Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
    1. Партрэтны жывапіс

Стыль майстроў партрэтнага жывапісу фарміраваўся на аснове глыбокага засваення мастацкіх прынцыпаў Віленскай і Пецярбургскай школ. Вядомыя жывапісцы Ф.Смуглевіч і Я.Рустэм, якія ўзначальвалі Віленскую мастацкую школу, імкнуліся вызваліць жывапіс ад уплыву класіцызму, засілля акадэмічнага і рэлігійнага дагматызму. Яны патрабавалі ад сваіх вучняў адлюстроўваць паўсядзённае жыццё народа, выяўляць сваю творчую індывідуальнасць.

Русецкі Баляслаў (1824-1913). Нарадзіўся ў сям’і віленскага мастака Канута Русецкага. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у майстэрнях К.Брулова і Ф.Бруні. У 1850 г. вяртаецца ў Беларусь, шмат падарожнічае па сваёй радзіме. У беларускі перыяд мастак стварыу свае лепшыя творы. У іх мастак сумеў перадаць не толькі знешнія рысы і псіхалогію партрэтаваных, але і іх сацыяльную прыналежнасць. Найбольш цікавымі працамі мастака з’яўляюцца “Жаночы партрэт”, “Аўтапартрэт”, партрэты князя Гедройца, сенатара Навасільцава, генерал-губернатара Бібікава.

Сілівановіч Нікадзім Юр’евіч (1834-1919). Нарадзіўся ў в.Цынкавічы Вілейскага павета ў сям’і селяніна. Выяўленчаму мастацтву навучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. Летнія канікулы мастак праводзіў на радзіме. У гэты час ім напісаны “Партрэт бацькі”, “Галава дзяўчынкі”, “Партрэт яўрэя”, якія экспанаваліся на выставе ў Пецярбургу. У творах асаблівая ўвага надаецца псіхслагічнай і сацыяльнай характарыстыцы герояў. Высокае майстэрства Н.Сілівановіча – партрэтыста дэманструюць карціны “Мужчынскі партрэт”, “Партрэт Рустэйкайтэ”.

    1. Бытавы жанр

У канцы стагоддзя шырокае распаўсюджанне атрымаў бытавы жанр, прасякнуты горкай іроніяй, сарказмам, разуменнем антыгуманнасці існуючага грамадскага ладу.

Гарэцкі Фадзей Антонавіч (1825-1868). Нарадзіўся ў маёнтку Біскупцы Лідскага павета ў сям’і паэта Антоні Гарэцкага. Вучыўся ў Пецярбургскай акадэміі мастацтваў у К.Брулова, знаёміўся з заходнееўрапейскім жывапісам у Італіі. Пасля вяртання з-за мяжы некаторы час жыў у Віцебскай губерні. Мастаком створана шмат палотнаў, у якіх паказаны гора і галеча бедных людзей. Псіхалагічнай выразнасцю і завершанасцю жывапіснай формы вызначаюцца персанажы твораў “Пілігрымы”, “Маці ля пасцелі паміраючай дачкі”, “Апошняе прычашчэнне”. “Сляпы жабрак з павадыром” і інш.

    1. Манументальна-дэкаратыўны жывапіс

Крызіс класічнай архітэктурнай школы ў канцы 19 ст. паўплывалі на развіццё манументальнага жывапісу. Пошукі новай стылістыкі выявіліся ў тэндэнцыі да павышанай дэкаратыўнасці, выразнасць колеру і рытму. Жывапісцы часцей звярталіся да народнага мастацтва, рамёстваў, традыцыйных тэхнік. Вытанчанасцю дэкаратыўнага ўбрання вызначаюцца культавыя інтэр’еры касцёла ў в.Вішневка Валожынскага р-на, Пакроўскай царквы ў в.Руднікі Пружанскага р-на, касцёла св.Тадэвуша ў в.Лучай Пастаўскага р-на і інш.

Касцёл Сымона ў в.Мікелеўшчына Мастоўскага раёна вызначаецца тэмперным жывапісцам на евангельскія сюжэты. Роспіс храма імітаваў ляпны карніз з выявай гарэзлівых анёлаў, кесаніраваны плафон, у медальёнах якога выявы евангелістаў і літургічныя сімвалы. У цэнтральным алтары знаходзіліся выявы св.Антонія з дзіцем і св.Пятра і Паўла па баках.

Пакроўская царква ў в.Руднікі Пружанскага раёна распісана тэмперай у традыцыях позняга класіцызму. Роспіс выкананы на сценах купала ў прасценках верхняга яруса. У цэнтры над завершшам іканастаса знаходзіцца кампазіцыя “Новазапаветная тройца”. Па крузе прасторы купала намаляваны фігуры архангелаў, воінаў, святых з сімваламі-атрыбутамі. У другім ярусе на ўсходняй сцяне знаходзіцца кампазіцыі “Нараджэнне Хрыстова”, “Уваскрэсенне”.

Касцёл Яна Непамука ў Вялікіх Эйсмантах аздоблены дэкаратыўна-арнаментальным роспісам. З’яўляючыся ілюзорна-прасторавым, ён імітуе неіснуючыя пілястры, капітэлі, алтарныя перагародкі і іншыя архітэктурныя дэталі. Па перыметры сцен пад скляпеннем праходзіць арнаментальны фрыз, матыў якога складаецца з лістоў аканту і завіткоў.