Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Учебная и производственная практика.doc
Скачиваний:
1
Добавлен:
30.08.2019
Размер:
316.93 Кб
Скачать

Практычныя заданні да раздзела 2 «Каталагізацыя дакументаў»

1. Прадставіць схематычна структуру аддзелаў бібліятэкі, якія займаюцца навуковай апрацоўкай дакументаў. Праана­лізаваць размеркаванне абавязкаў паміж супрацоўнікамі.

2. Даць характарыстыку інструктыўна-метадычным матэрыя­лам па бібліяграфічным апісанні і індэксаванні дакументаў.

3. Авалодаць тэхналогіяй уводу бібліяграфічных звестак аб дакументах адпаведна структуры АРМа “Каталагізатар”.

4. Прыняць удзел у стварэнні бібліяграфічных запісаў ЭК бібліятэкі.

5. Прааналізаваць сістэму картачных каталогаў і баз даных ЭК.

6. Прыняць удзел у рэдагаванні алфавітнага каталога: пра­верыць расстаноўку картак, наяўнасць бібліятэчных паметак на картках асноўных запісаў.

7. Прыняць удзел у рэдагаванні аднаго з раздзелаў сістэ­матычнага каталога, звярнуць увагу на афармленне раздзя­ляльнікаў. Папоўніць алфавітна-прадметны паказальнік да сістэматычнага каталога новымі прадметнымі рубрыкамі.

8. Прыняць удзел у індэксаванні дакументаў і стварэнні аўтарытэтных запісаў (пры магчымасці).

9. Прааналізаваць нарматыўна-метадычную базу існуючых картачных і электроннага каталогаў.

10. Вывучыць методыку рэтраканверсіі картачных катало­гаў і прыняць у ёй удзел.

11. Падрыхтаваць прэзентацыю аб ЭК бібліятэкі.

Раздзел 3. Бібліяграфічная работа бібліятэкі

Студэнты знаёмяцца з матэрыяламі па наступных пытаннях:

– арганізацыя бібліяграфічнай дзейнасці ў бібліятэцы;

– нарматыўна-метадычнае забеспячэнне бібліяграфічнай дзейнасці;

– даведачна-бібліяграфічны апарат (ДБА) бібліятэкі: фар­міраванне і выкарыстанне;

– стварэнне і выкарыстанне бібліяграфічных рэсурсаў у розных формах;

– арганізацыя, тэхналогія і методыка бібліяграфічнага аб­слугоўвання карыстальнікаў у традыцыйным і аўтаматыза­ваным рэжымах;

– арганізацыя, змест, формы і метады фарміравання біблія­графічнай культуры карыстальнікаў.

Практычныя заданні да раздзела 3 «Бібліяграфічная работа бібліятэкі»

1. Прааналізаваць нарматыўныя дакументы, якія рэгламен­туюць дзейнасць аддзелаў бібліятэкі і вызначыць асноўныя функцыі і накірункі бібліяграфічнай дзейнасці бібліяграфіч­нага і небібліяграфічных аддзелаў, накірункі і формы ўзаема­дзеяння паміж аддзеламі пры выкананні бібліяграфічных функцый.

2. Скласці схему арганізацыйна-функцыянальнай структу­ры бібліяграфічнай службы бібліятэкі і вызначыць прын­цыпы размеркавання абавязкаў паміж бібліёграфамі.

3. Даць агульную характарыстыку ДБА бібліятэкі. Рас­крыць структуру каталогаў і картатэк, баз даных, склад даве­дачна-бібліяграфічнага фонду, стан фонду неапублікаваных бібліяграфічных дапаможнікаў. Скласці схему ДБА бібліятэкі.

4. Прыняць удзел у арганізацыі, вядзенні, рэдагаванні роз­ных частак ДБА: папаўненні сістэматычнай картатэкі арты­кулаў або базы даных «Артыкулы», тэматычных і спе­цыяльных картатэк або баз даных; рэдагаванні картатэк або баз даных.

5. Прыняць удзел у фарміраванні тэматычных, галіновых і іншых бібліяграфічных баз даных бібліятэкі:

– пазнаёміцца з фарматам прадастаўлення бібліяграфічнага запісу;

– авалодаць тэхналогіяй:

уводу бібліяграфічных запісаў;

рэдагавання бібліяграфічных запісаў;

пошуку інфармацыі ў базах даных;

падрыхтоўкі на аснове баз даных разнастайных бібліягра­фічных прадуктаў (каталожных кар­так, бібліяграфічных спі­саў і паказальнікаў, бюлетэняў, спра­ваздач і г. д.);

– пазнаёміцца з магчымасцямі бібліяграфічнага абмену інфармацыяй.

6. Вывучыць фактаграфічныя картатэкі і фактаграфічныя базы даных бібліятэкі, крыніцы іх папаўнення, структуру фактаграфічнага запісу, тэхналогію вядзення.

7. Прааналізаваць падыходы і крыніцы камплектавання да­ведачна-бібліяграфічнага фонду бібліятэкі. Прывесці прыкла­ды набыцця ў яго электронных афіцыйных, бібліяграфічных, даведачных выданняў. Авалодаць тэхналогіяй працы з імі.

8. Даць агульную характарыстыку набытых бібліятэкай баз даных (колькасныя паказчыкі, віды, тэматычныя межы). Па­знаёміцца і апісаць найбольш значныя ў бібліяграфічнай ра­боце паўнатэкставыя, бібліяграфічныя, рэфератыўныя, факта­графічныя і іншыя базы даных.

9. Вывучыць магчымасці працы бібліяграфічнага аддзела з генерыруемымі іншымі аддзеламі бібліятэкі базамі даных, а таксама з інфармацыяй, прадстаўленай у Інтэрнэце.

10. Пазнаёміцца з вынікамі вывучэння інфармацыйных па­трэбнасцей карыстальнікаў бібліятэкі (калі такія даследаванні праводзіліся ў бібліятэцы), пры неабходнасці прыняць удзел у іх правядзенні. Даць ацэнку ДБА з пункту гледжання яго адпаведнасці інфармацыйным патрэбнасцям і запытам асноў­ных груп карыстальнікаў. Даць свае прапановы па апты­мізацыі ДБА.

11. Пазнаёміцца з асноўнымі формамі і зместам работы бібліятэкі па фарміраванні бібліяграфічнай культуры кары­стальнікаў. Прыняць удзел у рабоце бібліятэкі па фармі­раванні бібліяграфічнай (інфармацыйнай) культуры кары­стальнікаў.

12. Вызначыць асноўныя формы і метады бібліяграфічнага інфармавання, засвоіць тэхналогію падрыхтоўкі асноўных форм масавага, групавога і індывідуальнага бібліяграфічнага інфармавання.

13. Прыняць непасрэдны ўдзел у арганізацыі, правядзенні і вывучэнні эфектыўнасці Дня інфармацыі, Дня кафедры, Дня спецыяліста, прэзентацыі і іншых комплексных мерапрыем­стваў. Скласці да Дня інфармацыі агляд новых паступленняў бібліяграфічных інфармацыйных рэсурсаў.

14. Прыняць непасрэдны ўдзел у дыферэнцыраваным біб­ліяграфічным інфармаванні карыстальнікаў. Скласці тэхнала­гічную карту на адну з форм дыферэнцыраванага бібліягра­фічнага інфармавання.

15. Авалодаць аўтаматызаванай тэхналогіяй ажыццяўлення розных формаў бібліяграфічнага інфармавання.

16. Вызначыць і прааналізаваць інавацыйныя формы біб­ліяграфічнага інфармавання (падрыхтоўка дайджэстаў, матэ­рыялаў маніторынга прэсы, фактаграфічнае бягучае інфарма­ванне, тэматычныя аналітычныя агляды і інш.).

17. Прыняць непасрэдны ўдзел у даведачна-бібліяграфіч­ным абслугоўванні карыстальнікаў, выявіць асаблівасці вы­канання розных тыпаў даведак у традыцыйным і аўтаматы­заваным рэжымах. Прыклады выканання найбольш склада­ных запытаў, а таксама адмовы занатаваць у дзённіку.

18. Азнаёміцца з асаблівасцямі тэхналогіі віртуальнага да­ведачна-бібліяграфічнага абслугоўвання карыстальнікаў (пры наяўнасці).

19. Зрабіць вывады аб характары, тэматыцы, тыпах, мэтах запытаў карыстальнікаў, прычынах і абгрунтаванасці адмоў, выкарыстанні традыцыйнага і электроннага ДБА, электрон­ных інфармацыйных рэсурсаў аддаленага доступу пры іх выкананні.

20. Азнаёміцца з асаблівасцямі кансультацыйнага абслу­гоўвання карыстальнікаў па пытаннях пошуку, выбару, вы­карыстання крыніц інфармацыі, у тым ліку па пошуку інфар­мацыйных рэсурсаў у сетцы Інтэрнэт.

21. Падрыхтаваць і правесці кансультацыі па выкарыстанні ДБА, асноўных бібліяграфічных прадуктаў і паслуг як ла­кальнага, так і аддаленага доступу.

22. Скласці памятку (схему, даведнік, прэзентацыю або адну з іншых формаў) карыстальніку аб ДБА ў цэлым ці яго частцы (электронным каталозе, базе даных і інш.).

23. Прыняць непасрэдны ўдзел у падрыхтоўцы друкаваных рэкламных матэрыялаў аб дзейнасці бібліяграфічнай службы, яе бібліяграфічных прадуктах і паслугах, фарміраванні біб­ліяграфічнай культуры карыстальнікаў.