- •1.2. Матэрыялы заканадаўства зямель Русi IX – XIII ст.
- •1.3.1. Агульная характарыстыка
- •1.3.2. Прывiлеi, iх класiфiкацыя, роля прывiлеяў у працэсе афармлення саслоўных правоў магнатаў I шляхты
- •Судзебнiк Казiмiра IV, яго месца ў сiстэме развiцця заканадаўства Вялiкага княства Лiтоўскага
- •1.3.4. Статуты (1529, 1566, 1588 гг.) як гiстарычная крынiца
- •Пастановы (канстытуцыi) сеймаў Вялiкага княства Лiтоўскага I Рэчы Паспалiтай
- •1.4. Заканадаўства Расiйскай iмперыi (канец XVIII – пачатак XX ст.)
- •1.4.1. Агульная характарыстыка
- •1.4.2. Тыпы I вiды заканадаўчых дакументаў канца XVIII – пачатку XX ст.
- •1.4.3. Публiкацыi дакументаў заканадаўства Расiйскай iмперыi
- •1.5. Заканадаўчыя дакументы навейшага часу
- •1.5.1. Агульная характарыстыка
- •1.5.2. Асноўныя вiды заканадаўчых дакументаў навейшага часу
- •1.5.3. Асноўныя публікацыі дакументаў заканадаўства навейшага часу
- •1.5.4. Методыка аналiзу дакументаў заканадаўства
- •2. Актавыя матэрыялы
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Вiды актаў
- •2.3. Актавы фармуляр
- •2.4. Этапы развiцця актавых матэрыялаў
- •2.4.1. Актавыя матэрыялы х – хііі ст. («рускiя» акты)
- •2.4.2. Актавыя матэрыялы перыяду вкл (сярэдзіна хіv – XVIII ст.)
- •2.4.3. Методыка аналiзу актавага матэрыялу
- •3. Матэрыялы справаводства
- •3.1. Агульная характарыстыка
- •Матэрыялы справаводства перыяду Вялікага княства Літоўскага (XIV – XVIII ст.). «Лiтоўская метрыка»
- •3.2.1. Агульная характарыстыка
- •Канцылярыя вкл I яе «кнiгi». Першапачатковы I сучасны склад «кнiг»
- •3.2.3. Асноўныя этапы навуковага асваення I вывучэння «Лiтоўскай Метрыкi». Гiсторыя фонду «Лiтоўская Метрыка» (цдаса рф, № 389)
- •3.2.4. Віды дакументавання і тэрміналогія Метрыкі
- •3.2.5. Сеймавыя матэрыялы XVI – XVII ст.
- •Мытныя кнігі як крыніца для вывучэння сацыяльна-эканамічнай гісторыі Беларусі XIV – XVIII ст.
- •3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
- •3.3.1. Агульная характарыстыка
- •3.3.2. Справаздачы губернатараў як крыніца па гісторыі Беларусі
- •3.4. Дакументы справаводства савецкага часу
- •3.4.1. Агульная характарыстыка
- •3.4.2. Класіфікацыя
- •4. Эканоміка-геаграфічныя, гаспадарчыя і статыстычныя апісанні. Статыстычныя матэрыялы
- •Агульная характарыстыка і этапы развіцця статыстычных матэрыялаў
- •4.2. Зараджэнне статыстыкі. Гаспадарчыя апісанні і дакументы фіскальнага ўліку насельніцтва XVI – XVIII ст. Як матэрыялы статыстычнага характару
- •4.3.2. Інвентары памешчыцкіх маёнткаў першай паловы хіх ст.
- •Матэрыялы рэвізій як гістарычная крыніца па гісторыі Беларусі
- •4.4.2. Дэмаграфiчная статыстыка
- •4.4.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.4.4. Прамысловая статыстыка
- •4.5. Статыстычныя крыніцы навейшага часу
- •4.5.1. Арганізацыя статыстычнага ўліку
- •4.5.2. Дэмаграфічная статыстыка
- •4.5.3. Статыстыка сельскай гаспадаркі
- •4.5.4. Статыстыка прамысловасці
- •Іі. Апавядальныя крыніцы
- •1. Летапісы і хронікі
- •1.1. Агульная характарыстыка
- •1.2. Этапы летапiсання на Беларусi
- •1.3. «Аповесць мiнулых гадоў» як гiстарычная крынiца
- •1.4. Узнiкненне мясцовых летапiсных цэнтраў. Полацкi летапiс
- •1.5. Лацiнамоўныя хронiкi XII – XIII ст. Як крынiцы па гiсторыi Беларусi
- •1.6. Cагi як гiстарычная крынiца
- •1.7. Беларускае летапiсанне XV – XVI ст.
- •1.7.1. Агульная характарыстыка. Класiфiкацыя
- •1.7.2. І беларуска-літоўскі звод («Летапiсец вялiкiх князёў лiтоўскiх»), гiсторыя яго стварэння, крынiцы I склад
- •1.7.3. Іі беларуска-лiтоўскi звод
- •Ііі беларуска-літоўскі звод («Хронiка Быхаўца»). Методыка аналiзу легендарных частак летапiсаў
- •1.8. Асаблiвасцi летапiсання XVII – XVIII ст. На Беларусi
- •2. Мемуарная лiтаратура
- •2.1. Агульная характарыстыка
- •2.2. Этапы развіцця мемуарнай літаратуры на Беларусі
- •Гісторыка-мемуарная літаратура другой паловы XVI – xviі ст. Як крыніца па гісторыі Беларусі
- •2.5. Літаратура падарожжаў як гістарычная крыніца. Запіскі замежных дыпламатаў і падарожнікаў аб Беларусі XVI – XVIII ст.
- •2.6. Мемуарная лiтаратура XIX – пачатку XX ст.
- •2.7. Мемуарная літаратура навейшага часу
- •3. Літаратурныя і публіцыстычныя творы як гістарычныя крыніцы
- •3.1. Агіяграфічныя крыніцы
- •3.2. Лiтаратурныя I публiцыстычныя творы XI – XIII ст.
- •3.3. Публiцыстычныя творы XVI – XVIII ст.
- •3.4. Публiцыстычныя творы XIX – XX ст.C
- •4. Эпiсталярныя крынiцы
- •5. Перыядычны друк як спецыфічная сістэма гістарычных крыніц
- •5.1. Агульная характарыстыка
- •5.2. Этапы развiцця перыядычнага друку на Беларусi
3.3. Дакументы справаводства перыяду Расійскай імперыі
3.3.1. Агульная характарыстыка
Уключэнне ў склад Расійскай імперыі прадвызначыла, безумоўна, і змены ў сістэме справаводства. Па меры ўмацавання расійскай улады на далучаных тэрыторыях яе абрысы выступалі ўсё больш акрэслена. Вытокі гэтай сістэмы можна бачыць як у расійскай рэчаіснасці, так і ў запазычанні рэфарматарам Пятром І мадэлей скандынаўскіх і германскіх краін з панаваннем ідэі спалучэння абсалютнай манархіі і праўлення закону. Усе дзяржаўныя ўстановы Расіі ў Пятроўскую эпоху былі забяспечаны інструкцыямі, рэгламентамі, настаўленнямі. Пры гэтым паказчыкам паспяховай працы чыноўнікаў з'яўляўся не толькі рэальны стан спраў, але і ўпарадкаванае справаводства. Добра пастаўленая справаздачнасць істотна ўплывала на ацэнку работы. Станаўленне масавага справаводства апарата кіравання адпаведна суправаджалася арганізацыяй органаў кантролю. Сістэма канчаткова аформілася ў выніку міністэрскай рэформы ХІХ ст. У яе структуры абсалютны манарх карыстаўся неабмежаванай уладай. Усе чыноўнікі залежалі ад цара, але ж і ён адчуваў на сабе ўплыў расійскай бюракратыі як адміністрацыйнага механізма.
Дакументы справаводства складаюць адну з самых вялікіх па колькасці і разнастайных па відах гістарычных крыніц канца XVIII – пачатку ХХ ст. Неабходна адзначыць, што ў дарэвалюцыйнай Расіі амаль адначасова з адміністрацыйным справаводствам развівалася ў якасцi самастойнай сістэмы ўліковая дакументацыя, якая ўключала напачатку бухгалтарскі ўлік, а пасля статыстычны.
Уласна расійскі справаводчы корпус складаецца са знешніх дакументаў (зносін і перапіскі), а таксама ўнутраных. Асаблівасцю справаводства дадзенага перыяду з'яўляецца дакладнае рэгламентаванне: дакументы павінны былі мець адпаведныя загалоўкі, індэксы, складацца з устаноўленых раздзелаў, якія вызначаліся ў законах і распараджэннях вярхоўнай улады (кожны дакумент мае асобныя элементы, што носяць назву «рэквізітаў»: аўтар, адрасат, подпіс, дата і г. д. Сукупнасць рэквізітаў, размешчаных пэўным чынам у дакуменце, складае яго «фармуляр»). Паперы справаводчага корпусу падзяляліся на пісьмаводства і ўласна справаводства. Апошняе разумелася як дакументальнае афармленне спраў (іх паступленне, рух і выкананне).
У сістэме справаводчай дакументацыі вылучаюць прыкладна пяць груп: 1) пратакольная група справаводства, што складалася з пратаколаў, журналаў і стэнаграфічных справаздач; 2) група справаздачнай дакументацыі, у якую ўваходзілі справаздачы, даклады, дакладныя запіскі, гадавыя справаздачы, справаздачы-агляды за некалькі год аб дзейнасці цэнтральных і вышэйшых дзяржаўных устаноў; 3) група перапіскі, што складалася з розных формаў перапіскі вышэйшых органаў з падпарадкаванымі ім установамі (прадпісанні, распараджэнні, загады, цыркуляры, запыты); 4) група перапіскі роўных устаноў ці ўстаноў, што не знаходзіліся ў падпарадкаванні адна з адной (афіцыйныя пісьмы, адносіны, паведамленні); 5) група перапіскі падначаленых устаноў з вышэйстаячымі (рапарты, данясенні, прадстаўленні, прашэнні, скаргі)xxi.
Паступова ўсё большую колькасць пачалі складаць дакументы, узноўленыя механічным спосабам. Побач з друкарскімі з'яўляюцца дакументы, надрукаваныя на множыльных апаратах: гектографе, мімеографе і інш. У канцы ХІХ ст. з'яўляецца машынапіс. Вялікае распаўсюджванне ў справаводстве атрымалі розныя друкарскія бланкі са штампам установы і пэўным тэкстам, у які неабходна было толькі ўпісаць асобныя словы, выразы.
І ўсё ж большасць матэрыялаў справаводства азначанага перыяду – рукапісныя помнікі, дзе з пачатку ХІХ ст. шырока распаўсюджваецца каліграфічны «канцылярскі» почырк. Пры гэтым каліграфічнасць спалучаецца з цэлымі нізкамі дадатковых сказаў, ужываннем спецыфічных канцылярскіх зваротаў, выразаў, тэрмінаў («канцылярская мова»).