Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ISTORIYa_BYeLARUSI_3.doc
Скачиваний:
3
Добавлен:
21.04.2019
Размер:
507.39 Кб
Скачать

31 Вопрос

Советско-польская война 1919-1920 гг и ее итоги.

14 лютага 1919 адбылася першая савецка-польская суычка ля Бярозы Картузскай, якая паклала пачатак ване.

Знясиленыя грамадзянскай вайной, Чырвоная армия не магла аказаць добраузброенаму польскаму войску сур’езнага спрациулення. Акрамя таго бальшавики адчували сябе уБеларуси вельми не надзейна. У самой Беларуси были незадаволены уладай и паднимали паустанни. Тамму ужо 19 красавика 1919 польския войски захапили Вильню. Урад ЛитБела пераехау у Минск. Амаль адначасова паляки увайшли у Гродна и ликвидавали там уладу урада БНР.

Пилсудски абвясциу жыхарам былога ВКЛ, што полски меч нясе им волю и дабрабыт. Хутка большасць беларуских зямель трапила пад Польскую акупацыю. У красавику, кали паляки заняли Киеу, напалоханы урад Ленина прапанавау Польшчы усю тэрыторыю былой ЛитБел рэспублики у замен на мирнае пагадненне.

Занятыми беларускими тэрыторыями киравау генеральны камисарыят усходних зямель, свораны пры штабе ЛитБел фронту (на чале з Асмалоуским)

Польския жаумеры адбирали у сялян тое, што не паспели прыбраць папярэдния акупанты. Прадукты харчавання магли атрымаць Тольки тыя, хто уступиу у польския кааператывы, а у пытальных листах записвауся палякам. Галодныя беларусы папауняли рады польскага насельництва. Дзяржауная мова личылася польскай.

Ужо у першы год нямецкай акупацыи рыхтавалися умовы для паступовага уключэння беларуских зямель у склад Польскай дзяржавы, Але не усих. Усходняя Беларусь была для палякау разменнай манетай, якую яны рыхтавалися перадаць бальшавикам за их згоду адмовицца ад Заходней Беларуси.

Беларусы спрабавали змагацца. СА снежня 1919 иснавала Смаленская эсэрауска-бальшавицкая пагадненне аб сумесных дзеяннях супраць прольских акупантау. Вялася и партызанская барацьба, Але выники были сциплыми.

Выник: 18 сакавика 21 года быу падписаны Рыжски мирны дагавор без удзелу беларускай дэлегацыи. Гэты дагавор Тольки падцвердзиу папарэднюю дамоуленасць Расии и Польшчы аб падзеле памиж сабой Беларуси и Украины.

32 Вопрос

Новая экономическая политика в Беларуси.

На пачатку 1920 –х гг. Савецкая дзяржава апынулася ў крызісным стане. У знешнепалітычным плане ён праявіўся ў палітычнай ізаляцыі. Перспектывы сусветнай сацыялістычнай рэвалюцыі аказаліся маларэальнымі. Ва ўнутрыпалітычным становішчы Савецкай дзяржавы крызіс праявіўся ва ўзнікненні супярэчнасцяў паміж радавымі членамі і кіруючымі вярхамі, у сістэме кіравання, бюракратызацыі, адсутнасці дэмакратыі. Вельмі цяжкім было сацыяльна – эканамічнае становішча ў Беларусі. Яно было выклікана сямігадовымі вынікамі першай сусветнай і грамадзянскай войнаў, германскай і польскай акупацыяй. У крызісным стане знаходзіўся чыгуначны і водны транспарт. Вялікая шкода была нанесена сельскай гаспадарцы.. Цяжкія ўмовы жыцця ў гарадах выклікалі забастоўкі рабочых, прымусовыя канфіскацыі збожжа вялі да супраціўлення сялян уладам. Пашыраўся бандытызм, нелегальныя гандлёвыя зносіны з замежжам.

Галоўнай прычынай і асаблівасцю сацыяльна – эканамічнага крызісу ў краіне з’яўлялася тое, што вытворца – селянін не мог больш мірыцца з харчраскладкай і палітыкай “ваеннага камунізму”. Адказам на гэтыя пытанні стала новая эканамічная палітыка – НЭП. Пачатак ёй быў пакладзены на Х з’ездзе РКП(б) у сакавіку 1921 г. НЭП – гэта сістэма эканамічных, сацыяльных, палітычных і культурных мер, накіраваных на ўкараненне рыначных адносін ў народнай гаспадарцы.

У сферы прамысловасці Беларусі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

  1. Скасоўвалася празмерная цэнтралізацыя кіравання. Былі створаны групавыя ўпраўленні, якія падпарадкоўвалася непасрэдна Саўнаргасу БССР. Прамысловасць рэспублікі атрымала магчымасць лепш выкарыстоўваць мясцовую сыравіну і рэсурсы.

  1. Усе прамысловыя прадпрыемствы былі падзелены на чатыры групы. У першую групу ўваходзілі найбольш буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія павінны былі працаваць на аснове гаспадарчага разліку / за кошт прыбытку пакрываць страты /. Да другой адносіліся тыя прадпрыемствы, якія падлягалі часовай кансервацыі. У трэцяй групе знаходзіліся прадпрыемствы, якія не мелі дзяржаўнага значэння і аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям і прыватным асобам. Да чацвёртай групы належалі прадпрыемствы, якія падлягалі закрыццю, іх рабочыя і служачыя пераводзіліся на функцыяніручыя фабрыкі і заводы.

  1. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых, формы аплаты ўлічвалі кваліфікацыю рабочага, колькасць і якасць яго працы. У першыя гады НЭПа практыкавалася натуральная і грашовая аплата працы.

У сферы сельскай гаспадаркі новая эканамічная палітыка праявілася ў наступным:

  1. Замест харчраскладкі быў уведзены харчпарадак, які быў у два разы меньш.

  1. Свабодны выбар формаў землекарыстання, падтрымка розных форм кааперацыі.

  1. Свабоднае распараджэнне сялянамі лішкамі сваёй прадукцыі.

  2. Замена натуральнага падатка грашовым / з 1.1.1924 г./.

  3. Дазвол арэнды зямлі і найму рабочай сілы.

Было дазволена прадпрымальніцтва. Развіваліся ўсе формы гандлю – дзяржаўны, кааператыўны і прыватны /знешні гандаль заставаўся дзяржаўнай манаполіяй/.

У 1922 – 1924 гг. была праведзена грашовая рэформа, што прывяло да фінансавай стабілізацыі ў краіне.

НЭП дазволіў спалучаць дзяржаўныя і асабістыя інтарэсы. Дзякуючы гэтай палітыцы была паспяхова адноўлена сельская гаспадарка рэспублікі, атрымала стымул для развіцця прамысловасць, панізіўся ўзровень беспрацоўя.Безумоўна, НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым кіраўніцтва бальшавіцкай партыі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх праграмных мэт. У канцы 1920-х гг. НЭП згортваецца.