Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:

spasenie,ИГиП РБ

.pdf
Скачиваний:
28
Добавлен:
01.03.2016
Размер:
949.61 Кб
Скачать

вясны 1937г. фізічнае ўздзеянне шырока прымянялі толькі асобныя, спецыяльна назначаныя для гэтага следчыя, галоўным чынам са складу вярхоў НКУС, то пасля лютаўска-сакавіцкага (1937 г.) пленума УКП(б) права прымяняць у адносінах "ворагаў народа" любыя метады фізічнага і псіхалагічнага ўздзеяння было дадзена большасці следчых.

У сталіцах саюзных рэспублік, у кожным абласным цэнтры меліся свае калоніі, турмы, лагеры НКУС. Сярод іх выдзялялася жорсткасцю ўтрымання мінская ўнутраная турма. У 30-я гг. у турмах НКУС Беларусі, перш за ўсѐ ў Мінскай турме, прымяняліся жорсткія віды катаванняў. Адзін з іх -"Стойка на канвееры", калі арыштаваны па некалькі гадзін стаяў па стойцы "смірна" без руху і сну. Пасля такой экзекуцыі ў чалавека апухалі рукі і ногі, ѐн не мог ісці і валіўся. Ад нервовага ператамлення наступалі зрокавыя і слыхавыя галюцынацыі. Прымяняліся і такія прыѐмы, як "сакрэтны", ці "мазгі ў столь", які заключаўся ў тым, што на шыю чалавека накідваўся рэмень і моцным ударам па ім каля патыліцы рабілася страсенне мазгоў; улівалі ў нос нашатырны спірт, які абпальваў слізістую абалонку носа, рота, горла. Ад гэтага нос расггухаў, ішла кроў. Асабліва часта ў хаду быў "брыгадны метад", калі ў збіванні прымалі ўдзел некалькі следчых-садыстаў. Падследных прымушалі гадзінамі ляжаць спіной на вострым рабры табурэткі са звешанай да падлогі галавой, маглі крычаць у вуха праз рупар.

Дакументы дазваляюць з поўнай дакладнасцю сцвярджаць, што рэпрэсіі 30-х гг. здзяйсняліся не толькі з ведама, але і па прамых указаннях Сталіна.

Можна зрабіць вынікі: Па-першае, вялікі маштаб рэпрэсій быў абумоўлены тыранічнай прыродай палітычнага рэжыму, які ўсталяваўся ў краіне ў 1917 г. Сама правячая партыя ўсѐ больш ператваралася ў жорстка цэнтралізаваную арганізацыю,"ордэн мечаносцаў" унутры Савецкай дзяржавы. Адсутнасць дэмакратыі ў бальшавіцкай партыі цягнула за сабой згортванне дэмакратыі і ў грамадстве. Як вынік, правячая партыя, з'яўляючыся станавым хрыбтом камандна-адміністрацыйнай сістэмы, сама стала аб'ектам рэпрэсій. Па-другое, пачатак палітычных рэпрэсій на Беларусі непасрэдна звязаны з поспехамі і дасягненнямі палітыкі беларусізацыі, якая стала найбольш значнай з'явай у працэсе развіцця нацыянальнай самасвядомасці ва ўмовах савецкай улады. 3 канца 20-х гг. таталітарная сістэма, якую насаджаў Сталін, пачала ўсѐ больш рашуча ўкараняцца ў грамадска-палітычнае жыццѐ. I калі запатрабавалася практычна падмацаваць вылучаны ім тэзіс аб абвастрэнні класавай барацьбы ва ўмовах будаўніцтва сацыялізму, партыйнае кіраўніцтва паспрабавала прадставіць існаваўшы плюралізм думак у пытаннях нацыянальна-культурнага жыцця менавіта як класавае супрацьстаянне. Усѐ, што не адпавядала сталінскай ідэалогіі, абвяшчалася варожым. На гэтай падста-ве беларускіх дзеячаў навукі і культуры, актыўных правадыроў палітыкі беларусізацыі ўсѐ часцей сталі абвінавачваць у так званым нацыянал-дэмакратызме "Нацдэмаўшчына" тлумачылася ідэолагамі рэжыму як праява "правага" ўхілу, а так званае кулацтва, сялянства наогул - яго сацыяльнай базай. Сталінская наменклатура з яе прынцыпамі назначэння зверху, жорсткай кадравай палітыкай не жадала мірыцца з вылучэннем мясцовых кадраў і бачыла пагрозу свайму існаванню ў

нацыянальна-дэмакратычнай інтэлігенцыі, якая была цесна звязана з ся-лянствам, мела дэмакратычныя традыцыі, пэўны аўтарытэт у нацыянальным руху

У 20 - 50-я гг. у Беларусі было неабгрунта-вана рэпрэсіравана ў адміністрацыйным парадку звыш 349 тыс. чалавек, а агульная колькасць, ахвяр палітычных рэпрэсій склала каля 600 тыс. чалавек.

Трэба зазначыць, што ўсе наркомы НКУС акрамя Г.І. Пятроўскага і Ф.Э. Дзяржынскага сталі ахвярамі ўласнага тварэння. Вядома нямала фактаў, калі ў разрад уяўных "ворагаў народа" неабгрунтавана трапілі сумленныя работнікі органаў НКУС, якія спрабавалі пратэставаць супраць сталінска-яжоўскай беззаконнасці і самавольства.

73. канстытуцыя Беларускай ССР 1937 г: прычыны прыняцця, агульная характарыстыка. Змены ў сістэме і кампетэнцыі органаў дзяржаўнай улады.

У лістападзе 1936 года 12 надзвычайны усебеларускі з’езд саветаў БССР абмеркаваў праект Канстытуцыі СССР і стварыў камісію па падрыхтойцы праекта новай Канстытуцыі рэспублікі.19 лютага 37 года гэты з’езд прыняў Канстытуцыю рэспублікі. Яна ўключала 11 раздзелаў, 122 артыкулы. Намечаны пераход да падзелу ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Заканадаўчая ўлада – Вярхоўны савет, прэзідыум вярхоўнага савета. Выканаўчая ўлада – СНК. Упершыню ў Канстытуцыі былі змешчаны раздзелы пра бюджэт, суд і пракуратуру. Новая конституция БССР полностью соответствовала конституцыи

СССР. Канстытуцыя абвяшчала асноўныя правы і свабоды грамадзян.

Правы на працу, адпачынак, адукацыю рэальна ажыццяўляліся. Але як можна было ажыццявіць без дазволу партыйных і дзяржаўных органаў, органаў НКУС права на свабоду слова, друку, сходаў, мітынгаў? Любое афіцыйна не дазволенае мерапрыемства сваім вынікам непазбежна мела турэмнае зняволенне. Ні адно друкаванае слова не магло з'явіцца без папярэдняй цэнзуры.

Абавязкі грамадзян — выконваць законы, захоўваць дысцыпліну, прытрымлівацца правіл сацыялістычнага жыцця, берагчы сацыялістычную ўласнасць - не толькі абвяшчаліся Канстытуцыяй, а дапаўняліся жорсткімі законамі, кантроль за выкананнем якіх ускладваўся на рэпрэсіўныя органы НКУС, а пакаранне ажыццяўлялася пазасудовымі органамі ("двойкі", "тройкі", асобыя нарады, калегіі і г.д.). У 1935 г. быў прыняты закон, у адпаведнасці з якім да смяротнага пакарання маглі быць прысуджаны нават непаўналетнія з 12 гадоў. Такія выпадкі мелі месца.

Істотна была зменена выбарчая сістэма. Выбары дэпутатаў ва ўсе Саветы дэпутатаў працоўных (Вярхоўны Савет акруговыя, раѐнныя, гарадскія, местачковыя, сельскія і пасялковыя) здзяйсняюцца на аснове ўсеагульнага, роўнага і прамога выбарчага права пры тайным галасаванні. Адмаўленне ад класавага падыходу, адмена рознага віду абмежаванняў пры выбарах органаў улады, напрыклад, па класавых і рэлігійных матывах, мелі, безумоўна, станоўчы характар. Аднак выбары былі безальтэрнатыўнымі, фактычна "выбары без выбару". Кандыдатуры дэпутатаў абмяркоўваліся партыйнымі органамі і арганізацыямі, узгадняліся з органамі НКУС. Дзейнічала дакладна распрацаваная

сістэма падбору дэпутатаў у залежнасці ад займаемых пасад, сферы дзейнасці, сацыяльнага становішча і інш. Для некаторых відных партыйных і дзяржаўных кіраўнікоў, дзеячаў навукі і культуры месца, напрыклад у Вярхоўным Савеце БССР, было "гарантавана" пажыццѐва. Па пасадах выбіраліся дэпутаты і ў мясцовыя саветы.

Разам з абвяшчэннем прынцыпаў выбарнасці і дзейнасці органаў дзяржаўнай улады, роўнасці правоў і абавязкаў грамадзян і асабліва кіраўніцтва Камуністычнай партыі ўсімі дзяржаўнымі і грамадскімі арганізацыямі працоўных (арт. 101) Канстытуцыяй падкрэслівалася, што ўся ўлада ў БССР належыць працоўным горада і вѐскі ў асобе Саветаў дэпутатаў працоўных (арт. 3). У

Канстытуцыі гаварылася пра новую класавую структуру грамадства і кіруючую ролю рабочага класа ў жыцці савецкага народа.

У Канстытуцыі адзначалася, што класавая структура грамадства і панаванне сацыялістычнай сістэмы гаспадаркі ў БССР з'яўляюцца асноўнымі паказчыкамі таго, што рэспубліка стала сацыялістычнай дзяржавай рабочых і сялян.

Праца ў рэспубліцы аб'яўлялася абавязкам і справай гонару кожнага здольнага да яе з абвяшчэннем галоўнага прынцыпу сацыялізму: "Ад кожнага па яго здольнасці, кожнаму - па яго працы"(арт. 12). Кожны грамадзянін БССР абавязаны быў берагчы і ўмацоўваць дзяржаўную сацыялістычную ўласнасць. Асобы, якія пасягалі на яе, лічыліся ворагамі народа.

74. Мясцовыя органы кіравання і самакіравання на тэрытрыі Зах Бел ў 1921-39. Прававое становишча насельніцтва. Канстытуцыя Польскай дзяржавы 1921 і 1935.

заходняя Беларусь для польшчы-аграрна-сыравінны прыдатак.Згодна з рыжскім мірным дагаворам польшча павінна была прадставіць беларусі усе умовы для адукацыі, развіцця культуры і гд.Рэальнасць-наадварот: закрыцце беларускіх школ-вынік-непісьмовасць. Вышэйшыя органы улады і кіравання прэзідэнт, сойм, сенат, савет міністраў рэспублікі (цэнтр выкан распарадчы орган). Прэзід-галава дзяржавы. Мясцовыя органы-ваяводствы і ваяводскія упраўлнні. Галава павета-стараста. Органы мясц самакір-павят соймікі. Кансытуцыя польшчы 35 змян парадак фармір цэнтральнага органа улады. Сойм склад з дэпут(208), сенат з сенатараў. Палаж па якому паліцыі давал магчым разган шэсці і дэманстрацыі зброяй.у верасні 1939 польшча была акупавана ням і сав вайскамі і адбыл вважная гістар падзея-аб’ядн бел народа і увах зах беларусі у склад ссср і бсср.

75.Пачатак Другой сусветнай вайны, разгром Польскай дзяржавы. Утварэнне часовых органаў народнай улады у Заходняй Беларусі ў 1939

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад

СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсѐй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады. Утварэнне часовага мясцовага ўрада: паветы і ваяводствы – часовыя ўпраўленні, Вѐскі– сялянскія камітэты. Часовыя ўпраўленні – прадстаўнікі чырвонай арміі+мясцовая інтэлегенцыя+сяляне. Састаў часовага ўпраўлення зацвяджаўся камандаваннем Чырвонай арміі. Сялянскі камітэт ўтвараўся на агульных сходах сялян. Валасныя сялянскія камітэты выбіраліся на сходах упаўнаважаных ад вясковых камітэтаў. З’езд народаўладання паветаў - некаторыя функцыіі органаў дзяржаўнага ўладання. Ўтвораны 4 часовыя ўпраленні абласцей – Віленская, Навагрудская, Беластоцкая, Палеская. Вільна частаткова перадана Літве – новы абласны цэнтр – Вілейка. У кожным упрауленні сазданы камітэты якія адказывалі за розную галіну прамысловасці, гаспадаркі, або культуры (зямельны, прамысловасці, гандлю,народнай адукацыі і т.д.). Усе гэтыя органы ўлады працавалі пад наглядам

– Цэнтарльнага Камітэта Камуністычнай партыі Беларусі. Палітыка дыктатуры пралетарыяту.

76. Народны (Нацыянальны) сход Заходняй Беларусі і яго дзяржаўна прававыя акты. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР і стварэнне органаў савецкай улады у заходніх абласцях Беларускай ССР.

Палітычнае бяспраўе, сацыяльны і нацыянальны прыгнет насельніцтва Заходняй Беларусі выклікалі барацьбу за свае правы, за вызваленне з-пад польскай акупацыі. Вызваленчая барацьба ў большасці выпадкаў была выклікана імкненнем да ўз'яднання з БССР. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва СССР

паўафіцыяльна падтрымлівала развіццѐ ідэі такога ўз'яднання і садзейнічала ўмацаванню веры ў яго ажыццяўленне.

23 жніўня 1939 г., ва ўмовах абвостранага міжнароднага становішча, урад

СССР падпісаў з гітлераўскай Германіяй дагавор аб ненападзенні. Пакт быў дапоўнены сакрэтнымі пратаколамі, па якіх тэрыторыя Польшчы і шэрагу іншых краін падзялялася на сферы ўплыву СССР і Германіі. Уста-наўлівалася, што мяжа гэтых сфер павінна праходзіць па лініі рэк Нарэў, Буг, Вісла, Сан. Заходняя Беларусь і Заходняя Украіна прызнаваліся сферай інтарэсаў СССР.

Засцярогшы сябе на ўсходзе, гітлераўская Германія 1 верасня 1939 г. пачала даўно спланаваную вайну супраць Польшчы. 17 верасня Чырвоная Армія перайшла мяжу, што аддзяляла Заходнюю Беларусь ад БССР. На ўсѐй заходняй тэрыторыі пачалі стварацца часовыя органы народнай улады. Ва ўсе ўладныя структуры ўвайшлі прадстаўнікі Чырвонай Арміі.

22 кастрычніка на аснове савецкай выбарчай сістэмы на тэрыторыі Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ў Народны (Нацыянальны) сход. Удзельнічаць у іх мелі права ўсе жыхары, якія дасягнулі 18 гадоў. Народны (Нацыянальны) сход пачаў сваю работу 28 кастрычніка 1939 г. у Беластоку. На парадку дня стаялі наступныя пытанні: 1) аб дзяржаўнай уладзе; 2) аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад БССР; 3) аб канфіскацыі памешчыцкіх земляў; 4) аб нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці. У адпаведнасці з

разгледжанымі пытаннямі былі адобраны чатыры дэкларацыі, абвясціўшыя ўстанаўленне савецкай улады на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Дэкларацыі Народнага (Нацыянальнага) сходу сталі прававой асновай для прыняцця 2 лістапада 1939 г. Вярхоўным Саветам СССР пастановы "Аб

уключэнні Заходняй Беларусі ў склад Саюза ССР з аб'яднаннем яе з Беларускай ССР". 14 лістапада Вярхоўны Савет БССР пастанавіў прыняць Заходнюю Беларусь у склад БССР і ўз'яднаць тым самым беларускі народ у адзінай беларускай дзяржаве.

4 снежня 1939 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ аб стварэнні на тэрыторыі Заходняй Беларусі пяці абласцей - Баранавіцкай,

Беластоцкай, Брэсцкай, Віленскай і Пінскай. 3 мэтай стварэння савецкіх органаў улады і кіравання указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР 7 снежня 1939 г. на тэрыторьй Заходняй Беларусі былі зацверджаны абласныя выканаўчыя камітэты, Аблвыканкамы у сваю чаргу фарміравалі рай- і сельвыканкамы. Выбары ў мясцовыя Саветы на тэрыторыі Заходняй Беларусі адбыліся 15 снежня

1940г.

77. Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух.

Савецкая дзяржава і права ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны.

Падчас другой сусветнай вайны права Беларускай ССР не мела самастойнага значэння, бо згодна з Канстытуцыяй СССР (1936 г.) выданне Крымінальнага і Грамадзянскага кодэксаў было аднесена да кампетэнцыі СССР, а ў астатніх галінах права таксама дзейнічалі ў асноўным нормы агульна-саюзнага права. Перш за ўсѐ трэба адзначыць, што грамадзянска-прававое рэгуляванне маѐмасных адносін у было падпарадкавана мабілізацыі ўсіх рэсурсаў краіны для забеспячэння перамогі, аднаўленню разбуранай гаспадаркі.

У гады вайны прымаліся меры па сацыяльнай абароне насельніцтва на час вайны за ўсімі ваеннаслужачымі захоўвалася іх жылая плошча, і жыльцы, якія часова займалі кватэру ваеннаслужачага, абавязаны былі вызваліць яе. Оганы Дзяржстраху не нясуць адказнасці ў выпадку смерці застрахаваных ці страты імі працаздольнасці, а таксама знішчэння ці пашкоджання застрахаванай маѐмасці ў выніку ваенных дзеянняў.

14 сакавіка 1945 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР былі унесены значныя змены і ў парадак атрымання спадчыны (было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сестры памерлага, а таксама вызначалася чарговасць яе атрымання. Спадчыннікамі першай чаргі з'яўляліся дзеці, муж або жонка і непрацаздольныя, што былі на ўтрыманні спадчынадаўцы не менш як год да яго смерці. У выпадку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі ці непрыняцця імі спадчыны да яе атрымання прызываліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сестры памерлага.

Былі пашыраны правы спадчынадаўцы па завяшчанні сваей маѐмасці:яна магла быць завешчана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў паводле закону, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім

арганізацыям; спадчынадавец атрымаў права пры адсутнасці законных спадчыннікаў завяшчаць сваю маѐмасць любому грамадзяніну.

Змены, унесеныя ў грамадзянскае заканадаўства, былі накіраваны перш за ўсѐ на рэгуляванне маѐмасных адносін у інтарэсах перамогі над ворагам, аднаўлення гаспадаркі, узмацнення аховы правоў прадпрыемсчваў і ўстаноў, арганізацый і грамадзян.

Прыпыняліся на перыяд ваенных дзеянняў і ўсе неразгледжаныя грамадзянскія справы іншых катэгорый, калі адказчыкі знаходзіліся ў арміі.

Парадак скасавання шлюбу быў ускладнены. Уводзілася асобая стадыя судовага разбору - прымірыцельная вытворчасць у народным судзе. Справа аб скасаванні шлюбу разглядалася па заяве мужа і жонкі або аднаго з іх па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку пра тое, што адбудзецца разгляд справы аб разводзе. Муж і жонка мелі права спыніць справу на любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з'яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім з бацькоў застаюцца дзеці, і ўстанаўліваў памер утрымання на іх аліментаў, рабіў падзел маѐмасці і г.д.

У барацьбе з раскраданнем дзяржаўнай і грамадскай маѐмасці шырока прымяняўся Закон ад 7 жніўня 1932 г., які прадугледжваў павышаную адказнасць за крадзяжы аж да расстрэлу. 23 ліпеня 1942 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была ўстаноўлена адказнасць у выглядзе турэмнага зняволення ад трох да пяці гадоў за раскраданне гаручага ў МТС і саўгасах; 13 красавіка 1942 г. - крымінальная адказнасць за адмаўленне і ўхіленне ад працоўнай павіннасці, а праз два дні - за ўхіленне ад мабілізацыі на сельскагаспадарчыя работы, самавольнае пакіданне гэтых работ, а таксама за невыпрацоўку абавязковага мінімуму працадзѐн.

7 ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР прыняў указ "Аб амністыі ў сувязі з перамогай над гітлераўскай Германіяй". Паводле амністыі поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да пазбаўлення волі на тэрмін да трох гадоў. Асобам, асуджаным да пазбаўлення волі на тэрмін звыш трох гадоў, не адбыты тэрмін пакарання скарачаўся напалову. Вызваляліся ад пакарання ўсе асуджаныя, у адносінах якіх была прыменена адтэрміноўка выканання прыгавору да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не пашыралася на асуджаных за ўчыненне асабліва небяспечных злачынстваў: раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маѐмасці, бандытызм, разбой, крадзяжы, грабяжы і хуліганства.

Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства таксама было накіравана на заваяванне перамог.

1 верасня 1939 г. сесіяй Вярхоўнага Савета СССР быў прыняты закон "Аб усеагульным воінскім абавязку": вырашаў пытанні падсуднасці ў выпадках ўчынення злачынст-ваў ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі, прызванымі на вучэбныя зборы.

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 6 ліпеня 1940 г. была павышана адказнасць за самавольную адлучку і дэзерцірства.

Пытанні рэгламентацыі падсуднасці ваенных трыбуналаў былі вырашаны Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 13 снежня 1940 г. "Аб змяненні

падсуднасці ваенных трыбуналаў". На падставе гэтага указа ўсе справы аб злачынствах, учыняемых ваеннаслужачымі і ваеннаабавязанымі ў час праходжання імі вучэбных збораў, перадаваліся ў падсуднасць ваенных трыбуналаў.

Нямецкі акупацыйны рэжым у Беларусі. Партызанскі рух

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных, ваенных, iдэалагiчных мер, накiраваных на лiквiдацыю грамадскага i дзяржаўнага ладу, рабаванне нацыянальных багаццяў i рэсурсаў, знiшчэнне беларускага народа. Згодна плану «Барбароса» была знiшчана дзяржаўная самастойнасць i тэрытарыяльная цэласнасць рэспублiкi.Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай i цывiльнай акупацыйнай адмiнiстрацыi

Галоўнымi сродкамi ажыццяўлення плана «Ост» была палiтыка генацыду – планамернага знiшчэння насельнiцтва: камунiстаў, ваеннаслужачых, савецкiх, партыйных, камсамольскiх актывiстаў, яўрэяў, цыган. Для гэтага выкарыстоўвалася сiстэма мер: заложнiцтва, аблавы, пагромы, турмы, карныя экспедыцыi, лагеры смерцi, больш 100 гета i iнш. Для фiзiчнага знiшчэння людзей немцы арганiзавалi на беларусi больш 260 лагераў смерцi, iх фiлiялаў i аддзяленняў. Сярод iх Вялiкi i малы Трасцянец, Азарычы, Масюкоўшчына i iнш. Страшэнныя зверствы чынiлi фашысты над партызанамi, подпольшчыкамi, мiрным насельнiцтвам. Было праведзена больш за 140 карных экспедыцый, пасля якiх цэлыя раены перуатварылiся ў зоны пустынi. За гады акупацыi спалена больш як 628 весак разам з людзьмi, каля 200 з iх так i не аднавiлiся пасля вайны. У рабства на Нямеччыну было вывезена па няпоўных падлiках 380 тыс. юнакоў i дзяўчат. Вярнулiся дамоў толькi каля 120 тыс. Фашысты рабавалi нацыянальныя багаццi рэспублiкi. Акупацыяныя ўлады рабiлi ўсе, каб знiшчыць беларускую культуру, навуку, мастацтва, закрыць доступ да адукацыi.

Аднак беларускi народ ад дзяцей да дарослых узняўся на смяротную барацьбу супраць ворага. Партызанскiя атрады i групы стваралiся на базе народнага апалчэння, знiшчальных батальенаў, камандзiраў i байцоў Чырвонай Армii, апынуўшыхся ў тыле ворага. Партызанскi рух быў ўсенародным, дзейнiчала 1255 партызанскiх атрадаў, 213 брыгад, больш 370 тыс. чалавек.

78. Вызваленне Беларусі ад немцка-фашысцкай акупацыі і адбудова дзяржаўнага апарата БССР.

Летам 1944 года пачалося новае наступленне Чырвонай Арміі, у выніку якога ўся Беларусь была вызвалена адакупантаў. Кіруючыя органы фарміраваліся з Маскоўскіх кадраў (дапамога кадрамі). Тяжкае матэрыальнае становішча Беларусаў. Дзейнасць жорсткіх крымінальных законаў. Падпісанне акта аб капітуляцыі (у ноч з 8 на 9 мая). 1947 год – 12 абласцей в Беларусі, 175 раѐнов, 2522 сельсаветаў.Потым частка абласцей было скасавана (98). Вышэйшы орган улады – Вярхоўны савет. (Прэзідыум вярхоўнага савета) см. Кансціцуцыя 1937 года…Вышэйшы выканаўчы і распарадчы орган – Савет Міністраў БССР абмежаваная кампітэнцыя бо ѐн падпарадкоўваўся Савету Міністраў СССР. Мясцовыя органы улады складалі абласныя, гарадскія, раѐнныя, пасялковыя

Саветы дэпутатаў працоўных і іх выканаўчыя камітэты.(выбар у Саветы грамадзянамі 18 лет).

79. Беларуская дзяржава і права ў пасляваенны перыяд. Змены ў дзяржаўным апараце. Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права.

Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі.

1."Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў" (асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі.).

2.Было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. "Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў": грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццѐ, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны купліпродажу тавараў у крэдыт.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў.

7чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. Зямельнае права. Рэгулявала зямельныя адносіны, галоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстання. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасѐлкаў, дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асобных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запасу і дзяржаўнага ляснога фонду.

Крымінальнае права. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.

26мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася

зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіѐнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пр-мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

КПК замацаваў важныя прынцыпы: ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы народных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш

1969 г.- ЦК КПСС i Савет Міністраў СССР зацвердзілі новы "Прыкладны ўстаў калгасаў"; Вярхоўным Саветам БССР быў прыняты Кодэкс аб шлюбе і сям'і. 1971 г. - Папраўча-працоўны кодэкс БССР. 1972г. - Кодэкс законаў аб працы БССР. 1984г. - Кодэкс ад адміністрацыйных правапарушэннях БССР і

інш.

Змены ў дзяржаўным апараце

26 сакавіка 1946 года ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета БССР СНК быў пераўтвораны ў Савет міністраў. Пачалі стварацца новыя саюзна-рэспубліканскія міністэрствы.

Улютым 1947 года на аснове новага палажэння аб выбарах адбыліся выбары

ўВярхоўны савет БССР. Былі сфарміраваны пастаянныя камісіі, выбраны новы прэзідыум, утвораны ўрад рэспублікі, Вярхоўны суд, створана рэдакцыйная камісія, якая займалася ўнясеннем змяненняў і дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 года.

Пашырэнне правоў рэспублікі ў канцы 50-х пачатку 60-х г. ХХст.

25 снежня 1951 года прэзідыум Вярхоўнага савета БССР прымае ўказ ―Аб дзяржаўным сцягу БССР‖.

24 верасня 1955 года ўказ ―Аб дзяржаўным гімне БССР‖.

Унаступныя гады актывізуецца кантрольна-наглядная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага савета БССР. З’яўляюцца новыя камісіі.

У1957 годзе дзейнічалі наступныя камісіі:

1.Па народнай адукацыі і культурна-адукацыйнай працы

2.Па ахове здароўя і сацыяльнаму забеспячэнню

3.Па жыллеваму будаўніцтву, камунальнай гаспадарцы і добраўпарадкаванню

4.Па сельскай гаспадарцы

80. Беларуская дзяржава і права ў 60-я г. ХХ ст. Кадыфікацыя заканадаўства

Грамадзянскае і грамадзянска-працэсуальнае права.

Грамадзянскае права было накіравана на ўмацаванне дзяржаўнай уласнасці, узмацненне планавага пачатку ў народнай гаспадарцы, удасканальванне прававых формаў эканамічных сувязяў паміж гаспадарчымі арганізацыямі.

1."Аб заключэнні гаспадарчых дагавораў" (асуджалася практыка бездагаворных паставак, якія зніжалі адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў за выкананне абавязацельстваў па пастаўцы прадукцыі.).

2.Было пашырана кола аб'ектаў права асабістай уласнасці. "Аб праве грамадзян на куплю і будаўніцтва індывідуальных жылых дамоў": грамадзянам рэспублікі была дадзена магчымасць набываць на правах асабістай уласнасці (купіць ці пабудаваць) дом у адзін ці два паверхі з колькасцю пакояў ад аднаго да пяці.

У БССР новы Грамадзянскі кодэкс быў зацверджаны Вярхоўным Саветам 11 чэрвеня 1964 г. і ўведзены ў дзеянне з 1 студзеня 1965 г. ГК БССР складаўся з 8 раздзелаў і 43 глаў, у якіх былі выкладзены агульныя палажэнні, права ўласнасці, права на адкрыццѐ, вынаходніцтва, рацыяналізатарскую прапанову, прамысловы ўзор, спадчыннае права, праваздольнасць замежных грамадзян, асоб без грамадзянства, прымяненне грамадзянскіх законаў замежных дзяржаў, міжнародных дагавораў і пагадненняў.

Адбылося абнаўленне заканадаўства, якое рэгулявала адносіны купліпродажу тавараў у крэдыт.

У адпаведнасці з Палажэннем аб парадку разгляду працоўных спрэчак ад 1 студзеня 1957 г. большую частку працоўных канфліктаў сталі разглядаць камісіі па працоўных спрэчках і фабрычна-заводскія камітэты прафсаюзаў.

7чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце, у якім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантор, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў і парадак іх выканання. Зямельнае права. Рэгулявала зямельныя адносіны, галоўным чынам у сферы сельскагаспадарчага землекарыстання. У 1955 г. былі ўведзены абавязковы ўлік наяўнасці і размеркавання зямлі па ўгоддзях і землекарыстальніках, дзяржаўная рэгістрацыя апошніх па адзінай агульнасаюзнай сістэме. Уліку падлягалі таксама ўсе землі, якія знаходзіліся ў карыстанні калгасаў, саўгасаў, гарадоў і пасѐлкаў, дзяржаўных, кааператыўных і грамадскіх устаноў, прадпрыемстваў і арганізацый, аднаасобных сялянскіх гаспадарак і асобных грамадзян, а таксама землі дзяржаўнага зямельнага запасу і дзяржаўнага ляснога фонду.

Крымінальнае права. Крымінальна-працэсуальнае заканадаўства.

26мая 1947 г. Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР была адменена смяротная кара, а ў якасці вышэйшай меры пакарання прадугледжвалася зняволенне ў папраўча-працоўны лагер тэрмінам на 25 гадоў. Аднак 12 студзеня 1950 г. смяротная кара была адноўлена ў адносінах да здраднікаў Радзімы, шпіѐнаў і дыверсантаў, а ў 1954 г. пр-мяненне смяротнай кары было пашырана і на асоб, учыніўшых наўмысныя забойствы пры абцяжваючых акалічнасцях.

КПК замацаваў важныя прынцыпы: ажыццяўленне правасуддзя на аснове роўнасці грамадзян перад законам і судом; абавязковы ўдзел у судовым разборы народных засядацеляў і калегіяльны разгляд спраў; незалежнасць суддзяў і падпарадкаванне іх толькі закону; вядзенне судаводства на нацыянальнай мове ці на мове большасці мясцовага насельніцтва; галоснасць судовага разбору; забеспячэнне абвінавачванаму права на абарону і інш

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]