Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Учебная и производственная практика.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
316.93 Кб
Скачать

Абавязкі кіраўніка практыкі ад кафедры

У кампетэнцыю кіраўніка практыкі ад кафедры ўваходзіць:

– вучэбна-метадычнае кіраўніцтва практыкай і бягучы кан­троль за яе праходжаннем;

– рашэнне арганізацыйных пытанняў, якія ўзнікаюць у пе­рыяд практыкі;

– выдача індывідуальных заданняў на практыку;

– правядзенне для студэнтаў кансультацый па пытаннях дзейнасці бібліятэк і інфармацыйных цэнтраў, збору і апра­цоўкі неабходных матэрыялаў, падрыхтоўкі і напісання спра­ваздач аб праходжанні практыкі;

– бягучае інфармаванне савета па практыцы факультэта інфармацыйна-дакументных камунікацый аб ходзе практыкі;

– ацэнка справаздач і дзённікаў практыкантаў;

– правядзенне сумесна з кіраўніком практыкі ад базы залі­ку па практыцы;

– своечасовая падрыхтоўка справаздач і выстаўленне адз­нак у залiкова-экзаменацыйную ведамасць па выніках практыкі.

Абавязкі кіраўніка практыкі ад базы практыкі

Кіраўнік практыкі ад базы практыкі (бібліятэкі, інфарма­цыйнага цэнтра:

– забяспечвае:

стварэнне неабходных умоў для праходжання практыкі і выканання студэнтамі яе праграмы адпаведна зацверджанаму графіку;

правядзенне інструктажа студэнтаў па ахове працы;

студэнтам бяспечныя і адпавядаючыя санітарна-гігіеніч­ным патрабаванням умовы праходжання практыкі;

студэнтаў-практыкантаў неабходнай інфармацыяй у ад­паведнасці з праграмай практыкі;

прыцягненне студэнтаў да работ, прадугле­джаных дадзе­най праграмай практыкі;

– кансультуе ці вызначае спецыялістаў для кансультавання студэнтаў па пытаннях дзейнасці адпаведнай бібліятэкі ці інфармацыйнага цэнтра;

– завярае дзённікі практыкі, складае характарыстыку (вод­гук) з ацэнкай работы студэната(аў);

– праводзіць сумесна з кіраўніком практыкі ад кафедры залік па практыцы.

Абавязкі студэнта-практыканта

Студэнт-практыкант абавязан:

– пазнаёміцца да пачатку практыкі з яе праграмай: адпа­ведна для ІІ курса – з праграмай азнаямленчай (вучэбнай) практыкі, для ІІІ курса – з праграмай тэхналагічнай (вытвор­чай) практыкі, для IV курса – з праграмай пераддыпломнай практыкі;

– своечасова і якасна выконваць палажэнні праграмы прак­тыкі і прадугледжаныя праграмай заданні;

– працаваць на базе практыкі з улікам распарадку рабочага дня ўстановы;

– строга выконваць правілы ўнутранага працоўнага распа­радку, правілы аховы працы, тэхнікі бяспекі і вытворчай санітарыі па месцу праходжання практыкі;

– выконваць заданні кіраўнікоў практыкі ад базы і ад ка­федры;

– прымаць асабісты ўдзел у рабоце структурных падраз­дзяленняў базы практыкі, у навукова-даследчай рабоце па заданні кафедры і баз практыкі;

– штодзённа весці дзённік практыкі;

– па сканчэнні практыкі здаць кіраўніку практыкі ад кафед­ры індывідуальную справаздачу па выніках праходжання практыкі, завераны дзённік і водгук кіраўніка практыкі ад базы аб рабоце студэнта-практыканта (па выніках тэхнала­гічнай (вытворчай) і пераддыпломнай практыкі). У выпадку праходжання практыкі групай стараста дадаткова складае зводную справаздачу, у сваю чаргу водгук ад базы практыкі прадастаўляецца на групу студэнтаў-практыкантаў.

Змест практыкі

Змест практыкі на ўсіх яе этапах забяспечвае выкананне дзяржаўных патрабаванняў да мінімуму зместу і ўзроўню падрыхтоўкі спецыялістаў па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Біб­ліятэказнаўства і бібліяграфія (па напрамках)» і вызначаецца ў адпаведнасці з адукацыйным стандартам Рэспублікі Бела­русь па спецыяльнасці 1-23 01 11 «Бібліятэказнаўства і біб­ліяграфія (па напрамках)» вучэбнымі планамі і праграмамі.