Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Тэма 5. Крыніцазнаўчая крытыка..doc
Скачиваний:
5
Добавлен:
11.11.2018
Размер:
83.46 Кб
Скачать

6.4.Выяўленне падлогаў і падробак

Неадпаведнасць паміж прамой і ўскоснай інфармацыяй аб часе, месцы стварэння і аўтары крыніцы дазваляе выявіць падробкі. Падробкі – гэта крыніцы, якія вырабляліся ў больш позні час, паўтаралі стыль альбо прыпісваліся аўтару ранейшай эпохі. У гэтым выпадку крыніца поўнасццю фальсіфіцыравана. Часам сапраўдныя крыніцы часткова скажаюцца шляхам скарачэння, выпраўлення, унясення пазнейшых уставак. Падробка альбо скажэнне крыніцы, паказваючыя арэчаўленае скажэнне ісціны з мэтай увесці ў зман, з’яўляюцца падлогам. Прычынамі вырабу падробак былі:

  • меркантыльныя меркаванні аўтара альбо заказчыка падробкі, якія імкнуліся атрымаць з яе дапамогай матэрыяльную карысць;

  • ідэалагічныя меркаванні, калі крыніца скажаецца з мэтай распаўсюджання палітычных, рэлігійных, партыйных ідэй;

  • амбіцыі даследчыкаў, якія спрабуюць высунуць новую навуковую гіпотэзу альбо канцэпцыю;

  • амбіцыі калекцыянераў, якія імкнуцца ўзняць цікаўнасць да сваёй калекцыі.

7. Мэты і задачы ўнутранай крытыкі крыніц

Пасля ўстанаўлення сапраўднасці гістарычнай крыніцы неабходна падвергнуць яе ўнутранай крытыцы. Мэта ўнутранай крытыкі – устанавіць ступень адпаведнасці інфармацыі крыніцы апісваемым гістарычным падзеям. Задачай унутранай крытыкі з’яўляецца аналіз інфармацыі крыніцы для ўстанаўлення яе верагоднасці, паўнаты і дакладнасці.

7.1. Паняцце аб верагоднасці інфармацыі гістарычнай крыніцы. Паўната і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы

Верагоднасць інфармацыі крыніцы – гэта ступень адпаведнасці яе гістарычнаму факту, які гэта інфармацыя апісвае. Ступень верагоднасці крыніцы паказваюць паўната і дакладнасць інфармацыі крыніцы. Паўната інфармацыі – гэта якасная характарыстыка, адлюстроўваючая ў крыніцы рысы, якія найбольш адпавядаюць гістарычнаму працэсу альбо з’яве. Колькаснай характарыстыкай з’яўляецца дакладнасць інфармацыі крыніцы – ступень перадачы асобных дэталяў падзеі.

7.2. Фактары, якія ўплываюць на паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы

На паўнату і дакладнасць інфармацыі гістарычнай крыніцы ўплываюць наступныя фактары:

  • ці быў аўтар крыніцы відавочцам апісваемых падзей альбо атрымаў звесткі аб падзеі з другіх рук. У першым выпадку інфармацыя можа быць больш дакладнай і поўнай, у другім – звесткі могуць быць скажоны ў ходзе вуснай перадачы;

  • час складання крыніцы. Калі крыніца складзена адразу пасля апісваемых падзей (напрыклад, дзённік), то яны апісаны больш дакладна і дэталёва. Калі ж крыніца створана праз пэўны перыяд пасля падзей (напрыклад, мемуары), то памылкі памяці аўтара могуць зрабіць яе меньш дакладнай у перадачы дэталяў;

  • індывідуальныя асаблівасці аўтара. Некаторыя людзі вельмі назіральны, а іншыя, наадварот, неўважлівы, трэція не ўмеюць слухаць і запамінаць, а ў чацвёртых спрацоўвае “унутраная цэнзура” (боязнь сказаць нешта лішняе);

  • псіхалогія сацыяльнай групы, да якой належыць аўтар крыніцы. Напрыклад, людзі духоўнага звання (манахі і свяшчэннікі), якія былі аўтарамі летапісаў, адмоўнаь ставіліся да язычнікаў і іншаверцаў, усхвалялі тых князёў альбо княгінь, якія апекавалі хрысціан (Вольгу, Уладзіміра, Барыса і Глеба);

  • жанр альбо форма крыніцы. Напрыклад, жыція святых і іконы пісаліся па канону – зводу правілаў, якія былі выпрацаваны праваслаўнай царквою. Цэлыя выказванні і трактоўкі браліся з кананічных жыцій, што прыводзіла да скажэння інфармацыі. Напрыклад, у жыціі Ефрасінні Полацкай выкарыстоўваліся звесткі з жыція Ефрасінні Александрыйскай.