Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
83.46 Кб
Скачать

6.Атрыбуцыя гістарычных крыніц

6.1.Прамая інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. Выкарыстанне дадзеных генеалогіі пры ўстанаўленні інфармацыі аб аўтары крыніцы

Атрыбуцыя гістарычнай крыніцы ўяўляе сабой выяўленне аўтара (альбо аўтараў) крыніцы. На першым этапе атрыбуцыі ўстанаўліваецца прамая інфармацыя аб аўтары крыніцы, г.зн. яго імя, прозвішча, прозвішча па бацьку, альбо мянушка. Для ўстанаўлення аўтара і асоб, якія названы ў крыніцы, выкарыстоўваюцца дадзеныя генеалогіі і генеалагічныя табліцы ў тым выпадку, калі некалькі чалавек, вядомых у гісторыі і насіўшых аднолькавыя імёны і прозвішчы, называюцца толькі па імені.Напрыклад, кіеўскія князі Уладзімір Святаслававіч (980-1015 гг. і Уладзімір Усеваладавіч Манамах (1113-1125 гг.), плацкія князі Рагвалод (пам.980 г.) і Рагвалод Барысавіч (1150-я – 1160-я гг.), канцлеры Вялікага княства Літоўскага Мікалай Радзівіл Стары (ля 1440-1509), Мікалай Радзівіл Чорны (1515-1565 гг.) і Мікалай Радзівіл Рыжы (1512-1584 гг.), вялікія князі літоўскія Жыгімонт Кейстутавіч (1432-1440 гг.), Жыгімонт І Стары (1506-1548 гг.), Жыгімонт ІІ Аўгуст (1544-1572 гг.) і Жыгімонт ІІІ Ваза (1589-1632 гг.).

6.2. Ускосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы

На другім этапе атрыбуцыі аналізуецца ўскосная інфармацыя аб аўтары гістарычнай крыніцы. У яе ўваходзяць тытул, пасада, псеўданім, сацыяльны статус, інфармацыя аб месцазнаходжанні аўтара, яго веды тапаграфіі мясцовасці, якую ён апісвае. Напрыулад, добрае веданне тапаграфіі Кіева і звесткі аб уцёках аўтара з братамі (г.зн. манахамі) у час нападу полаўцаў на Кіева-Пячорскі манастыр дазволілі зрабіць вывад, што аўтар “Аповесцці мінулых гадоў” быў манахам гэтага манастыра. А ўдзел аўтара Баркулабаўскага летапісу ў асабістым жыцці ўладальнікаў с.Баркулабава князёў Корсакаў і Саламярэцкіх (прысутнічаў пры хрэсбінах, вяселлях і атпяваннях), упамінанне уніяцкіх мітрапалітаў і епіскапаў як “адшчапенцаў”, вялікая ўвага да падзей у Магтлёве дазваляе зрабіць вывад, што гэты чалавек быў родам з Магілёва і праваслаўным свяшчэннікам у с.Баркулабава. Пад гэтыя характарыстыкі падыходзіць Фёдар Філіповіч, які і лічыцца аўтарам летапісу.

6.3.Аўтарскі стыль і яго структура. Колькасныя метады і інфармацыйныя тэхналогіі вызначэння аўтарства

Адным з відаў ускоснай інфармацыі пры атрыбуцыі з’яўляецца аўтарскі стыль – парадак размяшчэння частак мовы ў сказе, выкарыстанне аўтарам пэўных слоў і выказванняў. Для атрыбуцыі ананімных твораў па фармальным асаблівасцям стылю часам выкарыстоўваюцца еолькасныя метады і новыя інфармацыйныя тэхналогіі. Пры гэтым аналізуецца статыстыка парнай сустракаемасці граматычных класаў слоў і ствараецца “стылістычны партрэт” аўтара вывучаемага тэксту. Потым стыль ананімнага аўтара параўноўваецца са стылям сучасных яму вядомых аўтараў і ўстанаўліваецца падабенства альбо адрозненні ў стылях. Калі стылі падобны, то можна зрабіць вывад, што ананімную крыніцу напісаў аўтар з падобным стылем. Аналіз стылю дазваляе ўстанавіць складаны характар тэксту, калі ён напісаны рознымі аўтарамі, яукія маюць розны стыль.