- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.C
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
2. Актавыя матэрыялы
2.1. Агульная характарыстыка
Ужо ў Старажытным Рыме назоўнiк actus разумелі як «дзеянне, акт, учынак». Тэрмiн «акт» у значэннi «дакумент» паходзiць, верагодна, ад формулы actum est («здзейснена»), якая ўжывалася ў заключнай частцы старажытнарымскiх дакументаў. У беларускай прававой лексiцы тэрмiн «акт» стаў шырока ўжывацца толькi з XVIII ст. У сучаснай гiстарычнай лiтаратуры тэрмiн «актавыя матэрыялы» ўжываецца ў шырокiм i вузкiм сэнсе слова. У шырокiм – гэта ўсе дакументы ўвогуле (найчасцей – у дачыненнi да заканадаўчых дакументаў). Такое разуменне тэрмiна «акт» у большай ступенi з'яўляецца прымальным для таго перыяду развiцця (найперш па гiсторыi манархiчных дзяржаў), калі размежавання памiж заканадаўчай i выканаўчай уладай не iснавала. У вузкiм значэнні: акты гiстарычныя – гэта дакументы, у якiх у форме пэўных юрыдычных нормаў зафiксаваны эканамiчныя цi палiтычныя здзелкi, дагаворы памiж прыватнымi асобамi, прыватнымi (юрыдычнымi цi фiзiчнымi) асобамi i дзяржавай. Менавiта апошняга вызначэння прытрымлiваецца аўтар вядомага падручнiка па актаваму крынiцазнаўству (дыпламатыцы) С. М. Каштанаўix. У далейшым будзем разглядаць тэрмiн «актавыя матэрыялы» ў яго вузкiм значэннi.
2.2. Вiды актаў
Класiфiкацыя актавых матэрыялаў вельмi складаная. Гэта вызначаецца як велiзарнай колькасцю iх разнавiднасцей (вядома не менш як 150), так i шматбаковасцю кожнага акта, цесным перапляценнем у актах самых розных аспектаў эканамiчнай, сацыяльнай i палiтычнай гiсторыi. Магчыма, таму класiфiкацыi паводле тэматыка-храналагiчнага (С. М. Каштанаў) i сацыяльна-прававога (А. В. Мураўёў) прынцыпу не замацавалiся ў крынiцазнаўчай практыцы. Найбольш устойлiвым застаецца падзел усiх актаў на публiчнаправавыя (урадавага паходжання) i прыватнаправавыя (заключаныя памiж прыватнымi асобамi). Пры гэтым адны акты маюць канстуiтыўны, пасведчаны характар (змяшчаюць пэўныя прававыя нормы). Яны з'яўляюцца падставай для прызнання пэўных праваадносiн здзейсненымi i не патрабуюць дадатковага пацвярджэння. Пасведчанымi з'яўляюцца ўсе публiчнаправавыя акты.
Другая частка актаў мае характар паведамленняў, г. зн. складаецца для паведамлення («памяцi») аб здзейсненых праваадносiнах (здзелцы). Апошнi вiд актаў патрабуе ўказання часу, абставiн заключанай здзелкi i прысутных пры гэтым сведак, якiя пры неабходнасцi могуць пацвердзiць рэальнасць таго, што адбылося. Так, артыкул 1 раздзела 7 Статута 1588 г. патрабаваў, каб пагадненнi пра нерухомую маёмасць заключалiся ў пiсьмовай форме ў прысутнасцi сведак i заносiлiся ў актавыя кнiгi. Калi ж у актавым пратаколе акта не знаходзiлi, то ён прызнаваўся падробным (несапраўдным).
2.3. Актавы фармуляр
Кожны асобны акт складаецца з граматычна закончаных сказаў, раздзеленых пры публiкацыi кропкай («формул», цi «клаўзул»). Уся сума формул акта называецца фармулярам.
У развiтым вiдзе ўсе акты маюць тры асноўныя часткi: 1) пачатковы пратакол, дзе ёсць прысвячэнне Богу (iнвакацыя), указанне, ад каго зыходзiць акт, цi iмёны ўдзельнiкаў здзелкi, вызначаюцца асобы, якiм адрасуецца дакумент (iнскрыпцыя), ёсць прывiтанне (салютацыя); 2) асноўную частку, якая ўключае прэамбулу (з аб'яўленнем вышэйшай мэты складання акта), вызначэнне сутнасцi справы, забарону пад пагрозай божай кары цi штрафа парушаць распараджэнне (пагадненне), пасведчанне аб замацаваннi дакумента подпiсам i г. д.; 3) канчатковы пратакол (яго канцылярыя), дзе ёсць формулы аб тым, калi i кiм напiсаны акт, пазначаны сведкi заключанай здзелкi (у паведамленых актах). Подпiсы i пячаткi прымыкаюць непасрэдна да канчатковага пратакола.
Азначаны «развiты» паводле фармуляра акт на практыцы меў свае асаблiвасцi i адрозненнi ў залежнасцi ад часу i абставiн яго складання; нават асобныя экземпляры аднаго i таго ж акта часам не супадалi. Таму С. М. Каштанаў называе гэтую агульную схему фармуляра ўмоўнай, вызначаючы ў ступенi паглыблення ў спецыфiку актаў яшчэ такiя фармуляры, як абстрактны (асобныя разнавiднасцi актаў), канкрэтны (вызначэнне новых груп у межах кожнай разнавiднасцi) i iндывiдуальны. Апошнi з'яўляецца фармулярам асобна ўзятага тэксту.
Адзiн з пачынальнiкаў расiйскага крынiцазнаўства В. В. Ключэўскi пiсаў: «Формулы ў актах ствараюцца з першых прыватных выпадкаў, якiя ўдалося абагульнiць у канцылярыях. Утварыўшыся раз i назаўсёды, формулы ўстанаўлiвалiся ў актах пэўнага вiду i з-за некаторага кансерватызму канцылярый, прасцей гаворачы, з-за iх непаваротлiвасцi, жывуць цэлыя стагоддзi. Мiж тым жыццёвая практыка, адносiны змяняюцца». Выдатны гiсторык трапна зауважыў тую акалiчнасць, што фармуляры актаў могуць адставаць ад жыцця i не ўлiчваць гэтага нельга. Аднак дадзенае палажэнне нельга i абсалютызаваць. Практыка часам уплывала на фармуляр акта, i яго структура ўсё больш ускладнялася. Побач з устойлiвымi выразамi-штампамi з'яўлялiся апiсаннi, якiя ўзнiклi з-за неабходнасцi ахарактарызаваць паняццi, што раней не сустракалiся ў тэкстах. Таму пры аналiзе акта адным з важнейшых яго элементаў з'яўляецца параўнанне: вызначэнне тыповых i выпадковых формул, якое дазваляе акрэслiць месца кожнага акта ў пэўным прававым працэсе.
Другое патрабаванне пры вывучэннi фармуляра акта – вывучэнне ўсяго комплексу яго клаўзул (формул). Аналiзуючы дагавор 1371 г. памiж маскоўскiм i лiтоўскiм вялiкiмi князямi, Л. У. Чарапнiн заўважыў, што ён «адрознiваецца непаслядоўнасцю. Пачатак дакумента як быццам гаворыць ад iмя лiтоўскага князя Альгерда, а ў далейшым ад iмя маскоўскiх прадстаўнiкоў». Гэтае назiранне прымусiла аўтара больш уважлiва прааналiзаваць умовы заключэння дагавора. Выявiлася, што на перамовы ў Маскву лiтоўскiя паслы з'явiлiся са сваiм праектам. Аднак маскоўскi ўрад вылучыў сустрэчныя патрабаваннi. Складзены ў вынiку перагавораў адзiн тэкст захаваў сляды прапаноў абодвух бакоў.