- •1.Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі. Закон Рэспублікі беларусь № 420-3 ад 23 ліпеня 2008 г.
- •2. Арфаграфія. Правапіс галосных. Галосныя літары. Літары о, ё. Літары э,е.
- •3.Перадача акання і якання на пісьме.
- •4.Правапіс літар а, о, э ў складаных словах. Правапіс літар е, ё, я ў складаных словах.
- •5.Прыстаўныя галосныя і, а.
- •6.Спалучэнні галосных у запазычаных словах.
- •7.Арфаграфія. Правапіс зычных. Зычныя літары. Правапіс звонкіх і і глухіх зычных.
- •8.Зычныя д, т і дз, ц
- •9. Некаторыя cпалучэнні зычных. Прыстаўныя і ўстаўныя зычныя
- •10.Нескладовае ў і у складовае. Нескладовае й
- •11.Падоўжаныя і падвоеныя зычныя
- •12.Правапіс мяккага знака і апострафа
- •13.Правапіс абрэвіятур
- •15.Правапіс некаторых марфем. Аднамарфемныя прыназоўнікі. Прыстаўкі
- •16.Правапіс некаторых марфем. Суфіксы
- •17. Агульныя правілы правапісу вялікай і малой літар
- •18.Вялікая і малая літары ў асабовых назвах
- •19. Вялікая і малая літары ў найменнях асоб, звязаных з рэлігіямі, назвах міфалагічных і казачных герояў
- •20.Вялікая і малая літары ў назвах дзяржаўных органаў і іншых арганізацый
- •21. Вялікая і малая літары ў найменнях пасад і званняў, ветлівых зваротах і спецыяльных абазначэннях
- •22.Вялікая літара ў назвах дзяржаўных і нацыянальных сімвалаў, рэліквій, дзяржаўных узнагарод, прэмій, грамат, прызоў, акументаў, іх зводаў, і інш.
- •23. Вялікая і малая літары ў назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох, святаў
- •24. Вялікая літара ў назвах з двукоссем
- •25. Агульныя правілы напісання разам, праззлучок і асобна
- •26.Правілы напісання раза і праз злучок. Складаныя назоўнікі і прыметнікі.
- •27.Лічэбнікі і Прыслоўі разам і праз злучок
- •28. Прыназоўнікі, злучнікі, часціцы, выклічнікі разам і праз злучок
- •29. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічныхскарачэнняў і іншых знакаў
- •30.Пунктуацыя. Пастаноўкі кропкі, пытальніка.
- •31. Правілы пастаноўкі клічніка, шматкроп’я
- •33.Коска пры адасобленых азначальных зваротах і словах
- •34. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе
- •35. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях, пры пытальных, адмоўных, сцв. Словах.
- •36. Коска ў складаназлучаным сказе, складаназлучаным, складаназалежным
- •38. Правілы пастаноўкі дужак і двукосся
- •40. Правілы пастаноўкі спалучэнняў знакаў прыпынку
- •41. Правілы паслядоўнасці знакаў прыпынку пры спасылках
29. Правілы пераносу простых, складаных, складанаскарочаных слоў, умоўных графічныхскарачэнняў і іншых знакаў
1. З аднаго радка на другі слова пераносіцца па складах: во-ля, тра-ва, за-яц, га-ла-ва, ка-ва-лак, стра-ка-ты, пра-ве-рыць,
2. Калі ў сярэдзіне слова паміж галоснымі маецца спалучэнне зычных, то пераносіцца на наступны радок або ўсё гэта спалучэнне, або любая яго частка. Можна пераносіць: ся-стра, сяс-тра, сяст-ра; во-стры, вос-тры, вост-ры;
3. Пры пераносе нельга:
*пакідаць або пераносіць на наступны радок адну літару, нават калі яна адпавядае складу: аса-ка, лі-нія, ра-дыё, еха-лі, па-коі;
*разбіваць пераносам спалучэнні літар дж і дз, калі яны абазначаюць адзін гук [дж], [дз’]: ура-джай, са-джаць, ра-дзі-ма, ха-дзіць. *Спалучэнні дж і дз можна разбіваць пераносам, калі д адносіцца да прыстаўкі, а з, ж — да кораня: пад-жары, ад-жаць, пад-земны, ад-значыць;
*аддзяляць ад папярэдняй галоснай літары й і ў: сой-ка, бой-кі.
*аддзяляць мяккі знак і апостраф ад папярэдняй зычнай: буль-ба, прось-ба, вазь-му, бур’-ян, сем’-яў, мыш’-як.
4. У складаных словах кожная іх частка пераносіцца згодна з правіламі пераносу асобных слоў: се-на-ўбо-рка, збож-жа-зда-ча.
5. Не дзеляцца пры пераносе абрэвіятуры, якія пішуцца вялікімі літарамі *не адрываюцца пры пераносе ад лічбаў далучаныя да іх злучком канчаткі або часткі канчаткаў: а 19-й (гадзіне), 1-га (студзеня); не адрываюцца ад прозвішчаў ініцыялы: Я. Брыль, К.М. Міцкевіч,
*не пераносіцца на наступны радок злучок (дэфіс), які супадае са знакам пераносу (пры гэтым знак пераносу не ставіцца); пры пераносе нельга адрываць ад лічбы скарочаныя назвы адзінак вымярэння: 1990 г ХХІ ст.,
30.Пунктуацыя. Пастаноўкі кропкі, пытальніка.
1. Кропка ставіцца ў канцы закончанага апавядальнага сказа.
2. Калі ў канцы апавядальнага сказа ў дужках указваецца аўтар або даецца пашпартызацыя, то кропка ставіцца пасля дужак.
3. Пасля слоў і сказаў, якія з’яўляюцца загалоўкамі да тэкстаў, фільмаў і іншых твораў, пасля надпісаў на шыльдах кропка не ставіцца. Калі ж загаловак, назва або надпіс складаюцца з двух або некалькіх сказаў, то кропка пасля апошняга сказа не ставіцца
4. Кропкай звычайна аддзяляецца «назоўны тэмы» –– назва прадмета, асобы ці з’явы, пра якую будзе ісці гаворка ў наступным тэксце.
5. Кропка ставіцца ў канцы пабуджальных сказаў, калі просьба ці пажаданне выказаны спакойным тонам, без клічнай інтанацыі.
6. Кропка ставіцца ў канцы складаных сказаў з ускосным пытаннем.
7. Кропка ставіцца пасля сцвярджальных ці адмоўных слоў-сказаў так, не і іх сінонімаў (ага, але, эге, ну, добра і інш.) пры адсутнасці клічнай або пытальнай інтанацыі.
8. Кропка ставіцца перад злучнікамі і, ды, а, але, аднак і інш., калі яны звязваюць паміж сабой самастойныя сказы.
9. Кропкай аддзяляюцца асобныя часткі выказвання пры парцэляцыі.
10. Кропка ставіцца ў канцы рубрык пералічэння, калі гэтыя рубрыкі з’яўляюцца самастойнымі сказамі. Паслядоўнасць пунктаў пазначаецца лічбамі з кропкай.
11. Кропка ставіцца пасля ўмоўных графічных скарачэнняў (акрамя стандартных скарочаных абазначэнняў метрычных мер): г. Мінск;
12. Кропкай аддзяляюцца назвы дзеючых асоб у драматургічных творах, калі гэтыя імёны запісваюцца ў адным радку з рэплікай.
13. Кропка ставіцца ў спасылках (у тым ліку і падрадковых) пры ўказанні на крыніцу цытаты пасля прозвішча аўтара, калі ўслед за ім ідзе назва твора гэтага аўтара.
Пытальнік
1. Пытальнік ставіцца ў канцы простага сказа (у тым ліку слова-сказа), якім выражаецца прамое пытанне.
2. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа, калі пытанне выражана ў галоўнай і даданай частках або толькі ў галоўнай.
Пытальнік можа ставіцца ў канцы складаназалежнага сказа і тады, калі прамое пытанне заключаецца ў даданай частцы.
І скажы, дзядок, адкуль хмары гэтыя выходзяць?
3. Пытальнік ставіцца ў канцы складаназлучанага і бяззлучнікавага складанага сказа, калі кожная яго частка або толькі апошняя частка выражае пытанне.
4. У пытальных сказах з аднароднымі членамі сказа пытальнік можа ставіцца пасля кожнага аднароднага члена з мэтай раздзялення пытання.