Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен Ист.бел.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
213.35 Кб
Скачать

54. Тэмпы і накірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1970 - першай палове 1980-х гг., прычыны іх зніжэння.

Нягледзячы на высокія паказчыкі росту прамысловай вытворчасці, з першай паловы 70-х гадоў паралельна існавалі і ўзмацняліся негатыўныя з'явы - адставанне тэмпаў паскарэння навукова-тэхнічнага прагрэсу і ўкаранення ў вытворчасць дасягненняў навукі і тэхнікі.

Павелічэнне дзяржаўных асігнаванняў на патрэбы сельскай гаспадаркі, а таксама выкарыстанне ўласных сродкаў дазволілі калгасам і саўгасам ажыццявіць шырокую праграму будаўніцтва вытворчых памяшканняў. Эканоміка Беларусі была часткай агульнагаспадарчага комплексу СССР.Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 80-х гадоў з'явілася стварэнне буйнога тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплексу.

Мы бачым, што ўвесь пасляваенны перыяд, у тым ліку і ў 70-я - першай палове 80-х гг., у рэспубліцы вялося інтэнсіўнае капітальнае будаўніцтва, нарошчваліся вытворчыя магутнасці.Аднак нельга не лічыцца з тым фактам, што ў эканамічным развіцці краіны і нашай рэспублікі ў першай палове 80-х гг. сталі відавочнымі негатыўныя з'явы. Гэта перш-наперш зніжэнне тэмпаў эканамічнага росту. Не ўдалося забяспечыць у поўнай меры выхад народнай гаспадаркі БССР, як і СССР у цэлым, на якасна новы навукова-тэхнічны і арганізацыйна-эканамічны ўзровень. Рэспубліка не дабілася рашучага зруху ў інтэнсіфікацыі вытворчасці. Не адбылося значнага паляпшэння якасці вырабленай прадукцыі. Значна ўскладнілася экалагічная сітуацыя ў выніку бурнага індустрыяльнага развіцця і недаацэнкі прыродаахоўных мер, недахопаў у ахове здароўя і г.д. Усё гэта выклікала сур'ёзную заклапочанасць у грамадстве. Мацней і мацней раздаваліся галасы аб неабходнасці перамен.З другой паловы 70-х гадоў канцэпцыя пабудовы камунізму атрымала працяг у канцэпцыі развітога сацыялістычнага грамадства. З сярэдзіны 50-х гадоў неаднаразова рабіліся спробы павялічыць ролю Саветаў у кіраванні дзяржавай і грамадствам. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках партыйных камітэтаў. І наогул ўсё грамадска-палітычнае жыццё было строга рэгламентавана і цэнтралізавана.

Кіруючай сілай беларускага грамадства з'яўлялася Кампартыя Беларусі. Яе колькасць павялічылася з 48,2 тыс. камуністаў у 1946 г. да 688 тыс. у 1985 г.

Важную ролю ў палітычнай структуры і жыцці грамадства ігралі грамадскія арганізацыі - гэта перш-наперш прафсаюзы. Усплеск грамадскай актыўнасці быў звязаны з абмеркаваннем і прыняццем Канстытуцыі СССР 1977 г. і Канстытуцыі БССР 1978 г. Іх вартасцю была арыентаванасць на абарону сацыяльных гарантый людзей.

55. Крызісныя з'явы ў савецкім грамадстве другой паловы 1980-х гадоў. Палітыка перабудовы. Аварыя на чаэс.

У сярэдзіне 80-х гадоў Савецкі Саюз апынуўся перад шэрагам праблем сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця. Аднак тагачасная нерэфарміраваная эканоміка СССР аказалася недастаткова ўспрымальнай да новых ідэй, дасягненняў навукі і тэхнікі. Перабудову прадугледжвалася праводзіць у рамках сацыялістычнага выбару, сацыялістычных ідэалаў і каштоўнасцей. Для таго каб людзі паверылі ў безальтэрнатыўнасць перабудовы, ініцыятары яе ўпотай ад народа разглядалі яе як шлях капіталістычнай рэстаўрацыі ў краіне. Працэс фарміравання палітычнай апазіцыі пачынаўся з амаль непрыкметнай для кіраўніцтва Беларусі з'явы - значнага павелічэння ліку аматарскіх нефармальных аб'яднанняў і клубаў па інтарэсах. З другой паловы 1987 г. у дзейнасці клубаў і арганізацый усё больш і больш пачынаюць праяўляцца цэнтралізацыя і палітызацыя. У 1989 г. ствараецца штаб палітычнай апазіцыі - Беларускі народны фронт. Яго праграма, статут і іншыя дакументы мелі адкрыта антысавецкую і антыкамуністычную накіраванасць. Апазіцыя робіць спробу абвяржэння тагачаснай канцэпцыі гісторыі Беларусі. Шматлікія мітынгі і маніфестацыі пракаціліся па гарадах Беларусі вясной 1991 г. Інертнасць і абыякавасць, баязлівасць і здрадніцтва многіх кіраўнікоў Беларусі, мясцовых партыйных і дзяржаўных органаў, сілавых структур вялі да гібелі савецкай улады, да капіталістычнай рэстаўрацыі. Значная частка палітычна актыўнага насельніцтва падтрымала апазіцыю, другая частка раўнадушна заняла нейтральную пазіцыю. КПБ паступова адхілялася ад кіраўніцтва грамадствам. Набліжалася развязка. Яна наступіла ў жніўні 1991 г.