Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Выцінанка. Творчая работа 2010V2.doc
Скачиваний:
20
Добавлен:
26.04.2019
Размер:
192.51 Кб
Скачать

Заключэнне

Школа нацыянальнага выхавання патрабуе як мага глыбей знаёміць дзяцей з нашай спадчынай,з усёй матэрыяльнай і духоўнай культурай.Толькі ў гэтым разе фальклор стане зразумелы і блізкі вучням, што дазволіць па-сапраўднаму ўспрыняць яго значнасць і багацце ў кантэксце сусветнай культуры. Афіцыйная педагогіка даволі павярхоўна знаёміла вучняў з нацыянальнай культурай, скіроўвала іх увагу на культуру суседніх краін, найчасцей Расіі. У выніку дзеці не былі прывучаны бачыць і шукаць прыгожае вакол сябе, чакалі сустрэчы з цудоўным недзе ўдалечы. Народная ж педагогіка скіроўвае ўвагу дзіцяці на навакольным асяроддзі, вучыць бачыць і разумець прыгожае вакол сябе, ці то гэта ручнік, ці вясельны абрад, песня якую спявае бабуля. У выніку дзіця хутка назапашвае пэўны багаж ведаў, які дазволіць у будучым разабрацца і ацаніць культуру другой краіны, іншай нацыі.

Спадчына – набытак чалавецтва, і гора народу ,які губляе яе ў выніку войнаў або неразумнай ідэалогіі. Спадчына ўручае тым,хто жыве сёння, вопыт, незапашаны не адным пакаленнем і не адным стагоддзем .

Яна мае моц натхняць творчых людзей, і часам на яе аснове нараджаюцца творы, якія сваім хараством пераўзыходзяць першакрыніцы.

Аналіз вывучанай метадычнай літаратуры, асабовы вопыт работы па тэме „Дэкаратыўна – прыкладное мастацтва малодшых школьнікаў. Выцінанка” пераканалі мяне ў неабходнасці актыўнай працы па адраджэнню ў школе народных рамёстваў, бо на сённяшні дзень выцінанка не згубіла сваёй актуальнасці. Разам з іншымі відамі дэкаратыўна – прыкладнога мастацтва выразанкі ўсё часцей экспануюцца на выставах.

Праграма па курсу„Працоўнае навучанне” абавязвае настаўнікаў, у тым ліку і мяне рэалізоўваць развіваючую функцыю навучання. Прадмет валодае вялікімі магчымасцямі для рашэння задач, звязаных з развіццём навучэнцаў.

Я думаю, з цягам часу выцінанка зойме значнае месца ў эстэтычным выхаванні дзяцей агульнаадукацыйных школ.

17

Літаратура

  1. Беларускі фальклор у школе. 1-ы клас: Дапам. Для настаўніка / І. І. Сучкоў, Ф. І. Таранава, Л. У. Рута, В. В. Куржалава. – Мн.: Нар. асвета, 1996. – 176 с.

  2. Данілаў,В.М. Беларускае дэкаратыўна – прыкладное мастацтва / В. М. Данілаў // Пачатковая школа. – 1998. − №9 − С.21 −24

  3. Жабінская, М. П. Выцінанка: Метад. Дапам. Першы год навучання – Мн.: Полымя, 1996 – 48с.

  4. Жабінская, М. П. Што такое выцінанка?// Пачатковая школа. – 1997. −№7 – С.28−30

  5. Жабінская,М. П. На паперы выразаю дзіўныя ўзоры // Пралеска. – 1994. −№9 – С. 14 −16

  6. Журба, А. Ф . Урокі працоўнага навучання ў 1 класе: Вучэб.- метад. дапам. для настаўнікаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэдняй адукацыі, з бел. мовай навучання / А. Ф. Журба, Н. А. Юрчанка. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2004. – 128с.: іл.

  7. Журба, А. Ф. Урокі працоўнага навучання ў 2 класе: вучэб.- метад. дапам. для настаўніаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агул. сярэд. адукацыі, з бел. і рус. мовамі навучання / А. Ф. Журба, Н. А. Юрчанка; пер. Т. К. Слаута. – Мн.: Адукацыя і выхаванне, 2005. – 160 с.: іл.

  8. Журба, А. Ф. Працоўнае навучанне ў 3класе: вучэб. – метад. дапам. для настаўнікаў агульнаадукацыйных устаноў з беларус. мовай навучання / А. Ф. Журба, Н.А. Юрчанка; пер. А. М. Пупко, М. В. Супрунчук, Н. В. Упатава. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2007. – 144. : іл.

  9. Міхайлава, Н. В. Развіццё ўяўленняў вучняў на занятках выцінанкай. // Пачатковая школа. – 2003.− №1 – С.26-27

  10. Народныя мастацкія рамёствы Беларусі / Уклад. Я. М. Сахута. – Мн.: Беларусь, 1996

  11. Спадчына маёй краіны: матэрял для азнаямлення дзяцей з гісторыяй і культурай Беларусі. У дзвюх частках. Ч. 2 / склад. І. К. Грышкевіч. – 2-е выд. – Мазыр.: Содействие, 2006. – 124с.

18

Дадатак 1

Урок працоўнага навучання ў 1 класе

Тэма ўрока: Выразанне разеткавай выцінанкі. Цуда - сняжынкі

Мэта ўрока: развіваць ўменне аналізаваць узаемасувязь формы выразаных

частак і формы на вырабе, прыцягнуць фарміраванне навыкаў

складвання паперы, навучыць выразаць разеткавыя ўзоры,

выхоўваць працавітасць.

Абсталяванне: узоры вырабаў разеткавай выцінанкі, малюнкі, вучэбныя дапаможнікі.

Матэрыялы і інструменты: падкладная дошка, нажніцы, белая і каляровая папера.

Слоўнікавая работа: разеткавая выцінанка.

Ход урока

1. Арганізацыйны момант.

Праверка наяўнасці на рабочым месцы неабходных матэрыялаў і інструментаў.

Хвілінка эмоцый.

  • Пачынаць любую справу трэба з добрага настрою. Я прачытаю вам верш А. Дзеружынскага „Сняжынкі”, а вы пакажыце яго рухамі.

Закружыліся

Сняжынкі

Нізка, нізка

Над зямлёй.

Ціха лётаюць

Пушынкі

Незлічонай

Чарадой.

Быццам тыя,

Матылёчкі,

Весяляцца

Нездарма−

Адамкнула

Ўсе замочкі

Ў небе ім

Сама зіма.

  • Дзеці, што вы адчулі? ( Адказы дзяцей.)

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока, актуалізацыя тэарэтычных ведаў і практычнага вопыту.

  • Якую выцінанку мы выразалі на прошлым занятку? ( Сіметрычную.)

  • Чаму яна так называецца?( Калі часткі прадмета, падзеленыя лініяй ( воссю ),супадаюць, гэтыя часткі сіметрычныя. Вучні знаходзяць на ілюстрацыі гэту групу выцінанкі.

  • Што з’яўляецца самай распаўсюджанай выцінанкай? (Дзеці адгадваюць загадку.)

  • Ляцяць птушкі без крыл, а садзяцца без ног. (Сняжынкі.)

  • Хто здагадаўся,што мы сёння будзем выразаць?( Сняжынкі.)

  • А вось і снег на двары пайшоў. Сам Дзядуля Мароз да нас завітаў.

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

Сустрэча з казачным персанажам.

У клас уваходзіць Дзядуля Мароз:

  • Прывітанне, дзеці!

  • Як сцюдзёна сёння на двары! Чаму так сцюдзёна вы ведаеце?

  • Цікава, а якая пара года цяпер?

  • Раскажыце пра зіму прыгожымі словамі?( Лютая, серабрыстая, светлая, пуховая, сцюдзёная, снежная,…)

  • Дзеткі ж вы мае, дапамажыце мне! Адзін я не паспяваю. Зіма сцюдзёная ў гэтым годзе, але ж не снежная. Загінуць раслінкі без коўдры цёплай. Я заўважыў, што вы сабраліся сняжынкі выразаць. Давайце разам працаваць.

  • Хто працуе, той не сумуе. Ці разумееце вы гэту прыказку? (Адказы дзяцей.)

Разам з Дзедам Марозам вучні аналізуюць розныя варыянты выразак на паперы, складзенай у два, чатыры слаі. Праводзіцца слоўнікавая работа.

Выразанне трохвугольніка.

  • Паставіць нажніцы перпендыкулярна згібу ( ці па дыяганалі) і зрабіць надрэз, затым змяніць напрамак ( павярнуць паперу ) і разрэзаць па дыяганалі на згіб. Але можна і інакш выканаць: праз згіб надрэзаць паперу прама ці па дыяганалі, затым дастаць нажніцамі і рэзаць вышэй ці ніжэй разрэзу да перасячэння з ім. (Пры выразанні ромба звяртаецца ўвага дзяцей на вертыкальны і гарызантальны варыянты.)

Фізкультмінутка

Ляці, ляці, сняжок,

Сейся,

На сябе спадзейся! ( Вучні рухаюцца па класе.)

Выразанне прамавугольніка.

  • Перарэзаць згіб паперы, адступіць ад першага надрэзу і паралельна яму зрабіць другі такой жа даўжыні. Кончыкамі нажніц адагнуць і адрэзаць паперу (гл. мал.).

  1. Уступны інструктаж.

На гэтым этапе звычайна выкарыстоўваюцца традыцыйныя пытанні або займальныя заданні з мэтай праверкі пэўных ведаў у вучняў. Дзеці працуюць з дапаможнікам, у якім змешчана інструкцыйная карта па выкананні вырабу.

  1. Практычная работа.

  • Зараз мы будзем практыкавацца ў складанні паперы для выразання трохвугольніка, ромба або прамавугольніка. ( Пасля практыкаванняў першакласнікі бяруцца за самастойнае выкананне прыёмаў работ. Яны выразаюць разеткавую выцінанку са складзенага ў чатыры слаі квадрата. Вучні працуюць па інструкцыйнай карце ў выглядзе малюнкаў. Дзецям прадастаўляецца магчымасць ўнясення змяненняў, творчых элементаў у змест работы. Праводзіцца бягучы інструктаж (індывідуальны ці групавы).

Фізкультмінутка.

Ой зіма, зіма, зіма!

Весялей цябе няма!

Горкі, санкі, гоман,смех.

Сіні вечар. Белы снег.

Усе дзеці на каньках,

Колькі радасці ў вачах!

Мчацца ўздоўжкі, папярок,

Як вулей гудзіць каток. ( П. Броўка)

  1. Заключны інструктаж і прэзентацыя работ вучняў.

Дзядуля Мароз:

  • Дзякуй, дзеці, за дапамогу. Цяпер раслінкам будзе цёпла. Да сустрэчы!

Настаўнік:

  • А як яшчэ можна выкарыстаць разеткавую выцінанку? ( Аформіць віншавальную паштоўку, упрыгожыць класны пакой і інш.)

  • Як самі ацэньваеце вынікі сваёй работы?

  • Ці з’явілася жаданне зрабіць што- небудзь яшчэ?

Вусная ацэнка работ.

  1. Прыбіранне рабочых месцаў.

  2. Папярэдняя работа.

Дадатак 2

Урок працоўнага навучання ў 2 класе

Тэма ўрока: Выразанне сіметрычнай выцінанкі

Мэта ўрока: пашырыць уяўленне аб форме, узоры, арнаменце на

прыкладзе выцінанак; навучыць аналізаваць выцінанкі,

працягваць фарміраванне ўменняў іх выконваць;

выхоўваць настойлівасць, беражлівасць

Абсталяванне: узоры вырабаў сіметрычнай выцінанкі, малюнкі, вучэбныя дапаможнікі, малюнак сялянскай хаты.

Матэрыялы і інструменты: падкладная дошка, нажніцы, аловак.

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

Праверка наяўнасці на рабочым месцы неабходных матэрыялаў і інструментаў.

Маляваў я на паперы

Ручайкі, лясы і звера…

А таму што маляваў,

Я намнога меншым стаў. ( Аловак.)

Два канцы, два кальцы,

Пасярэдзіне цвічок. ( Нажніцы.)

Хвілінка пажаданняў.

  1. Паведамленне тэмы і мэты ўрока, актуалізацыя тэарэтычных ведаў і практычнага вопыту.

  • Зараз, дзеці, мы з вамі адправімся ў мінулае нашай вёскі.

  • А вось і сялянская хата. Завітаем і паслухаем гаспадароў.

Вялікдзень ці Каляды ля варот,

Ля лямпы за сталом сядзіць народ:

Бабулі, і матулі, і дзяўчынкі

Карункі выразаюць безупынку:

Чырвоныя, ліловыя, ружовыя,

Як песенька калядна – адмысловая.

На сцены іх павесіць між акон−

Было на Беларусі так здавён.

У хату ўвойдзеш−ява тут і быль,

О, цуд з паперы! Сэрцы нам раскрыў! Л. Забалоцкая

  • Чым займаюцца сяляне? ( Адказы дзяцей.)

  • Якія ўзоры сустракаюцца на выцінанках? ( Геаметрычныя: ромбы, крыжы, зубчыкі, шматпрамянёвыя разеткі. Раслінныя: букеты, дрэвы. Зааморфныя, выявы пеўня, галубоў, розных жывёл і інш.)

  • Якія выцінанкі вы ведаеце? ( Разеткавыя, сіметрычныя і рапортныя.)

  • Чым яны адрозніваюцца? (Спосабам складання паперы.)

  • Дапаможам сялянам упрыгожыць хату?

  1. Тлумачэнне новага матэрыялу.

  • А паспрабуйце спачатку назваць выцінанку.

Гаспадары прапануюць гульню „Разгадай выцінанку”. Дзеці аналізуюць гатовыя выцінанкі, называюць іх віды і характэрныя адрозненні. Ілюстрацыі выцінанак прыведзены ў вучэбным дапаможніку на стар.34. Вучні расказваюць аб правілах і паслядоўнасці выканання выцінанак, называюць неабходныя якасці ( акуратнасць, дакладнасць,уважлівасць і інш.).

  • Малайцы, дзеці, вы ўжо шмат ведаеце. Працуем уважліва, дакладна і акуратна.

  1. Уводны інструктаж.

Фізкультмінутка

5 . Практычная работа ( выкананне вырабаў), бягучы інструктаж.

Дзеці выбіраюць паперу і выконваюць сіметрычную выцінанку.

  1. Заключны інструктаж і прэзентацыя работ вучняў.

Дзеці ўпрыгожваюць на малюнку сялянскую хату.

  1. Вусная ацэнка работ.

  2. Прыбіранне рабочых месцаў.

  3. Папярэдняя работа.