Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Алена Юр'еўна (гісторыя Беларусі кср).doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
14.08.2019
Размер:
125.44 Кб
Скачать
  1. Тэатр

    1. В. Дунін-Марцінкевіч

В. Дунін-Марцінкевіч заўсёды з вялікай прыхільнасцю і замілаванасцю ставіўся да простых людзей, сялян, нават больш – пісаў свае творы перш-наперш з пазіцый гэтых слаёў грамадства, адстойваў іх інтарэсы.

У 1866 г. В. Дунін-Марцінкевіч напісаў “Пінскую шляхту”, параўнальна невялікую па памеры, аднаактовую п’есу, жанр якой ён сам вызначаў як “фарс-вадэвіль”. У ёй ён высмейвае, з аднаго боку, тупую, абмежаваную, але ганарыстую засцянковую шляхту, стварыўшы яркія вобразы Ліпскага, Пратасавіцкага і Куторгі, а з другога – царскі суд у асобе Кручкова.

Наступны і апошні вядомы драматычны твор В. Дуніна-Марцінкевіча – “Залёты”, які сам аўтар пазначыў як “смяхотную штуку ў 3-х дзеях”, адносіцца да 1870 г. У гэтым камедыйным творы, дзе асноўнай плынню віруе сатыра, у якую зрэдку ўрываюцца лірычныя сцэны, вадэвільныя эпізоды і сітуацыі, глыбока адлюстраваны працэсы, што адбываліся ў сельскай мясцовасці ў парэформенны перыяд. Цэнтральны персанаж п’есы – кулак Сабковіч.

У 1855 г. драматург апублікаваў у Мінску п’есу “Звар’яцелы” – меладраму ў пяці абразах. У аснову яе сюжэта пакладзена гісторыя кахання рамантычна настроенага, наіўнага юнака Эдмунда да эгаістычнай своекарыслівай Аліны. Пазнанне сутнасці каханай прыводзіць Эдмунда да вар’яцтва і смерці. П’еса гэта не вызначаецца высокімі вартасцямі і мае ярка выяўлены маральна-дыдактычны характар.

Следам за драматургам і пад яго ўплывам п’есы на беларускай мове пачалі пісаць іншыя пісьменнікі. Біёграф У.Сыракомлі Ю.І. Крашэўскі адзначае, што Сыракомля напісаў на беларускай мове п’есу, музыку да якой стварыў Ф.Лапацінскі. А.Вярыга-Дарэўскі з’яўляецца аўтарам трох п’ес: драмы “Гонар”, камедыі “Гнеў” і камедыі-оперы “Грэх”. Ёсць звесткі, што ў 1862 г. у Віцебску ішла п’еса Гераніма Марцінкевіча “Аказія пры Палкоўніцах”. Беларускі этнограф П.Шпілеўскі напісаў і ў 1857 г. апублікаваў п’есу “Дажынкі. Беларускі народны абрад. Сцэнічнае прадстаўленне ў двух дзеях, з хорамі, песнямі, карагодамі і танцамі беларускімі”.

В. Дуніну-Марцінкевічу было наканавана жыць у вельмі складаны час. І не яго віна, што многія пачынанні не былі даведзены да канца ці ўвогуле засталіся няздзейсненымі, што многае і, можа, назаўсёды страчана з яго духоўнай спадчыны. У гэтым плане постаць В. Дуніна-Марцінкевіча адна з самых трагічных у беларускай літаратуры і мастацтве. Але адначасова яна і адна з найбольш велічных – Вінцэнт Дунін Марцінкевіч з’яўляецца заснавальнікам новай беларускай літаратуры, прафесійнай драматургіі, сцэнічнага мастацтва.

    1. Дзейнасць рускіх і іншых тэатраў

У сувязі з правядзеннем у жыццё буржуазных рэформ 1860-1870-х гадоў у Расійскай імперыі бурна развіваліся таварна-грашовыя адносіны, ажыўлялася культурна-грамадскае жыццё гарадоў. Адкрывалася пэўная прастора для развіцця камерцыйнага прадпрыемніцтва і таксама для асабістай тэатральнай ініцыятывы. Ужо ў 1880-х гадах тэатр прыватнай антрэпрызы атрымаў на Беларусі значна больш шырокае, чым раней, распаўсюджанне. Камерцыйны, агульнадаступны тэатр на Беларусі не меў цвёрдага бюджэту, існаваў у больш непасрэднай залежнасці ад касавых збораў. Справа часцей за ўсё вялася толькі на сродкі, выручаныя ад спектакля. Прыватная антрэпрыза на беларусі часцей за ўсё не мела спецыяльных тэатральных будынкаў, дэкарацый, бутафорыі, касцюмаў, рэквізіту, была пазбаўлена магчымасці выкарыстаць у сваёй дзейнасці рацыянальныя арганізацыйныя асновы (стабільнасць трупы, бесперапыннасць тэатральных сезонаў і інш.). Ставіліся спектаклі “Бацька сямейства” І.Чарнышова (Гродна, верасень 1865 г.), “Мішура” А.Пацехіна (Мінск, зіма 1867/68 г.), “Рэвізор” Р.Дзяркача (Магілёў, кастрычнік 1888 г.), “Маскарад”(Пінск, красавік 1880 г.),”Горкі лёс” (Гродна, восень 1874 г.), “Цяжкія дні” А.Астроўскага (Мінск, лістапад 1866 г.) і інш. У 1890 г. адкрыўся Мінскі гарадскі тэатр.