- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.C
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.
На раннiх этапах развiцця дзяржавы закон амаль не адрознiваецца ад судзебнага рашэння па прыватным пытаннi. Так, у Кароткай рэдакцыi «Рускай праўды» за забойства канюшага – штраф 80 грывен, «яко установил Изяслав в своем конюсе, яко же убили Дорогобузьци». Найбольш значныя нормы агульнарускага права X ст. («закона рускага») змяшчаюцца ў дагаворах Русi з Вiзантыяй 911 i 944 гг. Так, згодна артыкулу дагавора 944 г., злодзей павiнен вярнуць не толькi ўкрадзеную рэч, але i заплацiць яе кошт, а калi прадаў украдзенае, то заплацiць у падвоеным памеры («сугубо»). Дагавор змяшчае такую прававую норму, як права кроўнай помсты. Наступны артыкул дагавора ўстанаўлiвае, што за ўдар мячом, кап'ём цi iншай якой зброяй вiнаваты павiнен заплацiць 5 лiтраў срэбра «па закону рускаму». Грашовы штраф за такi ўчынак прадугледжвае i «Руская праўда».
«Руская праўда» – першы з дайшоўшых да нас сiстэматычных зборнiкаў права ўсходнеславянскiх (рускiх) зямель X – XII ст. Яна не з'яўляецца заканадаўчым помнiкам у сучасным сэнсе гэтага тэрмiна, хоць i заснавана на асобных княжацкiх пастановах («Праўда Яраслава», «Устаў Уладзiмiра Манамаха»). У дайшоўшых да нас рэдакцыях «Руская праўда» – гэта звод пастаноў i судовых звычаяў. Адначасовае распаўсюджванне ўсiх гэтых прававых нормаў на тэрыторыi Беларусi азначанага часу можна аспрэчваць. Але нельга адмаўляць уплыў «Рускай праўды» на так званае мясцовае звычаёвае права i наступныя кодэксы права (Судзебнiк Казiмiра IV 1468 г. i iнш.).
«Руская праўда» з'яўляецца каштоўнай крынiцай для вывучэння сацыяльна-эканамiчнай гiсторыi ўсходнеславянскiх («рускiх») зямель. Яна характарызуе становiшча халопаў i смердаў; толькi з гэтай крынiцы мы даведваемся аб iснаваннi такой феадальна-залежнай катэгорыi, як закуп. Падрабязная «Руская праўда» яскрава акрэслiвае быт феадальнай грамадскай вярхушкi i купецтва, расказвае аб актыўнай гандлёвай дзейнасцi. Яна змяшчае звесткi якраз аб тых баках жыцця, якiя недастаткова цi ўвогуле не асветлены ў летапiсах.
Кiеўская Русь (Кiеўская дзяржава) аб'яднала ўсходнеславянскiя землi толькi на кароткi час (Полацкае княства ўваходзiла ў яе склад крыху больш за 70 гадоў). Гэтая «шматковая» дзяржава аб'ядноўвала землi, дзе дзейнiчала сваё мясцовае звычаёвае права. Насельнiцтва кожнай зямлi «имяху бо обычаи свои, и закон отец своих и преданья, каждо свой нрав».
Звычаёвым правам у перыяд ранняга сярэднявечча рэгулявалiся ўсе сферы грамадскага жыцця: структура i кампетэнцыя дзяржаўных устаноў, правы i абавязкi розных класаў, саслоўяў i сацыяльных груп насельнiцтва, грамадскiя, сямейна-шлюбныя, зямельныя, судова-працэсуальныя, крымi-нальныя i iншыя праваадносiны.
Першыя запiсы звычаёвага права Беларусi былi зроблены ў граматах i дагаворах Полацка, Вiцебска i Смаленска з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам. Першы з iх (1229 г.) захаваўся ў некалькiх спiсах, магчыма, перакладзеных з латыні. Значная ўвага ў дагаворах надавалася нормам крымiнальнага i грамадзянскага права. Так, артыкулы 1, 2, 3 прадугледжвалi пакаранне за забойства i калецтва чалавека. За забойства вольнага чалавека спаганялася 10 грыўняў срэбра, у той жа час за халопа (раба) толькi грыўня срэбра. Цiкава тое, што чалавек, нават будучы халопам, мог самастойна ўдзельнiчаць у замежным гандлi i адказваць за даўгi ўласнай маёмасцю (арт. 7). Нормы звычаёвага права змяшчаюцца таксама ў дагаворах палачан i вiцяблян з Рыгай i Лiвонскiм ордэнам, у граматах, дадзеных гэтым землям вялiкiмi князямi лiтоўскiмi; адпаведнiк такiх нормаў знаходзiм у Статутах Вялiкага княства Лiтоўскага i г. д.i
Але ўжо з XIV ст. пачынае развiвацца заканадаўства, якое паступова абмяжоўвае звычаёвае права. Найперш азначаны працэс адбываецца ў форме прывiлеяў (грамат), у якiх юрыдычна замацоўвалiся правы i ільготы феадалаў, акрэслiвалася прававое становiшча саслоўя шляхты, аўтаномныя правы некаторых зямель. Гiстарычна гэта звязана з афармленнем магутнага дзяржаўнага ўтварэння эпохi сярэднявечча – Вялiкага княства Лiтоўскага.1.3. Заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага