- •Вяртанне.
- •************************* Молитва 2
- •Развейваючы ілюзіі нашай дабрыні і святасці (казанне, 04.09.2011)
- •Распознавание духов
- •Правила распознавания духов
- •Сила Божага Слова (казанне, 10.07.11)
- •Славы маёй не аддам нікому (казанне, 26.06)
- •Дух кіруе тымі, хто дазваляе сабой кіраваць (пяцідзесятніца, 12.06)
- •Бязмерна Бог дае Духа любячым Яго (казанне, 29.05)
- •Пра сум, у якім няма бога, і пра здольнасць слухаць (казанне 08.05.11))
- •Сіла бога замест многіх слоў (казанне, 01.05)
- •Знайсці сваю гісторыю ў чытаннях начной пасхальнай літургіі
- •Бог глядзіць на сэрца - казанне 03.04
- •Госпадзе, навучы нас маліцца
- •Божае невядомае (казанне, 20.03.2011)
- •Зло добрым не бывае (казанне, 13.03)
- •Як выбіраць, калі выбару няма (казанне, 6.03)
- •Не супраціўляцца злу??? (казанне, 20.02)
- •Вялікая таямніца і сіла слова «хачу» (казанне, 13.02)
- •Казанне, 6 лютага
- •Ці бласлаўляе бог бездапаможнасць? (казанне, 30 студзеня)
- •Рыбалка для бога (23 студзеня)
- •Вера і пастаянства (2 звычайная нядзеля)
- •Хрост езуса як памазанне на місію
- •Віншаванні без тостаў і вялікіх прамоваў
- •Пра бога, які не гаворыць «проста і канкрэтна» (12 снежня)
- •Рабіце шляхі свае простымі (5 снежня)
- •Трываць у праўдзе перад сабой і царом (21 лістапада)
- •Ці варта ісці ў рай, калі там не жэняцца? (нядзеля, 7.11)
- •Пра праблемы, якія, на самой справе, не праблемы (нядзеля, 31.10)
- •Рабы альбо яго дзеці? (нядзеля, 17.10)
- •Бяда тым, хто не даводзіць справу да канца (28 нядзеля,10.10)
- •Боже Отче, прибегаю к Тебе, прося о даре видения. Позволь мне открыться на Тебя, Господи, и на Твое благотворное действие, открывающее дар духовного видения. Во имя Иисуса Христа. Аминь.
- •Як паверыць настолькі моцна, каб магчы пераносіць горы? (27 нядзеля)
- •Смяротныя гульні з абыякавасцю (26 нядзеля)
- •Як не змарнаваць свайго багацця (нядзеля, 19.09)
- •Зноў гэтае пакаянне…
- •О. Том форест, "о верности"
- •Каб слова сталася целам…
- •Гэта заезджанае слова “свабода”…
- •Госпадзе, няўжо толькі некаторыя збавяцца?
- •Сказ пра «несправядлівага» бога, які «паквапіўся» на маё дабро
- •Слова для евангелістаў...
- •Том форрест. О любви и эгоистах
- •Хацелі як лепш, а выйшла як заўсёды… дзе корань нашай бяды?
- •Слова пра білет у божае царства, які заваляўся ў маёй кішэні…
- •Пра месца пастыра і авечак
- •Прывілегіі вялікіх грэшнікаў і “пакрыўджаныя” праведнікі
- •Пачуць голас пастыра (казанне)
- •Боязь Божая (казанне)
- •Бог ведае калі і што нам трэба (казанне)
- •Як прасіць бога? (частка іі)
- •Як прасіць бога? (частка і)
- •"Нужда и голод в дальней стороне" (казанне)
- •Айцец Аляксандр Жарнасек.
Бязмерна Бог дае Духа любячым Яго (казанне, 29.05)
Опубликовано: 30-05-2011, 11:33 Комментариев: (0)
У той час: Езус сказаў сваім вучням: Калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. І Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе. Не пакіну вас сіротамі, прыйду да вас. Яшчэ крыху і свет ужо не ўбачыць Мяне. Вы ж бачыце Мяне, бо Я жыву, і вы жыць будзеце. У той дзень спазнаеце, што Я ў Айцу Маім і вы ўва Мне, і Я ў вас. Хто мае запаведзі Мае і захоўвае іх, той любіць Мяне. А хто любіць Мяне, таго палюбіць Айцец Мой, і Я палюблю яго і аб’яўлюся яму. (Ян 14, 15–21) У тыя дні: Філіп прыйшоў у самарыйскі горад і абвяшчаў там Хрыста. А людзі згодна слухалі, што казаў Філіп, чуючы і бачучы ўчыненыя ім цуды. Бо з многіх апантаных выходзілі з вялікім крыкам нячыстыя духі, і шмат спаралізаваных і кульгавых было аздароўлена. І была вялікая радасць у гэтым горадзе. Калі ж Апосталы ў Ерузалеме пачулі, што Самарыя прыняла слова Божае, паслалі да іх Пятра і Яна, якія, прыйшоўшы, памаліліся за іх, каб яны прынялі Духа Святога, таму што Ён яшчэ не сыходзіў ні на кога з іх, бо яны былі толькі ахрышчаныя ў імя Пана Езуса. Тады Апосталы ўсклалі на іх рукі, і яны прынялі Духа Святога. (Дз 8, 5–8. 14–17) Умілаваныя: Хрыста Пана свяціце ў сэрцах вашых, будзьце заўсёды гатовымі даць адказ кожнаму, хто патрабуе ад вас слова пра вашу надзею. Але рабіце гэта лагодна, з бояззю Божай і добрым сумленнем, каб у тым, за што абгаворваюць вас як злачынцаў, былі асаромлены тыя, хто ганіць вашае добрае жыццё ў Хрысце. Бо лепей, калі ў гэтым воля Божая, цярпець за добрыя ўчынкі, чым за благія. Бо і Хрыстус аднойчы пацярпеў за грахі, справядлівы за несправядлівых, каб прывесці вас да Бога. Забіты у целе, але ажыўлены ў Духу. (1 П 3, 15–18) Калі любіце Яго… Апошнім часам Бог кладзе мне на сэрца адну вельмі важную тэму. Яна, канечне ж, не новая і пра яе я ўжо шмат разоў казаў, але ў Богу не бывае старых рэчаў, і таму гэта тэма вяртаецца да мяне З НОВАЙ СІЛАЙ. Напэўна, шмат хто з нас, веруючых, замучыўся і проста стаміўся пераконваць сваіх блізкіх і сяброў у Богу. Здаецца, на галаву ўжо гатовы стаць, каб неяк чалавека ажывіць і раскалашмаціць, а той – як скала: вочы без агню ды суцэльная абыякавасць. Ты яму і пра абяцанні Божыя, і пра падарункі, і пра Пісанне, а калі бачыш, што нічога з гэтага не працуе, то і пеклам ды нячысцікамі папужаеш… Каб табе які зрух! Кажу тут як пра людзей, далёкіх ад Касцёла, так і пра тых, хто кожную нядзелю на Імшы, але разам з тым гатовы ўсіх сваіх ворагаў з нянавісці разарваць на кавалкі, не хвалюецца пра лёс іншых, не бачыць праблемы ў крадзежы на прадпрыемстве, карыстаецца «паслугамі» магіі і талісманаў, бо гэта нібыта прыносіць яму карысць, жыве забабонамі і г.д. Прычым, як па мне, то гэтая другая катэгорыя страшнейшая за першую, бо знешне ж выглядае, што яны вернікі. Пра гэтых апошніх езуіцкі тэолаг Іван Рупнік пісаў, што гэта хвароба нашага хрысціянства, калі няверуючых людзей мы навучылі знешне жыць так, як жывуць вернікі, хаця насамрэч вернікамі яны ніколі і не былі. У Евангеллі прыкладам гэтай катэгорыі «вернікаў» з’яўляюцца фарысеі. Знешне ўсё было, як кажуць, у ажуры, але… Ну менавіта, не хапала нечага галоўнага – ЛЮБОВІ ДА БОГА. Калі асабіста я ў пэўным часе пачаў сапраўды стамляцца пераконваннем людзей, то памалу пачынаў звяртаць увагу на элементарную справу. Калі чалавек не захапіўся Богам, не зацікавіўся Ім, не палюбіў, то ўсе твае людзкія намаганні не шмат вартыя. Калі ж ён палюбіў Яго, няхай сабе і не дасканала, то ўсё выглядае зусім па-іншаму. Тады чалавека не трэба гнаць, пераконваць, даказваць. Ён сам шукае. Ці даводзілася вам чакаць лістоў або электронных паведамленняў ад дарагога вам чалавека? Альбо пісаць яму? Калі такі чалавек ёсць, то пісаць яму не цяжка і для гэтага заўсёды знойдзецца час, а чакаць ад яго адказу, у сваю чаргу, становіцца цэлай пакутай. Божае Слова (Біблія) – гэта такі ліст да нас. Калі Аўтар гэтага ліста сапраўды дарагі для нас, то мы знаходзім час пачытаць, а калі не разумеем, то пачынаем шукаць каментар і спрабуем нешта даведацца. Калі ж Аўтар гэтага Пісьма не настолькі чаканы, то нас трэба ўпрошваць, класці асобныя фрагменты на стол, нібы малога ўгаварыць штосьці з’есці, потым «разжоўваць» і нават дапамагчы праглынуць. Менавіта так я часта раблю і чакаю, што нехта так будзе рабіць таксама і мне. Тое самае датычыць прыказанняў. Калі чалавек сапраўды не паверыў і не палюбіў Бога, то, як кажуць у народзе, хоць ты кол яму на галаве чашы, а ён усёроўна прыме з Хрыстовага вучэння тое, што яму выгадна, а на іншае заплюшчыць вочы. І ўсе размовы, заняткі, катэхэзы ляцяць тады ў большасці некуды ў космас. На гэтую тэму кажа Езус у Евангеллі: калі любіце Мяне, будзеце захоўваць Мае запаведзі. Натуральна, што калі чалавек не любіць Яго, то пачне гэтыя запаведзі сарціраваць. У свой час я выразна зразумеў, што чалавека ўсяму навучыць проста немагчыма, як і немагчыма прадугледзіць усе сітуацыі, з якімі ён сустрэнецца ў жыцці. Калі аднаго разу ў мяне спытала жанчына, ці можна раскапаць магілу родзіча, бо суседка сказала, што нечага там у магілу не паклалі, то я з стопрацэнтнай упэўненасцю сказаў сам сабе, што не меў ніякіх шанцаў прадугледзіць гэтую сітуацыю. І, паверце, такіх сітуацый вельмі шмат, хоць і менш радыкальных у праяўленнях духоўных вычварэнняў. Паўстае вось толькі пытанне: чаму я нутром адчуваю мяжу, за якую нельга пераступаць, а іншыя не адчуваюць элементарных рэчаў? Я маю асаблівы дар ад Бога? Хіба што, не. Проста, усяму чалавека немагчыма навучыць. Бог сам нас вучыць, дакладней Дух Святы вучыць. Найперш Ён быў з вучнямі (у Езусе), а пасля Спаслання прабывае ва ўсіх нас. Нашыя думкі, словы, планы не з’яўляюцца выключна нашымі (Я папрашу Айца, і дасць вам іншага Суцяшальніка, каб быў з вамі навекі, Духа праўды, якога свет не можа прыняць, таму што не бачыць Яго і не ведае. А вы Яго ведаеце, бо Ён з вамі ёсць і ў вас будзе). Гэта Дух Святы запальвае ў нас агонь, натхняе, дае адвагу, папярэджвае і проста дае здаровае, простае і мудрае мысленне. Таму Ён такі важны. Магчыма таму Езус называе Яго большым за Сябе. Апосталы спачатку глядзелі на Бога нібыта з боку, а пасля Спаслання сам Бог увойдзе ў іх і пакіруе. Нядаўна давялося пачуць каментар, што адны з апошніх словаў Езуса Пятру прадказвалі не толькі смерць Апостала, але ў нейкім сэнсе і дзеянне Духа ў ім (Сапраўды, сапраўды кажу табе: калі ты быў малады, то апаясваўся сам і хадзіў, куды хацеў; а калі састарэеш, то раскінеш рукі свае, і другі апаяша цябе, і павядзе, куды не хочаш (Яна 21,18)). Быў час, калі Пётр рабіў што хацеў, але калі прыйшоў Дух Святы і напоўніў Апостала, то Пётр Яму падпарадкаваўся. Можа з нечым і не згаджаўся, не разумеў, але не хацеў супраціўляцца, проста ўжо не мог жыць па- старому. Так Дух Святы мяняе кожнага з нас. Як Ім напоўніцца… Методыкі і тэксту малітваў не чакайце… У першым чытанні праз рукі Філіпа дзеюцца агромністыя знакі і цуды. Людзі паверылі ўжо ў Езуса, захапіліся Ім, прынялі Яго навуку, але гэтага было мала. Таму пасылаюць за Апосталамі Янам і Пятром. Лічу, што не выпадкова моляцца аб дары Духа Святога менавіта яны. Ян на Апошняй Вячэры слухаў, як б’ецца Сэрца Бога, а пасля увесь час падпісваўся: вучань, якога любіў Езус. І адназначна — ніхто не пісаў так шмат пра Любоў Бога, як ён, у сваіх трох лістах ды Евангеллі. Гэта быў вучань, які дасведчыў Любові Бога і сам пачаў любіць. Пётр — таксама не выпадковая постаць. Калі Езус развітваўся з вучнямі і нібы павінен быў пакінуць ім планы дзеянняў на доўгія гады наперад і ўсё патлумачыць, Настаўнік пытаецца ў Пятра: ці любіш ты Мяне? Гэта ажно так важна? Так! Гэта было самае галоўнае на той момант!!! Бо без гэтага нічога не адбудзецца. Менавіта таму прыходзяць Пётр і Ян. Яны палюбілі Бога. Дух Святы ўвайшоў у іх, і цяпер менавіта яны з’яўляюцца носьбітамі Святога Духа, і таму яны здольныя перадаць Яго іншым, тым, якія таксама хочуць любіць і любяць. КАБ СЛОВА СТАЛАСЯ ЦЕЛАМ… Не маю пытанняў і пунктаў праграмы. Прапаную паразважаць над назвай гэтай тэмы і, магчыма, над дадзеным урыўкам: В том любовь, что не мы возлюбили Бога, но Он возлюбил нас и послал Сына Своего в умилостивление за грехи наши. Возлюбленные! если так возлюбил нас Бог, то и мы должны любить друг друга. Бога никто никогда не видел. Если мы любим друг друга, то Бог в нас пребывает, и любовь Его совершенна есть в нас. Что мы пребываем в Нем и Он в нас, узнаем из того, что Он дал нам от Духа Своего. И мы видели и свидетельствуем, что Отец послал Сына Спасителем миру. Кто исповедует, что Иисус есть Сын Божий, в том пребывает Бог, и он в Боге. И мы познали любовь, которую имеет к нам Бог, и уверовали в нее. Бог есть любовь, и пребывающий в любви пребывает в Боге, и Бог в нем. Любовь до того совершенства достигает в нас, что мы имеем дерзновение в день суда, потому что поступаем в мире сем, как Он. В любви нет страха, но совершенная любовь изгоняет страх, потому что в страхе есть мучение. Боящийся несовершен в любви. Будем любить Его, потому что Он прежде возлюбил нас (1 Яна 4, 10-19).