Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ответы на экзамен Ист.бел.docx
Скачиваний:
37
Добавлен:
08.12.2018
Размер:
213.35 Кб
Скачать

23. Асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на беларускіх землях у канцы XVII- пачатку XIX ст.

У выніку трох падзелаў (1772, 1793, 1795 гг.) Рэч Паспалітая спыніла сваё існаванне. Да Расіі адышла тэрыторыя Беларусі з насельніцтвам каля 3,3 млн чалавек.

3 канца XVIII ст. пачынаецца новы этап беларускай гісторыі, цесна звязаны з гісторыяй Расійскай дзяржавы. Насельніцтва беларускіх зямель на працягу месяца пасля выхаду ўказу аб іх уключэнні ў склад Расіі прыводзілася да прысягі. Большая частка магнатаў і шляхты прынесла прысягу новай уладзе. На Беларусь былі распаўсюджаны агульныя прынцыпы расійскага кіравання. Расія па форме дзяржаўнага ладу была абсалютнай манархіяй. Беларусь дагэтуль развівалася ва ўмовах дзяржавы, для якой былі характэрны палітычная анархія і вялікая самастойнасць месцаў. У эканамічным і палітычным развіцці Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі ў канцы XVIII ст. меліся пэўныя адрозненні.

Былі адрозненні і ў формах дваранскага землеўладання, і ў прававым статусе дваранства Расіі і Рэчы Паспалітай. Расія не ведала землеўладання такой сацыяльнай групы, як дробная шляхта. Рсійскі ўрад рашуча ліквідаваў бескантрольную самастойнасць феадалаў. Шляхта згубіла правы на ўтрыманне свайго войска і ўласных крэпасцей.

У адносінах да каталіцкага касцёла расійскім урадам таксама праводзілася даволі асцярожная палітыка. Кацярына ІІ улічвала, што практычна ўсе беларускія магнаты і шляхта з'яўляліся католікамі. Таму за католікамі захоўвалася права на свабоднае выкананне абрадаў. На беларускае насельніцтва была распаўсюджана і расійская падатковая сістэма. Асноўным заканадаўчым кодэксам заставаўся Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Незадаволенасць прымусіла ўрад неўзабаве стаць на шлях узмацнення сваіх пазіцый у беларускіх землях. Першым крокам у гэтым напрамку з'явілася ўвядзенне ў Беларусі землеўладання рускага дваранства за кошт дзяржаўнага фонду.

Наступным крокам, які павінен быў умацаваць пазіцыі расійскага ўрада ў Беларусі, было паступове абмежаванне правоў мясцовага дваранства.

24. Беларусь у вайне 1812 года. Вынікі выйны для Беларусі.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржа-вы да вайны.Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваў у адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.). На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра І у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1—2 месяцаў, каб разграміць Расію. У чэрвені 1812 г. Напалеон сам выбраў месца для навядзен-ня мастоў і фарсірвання р. Нёман, па якой праходзіла граніца. Пераправа французскіх войск праходзіла ноччу з 11 на 12 чэр-веня па збудаваных мастах. Армія Напалеона ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы без аб'яўлення вайны.

Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад выдаў рас-параджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні ча-тырох палкоў кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тыла-вую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць прадуктовыя скла-ды ў Мінску, Барысаве, Смаргоні і іншых гарадах. Часовы ўрад павінен быў забяспечваць армію Напалеона ўсім неабходным. Становішча для Беларусі было складаным. На ўсім шляху адступлення рускіх армій адбываліся жорсткія баі (пад Коб-рынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам і інш.).

Новая ўлада яшчэ больш павялічыла на сваю карысць паборы з сялян. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стара-селле, Мажаны, Кляўкі ў Барысаўскім, Жарцы ў Полацкім паветах і інш Для аховы складоў, камунікацый і для барацьбы з партызанамі французскае камандванне вымушана было трымаць у Беларусі амаль 30 тыс. салдат і афіцэраў. У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, але ужо ў кастрычніку расійская армія вымусіла яго пакінуць горад і адступіць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступ-ленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка, Напалеон згубіў больш як 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне ператва-рылася ў бязладныя ўцёкі. Ад смерці і плену спаслося каля 30 гыс. французаў—усё, што засталося ад быўшай "вялікай" арміі. Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: былі разбураны многія населеныя пункты, на 1/2 скарацілася коль-касць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Беларусам па-ход Напалеона каштаваў 1 млн. чалавек.