Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
16-25.doc
Скачиваний:
10
Добавлен:
18.04.2019
Размер:
154.62 Кб
Скачать

19. Псіхалагізм у літаратуры. Формы і прыёмы псіхалагізму

Скурпулёзнае яскравае выяўленне пісьменнікам унутранага, душэўнага стану вобраза-персанажа называецца псіхалагізм у літаратуры. Псіхалагізм пачаў развівацца з 16ст., літ-ры Адраджэння.

М.Мантэй (прыёмы): 1) паказ супярэчлівасці чалавечай душы 2) паказваў, што кожная дробязь ва ўчынках можа раскрыць хар-р. Прыёмы Ж.Ж.Руссо: 1) разгорнуты маналог героя 2) гісторыя душы чалавека. Прыёмы Стэрна:1) паказ загадкавасці чалавечай душы. Прыёмы Стэндаля: 1) даследваць розум чалавека. Э.Заль:1) дадаў дыялагічны кампанент да псіхал. 2) хар-р чалавека залежыць ад герояў.

Адметнасці псіхалагізму 20ст.: 1) імкненне паставіць героя ў найбольш цяжкія, неспрыяльныя ўмовы. 2) плынь свядомасці–унутраны маналог, даведзены да сваёй лагічнай мяжы, неўпарадкаваны хаатычны рух думак і перажыванняў.

На бел. пісьменнікаў найбольшы ўплыў аказалі Талсто й і Дастаеўскі. У К.Чорнага, І.Мележа чалавек раствараецца ў прыродзе. Хар-н акцэнт на партрэце героя.

Псіхалагізм – сістэма сродкаў і прыёмаў, накіраваная на поўнае, глыбокае і дэталёвае раскрыццё ўнутранага свету героя, яго пачуццяў, думак, жаданняў.

Кожны літ-ны род валодае сваімі мажлівасцямі для раскрыцця ўнутранага свету героя. Лірычны род: лірычны герой непасрэдна выражае свае пачуцці або займаецца псіхалагізмам, або аддаецца медытацыі, лірычным роздумам. У драматургіі галоўным сродкам раскрыцця ўнутранага свету героя быў маналог героя. З 20 ст. сталі выкарыстоўвацца жэстава-мімічныя паводзіны, стварэнне адмысл. псіхал. атмасферы пры дапамозе дэкарацый, гукавога і шумавога саправаждзення. Эпас развіў дасканалую сістэму форм і прыёмаў псіхалагізму.

Формы псіхалагічнага ўяўлення: 1) простая (прамая) – непасрэднае апісанне знутры 2) ускосная – паказ знешніх прыкмет, праяў псіхікі (маўчанне, слёзы) 3) сумарна-вызначальныя – апісанне пачуццяў словамі, называнне працэсаў, якія адбываюцца ўнутры.

Прыёмы псіхалагічнага ўяўлення: 1)апавяданне пра ўнутранае жыццё чалавека (А) ад 1-ай асобы (Талстой “Дзяцінства”) Б) ад 3-яй асобы); 2)псіхалагічны аналіз (ад 3-яй асобы) і самааналіз (ад 1-ай асобы). Складаны душэўны стан раскладаецца на элементы і тым самым тлумачыцца, становіцца зразумелым для чытача. 3)унутраны маналог – непасрэдная фіксацыя і ўзнаўленне думак героя, якая ў большай ці меньшай ступені іметуе рэальныя псіхалагічныя заканамернасці ўнутранага маўлення. 4)мастацкая дэталь: выкарыстоўваецца для псіхалагічнага выяўлення душэўных станаў герояў (псіхал. партрэтная дэталь, псіхал. пейзажная дэталь, псіхал. дэталь-рэч). 5) прыём умаўчання (аўтар у нейкі момант нічога не гаворыць пра ўнутраны стан героя, прымушаючы чытача самому правесці псіхалагічны аналіз).

Псіхалагізм у літ-ры праяўляецца ў трох формах: унутранай (пры дапамозе ўнутранай мовы персанажаў, вобразаў, памяці і ўяўленні); знешняй (праз мастацкі дэталі, псіхалагіч. інтэрпрытацыю паводзін і мовы персанажаў, іх міміку, жэсты); апісальна-аўтарскай (пераказ думак і пачуццяў персанажаў аўтарам)

20. Персанаж і яго каштоўнасная арыентацыя

Персанаж – мастацка пераканальны вобраз чалавека з глыбока і яскрава выяўленымі індывідуальнымі рысамі. Мае непасрэдную сувязь з эстэтычным ідэалам свайго часу, мастацкім метадам пісьменніка. Аснова вобраза П. – той ці іншы характар, аднак паняцце “вобраз-П.” шырэйшае за паняцце “характар”: яно ўключае не толькі рысы, якія вызначаюць поводзіны чалавека, а і чыста знешнія, партрэтныя, неістотныя, прыватныя. З другога боку, не ўсякі П. з’яўляецца характарам. Чалавечыя характары сталі аб’ектам мастацкага паказу яшчэ ў эпоху антычнасці, але раскрываліся па-рознаму ў розны час. У літаратуры антычнасці псіхалагічная характарыстыка П. была абмежаванай. У творах класіцыстаў П. ўяўлялі сабой “алегарычную абстракцыю нейкай адной рысы характару” (Гегель), дабрачыннай ці злачыннай. Пэўнай аднабаковасцю вызначаліся П. ў сентыменталістаў і рамантыкаў. І толькі рэалізм здолеў стварыць рознабаковыя, шматгранныя вобразы-П., паказаўшы ў канкрэтнай, індывідуалізаванай форме істотныя заканамернасці, мнагастайнасць і складанасць жыцця. П. у рэалістычнай літаратуры – гэта тыповы П., які выяўляе заканамернае ў рэчаіснасці. Пісьменнікі-рэалісты раскрываюць дыялектыку душы чалавека, глыбока даследуюць яго ўнутраны свет, псіхалогію, ствараюць праўдзівыя, багатыя і цэласныя П., у першую чаргу – пазітыўных герояў. Часам у літаратуры ў якасці П. выступае не чалавек, а нейкая з’ява, рэальная або містычная, прадстваўнік флоры або фаўны (“Каштанка” А.Чэхава, “Казкі жыцця” Я.Коласа, літаратурная фантастыка і інш.).

Персанаж з’яўляецца адной с асноўных састаўных частак мастацкага свету твора разам з падзеямі, выяўленчымі сродкамі, мастацкай дэталлю і іншым.

Каштоўнасць – тое, што валодае пэўнай пазітыўнай значнасцю. Віды: 1) Універсальныя (агульначалавечыя) 2) Лакальныя (напрыклад, нацыянальныя)3) Індывідуальныя.

Персанаж мае 2 бакі:1) ён выступае суб’ектам дзеяння 2) выступае носьбітам пэўнага характара

Персанажам можа выступаць не адзін чалавек: народ і г.д. Спосабы характарыстыкі таго ці іншага персанажа: а) аповед ад першай асобы, калі герой расказвае пра сябе сам, самараскрываецца б) дзённік героя: шчырае, адкрытае выказванне пра ўнутраныя перажыванні і падзеі жыцця героя (распрацаваны ў сентыменталістаў); в) перапіска герояў або пасланні; г) расказ ад імя старонняга героя.

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]