Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Основы менеджмента А.И.Степанцов.doc
Скачиваний:
2
Добавлен:
13.11.2018
Размер:
129.02 Кб
Скачать

Тэма 7. Працэсны, сістэмны і сітуацыйны падыходы да менеджменту

Паняцце падыходу. Працэсны падыход да менеджменту. Першы этап з 20-х гг. мінулага стагоддзя: разгляд працэсу кіравання як узаемазвязанага ланцуга паўтаральных асноўных функцый менеджменту. Другі этап з 40-х гг.: уключэнне працэсу прыняцця і рэалізацыі кіраўнічых рашэнняў. Трэці этап з 90-х гг.: рэінжынірынг  перапраекціраванне бізнес-працэсаў для дасягнення істотных паляпшэнняў у ключавых для сучас­нага бізнесу паказчыках выніковасці ў сувязі з пераходам да рынку пакупніка і ўзмацненню ўлады кліента, абвастрэннем канкурэнцыі.

Сістэмны падыход у менеджменце як метадалогія навуко­вага пазнавання аб'ектаў, як спосаб мыслення менеджэра ў дачыненні да арганізацыі і кіравання. Фармуляванне ўнівер­сальных паняццяў і метадаў даследавання аб'ектаў з улікам іх унутранай разнастайнасці, цэласнасці, арганічнай узаемасувязі элементаў і знешняга асяроддзя. Арганізацыя як адкрытая сістэ­ма, якая складаецца з некалькіх узаемазвязаных падсістэм. Ме­тадалогія стратэгічнага кіравання як праява сістэмнага падыходу.

Выкарыстанне новых сістэмных інфармацыйных тэхналогій.

Узнікненне сітуацыйнага падыходу да менеджменту ў 60-х гг. XX ст. Сітуацыі і ўмовы знешняга асяроддзя, якія ўплываюць на эфектыўнасць дасягнення мэт арганізацыі. Значэнне ўнутра­ных сітуацыйных пераменных для рашэння праблемы гнуткасці і адаптыўнасці да знешняга асяроддзя.

Тэма 8. Арганізацыя, яе прызнакі і элементы

Арганізацыя  адасобленае аб'яднанне людзей для ўзаема­дзеяння ў дасягненні вызначаных мэт і рашэння задач. Стварэн­не арганізацый (прадпрыемстваў) для задавальнення запатраба­ванняў грамадства ў прадукцыі і паслугах шляхам перапрацоўкі зыходных рэсурсаў і ператварэння іх у канчатковы прадукт.

Прызнакі арганізацыі. Унутраныя пераменныя арганізацыі (па Мескану). Унутранае асяроддзе арганізацыі. Узаемадзеянне арганізацыі са знешнім асяроддзем. Канцэпцыя жыццёвага цык­ла арганізацыі. Узроўні кіравання. Падзел працы, спецыяліза­цыя і іерархія ў арганізацыі. Суб'ект і аб'ект кіравання.

Віды арганізацый. Функцыянальныя, дывізіянальныя і адап­тыўныя арганізацыйныя структуры.

Формы арганізацыйных структур: аб'яднанне па сістэме ўдзелу; арэндныя арганізацыі з абмежаваным характарам цэн­тралізаванага кіравання; таварыствы з абмежаванай адказ­нас­цю, з прыцягненнем пазыковага капіталу; сумесныя прадпрыем­ствы; акцыянернае таварыства; холдынгавыя кампаніі. Прыме­ты арганізацыі як юрыдычнай асобы.

Тэма 9. Структура кіравання арганізацыяй (ска)

Паняцце структуры кіравання арганізацыяй (арганізацыйная структура кіравання). Вытокі ўтварэння сучасных структур кі­равання і іх асновы. Структура кіравання арганізацыяй  спа­радкаваны будынак, арганізацыйная форма сістэмы кіравання, якая ўтвараецца ўстойлівымі ўзаемасувязямі элементаў, што адлюстроўвае і замацоўвае падзел і кааперацыю кіраўнічай пра­цы. Элементы СКА і іх сувязі. Вертыкальныя і гарызантальныя сувязі ў сістэме кіравання. Фарміраванне структур кіравання ў выніку выканання функцыі арганізацыі.

Тыпы структур кіравання арганізацыяй: лінейныя, функ­цыянальныя, лінейна-штабныя, лінейна-функцыянальныя, праг­рамна-мэтавыя, праектныя і матрычныя, дывізіянальныя.

Сеткавыя і віртуальныя структуры кіравання арганізацыяй.

Комплекснасць рэальных СКА. Праектаванне аргструктуры пэўнага прадпрыемства з улікам знешніх і ўнутраных праблем.