Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
шпоры по истории распечатать.doc
Скачиваний:
29
Добавлен:
16.04.2019
Размер:
417.28 Кб
Скачать

16. Фарміраванне беларускай народнасці. Паходжанне назвы “Белая Русь”.

Народнасць — гэта гістарычна сфарміраваная ўстойлівая супольнасць людзей, якая характарызуецца адзінствам тэрыторыі, мовы, культуры, пэўнымі гаспадарчымі сувязямі, наяўнасцю этнічнай свядомасці, саманазвы, асаблівасцямі псіхалагічнага складу.Беларуская народнасць сфарміравалася на аснове старажытнарускай народнасці ў перыяд XIII—XVIстст. Гэты працэс прайшоў пад уплывам сацыяльна-эканамічнага, палітычнага, царкоўна-рэлігійнага і іншых фактараў.

Важную ролю ў фарміраванні беларускай народнасці ігралі палітычныя фактары. Аб ’ яднанне беларускіх зямель у рамках ВКЛ садзейнічала развіццю рознабаковых сувязей паміж беларускімі землямі, тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва, кансалідацыі іх з другімі народамі ВКЛ. Фарміраванню беларускай народнасці, станаўленню нацыянальнай свядомасці садзейнічала амаль манапольнае становішча беларускай мовы ў палітычным і духоўным жыцці ВКЛ.Станаўленню і развіццю беларускай народнасці садзейнічаў сацыяльна-эканамічны фактар. У той час у эканоміцы Беларусі панавала натуральная гаспадарка, але разам з тым заметна расшыраліся таварна-грашовыя адносіны. Развіццё таварна-грашовых адносін, эканамічных сувязей паміж землямі і гарадамі садзейнічалі ўзмацненню міжэтнічных, эканамічных і сацыяльных кантактаў.

З пачатку XVIIст. за ўсходнімі беларускімі землямі стала замацоўвацца назва «Белая Русь», а іх насельніцтва н азывалі «беларусамі». У гістарычнай літаратуры прыводзіцца мноства канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь». Яе звязваюць з кліматычнымі, геаграфічнымі ўмовамі (белы снег, вада) і фізічнымі рысамі жыхароў (светлы колер скуры, русыя валасы, шэрыя вочы), рэлігіёзнымі, сацыяльнымі, палітычнымі асаблівасцямі. «Белая» азначае свабодная Русь, незалежная ад Літвы і мангола-татараў.

Аднак ні адна з канцэпцый узнікнення назвы «Белая Русь» не атрымала грамадскага прызнання, не стала агульнапрынятай.

Такім чынам, у другой палове XIII—XVIстст. ішоў працэс фарміравання беларускай народнасці, склаліся і вызначыліся яе асноўныя прыкметы: этнічная тэрыторыя, агульнасць культуры і мовы, некаторыя гаспадарчыя сувязі, этнічная самасвядомасць

17. Лівонская вайна. Утварэнне Рэчы Паспалітай і статус Вялікага княства Літоўскага у яе складзе.

Утварэнне новай дзяржавы РП (што значыць “рэспуб-ліка”) звязана са становішчам бел. зямель у складзе ВКЛ і паліт. Становішчы унутры Польскага каралеўс-тва. Бел.-літ.-укр. шляхта імкнулася да набыцця по-льскіх залатых шляхецкіх вольнасцей. У ВКЛ склала-ся надзвычай цяжкае становішча ў сувязі з Лівонскай вайной, што паграджала стратай незалежнасці. У 1561 г. Расія пачала вайну з Лівонскім ордэнам за выхад да Балтыйскага мора. Паміж Лівонскім ордэнам і ВКЛ быў заключаны саюз. Але захаваць свае землі ў час вайны орэн не змог. Яны былі захоплены Даніяй, Швецыяй, а частка адышла да ВКЛ. Тады Іван Грозны перанёс ваенныя дзеянні на землі Бел, што паграджала Вільні. Польшча рашуча дамагалася уніі. Польская шляхта жадала падпарадкаваць ВКЛ у якасці багатага прыдатку да Польшчы і атрымаць для сябе новыя зем-лі. Кіраўніцтва каталіцкай царквы разлічвала пашы-рыць уплыў каталіцызму на ўсход. Урад княства спра-баваў дамовіцца з Іванам Грозным, але безвынікова. ВКЛ апынцлася перад пагрозай развалу. У такіх умо-вах кіруючыя колы ВКЛ згадзіліся прыняць удзел у сейме. Люблінскі сейм пачаўся 10 студзеня 1569г. 1 ліпеня 1569г. акт уніі паміж ВКЛ і Польшчай быў пад-пісаны. Па ўмовах уніі дзве дзяржавы аб’ядналіся ў адну. Вышэйшым агульным органам улыда станавіўся сейм, які мог збірацца толькі на тэр-рыі Польшчы. Кіраўнік атрымаў тытул караля Польскага і ВКЛ. Дзяржавы не мелі права па-асобку праводзіць знеш-нюю палітыку. Асобнымі ў ВКЛ і Польшчы захоўвалі-ся: адміністацыйны апарат (дзярж. пасады), заканадаў-ства (у ВКЛ яно было прадстаўлена статутам 1588г.), судовая арганізацыя (вышэйшым судовым органам у ВКЛ з’яўл. Галоўны трыбунал), войска, тытул (захоў-валіся афіцыйныя назвы дзяржаў пры існаванні агуль-най назвы РП), пячатка з сімвалам дзяржавы, мова афіцыйнага справаводства. Вынікі Люблінскай уніі заключаліся ў тым, што ВКЛ разам з Польшчай утварылі агульную РП. Такое аб’яднанне дзвюх суседніх краін называецца федэрацыяй – дзяржавай, што складаецца з самастойных дзярж. утварэнняў, аб’яднаных на пэўных умовах у адзіную краіну. Выні-камі уніі засталася незадаволена большая частка маг-натаў ВКЛ, якой трэба было дзяліць паліт. уладу з по-льскімі кіраўнікамі. Антыпольскія настроі ўвасобіліся ў барацьбе за захаванне самастойнасці ВКЛ. У 1582г. быў створаны Галоўны трыбунал – вышэйшы судовы орган для ВКЛ. У 1588г. з дапамогай канцлера ВКЛ Льва Сапегі быў падрыхтаваны і выдадзены статут ВКЛ 1588г. Па зместу статута займаць дзярж. пасады і атрымліваць землі ў ВКЛ маглі толькі яго грамадзяне. У статуце ніводнага разу не ўпамінаецца акт уніі. У адным з арздзелаў статута ВКЛ паўстала самастойнай дзяржавай не толькі з асобным заканадаўствам, але і са св. тэр-рыяй, дзярж. апаратам, войскам, фінансамі. Барацьба вялася і за захоўванне дзярж. старабел. мовы ў ВКЛ, адстойванне ўсходнеславянскіх каштоўнасцей. У абарону антыпольскіх настрояў выступілі польскі шляхціц Васіль Цяпінскі і магнат Леў Сапега. У канцы XVI-пачаткуXVIIст. У