Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
    1. Манументальнае культавае дойлідства

У другой палове  ст. назіраецца распад стылчвога адзінства ў культавай архітэктуры. Паудовы пачалі траціць вядучую ролю ордэра, іерархічнасць у чляненнях фасадаў. Пад уплыам рамантызму адбываецца пераход да сярэдневяковых стыляў. Пры праектаванні касцёлаў у асноўным пануе неаготыка. У гыты ж перыяд складваецца псеўдарускі стыль з арыентацыяй на візантыйскія і старажытнарускія ўзоры.

Гомельская капліца пабудавана ў 1870-1889 гг. Уяўляе сабой квадратнае ў плане мураванае збудаванне, накрыта высокім васьмігранным шатром з люкарнамі і цыбулепадобнай галоўкай. Такія ж галоўкі завяршаюць вуглы асноўнага аб’ёму. Фасады абліцаваны светлай цэглай, аздоблены керамічнымі дэталямі і каляровай маёлікай. На паўднёвым фасадзе ўваход з арачным парталам. Інтэр’ер зальны. Помнік архітэктурны псеўдарускага стылю.

Пружанскі сабор Аляксандра Неўскага пабудаваны ў 1866 г. Прамавугольная ў плане мураваная трохнефавая васьміслуповая базіліка з паўавальнай трох’яруснай апсідай, вырашанай у другім і трэцім ярусах як ратонда і завершанай купалам. Галоўны фасад вылучаны вежай-званіцай. Сцены дэкарыраваны пілястрамі, шырокімі прафіляванымі антаблементамі. Парталы галоўнага і бакавых уваходаў падкрэслены плоскімі несапраўднымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. У інтэр’еры сярэдні неф перакрыты цвліндрычным скляпеннем. Бакавыя нефы – крыжовымі скляпеннямі на падпружных арках. Алтарную частку аддзяляе разны іканастас з вітымі калонкамі. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Мінскі Троіцкі Залатагорскі касцёл пабудаваны ў 1861-1864 гг. Храм мае сіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Галоўны фасад завершаны двух’яруснай прамавугольнай у плане вежай пад чатырохсхільным шатром. Бакі франтона ўпрыгожаны дэкаратыўнымі вежачкамі. Уваход вырашаны ў выглядзе высокага спічастага партала. Фасады будынка расчлянёны стылізаванымі трохступеньчатымі контрфорсамі, а таксама нішамі з аконнымі праёмамі. Інтэр’ер храмр мае сіметрычную кампазіцыю. Неф і апсіда перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Унутраная паверхня сцен дэкарыравана пілястрамі, якія абмежаваны карнізам. Помнік архітэктуры неаготыкі.

    1. Грамадзянская архітэктура.

У архітэктуры другой паловы  ст. вядучую ролю адыгрывае электрыка. У беларускай горадабудаўнічай практыцы пераважаюць рысы практыцызму, уласцівыя буржуазнаму грамадству. Цэнтральная частка горада з параднай пераўтвараецца ў дзелавую. Назіраюцца скарачэнне аб’ёму культавага будаўніцтва і інтэнсіўная рэканструкцыя жылой забудовы. Аднапавярховыя жылыя дамы саступаюць двух-, чатырохпавярховым будынкам. У шэрагу гарадоў вядуцца работы па разбурэнні сярэдневяковых абарончых комплексаў, якія стрымлівалі рэканструкцыю гарадоў.

Віцебскага акруговага суда будынак узведзены ў 1883 г. і вызначаецца манументальнасцю і маштабнасцю формаў. Двухпавярховая П-падобная асіметрычная ў плане пабудова з калідорнай планіроўкай. Фасад мае сіметрычную кампазіцыю, цэнтр якой вылучаны трохпавярховым франтонам. Фасады на вуглах і ў рызаліце апрацаваны рустам. Пластыка фасадаў ствараецца рытмам пілястраў, дэкарыраваных ліштвамі прамавугольных аконных праёмаў. Інтэр’еры памяшканняў упрыгожаны багатай дэкаратыўнай аздобай. Помнік архітэктуры позняга класіцызму.

Вмцебскі чыгуначны вакзал пабудаваны ў 1866 г. Архітэктурна-пластычным акцэнтам будынка з’яўляецца цэнтральны аб’ём з двума чатырохпавярховымі бакавымі крыламі. Кампазіцыя галоўнага фасада цэнтральнага аб’ёму заснавана на ратме трох буйных арачных праёмаў на ўсю вышыню. Інтэр’еры апрацаваны мармурам, тынкам, гіпсам. У цэнтральным аб’ёме размешчаны вестыбюль, які аб’ядноўвае первы і другі паверхі. У архітэктуры фасадаў і інтэр’ераў выкарыстаны дэкаратыўныя элементы класічнай спадчыны.

Добрушскай папяровай фабрыкі будынкі ўзведзены ў 1870 г. Фабрычны комплекс складаецца з адна- і двухпавярховых будынкаў. Цэнтральны мае нерэгулярную сістэму планіроўкі і асіметрычную аб’ёмна-прасторавую кампазіцыю. Сцены пабудовы ўмацаваны плоскімі лапаткамі, па вуглах – невялікія зубчастыя вежы. Аднапавярховыя будынкі, пастаўленыя па перыметры тэрыторый фабрыкі, ствараюць своеасаблівую агароджу комплексу. Фасады пабудоў расчлянёны плоскімі лапаткамі пад карнізамі праходзяць паясы сухарыкаў. Помнік архітэктуры электыкі.

Магілёўскага настаўніцкага інстытута будынак уведзены ў 1853 г. Мураваная трохпавярховая Т- падобная ўплане пабудова. Галоўны фасад расчлянёны трыма неглыбокімі разалітамі з параднымі ўваходамі, балконамі 2-га і 3-га паверхаў з ажурнымі металічнымі агароджамі і невысокімі атыкамі з паўцыркульнымі франтонамі ў цэнтры. Фасад карнізнымі паясамі падзелены на тры ярусы. Першы ярус вырашаны як цокаль, сцены аздоблены руставанымі пілястрамі. Малюнак другога яруса ствараюць размешчаныя папарна арачныя аконныя праёмы, падзеленыя пілястрамі. Трэці ярус з прамавугольнымі аконнымі праёмамі вылучаецца больш дробным маштабам арзітэктурных дэталей. Планіроўка калідорная. Помнік архітэктуры электрыкі, спалучае рысы стыляў позняга класіцызму, псеўдарускага і мадэрн.

Гродзенскай жаночай гімназіі будынак узведзены ў 1893 г. Галоўны фасад вылучаны цэнтральным і двума бакавымі рызалітамі. Сцены змураваны з дэкаратыўнай жоўтай цэглы. У цэнтры размешчаны чыгунны партал. Выразны рытм аконных праёмаў надае будынку строгі характар. Планіроўка галерэйная, з аднабаковым размяшчэннем класных пакояў. Вакол дзвюх лесвічных клетак былі лабараторныя і тэхнічныя памяшканні. Будынак упрыгожвалі разныя дзверы і вокны з масянжовымі прыладамі. Помнік архітэктуры неакласіцызму.

Мінскі гарадскі тэатр пабудаваны ў 1890 г. Будынак складаўся з некалькіх аб’ёмаў, згрупаваных вакол тэатральнай залы. Форма залы падковападобная, у разрэзе трох’ярусная з амфітэатрам. Балкон быў пабудаваны з уступчатай прыпаднятасцю. Галоўны фасад меў цэнтральна-восевую кампазіцыю, быў аформлены рустам, пілястрамі, карнізамі, люкарнамі, сандрыкамі над вокнамі. Дэкор бакавых фасадаў больш сціплы. Цэнтральная частка вылучана двухпавярховым рызалітам, які завяршаўся лучковым франтонам. Да рызаліту прылягалі аднапавярховыя касавыя вестыбюлі. Тэатр меў развітую сцэнічную частку, артыстычныя пакоі на двух паверхах, вестыбюльную групу памяшканняў. Плафон глядзельнай залы быў упрыгожаны размалёўкамі з партрэтамі паэтаў і кампазітараў. У архітэктуры будынка – стылізацыя ў стылі барока.

Такім чынам, наменклатура грамадскіх будынкаў значна пашыралася. Побач з культавымі і дварцова-маёнткавымі пабудовамі ўзводзяцца будынкі навучальных устаноў, гандлёвыя, фінансава-камерцыйныя, транспартныя і відовішчныя збудаванні. Для архітэктуры 2-й паловы 19 стагоддзя характэрным з’яўляецца адыход ад класіцызму ў бок электрыкі і рэтраспектывізму.

  1. Вынікі

Такім чынам, я лічу, што да сваёй культуры мы павінны аносіцца з вялікай пагардай, ведая, што нашы продкі так трапятліва захоўвалі і развівалі яе. Кожны твор нашых суайчыннікаў – гэта частка нас.

Так, друкаваная і рукапісная спадчына Каліноўскага па аб’ёме невялікая (7 нумароў газеты “Мужыцкая праўда”, шэраг рэвалюцыйных інструкцый, заклікаў, загадаў, а таксама некалькі лістоў, у т.л. і вядомыя “Пісьмы з-пад шыбеніцы”), але нягледзячы на гэта, яна пакінула глыбокі след у гісторыі.

Жывапісная спадчына беларускіх мастакоў даволі багатая і мае вялікую мастацкую каштоўнасць. Я лічу, менавіта беларускія мастакі здолелі перадаць у сваіх творах дюбоў да Радзімы, да сваёй асабістай культуры, да сваіх суайчаннікаў таму, што яна стаяла на грані знікнення.

Як напісаў Багушэвіч – “ Смык ёсць, а хтось скрыпку, можа, даробе, а там была “Дудка” – вот і мы зробім музыку...”. І гэта было не толькі сцвярджэнне патрэбы літаратурна-мастацкага развіцця, але і разуменне факта існавання літаратуры як неабходнай прадумовы паўнакроўнага нацыянальнага жыцця.