Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
    1. Пейзаж.

Жывапіс 2-й паловы стагоддзя набыў вострую сацыяльную афарбоўку. Сюжэтам пейзажных твораў становяцца звычайна беларускія мясціны. Гэта сведчыць аб дэмакратычных поглядах пейзажыстаў. За гэты перыяд жывапіс прайшоў шлях ад класіцызму да рэалізму.

Атрыганьеў Мікалай Аляксеевіч (1823-1892). Нарадзіўся ў Чарнігаўскай губерні. Мастацкай адукацыяй займаўся самастойна. Улюблёнымі матывамі мастака былі сакавітыя лугі са статкамі кароў, цяністыя дубравы. Ад яго пейзажаў зыходзяць задушэўнасць і лірызм. У творах “Зімовы пейзаж”, “Краявід ў Магілёўскай губерні” выразна адчуваецца любоў да цудоўных куткоў беларускай прыроды. Аб высокім мастацкім майстэрстве М.Атрыганьева сведчаць створаныя ім на беларусі пейзажы “Вечар”, “Дубовы гай”, “Пасля дажджу”, “Восень”, “Расшчэплены дуб”, “Перад захадам сонца”.

Рушчыц Фердынанд Эдуардавіч (1870-1936). Нарадзіўся ў маёнтку Багданаў Ашмянскага павета ў сям’і збяднелага шляхціца. У 1879 г. вучыцца ў Петярбургскай акадэміі мастацтваў у майстэрнях І.Шышкіна і А.Куінджы. У канцы 90-х гадоў стварае шэраг эмацыянальных і выразных пейзажаў “Зямля”, “Стары млын”. Творы, напісаныя на мясцовых матэрыялах, вызначаюцца высокім прафесійным майстэрствам і высокай ідэйнасцю. Мастак раскрыў свае каларыстычныя і жывапісныя здольнасці ў палотнах “Берагі Вілейкі”, “Вадзяны млын”, “Лясны ручай”. У гэтых пейзажах сацыяльныя матывы саступаюць лірычным. Агульны настрой твораў з пейзажамі “Зямля” і “У свет” вельмі мажорны, у іх адчуваецца рамантычная ўзнёсласць. Ф.Рушчыц увайшоў у гісторыю беларускага выяўленчага мастацтва як найбольш паслядоўны прыхільнік і стваральнік яркага, глыбока эмацыянальнага рэалістычнага пейзажа.

Гараўскі Апалінар Гілярыевіч (1833-1900). Нарадзіўся ў маёнтку Уборкі Ігуменскага павета ў сям’і дробнага шляхціца. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Мастак многа падарожнічаў па Беларусі, Украіне, Расіі. У гэты перыяд ім напісаны шматлікія эцюды беларускай прыроды. У першых творах “Ліпа”, ”Свіслач” адчуваюцца глыбокае веданне прыроды, дакладнасць перадачы ўбачанага. У 60-80-х гадах А.Гараўскі стварае шэраг цудоўных пейзажаў, у якіх мастаку ўдаецца дакладна перадаць не толькі прыроду, але і яе настрой. У карцінах “На радзіме”, “Вечар у Мінскай губерні” адчуваецца глыбокі роздум пейзажыста пра лёс сваёй радзімы, любоў да родных краявідаў. Карціны “Пінскі балоты”, “Рака Бярэзіна”, “Восень”, “Час жніва”, “Цвіце канюшына” і іншыя адметныя глыбокай народнасцю, высокім тэхнічным майстэрствам, паэтычна апавядаюць прыгажосць беларускай прыроды, народны побыт.

Залескі Браніслаў Францавіч (1820-1880). Нарадзіўся ў мястэчку Вызна Слуцкага павета. Вучыўся ў Дэрпцкім універсітэце. Б.Залескі, будучы прыхільнікам рэалістычнага пейзажа, стварыў шэраг цікавых палотнаў, якія эмацыянальна насычаныя, моцна звязаны з жыццём простага народа. Асабліва гэта бачна ў ілюстраваным выданні “Жыццё кіргізскіх стэпаў”.

Вейсенгоф Генрых Уладзіслававіч (1859-1922). Нарадзіўся ў маёнтку Пакрэўна, Вількамірскага павета у сям’і шляхціца. Вучыўся ў рысавальнай школе В.Герсана ў Варшаве, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў, у Мюнхене, Парыжы. Сусветную вядомасць Г.Вейсенгофу прынеслі пейзажы “Снег”, “Куток у Польным”, “Стары двор”, “Беларускія могілкі. Русаковічы”, якія былі створаны ў канцы 80-х – пачатку 90-х гадоў. Мастаку ўдалося стварыць абагульнены вобраз беларускай прыроды. Матывы яго пейзажу надзвычай простыя, асноўную ўвагу мастак засяроджвае на перадачы стану прыроды. Пейзажы Вейсенгофа вельмі рэалістычныя. У шэрагу твораў пейзажыст умела паказвае арганічнае адзінства чалавека і прыроды. У карцінах “Паляўнічыя з сабакамі”, “Беларускія паляўнічыя” людзі паказаны вельмі рэалістычна, яны заняты сваімі штодзённымі клопатамі. Г.Вейсенгоф увайшоў у гісторыю выяўленчага мастацтва як сапраўдны рэаліст, майстар глыбокага эмацыянальнага пейзажа.

Жукоўскі Станіслаў Юльянавіч (1875-1944). Нарадзіўся ў маёнтку Ендрыхаўцы ваўкавыскага павета ў дваранскай сям’і. Вучыўся ў класічнай гімназіі ў Варшаве і Беластоцкім рэальным вучылішчы. Мастацкую адукацыю атрымаў у маскоўскім вучылішчы жывапісу, скульптуры і дойлідства. У студэнцкія гады стварыў пейзажы “Май”, “Красавіцкі вечар”, “Восенскай ноччу”, якія былі адзначаны прэміямі. У 1898 г. С.Журоўскі за карціну “Вясенняя ноч” атрымлівае вялікі сярэбраны медаль. З майстэрствам перадае мастак рамантычны стан прыроды ў творы “Вясенні вечар”. Па матывах беларускай прыроды напісаны пейзажы “Асенні вечар”, “Ветрана”, “Нёман” і інш.