Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
456961_35A1E_kota_a_i_gistoryya_belarusi_i_susv....doc
Скачиваний:
15
Добавлен:
10.11.2018
Размер:
1.62 Mб
Скачать

Тэма VIII. Беларусь і сусвет у эпоху войнаў і рэвалюцыйных узрушэнняў (1914-1945 гг.)

План:

  1. Першая сусветная вайна як крызіс еўрапейскай цывілізацыі.

  2. Рэвалюцыі ў Расіі і беларускае грамадства ў пачатку ХХ ст.

  3. Стварэнне СССР і беларускай дзяржаўнасці.

  4. Сусвет ў міжваенны перыяд.Станаўленне новага ўклада жыцця і мадэрнізацыя Беларусі.

  5. Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна.Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам.

Метадычныя парады

1. Першая сусветная вайна як крызіс еўрапейскай цывілізацыі. Прыступаючы да раскрыцця гэтай праблемы, патрэбна выясніць найбольш характэрныя асаблівасці развіцця заходняй цывілізацыі ў ХХ ст.У адпаведнасці з агульнапрынятай перыядызацыяй ХХ і наступіўшае ХХI стагоддзі называюць эпохай Навейшай гісторыі.Зыходным пунктам гісторыі Навейшага часу, згодна савецкай гістарыяграфіі, лічылася Вялікая Кастрычніцкая рэвалюцыя (1917г.). На самай жа справе эпахальнай падзеяй ХХ ст., якая змяніла воблік сусвета і ў тым ліку Расіі, з’яўляецца Першая сусветная вайна (1914-1918 гг.). Таму менавіта яна і можа служыць у якасці зыходнага моманта ў адліку Навейшага часу.

Эканамічнай жа асновай важнейшых падзей Навейшай гісторыі і перахода грамадства ў якасна новы этап свайго развіцця з’яўляецца зацвярджэнне манапалітычнага капіталізма, іншымі словамі – пераход капіталізма ў стадыю імперыялізма.Імперыялізм (фр. Imperialisme, ад лац. Imperium – улада) у шырокім сэнсе – гэта дзяржаўная палітыка, накіраваная на заваяванне тэрыторый, калоній, устанаўленне палітычнага альбо эканамічнага кантроля над іншымі дзяржавамі. Тэрмін атрымаў распаўсюджанне з другой паловы ХІХ ст. і асабліва пасля працы англійскага эканаміста Дж. Гобсана “Імперыялізм” (1902г.). У марксісцкай жа літаратуры (працы О.Бауэра, Аўстрыя; Р.Гільфердзінга і Р.Люксембург, Германія; У.І.Леніна, Расія) пад імперыялізмам разумелася вышэйшая (і апошняя, на іх думку) стадыя развіцця капіталізма.

Найбольш характэрнымі рысамі манапалістычнага капіталізма сталі:

- канцэнтрацыя эканамічнай арганізацыі, фарміраванне сіндзікатаў, картэлей, трэстаў;

- зліцце банкаўскага капітала з прамысловым і ўтварэнне буйных фінансава- эканамічных груп;

- пашырэнне практыкі і ўзрастанне ролі вываза капітала.

У канцы ХІХ – пачатку ХХ ст., калі склалася панаванне капіталістычных манаполій і фінансавага капітала, вельмі абвастрыліся супярэчнасці між рознымі фінансавымі групамі і імперыялістычнымі дзяржавамі за крыніцы сыравіны і рынкі збыта. Такім чынам, манапалістычны капіталізм стымуляваў барацьбу за перадзел свету.Палітычная экспансія і раней мела месца, але адбывалася ў выглядзе дыпламатычнага ўціску, лакальных войнаў. Асаблівасцю ж экспансіі эпохі манапалістычнага капіталізма з’яўляецца тое, што яна прыняла характар сусветнай вайны.

Пачаўшаяся 1 жніўня 1914г. Першая сусветная вайна з’явілася вынікам барацьбы імперыялістычных дзяржаў за перадзел свету і сферы ўплыву. Сутыкнуліся два магутныя ваенныя блокі дзяржаў:

- Тройственны саюз (Германія, Аўстра-Венгрыя, Італія). Італія потым выйшла з гэтага блока, але ў яго ўвайшла Прусія;

- і з другога боку Антанта (Вялікабрытанія, Францыя, Расія). На баку Антанты ўдзельнічалі і ЗША, накіраваўшы ў 1917г. корпус генерала Першынга, па імені якога потым будуць названы балістычныя ракеты.

Усяго ў вайну было ўцягнута 38 дзяржаў з насельніцтвам звыш 1 млрд. чалавек.

У чым жа заключаюцца асаблівасці Першай сусветнай вайны як крызіса еўрапейскай цывілізацыі? Як праявіўся “новы” воблік гэтай вайны? Якія яе асноўныя вынікі і наступствы?

Па-першае, яшчэ да наступлення вайны стала відавочна, што яна не будзе падобна на тыя, што чалавецтва вяло раней. Да ўдзелу ў ваенных дзеяннях вядучыя дзяржавы рыхтавалі велізарныя чалавечыя рэсурсы. Калі ў 1850г. колькасць усіх еўрапейскіх армій складала 2 млн. чалавек, то к 1914г. толькі арміі краін Антанты і Тройственнага саюза налічвалі больш 4,5 млн. чалавек. У расійскай арміі к лету 1914г. пад ружжом знаходзілася 1,5 млн. салдат, а за 1914-1917гг.прызвана 16,5 млн. чалавек.

Па-другое, вайна зараджалася і ўвесь час суправаджалася прапагандай мілітарызма і шавінізма сярод насельніцтва. Вайну (пад лозунгам “абароны Айчыны” ) падтрымлівалі ўсе ўрады ваюючых краін, урадавыя партыі і нават сацыялістычныя партыі, уваходзіўшыя ў ІІ Інтэрнацыянал. Толькі бальшавікі на чале з У.І.Леніным выступілі з блытаным лозунгам “вайну – вайне” (ператварэнне імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую – рэвалюцыю).

Па-трэцяе, новая вайна была не толькі масавай, заідэлагізаванай, але і надзвычай разбуральнай.Для яе мэтаў былі выкарыстаны навейшыя дасягненні навукі і тэхнікі.Сярод іх назавем вынаходніцтва бяздымнага пораху, дынаміта. З’яўленне дынаміта і мартэнаўскай сталі выкарыстана для вытворчасці дальнабойнай артылерыі, здольнай паражаць цэлі на адлегласці некалькіх кіламетраў.Вынаходніцтва рухавіка ўнутранага згарання прывяло да з’яўлення на палях бітваў першых танкаў, баявых самалётаў, падводных лодак.

Пяцігадовая бойня з прымяненнем новых сродкаў знішчэння людзей пазбавіла жыцця 10 млн. чалавек і яшчэ больш пакалечыла – 20 млн., у тым ліку дзяцей, жанчын, старых.

Па-чацвёртае, калі ў мінулым войны змянялі толькі межы дзяржаў, не закранаючы іх сацыяльнай прыроды, то вайна 1914-1918гг., знішчыўшы дзесяткі мільёнаў салдат і мірных жыхароў, змяніла ўяўленні людзей аб жыцці на зямлі, стварыла фізічную і псіхалагічную пропасць між двумя эпохамі – даваеннай і пасляваеннай, стала пераломным момантам між Новым і Навейшым часам ў сусветнай гісторыі.

Вайна закончылася паражэннем Цэнтральных дзяржаў (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя, Балгарыя). Яе выйграла Антанта. Аднак, адзінай дзяржавай, на тэрыторыі якой не разарваўся ні адзін снарад і якая не толькі не панесла стратаў, а нават абагацілася на вайне, былі Злучаныя Штаты Амерыкі. Першая сусветная вайна адчыніла перад імі шлях да ўстанаўлення сусветнай гегемоніі.

Дорага абыйшоўся ўдзел у вайне народам Расійскай імперыі. Толькі армія яе страціла 4 млн. чалавек забітымі і параненымі. Расходы на ваенныя патрэбы прывялі да расстройства ўсёй народнай гаспадаркі.

Асабліва цяжкае становішча злажылася на тэрыторыі Беларусі. У выніку нямецкага наступлення іх войскі к жніўню 1915г. ушчыльную падышлі да межаў Беларусі і пачалі яе акупацыю. Вялікімі намаганнямі ў кастрычніку ўдалося стабілізаваць фронт на лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск. Амаль палова тэрыторыі Беларусі была акупіравана германскімі войскамі, каля 1,5 млн. чалавек было эвакуіравана ў глыб Расіі. У расійскую армію было мабілізавана больш паловы працаздольных мужчын, а на абарончыя работы прымусова прыцягвалася ўсё насельніцтва прыфрантавой паласы. Рэквізіцыі і прымусовыя работы праводзілі і акупанты. Беларускія гарады і вёскі былі разбураны. Пасяўныя плошчы ў 1914-1917гг. скараціліся больш чым на палову (70%), значна паменшылася пагалоўе жывёлы. Многія прамысловыя прадпрыемствы астанавіліся.

Мілітарысцкі ўгар народных мас хутка прайшоў. Антываенныя настроі і выступленні ахоплівалі ўсе новыя слаі гарадскога і сельскага насельніцтва, пранікалі ў армію. Вайна ўнесла істотныя змены і ў баларускі нацыянальны рух. У сувязі з акупацыяй ён аказаўся расколатым:

- на акупіраванай Германіяй тэрыторыі частка беларускіх нацыянальных дзеячаў разам з нацыянальнымі арганізацыямі літоўцаў, палякаў і яўрэяў выступіла з ідэяй аднаўлення ВКЛ з сеймам у Вільні;

- на ўсходняй, неакупіраванай тэрыторыі Баларусі да лютаўскай рэвалюцыі 1917г. не было умоў для нацыянальнага руху. Ачагі яго ўзнікалі далёка ад Беларусі – у Петраградзе, Маскве, Адэсе.

Далейшае развіццё беларускага нацыянальнага руху стала магчымым у выніку звяржэння самадзяржаўя ў Расіі.

2. Рэвалюцыі ў Расіі і беларускае грамадства ў пачатку ХХ ст. Вывучэнне другога пытання мэтазгодна пачаць з характарыстыкі эканамічнага развіцця Расіі і беларускіх зямель у пачатку ХХ ст. Пачатак ХХ ст. у прамысловасці – перыяд крызіса і дэпрэсіі. Развіццё сельскай гаспадаркі тармазілася захаваннем памешчыцкага землеўладання, непасільнымі падаткамі, саслоўным нераўнапраўем сялян, адработачнай сістэмай.

Патрэбна адзначыць, што ў пачатку ХХ ст. у Расіі абвастрылася нацыянальнае пытанне. Працэс станаўлення баларускай нацыі і пашырэння нацыянальнай самасвядомасці сярод шырокіх колаў насельніцтва знаходзіўся ў супярэчнасці з русіфікатарскай палітыкай царызма. На чале беларускага нацыянальна-вызваленчага і культурна-асветніцкага руху стаяла першая палітычная партыя – БСГ, праграмнымі мэтамі якой былі: звяржэнне царскага самадзяржаўя, устанаўленне дэмакратычных правоў і свабод; дзяржаўная аўтаномія баларускага края ў складзе дэмакратычнай федэрацыі Расіі.

Аналізуючы рэвалюцыйныя падзеі ў Расіі 1905-1907гг. і на тэрыторыі Беларусі, патрэбна адзначыць, што прычынамі першай расійскай рэвалюцыі былі: царскае самадзяржаўе, адсутнасць дэмакратычных правоў і свабод, нявырашанасць аграрнага і нацыянальнага пытанняў. Пачаткам жа яе з’явіліся падзеі 9 студзеня 1905г. у Пецярбургу, калі па загаду цара была расстраляна мірная дэманстрацыя рабочых.

Гэтыя падзеі адразу ж знайшлі водгук у Беларусі. Ініцыятарамі і кіраўнікамі палітычнага руха тут выступалі партыі эсэраў, БСГ, Польская партыя сацыялістаў на Літве (ППС), РСДРП. Летам 1905г. узмацніўся сялянскі рух, а ў Мінску і Брэсце адбыліся выступленні салдат. Восенню, калі маскоўскія чыгуначнікі аб’явілі забастоўку, пачалася агульнарасійская палітычная стачка.

Мікалай ІІ вымушаны быў падпісаць Маніфест 17 кастрычніка аб увядзенні дэмакратычных свабод і скліканні Дзяржаўнай думы з заканадаўчымі паўнамоцтвамі. Узніклі буржуазныя партыі кадэтаў (канстытуцыйна-дэмакратычная партыя) і акцябрыстаў (союз 17 октября). Рэвалюцыя прадаўжалася. Для аслаблення рэвалюцыйнага напора былі выкарыстаны выбары ў Дзяржаўную думу.

Ад Беларусі ў Думу было выбрана 36 дэпутатаў, значная частка якіх далучылася да фракцыі аўтанамістаў. Дзейнасць Думы насіла апазіцыйны царызму характар. Галоўным было аграрнае пытанне, але Дума не прыняла закона па гэтаму пытанню і была распушчана. Аднак у цэлым па краіне склад ІІ Думы аказаўся яшчэ больш радыкальным, чым І Думы. Указам Мікалая ІІ ад 3 чэрвеня 1907г. ІІ Дзяржаўная дума была распушчана, адначасова зменены выбарчы закон. Па сутнасці, гэта быў дзяржаўны пераварот. Улада прыступіла к рэпрэсіям супраць сваіх праціўнікаў.

Такім чынам першая расійская рэвалюція закончылася паражэннем, паколькі яе асноўныя задачы – ліквідацыя самадзяржаўя і памешчыцкага землеўладання, устанаўленне нацыянальнага раўнапраўя не былі вырашаны. Аднак яе гістарычнае значэнне вялікае. Яна ўзрушыла асновы самадзяржаўя, якое было вымушана пайсці на шыраг істотных уступак:

- стварыць законадаўчы орган (Дзяржаўную думу);

- легалізаваць прафсаюзы;

- увесці ў нацыянальных районах пачатковую адукацыю на роднай мове.

Падзеі рэвалюцыі і наступных гадоў праявілі рэакцыйную сутнасць самадзяржаўя, яго няздольнасць рэфармаваць краіну. Каб расчысціць шлях для капіталістычнага развіцця вескі і захаваць памешчыцкае землеўладанне царызм прыступіў да разбурэння сельскай пазямельнай абшчыны. Ініцыятарам і кіраўніком аграрнай рэформы быў прэм’ер-міністр П.А.Сталэпін.

Рэформа пачалася згодна ўказу ад 9 лістапада 1906г., зацвержанаму Дзяржаўнай думай як закон 14 чэрвеня 1910 г. Галоўная сутнасць рэформы:

- разбурэнне абшчыны і замацавання зямлі ў асабістую уласнасць сялян;

- насаджэнне хутароў і адрубаў на сялянскай надзельнай зямлі;

- перасяленне з еўрапейскай Расіі “лішніх” сялян у Сібір і на Далёкі Усход.

У Беларусі да 1906 года абшчыннае землеўладанне захавалася толькі ў Віцебскай і Магілёўскай губернях. За час правядзення рэформы ў гэтых губернях зямлі замацавалі ў асабістую ўласнасць 48% двароў (супраць 22% у цэлым па Расіі). Усяго ў выніку рэалізацыі рэформы ў пуці беларускіх губернях узнікла 128 тыс. хутароў (12% сялянскіх двароў). За 8 гадоў (1907 -- 1914) з Беларусі перасялілася на свабодныя землі ў Сібір і на Далёкі Усход 335 тыс. чалавек (з іх 36,5 тыс. вярнуліся).

Сталыпінская аграрная рэформа спрыяла пад’ёму сельскай гаспадаркі. Пашырыліся па плошчы пасеўных культур, іх ураджайнасць. Узрасло пагалоўе жывёлы. Павялічыўся экспарт сельгаспрадукцыі з Беларусі. Рэформа садзейнічала расслаенню сялянства. Напярэдадні Першай сусветнай вайны ў Беларусі сялянская бедната складала каля 70% двароў, сяняне-сярэднякі – 20%, сялянская буржуазія – 11%. Такім чынам, сталыпінская аграрная рэформа, хаця і садзейнічала ліквідацыі перажыткаў феадальна-прыгонніцкай эпохі, не змагла вырашыць аграрнага пытання і прадухіліць выспяванне ў краіне новай буржуазна-дэмакратычнай рывалюцыі.

Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя – падзея сусветна-гістарычнага значэння. Яна не толькі падвяла рысу шматвяковаму панаванню царскага самадзяржаўя, але і паклала паяатак дэмакратычнаму развіццю Расіі, у тым ліку і Беларусі.

Звесткі аб перамозе рэвалюцыі 27 лютага 1917г. у Петраградзе хутка распаўсюдзіліся і ў Беларусі, дзе літаральна цераз некалькі дзён былі створаны два новыя органы ўлады:

- Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў, якія падпарадкоўваліся Петраградскаму савету;

- прызначаныя Часовым урадам губернскія і павятовыя камісары, у дапамогу якім утвараліся на месцах грамадскія камітэты.

Як бачым тут, як і па ўсёй Расіі ўзнікла двоеўладдзе. Асаблівасцю палітычнага становішча ў Беларусі было тое, што тут склалася трэцяя сіла: побач з агульнарасійскімі ўзніклі нацыянальныя арганізацыі, якія актыўна адстойвалі ідэю нацыянальнага адраджэння. Найбольш буйнымі з іх былі:

- Беларуская сацыялістычная грамада (БСГ), аднавіўшая сваю дзейнасць вясной 1917г. і к канцу года налічваўшая да 10 тыс. чалавек;

- Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС);

- Беларуская хрысціянская дэмакратыя (БХД);

- Беларускі саюз зямельных уласнікаў і іншыя. Усяго дзейнічала 23 такіх арганізацый, якія аб’ядноўвалі ў сваіх шэрагах каля 25 тыс. чалавек.

25 сакавіка 1917г. у Мінску адбыўся з’езд баларускіх нацыянальных арганізацый, які выбраў Беларускі нацыянальны камітэт (БНК) у якасці цэнтра па падрыхтоўцы выбараў у Беларускую краевую раду. З’езд выказаўся за аўтаномію Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі, БНК прапаноўвалася падрыхтаваць канстытуцыю, ажыццявіць меры па развіццю нацыянальнай культуры. 8-12 ліпеня адбыўся ІІ з’езд беларускіх партый і арганізацый. На з’ездзе замест БНК была выбрана Цэнтральная рада беларускіх арганізацый, перад якой была пастаўлена задача аб’яднаць нацыянальны рух. Аднак справіцца з гэтай задачай Цэнтральная рада не змагла. У кастрычніку 1917г. раскалолася БСГ.

Такім чынам, беларускі нацыянальны рух напярэдадні кастрычніцкіх падзей 1917г. заставаўся аслабленым і раз’яднаным. У гэты час бальшавікі ўсё шырэй разгортвалі сваю дзейнасць у гарадах Беларусі і сярод салдат Заходняга фронта. Пасля VІ з’езда РСДРП(б), які адбыўся ў ліпені-жніўні 1917г., бальшавікі пачалі падрыхтоўку да захопа ўлады шляхам узброенага паўстання.

3. Стварэнне СССР і беларускай дзяржаўнасці. Расказваючы аб Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленні савецкай улады на Беларусі, патрэбна адзначыць, што Часовы ўрад не змог вырашыць пытанні аб міры, зямлі, Устаноўчым сходзе. Саветы, у якіх пераважалі меншавікі і эсеры, падтрымалі Часовы ўрад, узяўшы на сябе абавязак ажыццяўляць кантроль за дзейнасцю гэтага ўрада. Такая палітыка вяла буржуазію і яе партыі да краху.

Ва ўмовах нарастання ў краіне эканамічнага і палітычнага крызісу рабочыя і па-бальшавіцку настроеныя салдаты пад кіраўніцтвам ЦК РСДРП(б) у ноч з 24 на 25 кастрычніка 1917г. зверглі Часовы ўрад. 26 кастрычніка ІІ Усерасійскі з'езд Саветаў абвясціў савецкую ўладу, прыняў дэкрэты аб міры і зямлі і ўтварыў рабоча-сялянскі ўрад - Савет Народных Камісараў на чале з У.І.Леніным.

25 кастрычніка 1917г. выканкам Мінскага Савета выдаў загад №1, у якім абвясціў аб пераходзе ў горадзе ўлады ў рукі Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. У канцы кастрычніка - лістападзе Савецкая ўлада была ўстаноўлена і ў іншых гарадах і мясцовасцях Беларусі. Пераход улады да Саветаў ажыццяўлялі Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты (ВРК). Параўнальна хутка і бяскроўна бальшавіцкая рэвалюцыя перамагла на Заходнім фронце.

26 лістапада 1917г. выканкамы рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў аб'ядналіся ў выканаўчы камітэт Заходняй вобласці і фронта (Аблвыкамзах). Адначасова быў створаны і выканаўчы орган - Савет Народных Камісараў (СНК) Заходняй вобласці і фронта на чале з бальшавіком К.Ландарам. Сярод кіраўнікоў Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронта не было прадстаўнікоў беларускай нацыянальнасці. Савецкія органы былі сфарміраваны ў губернях і паветах. Савецкая ўлада прыступіла да канфіскацыі памешчыцкіх зямель і раздачы іх сялянам, ліквідацыі прыватных банкаў, нацыяналізацыі фабрык, заводаў, чыгунак, увядзенню рабочага каптроля за вытворчасцю і размеркаваннем.

Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі, у выніку якой улада перайшла да Саветаў на чале з бальшавікамі, адбылася дзякуючы падтрымцы гэтай партыі з боку салдат Заходняга фронту. Бальшавікоў і іх лозунгі (мір – свету, зямлю – сялянам, фабрыкі - рабочым) падтрымала не толькі армія, але і большасць рабочых і сялян (Ігнаценка І.М. Кастрычніцкая рэвалюцыя на Беларусі : асаблівасці і вынікі. Мн.,1995.).

Асвятляючы праблему стварэння СССР і беларускай дзяржаўнасці, патрэбна зыходзіць з таго, што перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўстанаўленне Савецкай улады давалі магчымасць прыступіць да практычнага вырашэння права нацый на самавызначэнне. Аднак кіраўнікі Аблвыкамзаха і СНК Заходняй вобласці і фронта займалі пазіцыю ігнаравання нацыянальнага пытання ў Беларусі. таму ініцыятыву ў бальшавікоў тут перахапілі прадстаўнікі нацыянальных партый і арганізацый.

5-7 снежня 1917г. у Мінску адбыўся з’езд беларускіх партый і арганізацый, які вырашыў стварыць новы орган улады – Беларускі савет сялянскіх, салдацкіх і рабочых дэпутатаў. У адказ СНК Заходняй вобласці і фронту разагнаў з’езд. 18 снежня частка дэлегатаў з’езда падпольна выбрала Выканаўчы камітэт з’езда, які паставіў задачу узброенай барацьбы супраць Савецкай улады .

18 лютага 1918г. пачалося нямецкае наступленне. Дзейнічаючы сумесна з часцямі польскага корпуса, германскія войскі падышлі да Мінска. Органы савецкай улады эвакуіраваліся з Мінска ў Смаленск. У гэты час Выканаўчы камітэт Усебеларускага з’езда абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі і стварыў выканаўчы орган – Народны сакратырыят. Фактычна гэта быў першы беларускі ўрад (яго ўзначаліў Язэп Варонка).

9 сакавіка Выканкам Усебеларускага з’езда прыняў другую Статутную грамату, у якой абвясціў Беларусь Народнай Рэспублікай (БНР) і перайменаваў сябе ў Раду БНР .

25 сакавіка 1918г. Рада БНР прыняла трэцюю Статутную грамату, у якой Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай .

Абвяшчэнне БНР адбылося ва ўмовах нямецкай акупацыі. Акупацыйныя ўлады не перашкаджалі Радзе БНР займацца культурна-асветніцкай работай: адчыняліся беларускія школы, выдаваліся падручнікі, працавалі ўстановы культуры. Аднак афіцыйна германскі ўрад не прызнаў БНР.

Пасля лістападаўскай рэвалюцыі (1918г.) у Германіі Савецкі ўрад дэнансіраваў Брэсцкі дагавор і накіраваў Чырвоную Армію на Захад. 10 снежня яна заняла Мінск. Мінскі Савет абвясціў аб аднаўленні савецкай улады. К сярэдзіне лютага 1919г. амаль на усёй тэрыторыі Беларусі ўстанавілася савецкая улада.

Рух за стварэнне беларускай дзяржаўнасці прымусіў бальшавікоў прыступіць да практычнай рэалізацыі гэтай ідэі. 24 снежня 1918г. ЦК РКП(б) прыняў рашэнне аб неабходнасці стварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі , як суверэнай дзяржавы беларускага народа .

VI Паўночна-Заходняя абласная канферэнцыя РКП(б) 30 снежня 1918г. абвясціла сябе першым з’ездам кампартыі бальшавікоў Беларусі, выказалася за ўтварэнне БССР і разглядзела пытанне аб складзе ўрада на чале з Дз.Ф.Жылуновічам .

1 студзеня 1919г. быў абнародаваны Маніфест часовага рабоча-сялянскага ўрада аб стварэнні Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі. 2-3 лютага 1919г. у Мінску адбыўся I Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім была абвешчана дэкларацыя аб прызнанні незалежнасці БССР, прынята яе Канстытуцыя, зацверджаны дзяржаўны герб і сцяг, а затым было прынята рашэнне аб неабходнасці аб’яднання БССР з Літоўскай Савецкай Рэспублікай. Стваралася Літоўска-Беларуская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Літ-Бел), як буферная дзяржава між РСФСР і Польшчай .

Аналізуючы польска-савецкую вайну і становішча Беларусі ў перыяд польскай акупацыі , патрэбна падкрэсліць , што Польшча , якая адрадзілася як дзяржава ў лістападзе 1918г., імкнулася аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772г. з уключэннем у яе склад Літвы , Украіны і Беларусі .

Абапіраючыся на падтрымку Антанты , польскія войскі з лютага па ліпень 1919г. захапілі большую частку Беларусі. Заходні фронт у 1920г. стаў галоўным фронтам Савецкай Расіі.Фронт стабілізаваўся па р. Беразіна да вясны 1920г .На захопленай тэрыторыі польскія ўлады ўстанавілі акупацыйны рэжым: пачалася паланізацыя насельніцтва, праводзіліся рэпрэсіі, забаранялася беларуская мова. Жорсткая палітыка польскіх улад выклікала магутны партызанскі рух, які ўзначалілі эсеры і бальшавікі .

Чырвоная Армія, атрымаўшы падмацаванне з Усходняга фронту, летам 1920г. пачала наступленне і ў жніўні дайшла да Варшавы. 31 ліпеня 1920г. у Мінску была прынята дэкларацыя, абвясціўшая незалежнасць БССР. Аднак аднаўленне беларускай дзяржаўнасці адбылося толькі ў межах Мінскай губерніі. Надзеі бальшавікоў на хуткую сусветную рэвалюцыю і гатоўнасць рабочых і сялян Польшчы падтрымаць наступленне Чырвонай Арміі былі разбіты новым наступленнем польскіх войскаў у жніўні 1920г. Палякі зноў захапілі значную частку Беларусі .

18 сакавіка 1921г. у Рызе між РСФСР і Польшчай быў падпісаны мірны дагавор, па якому да Польшчы адыйшла амаль палова тэрыторыі Беларусі з насельніцтвам звыш 4 млн. чалавек, а ўсходняя – асталася ў складзе РСФСР. За БССР былі замацаваны толькі шэсць паветаў Мінскай губерніі.

4. Сусвет у міжваенны перыяд. Станаўленне новага ўклада жыцця і мадэрнізацыя Беларусі. Перш за ўсё патрэбна ўясніць новую расстаноўку палітычных сіл у свеце і вызначыць сутнасць і значэнне Версальска-Вашынгтонскай сістэмы міжнародных адносін.

Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны карэным чынам змянілася міжнароднае становішча ўсіх краін. Яшчэ ў лістападзе 1918г. было падпісана пагадненне аб перамір’і Антанты з пераможанай Германіяй. 28 чэрвеня 1919г. дзяржавамі- пераможцамі – ЗША, Брытанскай імперыяй, Францыяй, Італіяй, Японіяй, Бельгіяй і іншымі, з аднаго боку, і пераможанай Германіяй – з другога быў падпісаны Версальскі мірны дагавор. Па гэтаму дагавору Германія страціла 1/8 частку тэрыторыі (Эльзас і Латарынгія адышлі Францыі, акругі Мальмедзі і Эйпен – Бельгіі, г. Познань, часткі Памор’я і іншыя тэрыторыі – Польшчы і г.д.). Дагавор прадугледжваў разбраенне Германіі, вызначаў абавязковыя рэпарацыі. Германія абавязвалася захоўваць незалежнасць Аўстрыі, Чэхаславакіі і Польшчы. Аднак некаторыя артыкулы дагавора фактычна нізводзілі Германію да становішча залежнай краіны, што не спрыяла ўмацаванню трывалага міру ў Еўропе.

Наступным вострым вузлом міжнародных супярэчнасцей станавіўся Далёкі Усход. Тут сутыкнуліся інтарэсы ЗША , іншых дзяржаў і Японіі, якая ўмацавала свае пазіцыі на Ціхім акіяне, Далёкім Усходзе і асабліва ў Кітаі. Вашынгтонская канферэнцыя (лістапад 1921-люты 1922гг.) прыняла шэраг рашэнняў (аб гарантыях востраўных уладанняў у басейне Ціхага акіяна, аб абмежаванні марскіх узбраенняў, па праблеме Кітая) перш за ўсё у інтарэсах ЗША. Версальска – Вашынгтонская сістэма дагавароў , хаця і стварала ”парахавы склеп” у Еўропе і на Усходзе, у цэлым завяршыла працэс пасляваенага мірнага ўрагулявання, падрыхтавала ўмовы для часовай стабілізацыі капіталізма. Некатарая раўнавага склалася і між Савецкай дзяржавай, і ўсім капіталістычным светам. Гэтая раўнавага была вельмі няўстойлівай, але ўсё ж давала ўсім савецкім рэспублікам магчымасць існаваць і развівацца ў капіталістычным акружэнні.

Вядома, што бальшавікі яшчэ да Кастрычніцкай рэвалюцыі і пасля яе разлічвалі на падтрымку рабочага класу развітых капіталістычных краін і хуткую перамогу сусветнай рэвалюцыі. Імкнучыся падняць рабочы клас іншых краін, яны прадпрынялі спробу аб’яднаць камуністычныя партыі і ў сакавіку 1919г. стварылі міжнародную камуністычную арганізацыю – Камуністычны інтэрнацыянал (Камінтэрн). Пасля краха спадзяванняў на рэвалюцыю ў Германіі і Венгрыі, падпісання Версальскага мірнага дагавора і стабілізацыі капіталізма бальшавікі і савецкая ўлада вымушаны былі перайсці да новай эканамічнай палітыкі і больш цеснага супрацоўніцтва з заходнімі дзяржавамі.

У сакавіку – маі 1922г. у Генуі адбылася фінансава – эканамічная канферэнцыя еўрапейскіх краін, ў якой удзельнічала дэлегацыя РСФСР, прадстаўляўшая ўсе савецкія рэспублікі. 16 красавіка 1922г. у мястэчку Рапала (паблізу Генуі) быў падпісаны дагавор між РСФСР і Германіяй аб аднаўленні дыпламатычнчх і эканамічных адносін. Пачалося збліжэнне між Германіяй і Савецкай Расіяй. К сярэдзіне 20-х гадоў з Савецкай краінай гандлявала 18 дзяржаў.

У канцы 20-х гадоў разразіўся сусветны эканамічны крызіс (1929-1933гг.), які абвастрыў усе супярэчнасці імпрыялізма. У верасні 1931г. японскія мілітарысты захапілі Маньчжурыю, пераўтварыўшы яе ў плацдарм для нападзення на Савецкі Саюз. Так на Далёкім Усходзе ўзнік ачаг новай сусветнай вайны. У 1933г. да улады ў Германіі прыйшлі фашысты (Нацыянал – сацыялістычная рабочая партыя на чале з А. Гітлерам). Былі забаронены ўсе палітычныя партыі, акрамя нацысцкай. Рэпрэсіі абрынуліся не толькі супраць камуністаў, але і сацыял-дэмакратаў. Пракацілася хваля антыяўрэйскіх пагромаў.

Новая дзяржава стала называць сябе Трэцім рэйхам (“Трэцяй імперыяй”). Гэтым фашысты хацелі падкрэсліць пераемнасць з Свяшчэннай Рымскай імперыяй і імперыяй часоў Бісмарка. Яны ўзялі на ўзбраенне “тэорыю” аб арыйскім паходжанні немцаў і ўвялі ў якасці дзяржаўнага сімвала свастыку- крыж з загнутымі пад прамым вуглом канцамі, выкарыстоўваемы старажытнымі арыямі як рэлігійны сімвал.

Адначасова фашысцкі таталітарны рэжым развярнуў наступленне на асобныя палажэнні Версальскага мірнага дагавора: Германія выйшла з Лігі Нацый (1933г.); пачалося стварэнне эскадрылляў бамбардыровачнай авіяцыі (1935г.); увядзенне ваеннай павіннасці (1935г.); акупацыя Рэйнскай дэмілітарызаванай зоны(1936г.). Ад Германіі старалася не адставаць фашысцкая Італія, якая напала на Эфіопію. У 1936г. Германія і Японія заключылі між сабой антыкамінтэрнаўскі пакт, да якога ў 1937г. далучылася Італія.

Адчуваючы, што заходнія краіны вядуць курс на “прымірэнне” з агрэсарам, каб цаной уступак аслабіць германскі націск на Захадзе і накіраваць яго агрэсію на Усход, Германія анексіравала Аўстрыю і ўключыла яе ў склад рэйха (сакавік 1938г). Пагроза навісла над Чэхаславакіяй. 30 верасня 1938г. у Мюнхене на канферэнцыі кіраўнікоў урадаў Англіі, Францыі, Германіі і Італіі (адпаведна – Чэмберлен, Даладз’е, Гітлер, Мусаліні) было падпісана пагадненне аб расчляненні Чэхаславакіі і перадачы часткі яе (Судэцкая вобласць) Германіі. У сакавіку 1939г. Чэхаславакія была акупіравана Германіяй.

Такім чынам, да 1939г. Версальска – Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін, створаная пасля Першай сусветнай вайны, была канчаткова скасавана. У такіх умовах, не спыняючы перагавораў з Англіяй і Францыяй, СССР пачаў перагаворы з Германіяй.

Аналіз праблем развіцця Беларусі ў міжваенны перыяд мэтазгодна пачаць з выяснення сутнасці новай эканамічнай палітыкі (НЭП) у савецкім грамадстве і асаблівасцей яе рэалізацыі ў БССР .

НЭП была абумоўлена шэрагам фактараў:

  • крахам спадзяванняў на сусветную сацыялістычную рэвалюцыю і спробай выкарыстаць вопыт капіталізму ў інтарэсах пабудовы сацыялістычнага грамадства;

  • неабходнасцю ўліка жыццёвых інтарэсаў большасці насельніцтва Савецкай краіны – сялянства. Яе правядзенне пачалося ў 1921г. з увядзення ў вёсцы замест харчразвёрткі харчовага падатка, які потым быў заменены грашовым.

Як сістэма НЭПа склалася к сярэдзіне 20-х гг. і праяўлялася:

  • у вёсцы ў замене харчразвёрткі падаткам ; дазволе арэнды зямлі і найма рабочай сілы; свабодзе выбара форм землекарыстання, вынікам чаго быў імклівы рост хутараў на Беларусі, асабліва ў Віцебскай вобласці;

  • у сферы прамысловасці ў ліквідацыі празмернай цэнтралізацыі; дапушчэнні прыватнай, змешанай, кааператыўнай, дзяржаўнай формы ўласнасці; пераводзе прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, адмене ўраўнілаўкі ў аплаце працы і.г.д.

Правядзенне гэтых мерапрыемстваў садзейнічала развіццю таварна-грашовых адносін, зацікаўленасці працоўных у павялічэнні вытворчасці. Да 1926 г. прамысловая і сельска-гаспадарчая вытворчасць дасягнулі даваеннага ўзроўня. НЭП стымуляваў расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэтаў. З усталяваннем адміністрацыйна-каманднай сістэмы і асабістай улады Сталіна адбыўся дэмантаж НЭПа.

Увядзенне НЭПа патрабавала дэмакратызацыі ўсяго грамадска-палітычнага жыцця. Бальшавікі звязвалі яе з умацаваннем сваіх пазіцый у грамадстве, праводзілі сваю палітыку цераз Саветы, прафсаюзы, камсамол. Па меры станаўлення і развіцця сістэмы НЭП у нацыянальна-культурнай палітыцы Кампартыі Беларусі вызначыўся накірунак, які атрымаў назву беларусізацыя. Палітыка беларусізацыі – гэта правядзенне комплекса мерапрыемстваў па адраджэнню беларускай нацыі, яе дзяржаўнасці, культуры, мовы, агульна-адукацыйнай, сярэдняй і вышэйшай школы.

Уваходжанне БССР у склад СССР апраўдала надзеі на пашырэнне тэрыторыі рэспублікі, абмежаванай згодна Рыжскаму дагавору 1921 г. шасцю паветамі Мінскай губерні: у 1924 г. адбылося першае “узбуйненне” рэспублікі альбо вяртанне ад РСФСР да Беларусі паветаў Віцебскай і Смаленскай губерняў з большасцю ў іх беларускага насельніцтва, а ў 1926 г. – Гомельскага і Рэчыцкага паветаў былой Гомельскай губерні.

Беларусізацыя садзейнічала пашырэнню сферы ўжытку беларускай мовы, зрабіла яе афіцыйнай мовай справаводства, савецкіх устаноў, грамадскіх арганізацый, часцей Чырвонай Арміі, а таксама “карэнізацыі” – вылучэнню прадстаўнікоў мясцовага альбо карэннага насельніцтва ў дзяржаўныя, гаспадарчыя і культурна-асветніцкія ўстановы.

Цэнтральнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася мове. К канцу 20-х гадоў на беларускую мову навучання было пераведзена 80% школ. Авалоданне беларускай мовай садзейнічала ліквідацыі неграматнасці, развіццю нацыянальнай навукі і культуры. У 1921 г. быў адкрыты Беларускі Дзяржаўны Універсітэт, у 1922 г. – Інстытут беларускай культуры, які ў 1929 г. быў рэарганізаваны ў Беларускую акадэмію навук.

20-я гады – гэта перыяд сапраўднага росквіту беларускай літаратуры. Побач з вядомымі Я.Купалам, Я.Коласам, Ц.Гартным, выраслі С. Баранавых, У. Дубоўка, М. Зарэцкі, П. Галавач, М.Лынькоў і інш. Сярод мастакоў вылучыліся М. Шагал, К. Малевіч, Я.Драздовіч, сярод артыстаў – У.Галубок, Е.Міровіч. Зараджаўся нацыянальны кінематограф, першым мастацкім фільмам якога была “Лясная быль” Ю.Тарыча.

Аднак, змена палітычнага курса, звязаная з дэмантажом НЭПа, прывяла да спынення палітыкі беларусізацыі ў канцы 20-х гг. Яе дзеячы і творцы былі аб’яўлены “белбурнацамі” (беларускімі буржуазнымі нацыяналістамі), абвінавачаны ў імкненні рэстаўрыраваць капіталізм у БССР і значная частка з іх была беспадстаўна рэпрэсіравана.

У сярэдзіне 20-х гг. у СССР стаў ажыцяўляцца сталінскі курс на пабудову сацыялізма ў адной асобна ўзятай краіне. На практыцы ён азначаў ліквідацыю шматукладнасці ў эканоміцы і рыначных адносін, фарсіраваную індустрыялізацыю, гвалтоўную калектывізацыю, культурную рэвалюцыю і ўмацаванне адміністрацый-каманднай сістэмы ва ўсім жыцці грамадства.

Паколькі Савецкі Саюз, нягледзячы на аднаўленне гаспадаркі, у тэхніка-эканамічных адносінах значна адставаў ад развітых капіталістычных краін, ставілася задача як мага хутчэй развіваць цяжкую прамысловасць – машыны, станкі, машыннае абсталяванне, абапіраючыся на якія можна было пераўзброіць усю эканоміку і забяспечыць абароназдольнасць краіны. Індустрыялізацыя краіны ажыцяўлялася на працягу трох пяцігодак (1928 – 1932, 1933 - 1937, 1938 – чэрвень 1941гг.).

У развіцці агульнасаюзных працэссаў індустрыялізацыі Беларусь мела сваі асаблівасці, абумоўленыя наяўнасцю мясцовай сыравіны, прымежным становішчам і г.д. Цаной няймавернага напружання сіл (павялічэнне падатковага прэса, замарожванне зарплаты і г.д.) працоўныя БССР за гады даваенных (“сталінскіх”) пяцігодак стварылі новую матэрыяльна-тэхнічную базу, узвялі звыш тысячы буйных прамысловых прадпрыемстваў, у тым ліку БелДРЭС, Гомсельмаш, станкабудаўнічыя заводы ў Мінску, Віцебску, Гомелі. Выраслі кадры рабочага класа, склаўшыя больш 700 тыс. чалавек. Колькасць інжынераў і тэхнікаў павялічылася ў два разы.

У цэлым сацыялістычная індустрыялізацыя, нягледзячы на выкарыстанне метадаў насілля(праца на новабудоўлях дзесяткаў мільёнаў вязняў, прымусовыя займы, зніжэнне ўзроўня жыцця народа), забяспечыла тэхніка-эканамечную незалежнасць ад капіталістычных краін, стварыла матэрыяльную базу для абароны свайго суверэнітэту ў часы ваенных выпрабаванняў (Нетылькин А.Т. Осуществление ленинской политики индустриализации в Белоруссии (1926 – 1941 гг.). Мн.,1979).

Надзвычай цяжкім, драматычным і супярэчлівым быў працэс калектывізацыі сельскай гаспадаркі – массавы перавод дробных аднаасобных сялянскіх гаспадарак у буйныя калектыўныя гаспадаркі (калгасы). Кааперыраванне (стварэнне прасцейшых форм збытавой і вытворчай кааперацыі) пачалося з устанаўленнем Савецкай улады (у канцы 1917 – пачатку 1918 г.).

На Беларусі, як і ва ўсей краіне, калектывізацыя значна актывізавалася з сярэдзіны 1929 г. Для мэтаў індустрыялізацыі патрабаваліся велізарныя рэсурсы – фінансавыя, сыравінныя, працоўныя. Разглядаючы калгасы як зручную форму выкачвання хлебных рэсурсаў з вескі,савецкае кіраўніцтва з канца 1929 г. прыступіла да фарсіравання працэса калектывізацыі, ужываючы, як эканамічныя (новы закон аб самаабкладанні), так усе больш і адміністрацыйныя меры: арышты, канфіскацыя маемасці, рэпрэсіі. На месцах ствараліся спецыяльныя камісіі па раскулачванню. К маю 1930 г. у Беларусі было раскулачана 15 тыс. сялянскіх гаспадарак, а ўсяго ў перыяд калектывізацыі тут рэпрэсіравалі больш 300 тыс. сялян.

Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ступень абагуленасці сялянскіх гаспадарак ва ўсходніх раенах БССР дасягнула 93 %, пасяўной плошчы 96%. Сяляне былі адчужаны ад зямлі, ад асноўных сродкаў вытворчасці і ў значнай меры пазбаўлены зацікаўленасці ў выніках сваей працы, што адмоўна адбівалася на жыццевым узроўні працаўнікоў вескі і ўсяго насельніцтва. Разам з тым калектывізацыя садзейнічыла стварэнню буйной сельскагаспадарчай вытворчасці, прыстасаванай для задавальнення патрэбнасцей дзяржавы (Сорокин А.Н. Эксперимент: Человек и земля. Мн., 1994).

Грамадска-палітычнае жыцце Беларусі, як і ва ўсім СССР , у перыяд 1928 – 1939 гг.насіла супярэчлівы характар:

- з аднаго боку , савецкія людзі праяўлялі сапраўдны энтузіязм. Яны працавалі, будавалі, тварылі, вучыліся, клапаціліся аб сваім будучым і лесе сваіх дзяцей;

- з другога , ва ўмовах умацавання адміністрацыйна-камандных метадаў кіраўніцтва зніжалася каштоўнасць чалавечага жыцця, груба ігнараваліся правы і свабоды асобы.

З канца 20-х гг. у краіне складваўся і умацоўваўся таталітарны ( ад лацінскага totalis – увесь, цэлы, поўны) рэжым, характэрнымі рысамі якога з’яўляліся: аднапартыйнасць пры ўсеўладна-аўтарытарным характары ВКП(б) на чале з генсекам І.В.Сталіным; ліквідацыя палітычных свабод , масавы тэрор і рэпрэсіі ў адносінах апазіцыі і іншадумцаў; татальны кантроль дзяржавы за ўсімі сферамі жыцця, уключаючы культуру, навуку, літаратуру і мастацтва.

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі пачаліся ўжо ў канцы 20-х гг. З больш чым 800 удзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917-1924 гг. былі рэпрэсіраваны усе, хто астаўся жыць на савецкай тэрыторыі. У 1930-я гг. больш паловы сваіх членаў страціў Саюз пісьменнікаў Беларусі. Было арыштавана больш 130 навуковых супрацоўнікаў , у тым ліку прэзідэнт і віцэ-прэзідэнт Беларускай акадэміі навук.У 1931 – 1938гг. органы АДПУ – НКУС “арганізавалі” працэсы над ўдзельнікамі “Саюза вызвалення Беларусі”, “Беларускай народнай грамады”, “Аб’яднанага антысавецкага падполля” і іншых не існаваўшых у рэальнасці арганізацый. Даследчыкі называюць лічбы рэпрэсіраваных у 1929 – 1934 гг. ад 46 тыс. да 250 тыс. чалавек ( Адамушка У. Палітычныя рэпрэсіі 20-50-х гадоў на Беларусі. Мн., 1994; Правда истории: Память и боль Мн. 1991).

Аналізуючы пытанне “Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939гг.)”, патрэбна адзначыць, што заходнебеларускія землі, якія па Рыжскаму мірнаму дагавору адыйшлі да Польшчы, сталі яе сыравінным прыдаткам і аб’ектам паланізацыі:

- прамысловасць Заходняй Беларусі ( “ Крэсы всходні”, г.зн. усходнія акраіны Польшчы) была слаба развіта. У ей было занята 40 тыс. чалавек ( з 3,4 млн. насельніцтва);

- памешчыкі, якія складалі меней 1% усіх жыхароў, валодалі паловай зямлі;

- улада абмяжоўвала нацыянальна-культурнае развіцце, праводзіла паланізацыю беларускага народа. Да 1939 г. усе беларускія школы былі пераўтвораны ў польскія, канчаткова зніклі газеты, часопісы, культурна-асветныя установы, якія працавалі на беларускай мове.

Нацыянальны, сацыяльны прыгнет выклікаў шырокі нацыянальна-вызваленчы рух, які ўзначальвалі: КПЗБ, БХД і іншыя дэмакратычныя арганізацыі, сярод якіх самай масавай была Беларуская сялянска-рабочая грамада (БСРГ). Перад пачаткам Другой сусветнай вайны польскія улады забаранілі дзейнасць усіх дэмакратычных партый, але нацыянальна-вызваленчы рух прадаўжаўся (Зялінскі П.І. Палітычная работа КПЗБ у масах. 1923-1938. Мн., 1986).

5. Другая сусветная і Вялікая Айчынная вайна. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашызмам. Раскрываючы прычыны, характар і пачатак Другой сусветнай вайны, патрэбна даць аб’ектыўную ацэнку дагавору аб ненападзенні ад 23 жніўня 1939 г. між СССР і Германія і прыкладзенаму да гэтага дагавора “сакрэтнаму дадатковаму пратаколу”. Сакрэтны пратакол размяжоўваў “сферы інтарэсаў” абодвух бакоў (у Польшчы па лініі рэк Нараў, Вісла і Сан).

Германія лічыла, што пакт ад 23 жніўня 1939 г. развязаў ей рукі на Усходзе і 1 верасня 1939 г. напала на Польшчу. Англія і Францыя , звязаныя з Польшчай саюзнымі дагаворамі, аб’явілі вайну Германіі. Пачалася Другая сусветная вайна.

Германскія войскі імкліва рухаліся да граніц СССР, і 17 верасня 1939 г. савецкі ўрад аддаў загад Чырвонай Арміі перайсці граніцу з Польшчай і ўзяць пад абарону насельніцтва Заходняй Беларусі. К 25 верасня савецкія войскі поўнасцю занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі. У кастрычніку 1939 г. адбыліся выбары ў Народны сход Заходняй Беларусі, які прыняў рашэнне аб уваходжанні яе ў склад БССР. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно аднавіла парушанную Рыжскім дагаворам (1921 г.) тэрытарыяльную цэласнасць Беларусі і ўз’яднала беларускі народ у адну сям’ю.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны азнаменаваўся вераломным нападзеннем 22 чэрвеня 1941 г. фашысцкай Германіі на СССР. На тэрыторыі Беларусі наступала самая моцная с трох фашысцкіх груповак вермахта - група арміі “ Цэнтр” ( каля 50 дывізій). Падтрымліваў яе 2-гі паветраны флот, налічваўшы 1680 самалетаў (50% сіл усей авіяцыі рэйха). Нягледзячы на мужнае супраціўленне пагранічнікаў і салдат Чырвонай Арміі, нямецкія войскі хутка рухаліся на ўсход і 28 чэрвеня ўварваліся ў Мінск. На захад ад Мінска апынуліся ў акружэнні некалькі савецкіх дывізій. Такія буйнейшыя злучэнні Заходняй асобай ваеннай акругі, як 3-я, 4-я і 10-я арміі, былі знішчаны і фактычна перасталі існаваць. Савецкія Узброеныя Сілы вымушаны былі перайсці да стратэгічнай абароны.

У гэты час, хаця і са спазненнем, быў прыняты шэраг надзвычайных мер па мабілізацыі ўсіх сіл і сродкаў краіны на адпор ворагу:

- 29 чэрвеня абвешчана дырэктыва СНК і ЦК ВКП (б) да партыйных і савецкіх арганізацый , усяго народа перабудаваць жыцце на ваенны лад;

- 30 чэрвеня ўтвораны Дзяржаўны Камітэт Абароны ( ДКА) на чале з І.В.Сталіным;

- пачалася дадатковая мабілізацыя ваеннаабязаных у Чырвоную Армію і перадача ей матэрыяльных каштоўнасцей ( на Беларусі ў чэрвені-жніўні ў армію было мабілізавана звыш 500 тыс. чалавек, за гэты час перададзена 2,5 тыс. аўтамабіляў, 35 тыс. коней, 36 тыс. галоў жывелы і інш.);

- у гарадах і населеных пунктах фарміраваліся атрады і палкі народнага апалчэння, знішчальныя батальены, праводзілася эвакуацыя ў глыбокі савецкі тыл мірнага насельніцтва і матэрыяльных каштоўнасцей, іншыя мерапрыемствы.

Войскі вермахта ўсю моц нашых удараў адчулі пад Оршай, дзе 14 ліпеня супраць іх былі прыменены “ Кацюшы” (рэактыўныя мінаметы батарэі капітана І.А.Флерава). Сур’езны контрудар гітлераўцы атрымалі ў адной з буйнейшых танкавых бітваў пачатка вайны пад Сянно і Лепелем. 23 дні ( з 4 па 27 ліпеня ) савецкія войскі стрымлівалі націск танкавай групы Гудэрыяна ў раене Магілева. Толькі 19 жніўня цаной вялікіх ахвяр ( звыш 80 тыс. салдат і афіцэраў, сотняў танкаў і самалетаў ) гітлераўцам удалося захапіць Гомель.

Нягледзячы на паражэнні і адступленне Чырвонай Арміі летам 1941 г., фашысцкі стратэгічны план “ маланкавай вайны” быў сарваны. Кровапралітныя абарончыя баі савецкіх войск на Беларусі далі магчымасць сканцэнтраваць рэзервы для абароны Масквы і разгрому там гітлераўскіх войск.

Акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі, які быў устаноўлены гітлераўцамі ў чэрвені – жніўні 1941 г. і трымаўся да ліпеня 1944г., прадстаўляў сабой сістэму палітычных, эканамічных, ваенных і ідэалагічных мер, якія мелі мэтай:

- ліквідацыю савецкага грамадска-дзяржаўнага ладу;

- рабаванне нацыянальных багаццяў і рэсурсаў;

- заняволенне і знішчэнне беларускага народа.

У адпаведнасці з сваім планам гітлераўцы знішчылі не толькі дзяржаўную самастойнасць, але і цэласнасць рэспублікі. Беларусь была падзелена на асобныя часткі, адна з якіх – “ генеральбецырк Беларутэнія “ альбо генеральная акруга Беларусі, якая складала прыкладна 1/3 тэрыторыі БССР, была ўключана ў рэйхскамісарыят “Остланд” з рэзідэнцыяй ў Рызе. На чале гэтай акругі быў пастаўлены адзін з паплечнікаў Гітлера гаўляйтэр В.Кубэ, а пасля яго знішчэння мінскімі падпольшчыкамі – групенфюрер войск СС Курт фон Готберг.

Уся паўната ўлады належала фашысцкай ваеннай і цывільнай акупацыйнай адміністрацыі. Для падтрымання “ новага парадкку” выкарыстоўваліся войскі і розныя службы: СС, СА, СД, гестапа, жандармерыя і інш. Яны праводзілі палітыку каланізацыі Беларусі, германізацыю, высяленне і знішчэнне яе народа, спальвалі і грабілі гарады і вескі, тэатры і клубы, музеі і бібліятэкі, навуковыя ўстановы, ВНУ і школы. Людзей прымушалі працаваць па 10-12 гадзін у суткі. За правіннасць і сабатаж – білі, сажалі ў карцэр, адпраўлялі ў канцлагер. У Беларусі было створана больш 260 лагераў смерці, 70 гета.

Нечуваныя зверствы чынілі акупанты над ваеннапалоннымі, партызанамі і мірным насельніцтвам. Яны правялі 140 карных экспедыцый. Карнікі знішчылі звыш 5 тыс. населеных пунктаў, у тым ліку 628 спалілі разам з жыхарамі. А ўсяго ў Беларусі было знішчана ад 2 млн. 200 тыс. да 3 млн. чалавек, гвалтоўна вывезена ў Германію 380 тыс. чалавек, у тым ліку 24 тыс. дзяцей.

У час вайны гітлераўцы імкнуліся выкарыстоўваць у сваіх мэтах мясцовае насельніцтва акупіраваных краін, прымушаючы яго супрацоўнічаць з імі. Гэтая з’ява атрымала назву калабарацыя ( ад франц. сolloboration - супрацоўніцтва ). У склад беларускіх калабарантаў уваходзілі палітычныя сілы, якія знаходзіліся ў апазіцыі да камуністычнай партыі і савецкай улады, а таксама тыя асобы, якія свядома пайшлі на службу да фашыстаў. Каб раскалоць адзінства беларускага народа , знайсці ў яго апору, гітлераўцы дазволілі стварыць такія нацыяналістычныя арганізацыі , як:

- Беларуская народная самапомач (БНС), 22 кастрычніка 1941 г.;

- Саюз беларускай моладзі ( СБМ),22 чэрвеня 1943 г.;

- Беларуская Цэнтральная Рада ( БЦР ), снежань1943 г. і іншыя ( Літвін А. Акупацыя Беларусі / 1941-1944: пытанні супраціву і калабарацыі. Мн., 2000).

Аднак на супрацоўніцтва з гітлераўцамі пайшла толькі нязначная частка насельніцтва. Асноўная маса беларускага народа вяла барацьбу супраць фашысцкіх захопнікаў.

Барацьба беларускага народа супраць фашысцкіх захопнікаў разгарнулася з першых дзен вайны. Вялася яна ў розных формах – ад невыканання мерапрыемстваў акупацыйных уладаў да ўзброеннага супраціўлення. Найбольш арганізаванай , вострай і масавай формай узброенай барацьбы з’яўляўся партызанскі рух.

Першым у Беларусі і ва ўсім Савецкім Саюзе быў сфарміраваны і ўступіў у барацьбу з ворагам Пінскі партызанскі атрад, які ўзначаліў В.З.Корж. У чэрвені – ліпені 1941г. пачалі дзейнічаць: атрад пад кіраўніцтвам Ц.П.Бумажкова і Ф.І.Паўлоўскага ў Кастрычніцкім раене Палескай вобласці, атрад у Суражскім раене Віцебскай вобласці на чале з М.П.Шмыровым (Бацька Мінай) і інш. Яркай гераічнай і трагічнай старонкай у гісторыю барацьбы супраць акупантаў увайшло Мінскае падполле, якое аб’ядноўвала звыш 9 тыс. чалавек – рабочых, ваенаслужачых, навучэнцаў,сярод якіх – студэнты і выкладчыкі Белдзяржуніверсітэта М.Б.Осіпава, І.Г.Некрашэвіч, Зінаіда Завістовіч, Віктар Міхневіч, Георгій Фалевіч. Самаахвярна змагаліся падпольшчыкі Магілева, Віцебска, Гродна, Брэста, Оршы, Жлобіна, Обаля і іншых гарадоў і паселкаў рэспублікі.

Галоўныя ўдары беларускія партызаны і падпольшчыкі наносілі па варожых камунікацыях (“рэйкавая вайна“). Першы этап яе пачаўся ў час Курскай бітвы 1943 г., другі – у час уступлення Чырвонай Арміі на тэрыторыю Беларусі, трэці – у перыяд вызвалення Беларусі. Значны урон акупантам наносілі партызанскія рэйды. У ходзе барацьбы партызанскія атрады і брыгады вызвалілі тысячы населеных пунктаў, у тым ліку шэраг райцэнтраў. К канцу 1943 г. партызаны кантралявалі 58% тэрыторыі рэспублікі, на якой было сфарміравана больш 20 партызанскіх зон. Нездарма гітлераўскі намеснік у Беларусі В.Кубэ дакладваў у Берлін, што ў тыле арміі “ Цэнтр “ фактычна існуе другі фронт – партызанскі.

Такім чынам, рух антыфашысцкага Супраціўлення ў Беларусі стаў сапраўды ўсенародным.Тут дзейнічала 1255 партызанскіх атрадаў, аб’яднаных у 199 брыгад і 14 прыроўненых да іх палкоў агульнай колькасцю 370 тыс. чалавек, у падполлі змагалася 70 тыс. чалавек.

Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў пачалося пасля разгрома войск вермахта пад Курскам. 23 верасня 1943 г. быў вызвалены першы беларускі райцэнтр Камарын. У выніку асенне-зімовага наступлення 1943 – 1944 гг. савецкія войскі вызвалілі абласныя цэнтры Гомель і Мозыр і 32 раены Беларусі. Рашаючую ролю ў вызваленні рэспублікі адыграла правядзенне беларускай наступальнай аперацыі «Баграціен». Яна была праведзена пры падтрымцы партызан сіламі чатырох франтоў (1-га Прыбалтыйскага, 1-га, 2-га і 3-га Беларускіх), Дняпроўскай ваеннай флаціліі, 1-й арміі Войска Польскага і інш. Каардынавалі дзеянні войск маршалы Г.К.Жукаў і А.М.Васілеўскі.

Вызваленнем Мінска 3 ліпеня 1944 г. закончыўся першы этап аперацыі « Баграціен». У выніку яе ажыццяўлення нямецкая група армій «Цэнтр» пацярпела катастрафічнае паражэнне. Вызваленнем Брэста 28 ліпеня 1944 г. завяршылася выгнанне акупантаў з беларускай зямлі. У выніку беларускай наступальнай аперацыі 1944г. была поўнасцю вызвалена Беларусь, большая частка Літвы, частка Латвіі, усходніх раенаў Польшчы. Стварыліся ўмовы для далейшага наступлення савецкіх войск на тэрыторыі Германіі.

Характарызуючы ўклад беларускага народа ў разгром фашызма, патрэбна адзначыць наступныя моманты:

- на франтах Вялікай Айчыннай вайны змагаліся 1 млн. 300 тыс. беларусаў. За праяўленыя гераізм і мужнасць звыш 300 тыс. воінаў-беларусаў былі ўзнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 475 з іх сталі Героямі Савецкага Саюза;

- на акупіраванай тэрыторыі Беларусі барацьбу з ворагам вялі звыш 440 тыс. партызан і падпольшчыкаў, 140 тыс. з якіх узнагароджаны ардэнамі і медалямі, а 88 удастоены звання Героя Савецкага Саюза;

- у глыбокім савецкім тыле ўдарна працавалі эвакуіраваныя з Беларусі калектывы прамысловых прадпрыемстваў, калгаснікі і рабочыя МТС, прадстаўнікі творчых калектываў, сістэмы адукацыі і ВНУ;

- у еўрапейскім руху Супраціўлення ўдзейнічала нямала ўраджэнцаў Беларусі, сярод іх Героі Савецкага Саюза Л.Я.Маневіч, В.А.Квіцінскі і інш. Уклад беларускага народа ў вялікую перамогу над фашызмам атрымаў прызнанне ва ўсім свеце.

Асноўныя паняцці і азначэнні

Аблвыкамзах.

Беларуская сацыялістычная грамада.

Ваенна-рэвалюцыйныя камітэты.

Версальска-Вашынгтонская сістэма міжнародных адносін.

Заходняя Баларусь, паланізацыя, санацыя, камасацыя.

Кадэты, акцябрысты.

Калабарацыянізм.

Камінтэрн.

НЭП.

Партызанскі рух, партызанскія зоны.

Рух Супраціўлення (еўрапейскі).

Таталітарызм.

Фашызм.

Пытанні для самакантролю

  1. У чым заключаліся прычыны Першай сусветнай вайны?

  2. Якія наступствы мела вайна для Беларусі?

  3. Чаму аграрнае пытанне было галоўным у перыяд першай расійскай рэвалюцыі?

  4. Ахарактарызуйце сутнасць сталыпінскай аграрнай рэформы і спецыфіку яе ажыццяўлення ў Беларусі.

  5. Як развіваўся беларускі грамадска-палітычны рух пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917г.?

  6. Якое значэнне ў станаўленні беларускай дзяржаўнасці мелі абвяшчэнне БНР, ўтварэнне БССР?

  7. Вызначце асноўныя тэндэнцыі палітычнага развіцця сусвета, злажыўшыяся ў міжваенны перыяд ( 1921 – 1939 гг. ).

  8. Ахарактарызуйце сутнасць і асаблівасці перахода Беларусі ад палітыкі ваеннага камунізма да НЭП.

  9. У чым заключаецца сутнасць і значэнне сацыялістычнай індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі?

  10. Якую ролю ў фарміраванні сістэмы адукацыі, развіцці навукі і культуры рэспублікі мела адкрыцце Белдзяржуніверсітэта?

  11. Вызначце галоўныя прычыны Другой сусветнай вайны.

  12. Якое значэнне мела ўз’еднанне Заходняй Беларусі з БССР?

  13. Якія асноўныя мерапрыемствы па мабілізацыі сіл і сродкаў на адпор фашысцкіх агрэсараў былі праведзены ў Беларусі у пачатку вайны?

  14. У чым заключаўся фашысцкі акупацыйны рэжым і ў чым праяўляўся беларускі калабарацыянізм?

  15. Якое значэнне ў вызваленні Беларусі мела разгортванне партызанскай і падпольнай барацьбы супраць акупантаў?

  16. У чым вы бачыце ўклад беларускага народа ў Вялікую Перамогу над фашызмам?