Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

2.6. Стварэнне гуртка „ Правільныя узоры”

Канешне, 2−3 гадзіны, адведзеныя на выцінанку ў кожным класе навучаць розным прыёмам вырэзвання. Але больш дакладна пазнаёміцца з беларускай выцінанкай дапаможа гурток.

Першы занятак пачынаю з разглядвання цудоўных выцінанак на фотаздымках, табліцах, малюнках. Падбіраю такія ўзоры выцінанак, у якіх дзеці змаглі б пазнаць каго- небудзь ці што- небудзь знаёмае: кветкі, лісце, птушак і г. д.

Спецыяльных распрацовак і практычных матэрыялаў для работы менавіта над выцінанкай з дзецьмі мала, таму ўключаю ў узоры розныя дэкаратыўныя элементы: кветкі, ягады, лісце, садавіну, геаметрычныя фігуры, сілуэты птушак, жывёл, насякомых.

Калі ў дзяцей з’яўляецца ўстойлівая зацікаўленасць, пераходжу да навучання іх прыёмам вырэзвання простых выцінанак. Паступова заданні ўскладняю. Дзецям прапаноўваю практыкаванні, што патрабуюць самастойнай творчай дзейнасці: выразаць фіранкі для церамка,сурвэткі для ўпрыгожвання палічак ці пры дапамозе выцінанак зрабіць прыгожыя запрашальныя білеты.

Вось некалькі тэм, якія кіраўнік гуртка можа выкарыстаць на сваім занятку.

Тэма першая.

Перад дзецьмі ляжыць папера: папяросная, калька для алоўка і тушы, для малявання, машынапісу, абгортачная, капірка, гафрыраваная, для аплікацыі. Кіраўнік гуртка звяртае ўвагу на фактуру, колер, тон, эластычнасць, шчыльнасць паперы. Адзначае, што некалі людзі не ўмелі яе вырабляць, дзеці вучыліся пісаць на папірусе, гліняных плітках, на скуры а ў Беларусі – на кары бярозы – бяросце. Вучаць верш Н. Галіноўскай „Шлях паперы”.

Шлях паперы нялёгкі, няпросты –

Ад папіруса ён і бяросты.

Сябра мой ,прачытаеш нямала,

Як папера папераю стала.

Затым на наступных занятках кіраўнік расказвае аб вытворчасці паперы. Дзеці іграюць іграюць на папяроснай паперы, прыкрыўшы яе да касцяной,

14

жалезнай расчоскі ці грабеньчыка. Верш Л. Забалоцкай:

Грабеньчыкі абгортвалі паперай,

Прыкладвалі да вуснаў з ціхай верай,

Што музыка ціхмяна загучыць,

Як голуб серабрысты на плячы.

Так гралі на вячорках і вяселлях,

Паперай шапацелі, шапацелі.

І ясная мелодыя плыла

Ад вуснаў да ўскраіны сяла.

Тэма другая.

Кіраўнік гуртка паказвае ўзоры выцінанак народных майстроў і свае работы. Раздае загаддзя нарэзаныя кавалачкі шэрай паперы памерам 10×10см. Дзеці складваюць свой лісток папалам, разразаюць наўскос, затым дыяганальна з аднаго вугла ў другі, не перагінаючы паперу. Атрыманыя трохвугольнікі разразаюць па вышыні на дзве часткі хвалепадобнай лініяй. Потым дарослы дае дзіцяці паперу іншага колеру і яны паўтараюць тыя ж маніпуляцыі. Такімі практыкаваннямі мы вучым дзяцей рэзаць лінію прамую, касую і хвалепадобную. Кіраўнік чытае ў гэты час верш Н .Галіноўскай „Цуда -кветка”.

Разглядаеш ты малюнкі—

Не нагледзешся ніяк:

Цуда – кветкі, як карункі,

І пытаеш „Хто ж мастак?”

Дзеткі, ножанкі і талент?

Нам стварылі гэты цуд.

Беларускі наш арнамент

Ажывае казкай тут.

Зможаш так зрабіць? Не верыш?

Трэба вельмі пажадаць,

І дзівосы на паперы

Сам ты будзеш выразаць.

Тэма трэцяя.

Кіраўнік раздае дзецям невялікія лісты паперы 3×5см, якую яны перагінаюць папалам. На перагібе тут павінны выразаць паўкруг,а калі разгарнуць яго, то ўбачаць, што атрымаўся круг ( мал. 9). Затым дзеці вучацца выразаць эліпс – круг падоўжанай формы. Пажадана, каб дзеці выразалі геаметрычныя знакі як мага дакладна.

Стандартны ліст паперы дзеці разразаюць на дзве часткі, кіраўнік паказ- вае, як перагінаць палавіну ліста папалам па шырыні, а потым яшчэ раз папалам. У самым куточку, дзе сышліся перагібы, раіць выразаць маленькі паўкружок.На адным перагібе выразаць эліпс, на другім – таксама, але меншага памеру і шырэйшы. Потым скласці паперу дыяганальна ад

15

маленькага паўкружка да супрацьлеглага вугла і на ім выразаць паўкружочкі наступным чынам: два маленькія, адзін вялікі, зноў два маленькія. Атрымаецца складаны ўзор (мал. 10), у аснове якога два элементы – круг, эліпс. Кіраўнік гуртка раздае каляровую паперу: просіць дзяцей выразаць узор з круга і эліпса, але дае ім магчымасць скласці паперу так, як самі захочуць. Вучаць на памяць верш В.Жуковіча „ Я шчырую”.

Марна часу не губляю,

Час мой казку дорыць,

На паперы выразаю

Дзіўныя ўзоры.

Выразаю кветачкі,

А яшчэ фіраначкі

Для сястрычкі Ганначкі.

Я за працаю спяваю

Ціхенька, як мама,

За гадзінку паспяваю

Я зрабіць нямала.

Будуць, будуць кветачкі,

А яшчэ сурвэтачкі,

А яшчэ фіраначкі

Для сястрычкі Ганначкі.

Калі дзеці навучацца рабіць больш – менш правільныя формы геаметрычных элементаў: круг, трохвугольнік, ромб, прамавугольнік, квадрат, ім можна даць складанае заданне – выразаць фіранку ці ручнічок і змясціць на выставе, яны могуць спатрэбіцца падчас танцаў, спеваў, пастаноўкі п’ес.

Выцінанкі дазваляюць вырашыць праблему сямейнага выхавання, напрыклад, можна запрасіць бабуль, матуль, каб яны разам з дзецьмі далучаліся да старадаўняга, традыцыйнага віду творчасці, як сказала аб гэтым паэтэса Л.Забалоцкая.

Вялікдзень ці Каляды ля варот,

Ля лямпы за сталом сядзіць народ:

Бабулі, і матулі, і дзяўчынкі.

Карункі выразаюць безупынку:

Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,

Як песенька – калядна – адмысловая.

На сцены іх павесіць між акон –

Было на Беларусі так здавён.

У хату ўвойдзеш –ява тут і быль,

О, цуд з паперы! Сэрцы нам раскрыль!

16