Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ЧЕЛОВЕЧЕСКО СДЕЛАННЫЕ ШПОРЫ ПО ИСТОРИИ 1- 16.docx
Скачиваний:
0
Добавлен:
22.04.2019
Размер:
52.06 Кб
Скачать

14.Духоўна-культурнае развіцце ўсх славян ў 5-12 ст

Важнейшай падзеяй, стала прыняцце хрысціянства. Да яго ўвядзення тут мелі месца язычніцкія або паганскія культурныя традыцыі, у прыватнасці яны характарызаваліся адсутнасцю адзінага культу, і адпаведна ў кожнай мясцовасці быў свой пантэон Багоў. Найбольш пашыранымі сярод усх. славян былі такія культы, як культ бога Неба (Род): лічылася, што ад яго пайшло ўсё жывое на зямлі. Культ бога Зніча, які ўвасабляў сабой сілу пахавальнага агню. Культ Перуна — бога маланкі і грому; ён успрымаўся як бог Вайны.

Прычыны ўвядзення хрысціянства:

•дзяржаўна-ўтваральныя працэсы на тэрыторыі усх. славян;

•развіццё феадалізму ў межах Кіеўскай Русі;

•экспансія хрысціянскіх культурных традыцый з боку Візантыі.

На Беларусь хрысціянства пранікла:

•праз гандаль; дзякуючы знаходжанню Беларусі на скрыжаванні гандлёвых шляхоў; •вайсковыя паходы; •дзейнасць місіянераў; •дынастычныя шлюбы.

Годам увядзення хрысціянства лічыцца 988г.(Хрышчэнне Киеускай Руси), калі князь Уладзімір Яснае Сонека афіцыйна абвесціў аб прыняцці новай веры. На Беларусі царкоўная гісторыя пачынаецца з 992г., з моманту заснавання Полацкай епархіі.

Культурнае развіццё гэтага перыяду характарызавалася:

•моцным уплывам царквы; •узнікненнем пісьменнасці усх. славян; •панаванне візантыйскіх традыцый; •з'яўленне мясцовых асаблівасцей у культурным развіцці, што

прадвызначылі фарміраванне усходнеславянскай группы народаў; •дасягненнем гэтай эпохі стала пашырэнне асветы, дзякуючы намаганням такіх асоб, як Клімент Смаляціч, Кірыла Тураўскі, Еўфрасіня Полацкая і інш.; •развіццё дойлідства: найбольш вядомымі помнікамі якога сталі Сафійскія саборы 11 ст. у Кіеве, Ноўгарадзе і Полацку.

Разам з хрысціянствам на Русі пачалі з'яўляцца творы старажытнарымскай і старажытна-грэчаскай літаратуры. Летапісанне пачалося ў першай палове XI ст. У пачатку XII ст. створана "Аповесць мінулых гадоў", аўтарам якой быў маннах Кіева-Пячорскага манастыра Нестар.

Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве.

Незвычайна багатыя традыцыі склаліся ў гэты час у дойлідстве. На беларускіх землях выдзяляюцца тры арыгінальныя школы дойлідства: 1) полацка-віцебская, 2) гродзенская; 3) смаленская.

Полацкая школа адчувала на сабе ўплыў візантыйскай і малаазіяцкай архітэктурных школ. Яе адметнымі рысамі былі лаканізм архітэктурнай канструкцыі, упрыгожанне інтэр'ера фрэскамі і інш. 3 пабудоў гродзенскай школы дойлідства сёння вядомы Барысаглебская

або Каложская царква ў Гродне, рэшткі царквы ў Ваўкавыску і гродзенскі княжацкі церам. У сваіх асноўных рысах гродзенская школа сфарміравалася ў XII ст. Яе будынкі, падобныя на каўказскія і малаазіяцкія храмы, мелі пры гэтым некаторыя рысы візантыйскай архітэктуры. Смаленская школа дойлідства была цесна звязана з кіеўскай архітэктурнай школай і нагадвала некаторыя яе рысы. У Камянцы (каля Бярэсця) у канцы XIII ст. была ўзведзена абарончая вежа — знакамітая Камянецкая вежа (Белая Вежа), помнік ваеннага дойлідства Беларусі.

15. Утварэнне вкл

У XIII ст. складваюцца перадумовы ўзнікнення ў Еўропе новай дзяржавы — Вялікага княства Літоўскага.

Можна выдзеліць шэсць асноўных канцэпцый утварэння ВКЛ.

1.Канцэпцыя «літоўскага заваявання» (або «літоўская») у адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і мангола-татарскім заваяваннем.

2. Канцэпцыя «Русі Літоўскай»

3.Канцэпцыя «Літоўска-рускай дзяржавы» не выключала літоўцаў з працэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але па сутнасці ігнаравала ўтварэнне ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў ва ўтварэнні дзяржавы.

4.Канцэпцыя «Беларуска літоўскай дзяржавы»

5.Канцэпцыя «беларускай дзяржавы» («беларуская» ) сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяржава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі.

6.Канцэпцыя поліэтнічнай, найперш беларуска-літоўскай або літоўска- беларускай, дзяржавы («цэнтрысцкая»).

Прычыны ўтварэння ВКЛ мелі як ўнутраны так і знешні характар .

Да ліку ўнутраных прычын можна аднесці:

1) цэнтраімклівыя тэндэнцыі на бел. землях у канцы 12-п.п13ст.ст.;

2)пераддзяржаўны стан Балцкіх племянных аб'яднаняў ;

3)існаванне трывалых кантактаў паміж славянамі і балтамі, у першую чаргу, ў межах верхняга панямоння са змешаным балтаславянскім насельніцтвам

4)узвышэнне Навагрудка.;

Да ліку знешніх прычын можна аднесці:

1)Татарамангольскія заваёвы;

2)Крыжацкая агрессія;

3)Пагроза з Галицка-Валынскага стану.

Пачатак Вкл быў пакладзены саюзам дзьвух палит сіл рэгіёна (Навагрудка з кунігасам Міндоўгам). У 1240г.(1237?) пасля смерці Навагрудскага князя Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе

Ізяслава Мясцовае баярства запрашае на княжанне Міндоўга які у 1246г. прымае праваслааўе.Міндоўг апынуўся ў цяжкім становішчы(з аднаго боку Галіцка- Валынскае княства з другога Крыжацкая агрэссія). У 1248г. Міндоўг далучае да Навагрудка Літву. Гэты год можна лічыць утварэннем ВКЛ. У 1251 г. князь прымае каталіцтва, а ў 1253 г. становицца каралём ВКЛ (Міндоўг —першы и адзіны кароль ВКЛ). Аднак, калі саюз з Рымам не апраўдаў разлікаў караля, ён у 1261 г. адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Працэс далучэння іншых зямель адбываўся шляхам мірных дамоў і дынастычных шлюбаў. Да пачатку 14ст. пераважная большасць бел. зямель увайшла ў склад ВКЛ. Полацкае княства далучылася да ВКЛ у 1307г . У канцы ІЗст. Князь Віцень замацоўвае герб Пагоня. Пры Гедыміне і Альгердзе ВКЛ умацоўваецца. Пасутнасці рэалізуецца праграмма аб'яднання Усходнеславянскіх земляў у складзе ВКЛ. У 1263 г. Міндоўг быў забіты ў выніку змовы варожых яму князёў з літоўскага асяроддзя на чале з Даўмонтам і Транятам. Апошні пачаў княжыць «во всей земле Літовской і Жемойці», аднак у 1264 г. быў забіты слугамі Міндоўга.