Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы менеджмента А.И.Степанцов.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
129.02 Кб
Скачать

Тэматычны план курса

Назвы тэм

Колькасць гадзін

усяго

лекцыі

сем. зан.

сам. раб.

Тэма 1. Сутнасць менеджменту. Канцэпцыя эвалюцыі кіравання

2

2

Тэма 2. Агульная сістэма рыначных інстытутаў менеджменту

4

2

2

Тэма 3. Мэты і функцыі кіравання ў сістэме катэгорый менеджменту

2

2

Тэма 4. Паняцце і значэнне кадравага менеджменту

4

2

2

Тэма 5. Асноўныя школы кіравання і іх уклад у кіраўнічую практыку

2

2

Тэма 6. Прынцыпы і метады менеджменту

2

2

Тэма 7. Працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту

2

2

Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементы

2

2

Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (СКА)

2

2

Тэма 10. Сутнасць і класіфікацыя кіраўнічых рашэнняў

4

2

2

Тэма 11. Стратэгічнае і аператыўнае кіраванне арганізацыяй

2

2

Тэма 12. Камунікацыі ў кіраванні

2

2

Тэма 13. Улада, яе аснова і роля ў кіраванні

2

2

Тэма 14. Арганізацыйная культура і стыль кіраўніцтва

2

2

Усяго ...

34

8

20

6

Змест курса Тэма 1. Сутнасць менеджменту. Канцэпцыя эвалюцыі кіравання

Кіраванне як спецыфічная дзейнасць чалавека. Менеджмент як адмысловы тып кіравання арганізацыяй у рыначнай сістэме гаспадарання. Азначэнні менеджменту як віду дзейнасці, працэ­су кіравання, апарату кіравання, навукі кіравання, мастацтва арганізацыйнага кіравання. Паняцці менеджменту як разна­від­насці сацыяльнага кіравання і як прадпрымальніцкага кіраван­ня. Ролі і асноўныя прыметы менеджэра.

Эвалюцыя кіравання  развіццё тэхналогій кіравання ў пра­цэсе падзелу працы, сацыяльных функцый і роляў паміж людзь­мі.

Пачатковы этап, эпоха станаўлення вытворчай дзейнасці  размежаванне паміж прысваеннем і элементарнай вытворчасцю. Першыя, самыя простыя формы ўпарадкавання і арганізацыі сумеснай працы.

Эпоха першых гарадскіх цывілізацый (даіндустрыяльная)  падзел сельскагаспадарчай дзейнасці і гарадской вытворчасці матэрыяльнага і духоўнага прадукту, выкарыстанне экстэнсіў­ных тэхналогій працы; фармулёўка прынцыпаў і правіл у адно­сінах "кіраўнікі  падначаленыя", вылучэнне прафесіі кіраўніка; змена зместу кіраўнічых падыходаў.

Новая эпоха (індустрыяльная)  ад мануфактуры да імклі­вага росту масавай вытворчасці прадукцыі для ўрбанізаванага рынку спажывання, пераход да інтэнсіўных тэхналогій вытвор­часці прадукцыі, паслуг (пры захаванні экстэнсіўных спосабаў кіравання гэтымі працэсамі); філантрапічны план паляпшэння ўмоў жыцця працоўных Р. Оуэна; тэйларызм і навуковы менеджмент.

Сучасны этап (постіндустрыяльная эпоха)  пераход да ін­тэнсіўных тэхналогій кіравання сацыякультурным жыццём су­польнасці, выкарыстанне больш дасканалых сістэм атрымання і апрацоўкі інфармацыі (і прыняцці кіраўнічых рашэнняў). Сіс­тэмны і сітуацыйны падыходы да кіравання.