Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

І. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва для малодшых школьнікаў. Выцінанка

    1. Гістарычны шлях выцінанкі

Гісторыя выцінанак бярэ пачатак з часоў, калі людзі навучыліся вырабляць паперу. Яе першымі вынайшлі кітайцы. З Х стагоддзя пашыраецца вытворчасць паперы ў Заходняй Еўропе, з бегам часу яна становіцца вядомай на Беларусі. У 1601 годзе ў Смаргоні мелася ўжо старая майстэрня па вырабу паперы.

У старажытнасці паперы папярэднічалі каменныя, гліняныя пліткі, папірус, пергамент, драўляныя дошчачкі, на зямлі беларусаў – бяроста. На ёй дзеці вучыліся пісаць, а дарослыя вялі справаводства.

Попыт на паперу ўзрос, калі з яе пачалі вырабляць першыя рукапісныя кнігі. Рукапісныя кнігі аздабляліся застаўкамі, ініцыяламі, мініяцюрамі, рознымі ілюстрацыямі. Новы від графічнага аздаблення пасля ксілаграфіі – кніжны дрэварыт – зафіксаваны ў выданнях першадрукара, гуманіста і асветніка Францыска Скарыны. Дрэварыту ўскосна папярэднічалі сумежныя віды беларускіх народных рамётстваў: разьба па дрэве, чаканка, набойка і мастацтва мініяцюры старажытных рукапісаў. Паперу заўсёды суправаджала мастацтва. На аснове яе ўзнік самастойны від творчасці—выцінанка.

Крыніцу паходжання выцінанак, напрыклад, XVII – XVIII стагоддзя вучоным трэба яшчэ адшукаць. Спачатку папера была дарагая і выцінанка знайшла распаўсюджанне ў побыце знаці, а з канца XIX стагоддзя, калі папера стала даступнай і адносна таннай, увайшла ў народнае асяроддзе.

У канцы XIX – пачатак XX стагоддзя карункавыя папяровыя ўзоры можна было ўбачыць у кожнай сялянскай хаце. Новы росквіт гэтага рамяства адбыўся ў пасляваеннае дзесяцігоддзе – народ успомніў традыцыі і сваёй творчасцю імкнуўся кампенсаваць недахот цюлю для аздаблення акон.

Даследчыкі народнага мастацтва не звярталі ўвагі на выцінанкі аж да 80-ых гадоў. Па-першае, боязь, каб не „прышылі” нацыяналізму за вывучэнне традыцыйнай народнай творчасці. І выцінанка не была пашырана сярод народаў Рассі.

Толькі ў канцы 80-ых гадоў вучоны Я.Сахута прыадкрыў забытую старонку беларускага мастацтва. А творча працаваць над адраджэннем выцінанкі пачаў яшчэ ў 70-ые гады фотакрэспандэнт В.Дубінка, пераняўшы майстэрства ад матулі.

Мастакі – прафесіяналы, убачыўшы работы Дубінкі, пачалі рупіцца, каб адрадзіць беларускую выцінанку. Адбыліся і выставы.

5

1.2 Выкарыстанне выцінанкі ў побыце

Асартымент вырабаў з паперы ў народным побыце быў разнастайным: фіранкі, ручнікі, сурвэткі, кветкі, стужкі, галаўныя ўборы, цацкі на ёлку, калядныя зоркі, абажуры для лямп.

Некалі вокны беларускіх вёсак аздаблялі папяровымі фіранкамі, якія прымацоўвалі зверху. Ручнікамі, выразанымі з паперы, упрыгожвалі покуць. Асобнымі папяровымі ўзорамі аздаблялі і хатні інтэр’ер. На Беларусі раней з паперы рабілі вясельныя вянкі. З паперы дарослыя разам з дзецьмі майстравалі перад Калядамі ёлачныя аб’ёмныя цацкі і васьмівугольную ці шасцівугольную зорку. Выразалі з паперы і ўзорыстыя стужкі, якімі аздаблялі труну. Беленькімі папяровымі сурвэткамі ўпрыгожвалі паліцы для посуду і абразоў, этажэркі.

У нас час асартымент выцінанак змяніўся. Так В. Дубінка ўпершыню выкарыстаў выразаныя з паперы ўзоры для афармлення дзіцячых кніг, а мастачка Л. Валеева матывамі сваіх выцінанак упрыгожвала ўпакоўкі пад сувеніры. Узоры складанай кампазіцыі, пэўнай сюжэтнай тэмы, змешчаныя ў рамачках пад шклом, ужылі для аздаблення інтэр’ераў мастакі Алена і Алесь Лось, Наталля Маркавец і інш.

Выцінанка выкарыстоўваецца і ў дэкарацыях.

Зімой асобнымі арнаментальнымі ўзорамі ўпрыгожваюць шыбы акон.