Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

31. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі ў 60-я гг. Хіх – пачатку хх ст. Сталыпінская аграрная рэформа.

Пераход да капіталістычнага гаспадарання на Беларусі адбываўся паступова. На змену прыгонніцтву спачатку прыйшла змешаная сістэма гаспадаркі. Феадальныя рысы ў сельскай гаспадарцы праяўляліся ў выглядзе адпрацовак. У Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях памешчыкі шырока выкарыстоўвалі працу наёмных рабочых (гадавых, тэрміновых, падзённых), якія апрацоўвалі зямлю інвентаром памешчыка, гэта была ўжо капіта- лістычная форма гаспадарання. Аднак і тут адпрацоўкі займалі значнае месца.

Хутчэй складваліся капіталістычныя адносіны ў Віленскай, Гродзенскай і Мінскай губернях, дзе пасля рэформы засталося менш перажыткаў феадалізму і пераважала падворнае землекарыстанне.Аб развіцці капіталізму ў сельскай гаспадарцы Беларусі можа сведчыць паступовая спецыялізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці. У першыя два дзесяцігоддзі пасля рэформы важнейшай галіной гандлёвага земляробства заста-валася вытворчасць зерня. Аднак у выніку сусветнага аграрнага крызісу 80—90-х гадоў цэны на збожжа рэзка знізіліся (толькі за 80-я гады больш чым у два разы). Збожжавыя гаспадаркі Беларусі не былі здольны канкурыраваць на рынках Заходняй Еўропы з вытворцамі таннага і высокаякаснага хлеба з ЗША, Аргенціны, Аўстраліі. Гэта прымусіла беларускіх памешчыкаў пераходзіць на вытворчасць такіх прадуктаў, якія давалі большы прыбытак. У 90-я гады галоўнай спецыялізаванай галіной у сельскай гаспадарцы Беларусі стала малочная жывёлагадоўля. У Мінс. і Гродзен. губернях значнага развіцця дасягнула авечкагадоўля.

Паскарэнню развiцця капiталiзму ў сельская гаспадарцы i сацыянальнаму расслаенню вескi садзейнiчала Сталыпiнская рэформа. Яе мэта – умацаванне сацыяльнай апоры самадзяржаўнага ладу i стварэнне ўмоў для фармiравання аграрнага капiталiзму. Меркавалася, што яна (рэформа) будзе дасягнута шляхам лiквiдацыi сялянская абшчыны з уласцiвай ей сiстэмай земляробства i землеўладання i стварэння шырокай праслойкi сялян-уласнiкаў, арэентаваных на прадпрымальнiцкую рыначную гаспадарку. Рэформа атрымала развiцце ў шэрагу законаў буржуазнага характару, якiя былi прыняты напрацягу 1906—1912 гг. Сталыпiнская рэформа на Беларусi мела шэраг асаблiвасцей.

32. Паўстанне 1863 – 1864 гг. На тэрыторыі Беларусі і яго вынікі.

Большасць сялян Бел. была незадаволена ўмовамі ад-мены прыгоннага права. З мэтай прадухілення іх удзе-лу ў паўстанні супраць царызму, што пачалося ў 63г. у Польшчы, царскі ўрад змяніў некаторыя палажэнні рэ-формы 61г. і скасаваў “часоваабавязанае” стан-шча сялян.Былі паменшаны на 20% выкупныя плацяжы. Паўстанне пачалося ў Польшчы ў студзені 63г. без да-мовы з ЛПК (Літ. правінцыяльны камітэт). Варшаўскі ЦНК быў ператвораны ў польскі нац. урад, дзе перава-жалі “белыя”. Перад Каліноўскім паўстаў выбар: удзе-льнічаць самастойна ці далучыцца да польскага паў-стання. 1 лютага 63г. ЛПК падтрымаў паўстанне ў По-льшчы і абвясціў сябе Часовым урадам Літ. і Бел. на чале з Каліноўскім. Але польскі нац. урад 27 лютага 63г. адхіліў ад улады Часовы урад Літ. і Бел. Каліноўскі напісаў рэзкі пратэст, але падпарадкаваўся рашэн-ню Варшавы. Цар Аляксандр ІІ загадаў падавіць паўс-танне. Адзінага плана баявых дзеянняў у паўстанцаў не было. Адчуваліся недахоп сілы і зброі, малая падт-рымка, а часта выступленні сялян супраць шляхты. У маі 63г. паўстанне было падаўлена ў Мінскай, Магі-лёўскай і Віцебскай губернях. “Белыя” пачалі пакі-даць св. пасады ў кіраўніцтве, і ў чэрвені 63г. яно пе-райшло да “чырвоных”. Сілы былі няроўныя. Восен-ню 63г. узброенная барацьба ў Бел. была падаўлена. Каліноўскі быў арыштаваны, павешаны. Царызм жор-стка расправіўся з удзельнікамі паўстання. У Бел. і Літ. 128 чал-к былі пакараны смерцю і амаль 12,5 тыс. высланы на катаргу.