Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
учебник на бел.язе.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
945.66 Кб
Скачать

5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi

1. Зараджэнне (другая палова XVIII – пачатак XIX ст.). Першым перыядычным выданнем на тэрыторыi сучаснай Рэспублiкi Беларусь была «Gazeta Grodieńska» («Газета Гродзеньска»), што друкавалася на польскай мове ў Гродна з 1776 па 1780 г. (апошнi выяўлены нумар). Калi ж гаварыць аб тэрыторыi былога Вялiкага княства Лiтоўскага i аб творчым стымуле гэтага выдання, то, безумоўна, трэба назваць «Вiленскую лiтаратурную газету» («Gazeta literacka Wileńska»), заснаваную ў 1760 г. Вiленскай езуiцкай акадэмiяй. Апошняя з 1796 г. выходзiла пад назвай «Кур’ер лiтоўскi» («Kurier Litewski»). Газеты выходзiлi штотыдзень невялiкiмi тыражамi. Матэрыялы iх дазваляюць вызначыць падтрымку паланiзацыi краюcx. У 1817 – 1818 г. выйшла 3 выпускi часопiса пад красамоўнай назвай «Отечественный памятник, посвященный дружелюбному соединению российских и польских народов», якi, аднак, не пакiнуў iстотнага следу ў развiццi перыёдыкi на Беларусi.

2. Станаўленне i ўмацаванне расiйскага афiцыйнага друку на Беларусi (30 – 80-я гг. XIX ст.). Перадумовай гэтага перыяду стала задушэнне шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. i актывiзацыя палiтыкi расiйскiх улад на Беларусi. З 1834 г. «Кур’ер лiтоўскi» становiцца афiцыйным органам мясцовых улад i выходзiць таксама на рускай мове («Литовский вестник»).

У 1830-я гг. афармляецца i другое выданне, якому наканавана было пакiнуць яркi след у развiццi афiцыйнага друку. Гэта газета «Губернские ведомости». Пасля асэнсавання станоўчага вопыту яе выдання ў буйнейшых гарадах Расii, указам 1837 г. было пастаноўлена выдаваць ведамасцi ва ўсiх губернях. З 1838 г. на рускай мове выходзiлi «Виленские губернские ведомости», «Витебские губернские ведомости», «Минские губернские ведомости»cxi, «Могилевские губернские ведомости». Гэтыя, пераважна iнфармацыйныя, выданнi рэдагавалiся дзяржаўнымi чыноўнiкамi i друкавалiся ў дзяржаўных губернскiх друкарнях. Непасрэдны нагляд за ведамасцямi ажыццяўляў вiцэ-губернатар.

Пасля задушэння паўстання 1863 г. колькасць выданняў, якiя сталi рупарам расiйскай афiцыйнай палiтыкi, павялiчылася. Найперш неабходна адзначыць перыядычныя выданнi праваслаўнай царквы («Полоцкие...», «Могилевские...», «Минские...» и «Гродненские ехпархиальные ведомости»), а таксама «Вестник Западной России».

Фармальна пералiчаныя выданнi не з’яўлялiся афiцыйнымi. Так, выдаўцом «Вестника…» была прыватная асоба – сын унiяцкага святара з Вiцебшчыны К. Гаворскi. У 1862 г. у Кiеве ён спрабаваў выдаваць у духу «заходнерусiзму» «Вестник Юго-Западной и Западной России», але пацярпеў няўдачу. Часопiс быў настолькi непапулярны, што ад краху яго не выратавала нi падтрымка сталiцы, нi мясцовыя ўлады. Аўдыторыяй «Вестника…» сталi расiйскiя чыноўнiкi, настаўнiкi, якія ў вялiкай колькасцi прыбывалі на Беларусь. I пры гэтым «Вестник…» К. Гаворскага распаўсюджваўся прымусова.

Пераважна па такім жа прынцыпе распаўсюджвалiся i «Губернские ведомости». Яны ў абавязковым парадку выпiсвалiся чыноўнiкамi, паступалi ў земскiя суды, дырэктарам гiмназiй i народных вучылiшчаў.

Аналiзуючы афiцыйныя выданнi, трэба ведаць, што амаль усе яны маюць афiцыйную i неафiцыйную часткi. У мясцовых афiцыйных выданнях яны ўключаны ў мясцовы аддзел (у асноўным змяшчаюцца афiцыйныя дакументы, што выдаюцца ў межах усёй дзяржавы). Асаблiва добра гэта можна прасачыць па «Губернским ведомостям», дзе ў неафiцыйнай частцы змяшчалiся матэрыялы, артыкулы, нататкi, якiя тычылiся мясцовага краю, па геаграфii, тапаграфii, гiсторыi, археалогii, статыстыцы, этнаграфii i г. д. Iнтуiтыўнае адчуванне, што неафiцыйная частка больш цiкавая, чым афiцыйная, даследчыка можа падмануць. Як выразна паказаў М. М. Улашчык на прыкладзе «Минских губернских ведомостей», неафiцыйная частка гэтага выдання на працягу 30 – 60-х гг. XIX ст. заставалася беднай i незмястоўнай. У той жа час афiцыйныя паведамленнi (аб продажах нерухомай маёмасцi, прызначэннях на пасады, зводкi аб стане справаводства i iнш.), прааналiзаваныя на працягу пэўнага часу, дазваляюць акрэслiць пэўныя напрамкi i рысы афiцыйнай i ўрадавай палiтыкi, эканамiчных i сацыяльных з’яў.

«Епархиальные ведомости» таксама мелi афiцыйную i неафiцыйную часткi. У афiцыйнай змяшчалiся законапалажэннi, пастановы i распараджэннi ўрада, якія мелі непасрэднае дачыненне да рэлiгii i епархiяльнага кiраўнiцтва. У неафiцыйнай друкавалiся пераважна паведамленнi аб епархiяльным жыццi. Гiстарычны матэрыял прадстаўлены ў асноўным бiблейскiмi сюжэтамi i звесткамi з царкоўнай гiсторыi Паўночна-Заходняга краю (гiсторыi цэркваў, манастыроў, дзейнасцi вiдных прадстаўнiкоў праваслаўя i г. д.). Падбор гэтых матэрыялаў залежаў ад рэдактараў неафiцыйнага i афiцыйнага аддзелаў, якiя прызначалiся архiрэем з лiку выкладчыкаў мясцовых семiнарый.

3. З’яўленне i распаўсюджванне неафiцыйнага друку (другая палова 80-х гг. XIX ст. – 1917 г.). Ужо на мяжы 1850 – 1860-х гг. былi зроблены захады па выданні прыватнай, неафiцыйнай газеты, але закончылiся няўдачай. Аб адной з такiх спроб выдання «Беларускага веснiка» з’явiлася нават iнфармацыя М. А. Дабралюбава ў «Современнике»cxii. Былi спробы ўздзейнiчаць на друк i праз арэнду афiцыйных выданняў. Так, арандатарам «Кур’ера Вiленскага», што да гэтага часу прыйшоў у заняпад, стаў вядомы гiсторык, публiцыст Адам Кiркор. З 1 студзеня 1860 г. на яго старонках з’явiлiся матэрыялы па самых разнастайных пытаннях (гiсторыi, этнаграфii, лiтаратуры, культуры), карэспандэнцыi з розных месцаў Беларусi. У хуткiм часе «вiленскi, свой» «Кур’ер» меў больш за тысячу падпiсчыкаў, але задушэнне паўстання 1863 г. звяло да нуля i гэтыя намаганнi. Таму значнай падзеяй стаў выхад першай на Беларусi прыватнай грамадска-палiтычнай газеты лiберальна-асветнiцкага напрамку «Минский листок». Яна выходзiла з 1886 па 1902 г. у Мiнску на рускай мове, паколькi легальная перыёдыка на беларускай мове ў тыя гады была яшчэ немагчымай. I ўсё ж з самага пачатку газета заняла патрыятычныя пазiцыi. У першым нумары чытачы пазнаёмiлiся з пэўнага роду паэтычным манiфестам-вершам «Не ради славы иль расчета». Яго аўтарам быў беларускi паэт-дэмакрат Я. Лучына (I. Неслухоўскi), сын мiнскага адваката. Тут друкавалiся беларускiя гiсторыкi, лiтаратары, на старонках «Минского листка» з’явiлася велiзарная колькасць звестак па этнаграфii краю. Можна заўважыць, як змена ўладальнiка выдання ўплывае на яго змест i напрамак. Калi ў 1902 г. лiберал па поглядах мiнскi натарыус I. П. Фацiнскi прадаў газету М. П. Мысаўскому, апошняя не толькi змянiла назву («Северо-Западный край»), але i стала больш радыкальнай, з сiмпатыямi адгукалася на рэвалюцыйныя падзеi. Таму выхад газеты некалькi разоў прыпыняўся, i ўрэшце 8 снежня 1905 г. газету забаранiлi «впредь до окончания положения о чрезвычайной охране в Минской губернии».

Азначаны перыяд характарызуецца i пачаткам выхаду ў свет першых беларускамоўных выданняў. У 1906 г. выйшла некалькi нумароў «Нашай Долi», традыцыi якой прадоўжыла «Наша Нiва» – штодзённая газета на беларускай мове, якая выдавалася з 1906 па 1915 г. кiрылiцай i лацiнкай. Яна склала цэлую эпоху ў развiццi беларускага нацыянальнага адраджэння (яе называюць «нашанiўскай»), i гэтыя абставiны даследчыку неабходна ўлiчваць. Газета мела раздзелы: «Вясковае i гарадское жыццё», «Народная асвета», «З усiх бакоў», «З Беларусi i Лiтвы», «Сельская гаспадарка». На яе старонках можна сустрэць гiстарычныя матэрыялы, фальклор, абмеркаванне праблем мовы, звесткi аб бюджэце сялян i рамеснiкаў, аб жыццi беларускiх эмiгрантаў у ЗША, гумар, анекдоты.

Азначаны перыяд характарызуецца таксама вялікай колькасцю выданняў, якія арыентаваліся на мясцовага чытача («Мінскі голас», «Минское эхо» і інш.). Рэвалюцыйныя падзеі дазволілі выйсці ў свет выданням сацыял-дэмакратычнага напрамку, такім, напрыклад, як «Минский летучий листок» (1906). З'явіліся выданні ў многіх павятовых цэнтрах («Лидское слово», «Бобруйская жизнь» і г. д.).

  1. Перыяд партыйнай манаполіі на друк, які можна падзяліць на 2 этапы:

1) 1917 (1918) – першая палова 1950-х гг. Гэта этап усталявання і ўмацавання бальшавіцкай манаполіі на друк. Працэс манапалізацыі друку адбываўся на Беларусі паступова. Па-першае, у 1920-я гг. новая эканамічная палітыка садзейнічала пэўнай лібералізацыі і ў галіне друку. Па-другое, заходняя частка Беларусі да 1939 г. амаль не зведала, што сабой уяўляе Савецкая ўлада. У Заходняй Беларусі ў 1921 – 1939 гг. выдаваліся газеты і часопісы розных партый і рухаў («Беларускія ведамасці», «Беларуская справа» і інш.). У перыяд Вялікай Айчыннай вайны з'явіліся калабарацыйныя выданні (у тым ліку пад назвамі, што выходзілі раней у Заходняй Беларусі – «Беларускі каляндар» і інш.). Таму можна лічыць, што працэс усталявання бальшавіцкага кантролю над прэсай завяршыўся ў першыя пасляваенныя гады, калі была пабудавана дакладная піраміда перыядычнага друку (раённыя выданні, абласныя, рэспубліканскія, саюзныя), поўнасцю адпаведная структуры партыйна-савецкіх органаў і поўнасцю падкантрольная ім. І гэта яскрава засведчылі партыйныя пастановы аб друку 1946 – 1947 гг. (аб часопісах «Звезда», «Ленинград», «Беларусь» і інш.). Без вывучэння азначаных пастаноў, шэрагу іншых рашэнняў не толькі цэнтральных, але і мясцовых улад нельга аналізаваць матэрыялы друку гэтага часу. На жаль, значная частка рашэнняў (па прыкладу, пададзенаму Сталіным) прымалася без абмеркавання і дакументальнага афармлення – па так званым тэлефонным праве. Менавіта таму з перыёдыкі зніклі цэлыя праблемы: міжнацыя-нальныя, рэлігійнае жыццё, негатыўныя падзеі ў сілавых структурах, а таксама астралогія, магія, аварыі і г. д. Разам з тым забаранялася друкаваць матэрыялы без папярэдняй праверкі, адсутнічала пагоня за сенсацыйнасцю. Перакананне партыйных кіраўнікоў у тым, што іх рашэнні настолькі правільныя, што няма патрэбы нават даказваць гэта, часам робіць вельмі шчырымі матэрыялы для сучаснага чытача і, безумоўна, для даследчыка.

2) Другая палова 1950-х – 1980-я гг. характарызуецца не толькі паступовым пацяпленнем грамадскага клімату. У дачыненні да прэсы ніякіх паслабленняў не адбылося. Па-ранейшаму газеты імкнуліся паказаць жыццё не такім, якое яно ёсць, а такім, якім яно павінна быць, – адпаведна афіцыйна прынятай схеме развіцця грамадства. Гэта абумоўлівала аднастайнасць зместу перыёдыкі. Даследчыку няма патрэбы аналізаваць вялікую колькасць выданняў: усе яны пісалі аб дазволеным толькі на падставе дазволенага. Папулярнасць выданняў абумоўлівалася часам наяўнасцю красвордаў і паведамленняў аб спорце (і не толькі «Советский спорт» з цікавымі рэпартажамі, але і «Физкультурник Белоруссии» становяцца самымі чытальнымі).

Асаблівасць гэтага перыяду не ў меншай, а ў большай ступені вызначае з'яўленне канкурэнта прэсы – тэлебачання. Ужо ў сярэдзіне 1950 – пачатку 1960-х гг. радыёфікацыя кватэр гарадоў і нават глухіх вёсак (разгортваецца меліярацыя на Беларусі) прывяла да таго, што значная частка насельніцтва газет не чытала, а абмяжоўвалася праслухоўваннем радыё. Распаўсюджанне тэлебачання ў 1970 – пачатку 1980-х гг. нанесла канчатковы ўдар па тых выданнях, якія асноўнай мэтай мелі інфармаванне насельніцтва. У выніку павялічылася колькасць аналітычных матэрыялаў, пачаў расці і аб'ём выданняў. Павялічваецца ўдзельная вага часопісаў.

Трэці перыяд акрэсліваўся ўжо ў канцы 1980 – пачатку 1990-х гг. Яго характэрнай рысай стала з'яўленне не толькі неафіцыйных, але і апазіцыйных выданняў, што друкаваліся напачатку па-за межамі БССР. Колькасць выданняў рэзка ўзрастае. Тэма эканомікі паступова саступае месца матэрыялам аб палітычным жыцці. Урэшце, з абвяшчэннем Рэспублікі Беларусь (1991) і адменай манаполіі КПБ на друкаванае слова пачалася перабудова сеткі перыядычных выданняў, узніклі выданні самай рознай тэматыкі, што адлюстроўвала з'яўленне новых грамадскіх арганізацый, партый і рухаў. Адной з важнейшых праблем з'явілася абмеркаванне пытанняў нацыянальнага адраджэння. Павялічылася колькасць інфармацыйных выданняў. Разам з тым многія калектывы, стаўшы ўласнікамі сваіх выданняў, з-за спецыфікі свайго становішча і недастатковай матэрыяльнай базы часам карысталіся чуткамі, звесткамі з другіх рук, радыястанцый. Пагоня за колькасцю чытачоў выклікала цэлы бум сенсацыйных паведамленняў. І гэта, разам з колькасцю перыядычных выданняў, істотна ўскладняе вывучэнне матэрыялаў перыёдыкі гэтага часу.

i Гл.: Полоцкие грамоты XIII – начала XVI в. Ч.1. М., 1974.

ii Падрабязны аналіз крыніц заканадаўчых дакументаў гл.: Юхо І.А. Крыніцы беларуска-літоўскага права. Мн., 1991.

iii Гл.: Ясинский М. Уставные земские грамоты Литовско-Русского государства. Киев, 1889.

iv Гл.: Старостина И.П. Судебник Казимира 1468 г. // Древнейшие государства на территории СССР. М-лы и исследов. 1988 – 1989 гг. М., 1991. С.170 – 345.

vжества Литовского 1529 г. Мн., 1969.

vi Временник Императорского Московского общества истории и древностей Российских. Кн. 23. М., 1855.

vii Статут Вялiкага княства Лiтоўскага 1588: Тэксты, даведнiк, каментарыi. Мн., 1989.

viii Канстытуцыя Рэспублiкi Беларусь 1994 г. (са зменамi i дапаўненнямi). Мн., 1997. С.24. Арт.85.

ix Гл.: Каштанов С.М. Очерки русской дипломатики. М., 1970.

x Гл.: Щапов Я.Н. Княжеские уставы и церковь в Древней Руси XI – XIV вв. М., 1972.

xi АЗР. Т.1. Спб.,1846. С.191.

xii Аб прыватных актах у старажытнай Русі гл.: Валк С.Н. Начальная история древнерусского частного акта // Вспомогательные исторические дисциплины. М.; Л., 1937. С. 285 – 318; Тихомиров М.П. О частных актах в древней Руси // Исторические записки № 17. М., 1945.

xiii АЗР. Т.1. Спб., 1846. С.21.

xiv Гл.: Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1. Киев, 1901.

xv АЗР. Т.1. N 43. С. 57,58; N 82. С. 103.

xvi Амаль усе яны змешчаны ў зборнiку дакументаў «Полоцкие грамоты XIII – начала XVI вв.»: В 4 ч. М., 1977 – 1980.

xvii Цікавым у сэнсе пастаноўкі пытання з’яўляецца артыкул: Зимин А.А. О методике актового источниковедения в работах по истории местного управления России первой половины XVI в. // Вопросы архивоведения. № 1. М., 1962. С. 33 – 46.

xviii Гл.: Галенченко К. Я. Неизвестный реестр метрики Великого княжества Литовского в собрании П. П. Дубровского // Книга в Белоруссии: Книговедение, источники, библиография (сб. статей). Мн., 1981.

xix Гл.: Довнар-Запольский М. Государственное хозяйство Великого княжества Литовского при Ягеллонах. Т. 1. С.29.

xx Кампаратыўнае вывучэнне мытных кніг гл.: Каун С.Б. Мытные и таможенные книги ВКЛ и России XVI – XVIII вв. (результаты сравнительного анализа) // Гістар. крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання: М-лы да Міжнар. нав.-прак. канф. Мн., 1998.

xxi Падрабязны агляд гэтых груп гл.: Селунская Н.Б., Бородкин Л.И., Григорьева Ю.Г., Пет- ров А.Н. Становление российского парламентаризма начала ХХ века. М., 1996. С.127 – 132.

xxii Гл.: Дятлова Н.П. Отчеты губернаторов как исторический источник // Проблемы архивоведения и источниковедения. Л., 1964.

xxiii Некаторыя даследчыкі адносяць да гэтай групы таксама кантракты, дамовы, працоўныя пагадненні (гл. Источниковедение истории СССР. М., 1981. С. 399), якія, на наш погляд, маюць рысы актавых матэрыялаў.

xxiv НАРБ, ф. 4. Воп. 2, спр. 44, л. 69.

xxv Гл.: Перспективный план развития сельского и лесного хозяйства БССР на 1925/26 – 1929/30 гг. (Утвержден правительством). Мн., 1927.

xxvi Пичета В.И. Аграрная реформа Сигизмунда Августа в Литовско-Русском государстве. М., 1958. С.184.

xxvii Гл. выд.: Писцовая книга Пинского и Клецкого княжеств, составленная пинским старостою Станиславом Хвальчевским в 1552 – 1555 гг. Вильно, 1884.

xxviii Бона Сфорца, жонка Жыгiмонта I Старога, атрымала гэтыя землi ад мужа ў пажыццёвае валоданне. Дарэчы, усе прывiлеi, атрыманыя Бонай на землi i гарады, сабраныя ў ЦДАСА (Лiтоўская метрыка, кнiгi публiчных спраў).

xxix Писцовая книга бывшего Пинскаго староства, составленная по повелению короля Сигизмунда Августа в 1561 – 1566 гг. минским и кобринским старостою Лаврином Войною. Вильно, 1874.

xxx Писцовая книга Гроденской экономии с прибавлениями. Ч.1–2. Вильно, 1881–1882.

xxxi Источниковедение истории СССР. М., 1981. С.120 – 134.

xxxii Гл.: Копысский З.Ю. Источниковедение аграрной истории Белоруссии. Мн., 1978.

xxxiii Гл.: Инвентари магнатских владений Белоруссии XVII – XVIII вв. Владение Смаргонь. Мн., 1977 і інш.

xxxiv Гл.: Козловский П. Г. Магнатское хозяйство Белоруссии во второй половине XVIII в. Мн., 1974.

xxxv Голубеў В.Ф. Сялянскае землеўладанне і землекарыстанне на Беларусі XVI – XVIII ст. Мн., 1992. С.19.

xxxvi Складанасці на гэтым шляху і вопыт апрацоўкі можна знайсці ў манаграфіі: Лойка П.А. Прыватнаўласніцкія сяляне Беларусі. Эвалюцыя феадальнай рэнты ў другой палове XVI – XVIII ст. Мн., 1991.

xxxvii Гл.: Анiшчанка Я.К. Камеральнае апiсанне – крынiца па сацыяльна-эканамiчнай гiсто-рыi Усходняй Беларусi (1772 – 1774) // Весцi АН БССР. Серыя грамад. навук. 1998. № 3.

xxxviii Падрабязней гл.: Улащик Н. Н. Введение обязательных инвентарей в Белоруссии и Литве // Ежегодник по аграрной истории Восточной Европы. Таллин, 1959.

xxxix Гл. публікацыі: Коневодство в 60 губерниях Европейской России и Кавказа по данным военно-конских переписей 1900 – 1906 гг.» (Спб., 1907); а таксама зборнік «Состояние скотоводства в России» (звесткі з 1864 г. недакладныя, істотна зменшана колькасць жывёлы).

xl Звод дадзеных аб пасяўных плошчах па 50 губернях Еўрапейскай Расіі за 9 год (1881, 1887, 1893 – 1899) апублікаваны ў «Временнике ЦСК» (1901 г., № 48). З 1910 г. сталі выдавацца кожны год «Предварительные сведения о площадях посе-вов зерновых хлебов и других важнейших полевых растений» (Спб., соотв. год).

xli Публікацыі гэтых звестак у выданнях «18-й год в сельскохозяйственном отношении по материалам, полученным от хозяев» ахопліваюць перыяд з 1881 па 1915 гг.

xlii Гл. штогоднюю публікацыю «Обзор внешней торговли России по европейским и азиатским границам».

xliii Гл. наступныя публікацыі: да 1898 г. – «Отчеты департамента неокладных сборов»; 1899 – 1916 – штогадовае выданне Міністэрства фінансаў «Статистика производств, облагаемых акцизом». Фармуляр публікацыі меў свой пералік паказчыкаў па кожнай вытворчасці (цукровая, вінакурная, запалкавая і г. д.), таму дадзеныя супастаўныя толькі ў рамках адной вытворчасці.

xliv Матэрыялы перапісу 1900 г. апублікаваныя ў выданні «Статистические сведения о фабриках и заводах по отношению к производствам, не обложенным акцизом за 1900 год» (Спб., 1903). Матэрыялы перапісу 1908 г. прадстаўлены ў выданні «Статисти-ческие сведения по обрабатывающей фабрично-заводской промышленности Российс-кой империи за 1908 год» (Спб., 1912). Матэрыялы абследавання 1910 – 1912 гг. былі апублікаваныя ў выглядзе 12 выпускаў (па колькасці галін) і спецыяльнага выпуску «Общие итоги» пад назвай «Фабрично-заводская промышленность Европейской России в 1910 – 1911 гг.». (выд. у 1914 – 1915 гг.).

xlv «Список фабрик и заводов Европейской России» (Спб., 1903); «Список фабрик и заводов Российской империи 1908 г.» (Спб., 1912).

xlvi Сярод іх вылучаецца даведнік «Фабрично-заводские предприятия Российской империи» у 2 выданнях (1 выд. Спб., 1909), (2 выд. Пг., 1914).

xlvii Гл.: Машихин Е. А., Симчера В. М. Статистические публикации в СССР. Библиографический указатель. М., 1975.

xlviii Итоги Всесоюзной переписи населения 1959 г. СССР (сводный том). М., 1962; Итоги Всесоюзной переписи населения 1959 года: Белорусская ССР. М., 1963.

xlix Итоги Всесоюзной переписи населения 1970 г. Т. I – VII. М., 1972 – 1974: т. І. Численность населения СССР, союзных и автономных республик краев и областей. М., 1972; т. ІІ. Пол, возраст и состояние в браке населения СССР, союзных и автономных республик, краев и областей. М., 1972 і г. д.

l Население СССР. М., 1990; Возраст и состояние в браке населения СССР. М., 1990; Семья в СССР. М., 1990 i г. д.

li Гл.: «Инструкции для разработки материалов гнезд динамического обследования 1927 г.» і адпаведныя інструкцыі (М., 1929).

lii Статистический ежегодник за 1924 – 25 гг. Вып. ІІ. Ч.І. Минск, 1926; Статистический ежегодник за 1925 – 1926 гг. Минск, 1926, Белорусская ССР в цифрах. К 10-летию существования БССР. 1919 – 1929. Минск, 1929 i iнш.

liii Гл.публікацыі: Население, посев, скот, птица и сельскохозяйственный инвентарь в 1923/24 гг. М., 1926; Основные элементы сельскохозяйственного производства СССР за 1916 и 1923 – 27 гг. по частному сектору сельского хозяйства. М., 1930. У практычных адносінах для гісторыка больш цікавы выйшаўшы раней зборнік: Основные элементы и продукция сельского хозяйства СССР за 1925/26 – 1928/29 гг. с приложением хлебофуражного баланса за 1928/29 г. М., 1928.

liv Агляд фондаў цэнтральных архіўных устаноў. Гл.: Бокарев Ю.П. Бюджетные обследования крестьянских хозяйств 20-х годов // Вопросы истории. 1974. № 6. С. 37 – 48 (акрамя таго, гл. Фонды Наркамфіна і ЦСУ БССР).

lv Колхозы СССР: Статистический справочник. М.: ЦСУ СССР, 1929; Калгасы БССР (папярэднія вынікі абследаванняў у 1928 і 1929 гг.). Мінск, ЦСУ, 1929 і г. д.

lvi Труды ЦСУ, т. XXXVI, вып. 1 – 2, 3.

lvii У якасці дадатку да публікацыі часта выкарыстоўваюць работу М. Я. Вараб’ёва «Фабрично-заводская промышленность 1913 – 1918 гг.» (Труды ЦСУ, т. XXVI, вып.1 – 2), якая, аднак, мае шэраг недахопаў.

lviii Яны захоўваюцца ў ЦДАНГ РФ, ф.1562, воп. 5.

lix Публікацыя гэтых дадзеных знаходзіць адлюстраванне ў часопісе «Веснік статыстыкі».

lxПадрабязней гл.: Гуревич А.Я. История и сага. М., 1972; «Эдда» и сага. М., 1979.

lxi Цыт. па: Джаксон Т.Н. Исландские королевские саги как источник по истории древней Руси и ее соседей // Древнейшие государства на территории СССР. М-лы и исследования. 1988 – 1989 годы. М., 1991. С.124.

lxii Джаксон Т.Н. Исландские королевские саги о Восточной Европе. М., 1993; Лященко А.И. «Egmundas Saga» и русские летописи // Известия АН СССР. VI серия. 1926. Т.20. № 12. С.1061 – 1086 i iнш.

lxiii Гл.: Заяц Ю.А. Полоцкие события Саги об Эйдмунде // Полоцкий летописец. № 1(2). Полоцк, 1993. С. 5 – 10.

lxiv Для вывучэння агульнарускай часткі істотную цікавасць уяўляюць наступныя працы: Греков И.Б. Очерки по истории международных отношений Восточной Европы XIV – XVI вв. М., 1963; Насонов А.И. История русского летописания XI – начала XIII вв. М., 1969; Яцимирский А.И. Григорий Цамблак. Очерк жизни и деятельности. М., 1908.

lxv Чамярыцкі В.А. Беларускія летапісы як помнікі літаратуры. Мн., 1969.

lxvi Палемiку наконт назвы гл.: Вайтовiч Н.Т. Баркулабаўскi летапiс. Мн., 1977.

lxvii У дадзеным параграфе разглядаюцца толькi пiсьмовыя крынiцы. Мемуары ў шырокiм сэнсе ўключаюць не толькi пiсьмовыя тэксты, але таксама i фоназапiсы. Паняцце «мемуарная лiтаратура» апошнiх не ўключае.

lxviii Гл.: Севергин В.М. Записки путешествия по западным провинциям Российского государства. Спб., 1803 (1804); Платон. Путешествие высокопреосвященнейшего Платона, митрополита московского ... в Киев и по другим российским городам в 1804 г. Спб., 1814; i iнш.

lxix Лажечников И.И. Походные записки русского офицера. М., 1820 (перавыдадзена ў 1836 г.).

lxx Гл.: Жданов М.П. Путевые записки по России в двадцати двух губернях. Спб., 1843; Щукин Н.С. Заметки о Белоруссии // Журнал министерства внутренних дел. 1846. № 4; Шишкина О.П. Заметки к воспоминаниям русской путешественницы по России в 1845 году. Спб., 1848; Захаров И.Д. Путевые записки русского художника... Спб., 1854; Мацкевич Д. Путевые заметки. Киев, 1856 i iнш. Падрабязней гл.: Дорошкевич В. Как открывали Белоруссию // Неман. 1976. № 10.

lxxi Падрабязней гл.: Швед В. З дзекабрыстамi праз Беларусь // Беларусь. 1990. № 2.

lxxii Напрыклад, успаміны А.Я.Розена былі выдадзены толькi ў 1907 г. Гл.: Розен А. Е. Записки декабриста. Спб., 1907, а таксама фундаментальнае выданне: Восстание декабристов (Материалы и документы). Т.1 – 12. М.; Л., 1925 – 1969.

lxxiii Гл.: Жиркевич И.С. Записки генерала Ивана Степановича Жиркевича // Русская старина. 1890. Т.67. Август. С. 234 – 235; Чебодько А. Из воспоминаний об унии в Белоруссии в начале XIX века // Русский архив. 1903. Ч.3. № 12. С. 537 – 544; i iнш.

lxxiv Гл.: Луцкевiч А. Дзённiк // Полымя. 1991. № 4 – 5.

lxxv Гл.: Савецкая Беларусь ва ўспамінах сучаснікаў. Анатаваны паказальнік мемуарнай літаратуры. 1917 – 1972. Мн., 1993.

lxxvi У якасці прыкладу можна прывесці зборнік: 1917 год в деревне. М.; Л., 1929.

lxxvii Памяці Івана Луцкевіча ў першыя ўзгодкі смерці яго. Вільня, 1920.

lxxviii Прыкладам апошняга можа служыць твор: А.Луцкевіч. За дваццаць пяць гадоў. Вільня, 1928.

lxxix Прыкладам з'яўляецца кніга: Панамарэнка П.К. Партызанскі рух у Вялікай Айчыннай вайне. М., 1943.

lxxx Падрабязней гл.: Курков И.И. Анкета как исторический источник (На материалах «опросных листов для возвратившихся на Родину из германской неволи»)// Гістарычныя крыніцы: праблемы класіфікацыі, вывучэння і выкладання. Мінск, 23 – 24 красавіка 1998 г. Матэрыялы да Міжнарод. навук.-практ. канф. Мн., 1998.

lxxxi Калинин П.З. Партизанская республика. 3 изд. Мн., 1973.

lxxxii В Принёманских лесах. Воспоминания партизан и подпольщиков. Мн., 1975; Лещеня С. К. С паролем горкома. Мн., 1991; Ромма Ф. Мужала молодость в боях. Записки секретаря подпольного обкома комсомола. Мн., 1974; Мазуров К. Т. Незабываемое: О деятельности подпольных комсомольских организаций в годы Великой Отечественной войны. Мн., 1984; і інш.

lxxxiii Партийное подполье Белоруссии. 1941 – 1944. Минская область и Минск. Страницы воспоминаний. Мн., 1984; Партийное подполье Белоруссии. 1941 – 1945. Страницы воспоминаний. Витебская, Могилевская, Гомельская, Полесская области. Мн., 1985.

lxxxiv Баграмян И.Х. Так начиналась война. М., 1971; Буг в огне. Мн., 1970; Жуков Г. К. Воспоминания и размышления. М., 1974; Руссиянов И.Н. В боях рожденная. М., 1982.

lxxxv Киселев К.В. Записки советского дипломата. М., 1974; Киселев К.В. Впечатления, встречи. Записки советского дипломата. Мн., 1980.

lxxxvi Белорусская ССР на международной арене. М., 1964, і інш.

lxxxvii Рассвет над Неманом. Мн., 1982, і інш.

lxxxviii Орехво Н.С. Дела и люди КПЗБ. Воспоминания. Мн., 1983.

lxxxix Жизнь, отданная борьбе, 2 изд., испр и доп. Мн., 1983; Корж Е. С. Вся жизнь – отчизне: О командире Минского партизанского соединения В. З. Корже. Мн., 1984; Секретарь обкома: воспоминания и документы о Ф. М. Языковиче; Успаміны пра Янку Купалу. Мн., 1982; Успаміны пра Якуба Коласа. Мн., 1982; Успаміны пра Цішку Гартнага. Мн., 1984, і інш.

xc Рагуля В. Успаміны. Мн., 1993 (друк. па выданні: Успаміны. Нью-Ёрк, 1957).

xci Малецкі Я. Пад знакам пагоні. Успаміны. Таронта, 1976.

xcii Гарт. З успамінаў пра Саюз Беларускіх Патрыётаў (Глыбокае, Паставы. 1945 – 1947). Менск: Наша Ніва, 1997.

xciii Многiя лiтаратуразнаўцы выкарыстоўваюць гэты тэрмiн менавiта ў апошнiм сэнсе. Гл., напр.: Кiсялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвiча. Мн., 1994.

xciv Гл.: Кнiга жыцiй i хаджэнняў / Уклад., прадм. i каментарыi А.Мельнiкава. Мн., 1994.

xcv Блок М. Апология истории, или ремесло историка. М., 1980. С.38.

xcvi Рыбаков Б.А. Петр Бориславович: Поиск автора «Слова о полку Игореве». М., 1991.

xcvii Гл.: Любавский М.К. Кто был Михайло Литвин, написавший в первой половине XVI в. трактат «О нравах татар, литвинов и московитян»// Российская ассоциация научно-исследовательских институтов общественных наук: Уч. зап. Ин-та истории. М., 1929. Т. IV. С. 49 – 54; Ср.: Он же. Литовско-русский сейм. М., 1901. С. 426, 436. Прим. 24,746. Приложения. С. 88, 97, 263.

xcviii Гл.: Охманьский Е. Михалон Литвин и его трактат «О нравах татар, литовцев и московитян» середины XVI в. // Россия, Польша и Причерноморье в XV – XVIII вв. М., 1979. С. 87 – 117; Дмитриева М.В., Старостина И.П., Хорошкевич А.Л. Михалон Литвин и его трактат // Михалон Литвин. О нравах татар, литовцев и московитян. М., 1994 г. С. 6 – 55.

xcix Падрабязна гл.: Коршунов А. Афанасий Филиппович. Жизнь и творчество. Мн., 1965.

c У параграфе акрэслены толькi падыходы да пытання, паколькi гiсторыя i змест найбольш вядомых публiцыстычных твораў разглядаюцца ў агульным курсе гiсторыi.

ci Гл.: Публицистика белорусских народников. Мн., 1983.

cii Гл.: Выкарыстанне кантэнт-аналiзу: Методологические и методические проблемы контент-анализа. М.; Л., 1973; Миронова Т.П. Опыт применения контент-анализа при изучении общественного сознания доколхозного крестьянства // Перестройка в исторической науке и проблемы источниковедения и специальных исторических дисциплин: Тез. Докл. и сообщений. М., 1989.

ciii Пасланнi, напiсаныя беларускiм паўуставам XVI ст., былi вывучаны С. Г. Вiленскiм (гл. яго працу: Послания старца Артемия. Одесса, 1906).

civ Prohaska A. Archivum Domus Sapiehanae. Tomus I contenet codicem epistolarem 1575 – 1606. Lwow, 1892. F.XXXV+577.

cv Гл.: Кiсялёў Г.В. Ад Чачота да Багушэвiча / Праблемы крынiцазнаўства i атрыбуцыi беларускай лiтаратуры XIX ст. Мн., 1993.

cvi Korespondencja filomatow (1817 – 1823) / Wybor i poracowanie M.Zielinska. Warsawa, 1989. S. 5.

cvii Весцi АН БССР. Сер. грамад. навук. 1981. № 4. С. 121 – 126.

cviii Гл.: Почта маленького человека // Кабанов В.В. Источниковедение истории советского общества. Курс лекций. М., 1997.

cix Ершова Э.Б. Исторические судьбы художественной интеллигенции Белоруссии (1917 – 1941). М., 1994.

cx Периодическая печать Белоруссии 1817 – 1916. Мн., 1960; Мархель У. Крынiцы памяцi. Старонкi беларуска-польскага лiтаратурнага сумежжа. Мн., 1990.

cxi Выдатны аналiз гэтага выдання ажыццёўлены М. М. Улашчыкам. Гл.: Улащик Н. Н. Минские губернские ведомости как исторический источник // Проблемы источниковедения. М., 1959.

cxii Гл.: Зайцев М.С. Попытки учреждения неофициальной периодики в Белоруссии в годы первой революционной ситуации // История книги, источниковедение и библиотечное дело: Сб. науч. статей. Мн., 1984.

23