Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

2.3. Выцінанка ў трэцім класе

У трэцім класе павялічваецца ступень самастойнасці вучняў на ўроку. Часцей выкарыстоўваю групавую форму работы. Гэта калектыўная, брыгадная ці звенавая. Яны спрыяюць выхаванню калектывізму, адказнасці не толькі за сваю працу, але і працу сваіх таварышаў, развівае ўзаемадапамогу і ўзаемападтрымку. Дзеці ўдзельнічаюць у пастаноўцы мэты ўрока. Яны фармулююць яе, напрыклад, так: „На гэтым уроку я хачу даведацца… Я хачу навучыцца…”

На мастацкае вырэзванне ў трэцім класе адвозіцца 3 гадзіны.

Тэарэтычныя звесткі. Вырэзванне сіметрычных дэкаратыўных форм са складзенай каляровай паперы. Выцінанкі на аснове назіранняў геаметрычныя, раслінныя, зааморфныя. Правілы складання ўзору. Залежнасць формы вырабу ад спосабу згінання паперы і элементаў, якія выразаюцца. Шасціпрамянёвая разеткавая выцінанка.

Матэрыялы: белая і каляровая папера.

Інструменты: нажніцы, аловак.

Тэмы для гутарак. Матывы народных выцінанак.

Вучэбныя заданні: узоры прыроды, ажурныя ўпрыгожванні вуліц, дамоў (праект ажурнай агароджы, варот, балконаў ці налічніка), упрыгожванні для

12

вырабаў, выкананых на ўроках. ( Дадатак 3)

2.4. Выцінанка ў чацвёртым класе

У чацвёртым класе на выцінанку адводзіцца 2 гадзіны.

Тэарэтычныя звесткі. Матэрыялы і інструменты. Асноўныя этапы тэхналогіі, тэхналагічныя аперацыі, патрабаванні да якасці выканання. Злучэнне ў вырабе розных відаў выцінанак. Форма ўзора, памеры, суадносіны частак і іх размяшчэнне. Цэласнасць вырабу.

Асноўныя тэхналагічныя аперацыі: згінанне, выразанне, наклейванне. Патрабаванні да якасці выканання.

Матэрыялы: папера.

Інструменты: нажніцы, аловак.

Дапаможныя матэрыялы: клеючы карандаш.

Тэмы для гутарак. Народнае мастацтва ў побыце. „Майстрам нельга нарадзіцца, майстэрству трэба вучыцца”.

Практычная дзейнасць. Выкананне вырабаў на падставе аналагаў, па асабістай задуме. Распрацоўка кампазіцыі ўзора, выраб паперы, выразанне ўзораў, наклейванне на аснову; аналіз атрыманай выцінанкі, тэхналогіі выразання.

Прыкладныя вучэбныя заданні.

Дэкаратыўныя элементы інтэр’ера: сурвэткі, вугалкі, падзоры для паліц, ручнікі. „Поры года”, „Жар-птушка”, „Казачная кветка”, „Дрэва жыцця”—пано. (Дадатак4)

Асноўныя патрабаванні да ведаў і ўменняў вучняў:

  • карыстацца правіламі бяспекі працы;

  • ведаць уласцівасці паперы ( цвёрдасць, адносіны да вільгаці);

  • ведаць вершы, песні, казкі, прымаўкі, гульні, якія вучылі на працягу года;

  • мець уяўленне пра віды народных рамёстваў;

  • умець выразаць, склейваць, прымацоўваць, добрасумленна выконваць супольную працу, захоўваць пэўныя нормы этыкету;

  • павінны ўмець эканомна рабіць самую простую разметку паперы.

2.5. Міжпрадметныя сувязі

У вучэбнай праграме выдзелены міжпрадметныя сувязі, якія дапамагаюць рэалізаваць інтэграцыйны характар прадмета „Працоўнае навучанне”.

У працэсе знаёмства з выцінанкай вучні атрымліваюць уяўленне аб лініі, крузе, эліпсе, трохвугольніку, квадраце. А гэта ўжо сувязь з матэматыкай. Знаёмства з формай, рытмам, кампазіцыяй, колерам аб’ядноўвае з выяўленчым мастацтвам.

Літаратурнае чытанне і мова. Развучванне вершаў казак, прымавак,

13

знаёмства са звычаямі і абрадамі беларусаў. Напрыклад, у 2 класе пры знаёмстве з вершам П. Граніта „Ёлка”( стар. 15) прапаноўваю вучням упрыгожыць елачку сняжынкамі. На абагульняючым уроку па тэме „Зноў да нас прыйшла зіма” дзеці аздабляць віншавальныя паштоўкі выцінанкай, а потым складаюць віншавальны тэкст.

Чалавек і свет. Знаёмства з разнастайнасцю жывёльнага і расліннага свету. Напрыклад, у 3 класе па тэме „Значэнне лесу” вучні выкарыстоўваюць сіметрычную выцінанку пры афармленні плаката па правілах паводзін ў лесе ( стар. 60-62).