- •2 Беларусь у каменным, бронзавым і жалезным вяках: гаспадарчыя заняткі, сацыяльныя адносіны, духоўная культура.
- •13.Беларускае Адраджэнне. Дзеячы Адраджэння: ф. Скарына, м. Гусоўскі, л Сапега. Кнігадрукаванне. Архітэктура і выяўленчае мастацтва.
- •15.Фарміраванне беларускай народнасці. Пахожанне назвы Белая Русь.
- •17. Асаблівасці канфесійных адносін на Беларусі ў хуi- чуш стст. Хрысціянская царква ў Беларусі. Узаемаадносіны праваслаўнай і каталіцкай канфесій.
- •18. Рэфармацыя і Контррэфармацыя на беларускіх землях.
- •19. Берасцейская царкоўная унія. Уніяцтва ў гісторыі буларускага народа.
- •20.Асаблівасці эканамічнага, сацыяльна-палітычнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •21. Асаблівасці культурнага і духоўнага развіцця Беларусі ў XVII-XVIII стст.
- •22. Прычыны крушэння і падзелу Рэчы Паспалітай. Уключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі.
- •23. Асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVII- пачатку XIX ст.
- •24. Беларусь у вайне 1812 года. Вынікі выйны для Беларусі.
- •25. Грамадска-палітычнае жыццё у першай палове XIX ст. На Беларусі. Тайныя таварыствы і арганізаціі. Дзекабрысты.
- •26. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў першай палове XIX ст. Спробы рэформ. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
- •27. Аграрная рэформа 1861 года. Асаблівасці яе правядзення ў Беларусі. Эвалюцыя краіны ў парэформены перыяд.
- •28. Паўстанне ў Польшчы, Літве і Беларусі ў 1863-1864 гг. Ідэі "Мужыцкай праўды". Кастусь Каліноўскі.
- •33. Сталыпінская аграрная рэформа, яе сутнасць і вынікі для Беларусі.
- •34. Першая сусветная вайна (яе прычыны, удзельнікі, маштабы). Ваенныя падзеі і сацыяльно-эканамічная сітуацыя ў Беларусі.
- •35. Агульнанацыянальны крызіс у Расіі ў 1916 - пачатку 1917 гг. Лютаўская рэвалюцыя. Двоеўладдзе. Сітуацыя ў Беларусі.
- •36. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. Усталяванне Савецкай улады на тэрыторыі Беларусі.
- •37. Беларускі нацыянальны рух пасля кастрычніка 1917 г. Усебеларускі з'езд (снежань 1917 г.). Брэсцкі мір.Абвяшчэнне Беларускай народнай рэспублікі (бнр).
- •38. Палітычныя перадумовы станаўлення беларускай савецкай дзяржаўнасці. Абвяшчэнне бсср. I Усебеларускі з'езд Саветаў. Літоўска-Беларуская сср.
- •39. Польская інтэрвенцыя на Беларусі. Беларускі нацыянальна-вызваленчы рух. Другое абвяшчэнне бсср. Рыжскі мірны дагавор.
- •40. Новая эканамічная палітыка (нэп), яе сутнасць, асаблівасці правядзення ў Беларусі. Крызісы нэп.
- •41. Утварэнне ссср. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў бсср у 1920-я гады. Узбуйненне бсср 1924 і 1926 гг. Канстытуцыя бсср 1927.
- •42.Культурнае жыццё бсср у 20-я - 30-я гады. Палітыка беларусізацыі: яе сутнасць, накірункі правядзення і вынікі.
- •43. Грамадска-палітычнае жыццё ў ссср і бсср у 30-я гады хх ст. Канстытуцыі ссср 1936 і бсср 1937 гадоў.
- •44. Індустрыялізацыя і калектывізацыі ў бсср: прычыны, сутнасць і вынікі.
- •45. Сацыяльна-эканамічнае становішча ў Заходняй Беларусі (1921-1939 гг.).
- •46. Нацыянальна-вызваленчы, сялянскі і рабочы рух у Заходняй Беларусі. Развіццё культуры Заходняй Беларусі (20-я - 30-я гг. Хх ст.).
- •47. Міждзяржаўныя супярэчнасці ў 30-х гадах хх ст. Пачатак Другой сусветнай выйны. Пакт Молатава-Рыбентропа. Уз'яднанне Беларусі.
- •48. Напад нацыскай Германіі на ссср. Абарончыя баі на Беларусі. Усталяванне акупацыйнага рэжыму.
- •49. Барацьба падпольшчыкаў і партызан, супрацяўленне насельніцтва германскім акупантам на тэрыторыі Беларусі.
- •50. Беларуская наступальная аперацыя "Баграціён". Укладбеларускага народа ў перамогу над фашызмам.
- •51. Растаноўка палітычных сіл у свеце пасля Другой сусветнай вайны. Стварэнне аан. Выхад бсср на міжнародную арэну.
- •52. Бсср ва ўмовах пасляваеннага развіцця. Аднаўлення народнай гаспадаркі: цяжкасці, праблемы, поспехі.
- •53. Грамадска-палітычнае развіццё ў 1950-1960 гг. Хх з'езд кпсс.
- •54. Тэмпы і накірункі развіцця прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў 1970 - першай палове 1980-х гг., прычыны іх зніжэння.
- •55. Крызісныя з'явы ў савецкім грамадстве другой паловы 1980-х гадоў. Палітыка перабудовы. Аварыя на чаэс.
- •56. Распад ссср. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі. Стварэнне снд.
- •57. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст.
- •Рэфармираванне знешнеэкан. Дзейнасци………………….
- •58. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст. Канстытуцыя рб.
- •59. Тэндэнцыя сацыяльна-эканамічнага і грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
- •60. Знешнепалітычная дзейнасць Рэспублікі Беларусь на сучасым этапе.
57. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь у 90-х гг. Хх ст.
)Стварэнне рыначнай эканомікі звязана з прыватызацыяй дзяржаўнай маёмасці і ўсталяваннем розных форм уласнасці. Па пытанню месца і суадносін розных форм уласнасці існуюць дзве крайнасці: 1) прызнанне неэфектыўнасці дзяржаўнай уласнасці ва ўсіх выпадках і супрацьпастаўленне ей прыватнай уласнасці, якая быццам бы заўсёды з'яўляецца эфектыўнай; 2) абсалютная перавага дзяржаўнай і агульнанароднай уласнасці. Гэтыя пункты погляду не ўлічваюць сусветны вопыт, ім уласцівы апрыёрнасць, радыкалізм. Пры правядзенні прыватызацыі ні адна капіталістычная краіна не раздае задарма сваіх прадпрыемстваў, бо тэта толькі фармальна мя-няе ўласніка і не прыбаўляе новага капіталу, не садзейнічае ўкара-ненню сучасных тэхналогій і прыцягненню лепшых кіраўніцкіх кад-раў. А без гэтага не можа быць мадэрнізацыі вытворчасці, павышэн-ня яе эфектыўнасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі: прадпрыем-ствы ўпадаюць у блізкі да банкруцтва постпрыватызацыйны стан, а краіна губляе вялікія сродкі. Калі дзяржава прымае рашэнне аб прыватызацыі, яна прадае прадпрыемствы па рыначнай цане, прычым па той, якая акупіць будучую страту дывідэндаў ці чыстага прыбыт-ку ад прададзенай маёмасці. Калі рыначная цана ніжэй за тэты мінімум, тады прыватызацыя немэтазгодна. У 1993 г. Вярхоўным Саветам Рэспублікі Беларусь былі прыняты прававыя акты, якія складалі аснову прыватызацыі. Сярод іх — законы "Аб раздзяржаўленні і прыватызацыі дзяржаўнай уласнасці у Рэспубліцы Беларусь", "Аб імянных прыватызацыйных чэках". У чэрвені 1993 г. была зацверджана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, якой прадугледжана прыватызацыя 2/3 кошту дзяржаўных асноўных фондаў прадпрыемстваў і арганізацый. Вярхоўны Савет і ўрад Рэспублікі Беларусь вырашылі правесці прыватызацыю дзяржаўнай маёмасці праз імянныя прыватызацый-ныя чэкі "Маёмасць". У 2002 г. пачалася прыватызацыя прадпрыемстваў нафтахімічна-га комплексу Рэспублікі Беларусь. Кіраўніцтва дзяржавы вызначыла наступныя прынцыпы прыватызацыі, акцыяніравання гэтых прадпрыемстваў: бяспека краіны і абарона яе інтарэсаў; прыток інвесты-цый у мэтах мадэрнізацыі абсталявання, стварэння новых тэхналогій і павышэння прадукцыйнасці працы; захаванне сацыяльнай сферы прадпрыемстваў; поўная занятасць працаўнікоў і стварэнне новых рабочых месц; павелічэнне экспарту прадукцыі за мяжу і забеспячэн-не мясцовага рынку таварамі і паслугамі; рост паступленняў у дзяр-жаўны бюджэт. Аграрны сектар эканомікі. Пачынаючы з 1995 г. колькасць фермерскіх гаспадарак у Беларусі скарачалася, а памеры апрацоўваемых зямель павялічваліся. Скарачэнне колькасці фермерскіх гаспадарак тлумачыцца адсутнасцю вопыту і дастатковых сельскагаспа-дарчых ведаў, цяжкасцямі атрымання крэдыту, неэфектыўным вы-карыстаннем зямлі, маральнай і фізічнай непадрыхтаванасцю да цяж-кай сельскагаспадарчай працы без водпускаў і выхадных (12-18 гадзін у суткі) і г.д. Статыстычныя даныя сведчаць аб тым, што пачынаючы з 1995 г. калгасна-саўгасная вытворчасць Беларусі стаяла на месцы, не давала ніякага прыросту прадукцыі. Разам з тым сельская гаспадарка Рэспублікі Беларусь, як і многіх іншых дзяржаў свету, застанецца датацыйнай галіной народнагаспа-дарчага комплексу. Але дзяржаўныя датацыі і крэдыты будуць выда-вацца толькі тым прадпрыемствам аграрнага сектара эканомікі, якія выкарыстоўваюць іх эфектыўна. Структурная перабудова эканомікі, канверсія. На рубяжы 80-90-х гадоў урадам рэспублікі былі прыняты меры па стабілізацыі ўнутранага спажывецкага рынку, правядзенні канверсіі і рэарганізацыі работы машынабудаўнічага і хімічнага комплексаў. Доля ваеннай прадукцыі у агульных аб'ёмах вытворчасці абаронных заводаў да сярэдзіны 1993 г. скарацілася з 70 да 12-13%. Са 120 прадпрыемстваў, якія у рознай ступені займаліся вытворчасцю прадукцыі абароннага прызначэння, ваеннымі заказам! забяспечана іх нязначная колькасць. У некалькі разоў скараціўся аб'ём навукова-даследчых і вопытна-канструктарскіх работ, якія фінансаваліся па лініі Міністэрства абароны. Ажыццяўляючы канверсію, былыя абаронныя прадпрыемствы і аб'яднанні перайшлі на выпуск абсталявання і тэхнікі для розных галін гаспадаркі, прадпрыемстваў сувязі, для медыцыны, банкаў і гандлю, а таксама тава-раў народнага спажывання. Грашова-фінансавая сістэма. Ва ўмовах развалу эканомікі краін СНД, цэнаснай бязмежнасці, гульні біржавых дзял-коў на паніжэнне, разгулу эканамічнай злачыннасці сфарміраваўся спекулятыўны курс долара у адносінах да рубля, грошы болыпасці суверэнных дзяржаў, у тым ліку і беларускія рублі, зведзены на ніпіто.