат Вярхоўнага Савета БССР, а таксама 8 навукоўцаў-юрыстаў і 5 практычных работнікаў праваахоўных органаў. Старшынѐй Канстытуцыйнай камісіі быў прызначаны Старшыня Вярхоўнага Савета БССР Мікалай Дземянцей, з кастрычніка 1992 года - Станіслаў Шушкевіч, а з пачатку 1994 года - Мечыслаў Грыб. Былі створаны дзве рабочыя групы з членаў Канстытуцыйнай камісіі і з ліку спецыяльна запрошаных вучоных і практыкаў, а пазней аб'яднаныя ў адну, якую ўзначаліў намеснік старшыні Вярхоўнага Савета В. Шаладонаў.

Першы праект Канстытуцыі быў падрыхтаваны летам 1991г. але падзеі жніўня і верасня 1991 года, прыпыненне дзейнасці КПСС-КПБ і наданне Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце сілы Канстытуцыйнага закона запатрабавалі ўнясення ў яго значных змен. У лістападзе 1991 года Вярхоўны Савет адобрыў праект Канстытуцыі ў першым чытанні і пастанавіў апублікаваць яго для ўсеагульнага абмеркавання. Пасля гэтага работа над ім працягвалася яшчэ ў 1992 і 1993 гадах і закончылася толькі ў пачатку 1994г.

15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якая 30 сакавіка была апублікавана ў газетах "Звязда" і "Народная газета‖ і з гэтага дня ўступіла ў сілу. Яна складалася з прэамбулы, 8 раздзелаў, 8 глаў і 149 артыкулаў.

Канстытуцыя РБ: гісторыкаправавая характарыстыка: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь — найвышэйшы закон, якім замацаваны прынцып вяршынства права. Дзяржава, усе яе органы і службовыя асобы дзейнічаюць у рамках Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ѐю актаў заканадаўства. Забеспячэнне правоў і свабодаў грамадзян Рэспублікі Беларусь ѐсць найвышэйшая мэта дзяржавы.

Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь усталѐўвае адказнасць дзяржавы перад грамадзянінам за стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы, а таксама адказнасць грамадзяніна перад дзяржавай за няўхільнае выкананне абавязкаў, ускладзеных на яго Канстытуцыяй.

Канстытуцыя гарантуе грамадзянам Рэспублікі Беларусь права на ахову здароўя, у тым ліку бясплатнае лячэнне ў дзяржаўных установах аховы здароўя. Асноўным Законам гарантуецца таксама бясплатная агульная сярэдняя, прафэсійна-тэхнічная адукацыя. Сярэдняя спэцыяльная і вышэйшая адукацыя даступная для ўсіх у адпаведнасці са здольнасцямі кожнага. Грамадзяне маюць права на сацыяльнае забеспячэнне ў старэчым узросце, у выпадку хваробы, інваліднасці і ў іншых выпадках, прадугледжаных законам. Канстытуцыя замацоўвае права кожнага грамадзяніна на юрыдычную дапамогу для ажыццяўлення і абароны правоў і свабодаў.

Канстытуцыя 1994 году абвясціла Рэспубліку Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Тэрмін «сацыяльна-прававая дзяржава» азначае, што асноўнай мэтай РБ з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыя яе інтарэсаў у рамках законаў. Канстытуцыя ўстанавіла новую форму дзяржаўнага кіравання. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы. Ён фармуе вышэйшы выканаўчы орган улады — урад (Савет Міністраў) і нясе адказнасць за яго дзейнасць.

Референдум 1996г. К 1996 году обострились противоречия между президентом и парламентом и страна вступила в полосу политического кризиса. В августе 1996 году президент Александр Лукашенко предложил провести референдум по внесению изменений и дополнений в Конституцию, существенно расширяющих права президента и превращающих республику из парламентскопрезидентской в президентскую, а также по ряду других вопросов, имевших большой общественный резонанс.

Вопросы, инициированные президентом: 1) О переносе Дня независимости на 3 июля — День освобождения Минска от немецко-фашистских захватчиков; 2) О внесении изменений и дополнений в Конституцию (предложенных президентом); 3) О введении свободной без ограничений купли-продажи земель сельскохозяйственного назначения; 4) Об отмене смертной казни.

Многие государства и международные органы, включая ОБСЕ, Совет Европы и Европейский союз, официально не признали результаты референдума и объявили их незаконными по причине того, что референдум проводился с серьѐзными процедурными нарушениями.

89.актывізацыя грамадска-палітычнай дзейнасці ў РБ у 1990 г. Стварэнне і дзейнасць палітычных партый.

Праца па стварэнні палітычных партый пачалася з абвяшчэння незалежнасці РБ.Першая дзейнасць рэгламентавалася кансытуцыйным законам аб грамацкім аб’яднанні паліт парыях(94).палітычныя партыі-добраахвотна аб’ядноўваліся, праследуючы палітычныя мэты, садеянне выражалі палітычную волю і удзел у выбарах. Членства не уплывала на абмежаванне правоў і свабоды.асобы,якія не маюуь права удзелу у палітычных партыях:прэзідэнт, суддзя, ваенныя, праваахоўнікі. Нельга ствараць партыі з мэтай змянення існуючага палітычнага ладу і канстытуцыі, Партыі: рэспубліканская партыя, камуністычная партыя жбеларусі.падзеел:за існуючую уладу і апазіц, аноч парыя ―надзея‖.

90.Развіццѐ права РБ у канцы ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства.

на мяжы стагоддзяў наів тэнд-кадыф зак-ва рб. Прынята каля 20 новых кодэксаў па важн галінам права.98г-мытны кодэкс,водны,грамадз і гаспад- працэс.99-аб зямлі,шлюбе і сям’і,паветраны,гпк,жыллѐвы,працоўны, крымін,кпк.знач роля-дэкрэты і указы прэзідэнта.

23 красавіка 1992г. вярхоўны савет рэспублікі прыняў пастанову “Аб канцэпцыі судова-прававой рэформы у РБ‖. Яна нацэльвае на стварэнне самастойнай і незалежнай судовай улады асноўнага гаранта забеспячэння правоў і свабод грамадзян іншых удзельнікаў праваадносін, заканадаўчага забеспячэня, рэалізацыі дэмакратычных прынцыпаў арганізыцыі і дзейнасці праваахоўных органаў, адпавядаючых агульнапрынятым нормам міжнароднага права. Адсюль меркуецца пераход да разгляду большасці судовых спраў судзямі асабіста, прадугледжвалася называць іх міравымі судзямі, стварэнне суда прысяжных для разгляду пэўнай катэгорыі крымінальных спраў па жаданні абвінавачаннага, калі яму пагражае смяротнае пакаранне. Разгляд астатніх спраў прафісійным калегіальным судом, з наданнем яму правоў апіляцыйнай інстанцыі.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]