Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Posobie_yapo_SMI.doc
Скачиваний:
62
Добавлен:
28.03.2016
Размер:
1.5 Mб
Скачать

3.5. Render the following article into English. «Майсей» уратуе Венецыю

Адзін з прыгажэйшых гарадоў Еўропы будуць ратаваць ад затапленняў з дапамогай мабільных дамбаў.

Грандыёзны праект атрымаў назву «Майсей». На закладку першага каменя пабудовы прыехаў прэм’ер-міністр Італіі Сільвіо Берлусконі. Ён паведаміў венецыянцам, што, калі ўсё пойдзе згодна з планам, работы будуць завершаны да 2011 года. Тады Венецыю можна будзе лічыць выратаванай ад затаплення. Канструкцыя будзе ўяўляць сабой рухомыя бар'еры. Вясной і летам яны будуць ляжаць на дне мора. Але калі ўзровень вады катастрафічна паднімецца, то пад ціскам паветра, якое будзе падавацца насосамі, бар'еры пачнуць ўсплываць. Пры неабходнасці створаная дамба можа дасягаць у даўжыню болей за 1,5 кіламетра. Будаўніцтва абыйдзецца прыкладна ў 7 мільярдаў даляраў. Самую вялікую шкоду гораду-музею наносіць «аква альта», ці «высокая вада», якая затапляе венецыянскія плошчы ўвосень і зімой. За апошнія сто гадоў Венецыя апусцілася ў ваду на 23 сатыметра. У 1973 годзе унікальны горад быў абвешчаны зонай нацыянальнага інтарэсу.

Як заўсёды бывае, хутка знайшліся і незадаволеныя. Эколагі занепакоіліся тым, што металічныя дамбы могуць парушыць экасістэму венецыянскай марской лагуны. Таму перад пачаткам урачыстай цырымоніі пачатку будаўніцтва дамбы «зялёныя» ў знак пратэсту выплылі на дэманстрацыю на лодках.

4.03.2003 www.lenta.ru

3.6 Render the following article into English. Як выжыць ва ўмовах клiматычнага «экстрыму»?

Праблемы ўздзеяння на здароўе людзей экстрэмальных фактараў надвор’я абмяркоўвалiся ў Маскве, на Сусветнай канферэнцыi па змяненнi клiмату на планеце. Сваю iнфармацыю калегам прадаставiла Еўрапейскае бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, спецыялiсты якога ажыццяўляюць навуковыя даследаваннi ў рамках праграмы «Глабальныя змяненнi i здароўе чалавека».

Як сцвярджаюць навукоўцы, апошнiя дзесяцiгоддзi на Зямлi аказалiся самымi цёплымi за апошнiя дзве тысячы гадоў. Так, за перыяд з 1976 па 1999 год максiмальная сярэднясутачная тэмпература на большасцi тэрыторый Еўрапейскага кантынента павышалася ў летнiя месяцы больш чым на 0,3 градуса па Цэльсiю кожнае дзесяцiгоддзе. Асаблiва «гарачым» выдалася сёлетняе лета, калi ў Еўропе былi пабiтыя ўсе папярэднiя рэкорды тэмператур (у Лондане, напрыклад, слупок тэрмометра перасягнуў адзнаку ў 38 градусаў па Цэльсiю), прычым перажыць працяглую спякоту змаглi далёка не ўсе еўрапейцы.

Паводле папярэднiх даных, прадастаўленых французскiмі ўладамi, у перыяд з 1 па 15 жнiўня ў краiне было зарэгiстравана сярод насельнiцтва 11435 дадатковых смяротных выпадкаў. У Партугалii ў перыяд з 30 лiпеня па 12 жнiўня — 1316 смяротных выпадкаў, непасрэдна звязаных са спякотай. А ў Iталii ў перыяд з 15 лiпеня па 16 жнiўня ва ўзроставай групе старэй за 65 гадоў было зарэгiстравана 4175 дадатковых смяротных выпадкаў, г.зн. на 14 працэнтаў больш, чым у папярэднiм годзе. Трэба адзначыць, што менавiта людзей, якiя ўжо перасягнулi 65-гадовы парог i дзяцей да 4 гадоў медыкi лiчаць самай уразлiвай для высокiх тэмператур групай. Вельмi цяжка прыходзiцца i жыхарам буйных гарадоў, якiя, у адрозненне ад вяскоўцаў, падвяргаюцца цеплавому стрэсу не толькi ўдзень, але i ўначы (гарады за начныя гадзiны астыць проста не паспяваюць).

Як зазначаецца ў справаздачы, падрыхтаванай да канферэнцыi Еўрапейскiм бюро Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, фактычныя даныя, якiмi яны валодаюць, сведчаць аб тым, што дзяржаўныя службы i органы аховы здароўя еўрапейскiх краiн пакуль што недаацэньваюць небяспеку спякоты для здароўя людзей. У многiх гарадах свету, калi тэмпература i вiльготнасць паветра наблiжаюцца да парогавага ўзроўню, метэаралагiчныя службы папярэджваюць аб гэтым насельнiцтва. Разам з тым праведзенае ў Еўрапейскiм рэгiёне абследаванне ўстанавiла, што толькi два еўрапейскiя гарады маюць падобныя сiстэмы папярэджання: Лiсабон i Рым. Аналагiчныя сiстэмы папярэджання распрацоўваюцца ў Барселоне, Будапешце, Лондане i Парыжы.

Улiчваючы тую акалiчнасць, што большую частку свайго часу еўрапейцы праводзяць у памяшканнях, навукоўцамi былi праведзены спецыяльныя даследаваннi, якiя ўстанавiлi, што ва ўмераным клiмаце аптымальны тэмпературны рэжым у памяшканнях вагаецца ад 18 да 24 градусаў. I менавiта на гэтыя даныя павiнны абапiрацца будаўнiкi пры праектаваннi ў жыллёвых грамадскiх будынках вентыляцыйных сiстэм, iнакш ад цеплавых удараў людзi i далей будуць гiнуць непасрэдна на сваiх працоўных месцах цi ў сваiх ложках.

У тым, што рэальная колькасць ахвяр спякоты намнога вышэйшая за афiцыйную статыстыку, навукоўцы не сумняваюцца: смерць, якая наступае ў вынiку цеплавога удару, не заўсёды граматна iдэнтыфiкуецца ў бальнiчных установах, нярэдка прычыны вострай сардэчнай недастатковасцi цi трамбозу сасудаў проста застаюцца па-за ўвагай медыкаў i канстатуюцца толькi iх наступствы.

Яшчэ адна навала, ад якой пакутуе ў апошнiя гады Еўропа, гэта шматлiкiя разбуральныя паводкi. У перыяд з 1975 па 2001 год у Еўрапейскiм рэгiёне адбылося 238 паводак плюс 15 буйных паводак — у 2002 годзе. На працягу апошняга дзесяцiгоддзя ад «вялiкай вады» ў Еўропе загiнулi 1940 чалавек i 417000 чалавек пазбавiлiся жылля. Медыцынскiя ж наступствы гэтага экстрэмальнага фактару надвор’я самыя разнастайныя: гэта i траўмы, i сардэчныя прыступы, i ўспышкi iнфекцыйных захворванняў, i псiхiчныя расстройствы. Прычым, як адзначаюць медыкi, праблемы псiхiчнага характару могуць назiрацца ў людзей, якiя аказалiся ў эпiцэнтры паводкi, не толькi праз месяцы, але i праз некалькi гадоў пасля перажытага стрэсу.

Самае сумнае, i ў гэтым сыходзяцца меркаваннi большасцi спецыялiстаў, заключаецца ў тым, што ў блiжэйшыя дзесяцiгоддзi клiмат на нашай планеце будзе пагаршацца: еўрапейцаў будзе ўсё часцей залiваць вадой, i ўсё часцей мы будзем пакутаваць ад засухi. Засушлiвыя перыяды будуць усё больш працяглымi, а паводкi — усё больш разбуральнымi i будуць ахоплiваць усё большыя тэрыторыi...

19.02.2003 www.lenta.ru

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]