- •Вяртанне.
- •************************* Молитва 2
- •Развейваючы ілюзіі нашай дабрыні і святасці (казанне, 04.09.2011)
- •Распознавание духов
- •Правила распознавания духов
- •Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
- •Славы маёй не аддам нікому (казанне, 26.06)
- •Дух кіруе тымі, хто дазваляе сабой кіраваць (пяцідзесятніца, 12.06)
- •Бязмерна Бог дае Духа любячым Яго (казанне, 29.05)
- •Пра сум, у якім няма бога, і пра здольнасць слухаць (казанне 08.05.11))
- •Сіла бога замест многіх слоў (казанне, 01.05)
- •Знайсці сваю гісторыю ў чытаннях начной пасхальнай літургіі
- •Бог глядзіць на сэрца - казанне 03.04
- •Госпадзе, навучы нас маліцца
- •Божае невядомае (казанне, 20.03.2011)
- •Зло добрым не бывае (казанне, 13.03)
- •Як выбіраць, калі выбару няма (казанне, 6.03)
- •Не супраціўляцца злу??? (казанне, 20.02)
- •Вялікая таямніца і сіла слова «хачу» (казанне, 13.02)
- •Казанне, 6 лютага
- •Ці бласлаўляе бог бездапаможнасць? (казанне, 30 студзеня)
- •Рыбалка для бога (23 студзеня)
- •Вера і пастаянства (2 звычайная нядзеля)
- •Хрост езуса як памазанне на місію
- •Віншаванні без тостаў і вялікіх прамоваў
- •Пра бога, які не гаворыць «проста і канкрэтна» (12 снежня)
- •Рабіце шляхі свае простымі (5 снежня)
- •Трываць у праўдзе перад сабой і царом (21 лістапада)
- •Ці варта ісці ў рай, калі там не жэняцца? (нядзеля, 7.11)
- •Пра праблемы, якія, на самой справе, не праблемы (нядзеля, 31.10)
- •Рабы альбо яго дзеці? (нядзеля, 17.10)
- •Бяда тым, хто не даводзіць справу да канца (28 нядзеля,10.10)
- •Боже Отче, прибегаю к Тебе, прося о даре видения. Позволь мне открыться на Тебя, Господи, и на Твое благотворное действие, открывающее дар духовного видения. Во имя Иисуса Христа. Аминь.
- •Як паверыць настолькі моцна, каб магчы пераносіць горы? (27 нядзеля)
- •Смяротныя гульні з абыякавасцю (26 нядзеля)
- •Як не змарнаваць свайго багацця (нядзеля, 19.09)
- •Зноў гэтае пакаянне…
- •О. Том форест, "о верности"
- •Каб слова сталася целам…
- •Гэта заезджанае слова “свабода”…
- •Госпадзе, няўжо толькі некаторыя збавяцца?
- •Сказ пра «несправядлівага» бога, які «паквапіўся» на маё дабро
- •Слова для евангелістаў...
- •Том форрест. О любви и эгоистах
- •Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды… дзе корань нашай бяды?
- •Слова пра білет у божае царства, які заваляўся ў маёй кішэні…
- •Пра месца пастыра і авечак
- •Прывілегіі вялікіх грэшнікаў і “пакрыўджаныя” праведнікі
- •Пачуць голас пастыра (казанне)
- •Боязь Божая (казанне)
- •Бог ведае калі і што нам трэба (казанне)
- •Як прасіць бога? (частка іі)
- •Як прасіць бога? (частка і)
- •"Нужда и голод в дальней стороне" (казанне)
- •Айцец Аляксандр Жарнасек.
Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
Опубликовано: 9-07-2011, 21:25 Комментариев: (0)
У наш час, калі слова чалавека амаль не мае ніякай вартасці і сілы, нам асабліва цяжка разумець Слова Бога, якое не мяняецца, мае сілу, заўсёды актуальнае. Для нас некаму паабяцаць і не зрабіць – гэта як раз плюнуць. А пра пустыя, бяздумныя размовы я ўвогуле маўчу. Сёння слова чалавека не мае амаль ні якай сілы. Памятаю як у дзяцінстве я чытаў кнігу “Чорная страла” пра рыцараў і ўсё здзіўляўся: што ж гэта за “абеты” гавораць рыцары, што ні ў якім разе не могуць ад іх адмовіцца? Для сучаснага чалавека абеты ці нейкія абяцанні – гэта ўвогуле незразумелая рэч. Абяцанні сямейнай вернасці, вайсковая прысяга, абяцанні дактароў, прысягі на канстытуцыі і г.д. Не ведаю ці сёння ўсё гэта мае хоць нейкае значэнне. Што там казаць пра няверуючых. Можна смела палічыць святароў і манахаў, якія кінулі сваё пакліканне і пайшлі ў свет. Так проста. Падобна выглядае з распадам у хрысціянскіх сем’ях. Я не асуджаю. Дзякаваць Богу, што мне такое не здарылася. Хачу толькі паказаць, што слова для нас не мае ніякай сілы. Яно гучыць, часам нават громка, слёзна і ўзвышана, але пасля некуды знікае нібы раствараецца. Так я часам раніцай абяцаю Богу вернасць у малітве і суровы пост, але ўжо пад вечар ад майго абяцання не шмат застаецца. У святле нашага нікчэмнага слова, Божае Слова выглядае зусім іншым. Мяне некалі вельмі ўразіла навука аднаго семінарыйнага выкладчыка, які казаў, што Бог не задумваецца так як мы, не разважае, не робіць лагічных высноваў і нават не можа перадумаць. У Богу паміж паняццямі “думаць”, “разважаць”, “рабіць” трэба ставіць знак “раўно”. Бог падумаў і тут жа сказаў і тут жа сталася. Менавіта так выглядала стварэнне сусвету: І сказаў Бог: няхай будзе святло. І яно сталася (Быцця 1,3). Калі разумееш гэту праўду, то зусім інакш глядзіш на словы апостала Яна: На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог (Евангелле ад Яна 1,1). Бог праз прарока Ісаю сёння нам адкрывае нібы паэзіяй асаблівую рысу свайго Слова. Яно ніколі не мяняецца, не знікае, яно абавязкова споўніць сваё заданне, прынясе плён. Усё, што запланаваў Бог – станецца. Слова нібы дождж, падае толькі ўніз, на зямлю і прыносіць карысць. Для таго, каб быў плён, трэба, каб таксама зямля (г.зн. мы) была ўрадлівай, пра што апавядае нам евангельская прыпавесць. Канечне ж, нам хочацца, каб плён быў тут жа і не вымагаў нашай працы і нашага адказу. Для Бога ж часу не існуе. Ён проста мае свой план і паступова яго рэалізоўвае. Калі я не буду пладароднай глебай, то Бог возьме іншую глебу, без майго ўдзелу, але зерне ўсядно дасць плён, бо так запланаваў Бог, толькі што без майго ўдзелу. Паглядзім на некалькі біблейскіх прыкладаў. Бог хацеў даць народу абяцаную зямлю і даў. Але гэта не здарылася за часоў Абрагама, ані за часоў Майсея. Калі цар Саўл адыйшоў ад Бога, то яго месца заняў іншы цар – Давід, а план Божы адносна народу надалей рэалізоўваўся. Тое ж датычыла апостала Юды. Тое ж датычыла абранага народу. Ён не распазнаў у Езусе Месію і Божага Сына і Бог прыняў язычнікаў. Карацей, Божае Слова дае плён у любым выпадку. Калі я не буду пладароднай глебай у Божым плане збаўлення, то маё месца проста займуць іншыя.