Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
16-25.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.04.2019
Размер:
154.62 Кб
Скачать

17. Мастацкая дэталь

Мастацкая дэталь (франц. detail -- падрабязнасць) -- такая падрабязнасць лiтаратурнага твора, якая з асаблiвай сiлаю абуджае ўяўленне i творчую думку чытача, нясе значную iдэйна-эмацыянальную i сэнсавую нагрузку. Такiмi могуць быць асобныя падрабязнасцi пейзажу, партрэта, побыту, маўлення i дзеяння персанажа i г.д. Майстрамi Д.м. з'яўляюцца Я.Колас, М.Гарэцкi, I.Мележ, Я.Брыль, В.Быкаў, I.Пташнiкаў, А.Кудравец, А.Жук, Г.Далiдовiч i iнш. Часам Д.м. праходзiць праз увесь твор, вызначаючы нават ягоную назву ("На ростанях" Я.Коласа, "Плач перапёлкi" I.Чыгрынава, "Адзiн лапаць, адзiн чунь" М.Стральцова і інш.).

Мастацкая дэталь – гэта найменьшая адзінка мастацкага свету твора (падрабязнасці побыту, пейзажу, партрэта). Мастацкія дэталі падзяляюцца на 3 группы: знешнія (апісальныя): партрэтныя, рэчаўныя, пейзажныя; унутраныя (псіхалагічныя); сюжэтныя.

Перавага таго ці іншага тыпа стылей вызначае адпаведную дамінанту стыля: сюжэтнасць (“Тарас Бульба” Гогаля), псіхалагізм (“Ідыёт” Дастаеўскага), апісальнасць (“Мёртвыя душы” Гогаля).

Дэталь можа з’яўляцца сімвалам.

Функцыі: сродак малюнка (апісання) аб'ёмнасці, канкрэтнасці прадметнага свету; эстэтычная функцыя; удакладняе, растлумачвае і агаляе задума пісьменніка; можа быць і лейтматывам творы (у А. П. Чэхава). Мастацкія дэталі могуць быць вылучанымі, якія дэманструюць уласную значнасць у мастацкім адзінстве цэлага - у М. В. Гогаля (апісанне сядзіб), а таксама могуць быць і структурна нейтральнымі, непрыкметныя, якія сыходзяць і уводящими ў падтэкст (Чэхаў). Дэталь часам прыкметная ў супярэчнасці. Проста падрабязнасці - гэта тыя ж дэталі, толькі менш экспрэсіўныя і меней характэрныя, звычайна яны выступаюць як адносна нейтральныя, за адзін раз, «будаўнічыя» элементы мастацкага вобраза. У паэме Някрасава "Каму на Русі жыць добра» шырока прадстаўлены і мастацкія дэталі і не меней маляўнічыя падрабязнасці. Падрабязнасць проста менш значная для агульнага

ходу дзеяння або для апісання таго ці іншага героя.

18. Персанаж і пісьменнік: герой і аўтар

Персанаж мае 2 бакі: 1) ён выступае суб’ектам дзеяння; 2) выступае носьбітам пэўнага характара

Персанажам можа выступаць не адзін чалавек: народ і г.д. Спосабы характарыстыкі таго ці іншага персанажа: а) аповед ад першай асобы, калі герой расказвае пра сябе сам, самараскрываецца б) дзённік героя: шчырае, адкрытае выказванне пра ўнутраныя перажыванні і падзеі жыцця героя (распрацаваны ў сентыменталістаў); в) перапіска герояў або пасланні; г) расказ ад імя старонняга героя. Адносіны аўтара да свайго героя могуць быць дваякія: роднасныя и адчужаныя.

Персанаж (ад лац. persona – асоба) – дзеючая асоба ў мастацкім творы, удзельнік падзей твора, яго герой.Не заўсёды вобраз героя – гэта дакдадная копія аўтарскага вобраза. Рысы аўтара праз героя могуць праявіцца часткова, ці наогул адсутнічаць.

Пісьменнік можа глядзець на свайго героя “знізу ўверх” ці “зверху ўніз”, таксама “на адным узроўні”.

Персанаж– мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Мае непасрэдную сувязь з эстэтычным ідэалам свайго часу, мастацкім метадам пісьменніка. Асноўныя сродкі стварэння вобраза П.: дзеянні, учынкі і перажыванні, мова (пра што і як ён гаворыць), прамая аўтарская характарыстыка, характарыстыка вуснамі іншых дзейных асоб, партрэт, пейзаж, апісанне інтэр’ера, гаваркое прозвішча. Аснова вобраза П. – той ці іншы характар, аднак паняцце “вобраз-П.” шырэйшае за паняцце “характар”: яно ўключае не толькі рысы, якія вызначаюць поводзіны чалавека, а і чыста знешнія, партрэтныя, неістотныя, прыватныя. З другога боку, не ўсякі П. з’яўляецца характарам. У літаратуры антычнасці псіхалагічная характарыстыка П. была абмежаванай. У творах класіцыстаў П. ўяўлялі сабой “алегарычную абстракцыю нейкай адной рысы характару”(Гегель), дабрачыннай ці злачыннай. Пэўнай аднабаковасцю вызначаліся П. ў сентыменталістаў і рамантыкаў. І толькі рэалізм здолеў стварыць рознабаковыя, шматгранныя вобразы-П., паказаўшы ў канкрэтнай, індывідуалізаванай форме істотныя заканамернасці, мнагастайнасць і складанасць жыцця. П. у рэалістычнай літаратуры – гэта тыповы П., які выяўляе заканамернае ў рэчаіснасці. Пісьменнікі-рэалісты раскрываюць дыялектыку душы чалавека, глыбока даследуюць яго ўнутраны свет, псіхалогію, ствараюць праўдзівыя, багатыя і цэласныя П., у першую чаргу – пазітыўных герояў.

Пісьменнік– аўтар мастацкіх твораў, літаратар-прафесіянал. У залежнасці ад роду, віду і жанру літаратуры, якія выкарыстоўваюць П., гавораць пра празаікаў, ці белетрыстаў, паэтаў, драматургаў, сатырыкаў, публіцыстаў, перакладчыкаў, крытыкаў, сцэнарыстаў. Падчас у адносінах да П. ужываюць найменні, якія непасрэдна ўказваюць на жанр ягонай творчасці. У прыватнасці, сярод празаікаў вылучаюць раманістаў, апавядальнікаў, навелістаў, нарысістаў, эсэістаў, памфлетыстаў, фельетаністаў, сярод драматургаў — кінадраматургаў, лібрэтыстаў, сярод сатырыкаў — гумарыстаў, байкапісцаў, сярод драматургаў — камедыёграфаў.

Літаратурныя здольнасці дзякуючы няспыннай працы, творчай вучобе (знаёмства з творчасцю майстроў мастацкага слова, паглыбленне ведаў па гісторыі і тэорыі літаратуры, настойлівая літаратурная практыка) могуць узвысіцца да таленту. Талент – гэта вастрыня і арыгінальнасць светаўспрымання, глыбіня светаразумення, выдатнае валоданне моўнымі скарбамі, арсеналамі паэтыкі, што ўвасабляецца ў высокім творчым майстэрстве. Найчасцей талент рэалізуе сябе ў адным ці некалькіх відах і жанрах літаратуры, эначна радзей – ва ўсіх ці большасці. Унікальны прыклад шырыні пісьменніцкага таленту – У.Караткевіч, якога прырода надзяліла здольнасцямі, бадай, ва ўсіх родах, відах і жанрах літаратуры (ён празаік, паэт, драматург, публіцыст, перакладчык, нарысіст, сцэнарыст, лібрэтыст, літаратурны крытык).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]