Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
!!!!! шпоры по новым правілам!!!!!!!.doc
Скачиваний:
18
Добавлен:
09.09.2019
Размер:
270.34 Кб
Скачать

34. Коска пры словах і спалучэннях слоў, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць значэнне іншых слоў у сказе

1. Коскамі выдзяляюцца акалічнасці, выражаныя словамі і спалучэннямі слоў са значэннем месца, часу, спосабу дзеяння і пад., якія стаяць побач і ўдакладняюць, канкрэтызуюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх слоў, што маюць больш шырокае значэнне.

2. Калі другая акалічнасць мае больш шырокае значэнне, чым папярэдняя, то яна не ўдакладняе, а толькі паясняе папярэднюю і коскамі не выдзяляецца.

3. Калі другая акалічнасць у адносінах да папярэдняй мае больш вузкае значэнне, але па сэнсе і інтанацыйна не выдзяляецца, то паміж імі коска не ставіцца.

4. Калі ў сказе стаяць побач адна за адной тры і больш акалічнасці, з якіх наступная ўдакладняе папярэднюю, але апошняя не мае ўдакладняльнага значэння, то пасля яе коска не ставіцца.

7. Коскамі выдзяляюцца спалучэнні слоў і асобныя словы, якія ўдакладняюць або абмяжоўваюць, выдзяляюць ці ўзмацняюць сэнс папярэдніх ці наступных слоў, далучаючыся да іх непасрэдна або пры дапамозе выразаў у тым ліку, у тым ліку і

8. Калі спалучэнні слоў з апрача, акрамя і пад. маюць пры сабе ўзмацняльную часціцу і, то яны звычайна коскамі не выдзяляюцца.

Коска пры зваротку

1. Коскамі выдзяляюцца звароткі ў пачатку, у сярэдзіне і ў канцы сказа разам са словамі, якія адносяцца да іх.

2. Калі зваротак раздзяляецца на часткі іншымі словамі, то кожная з іх выдзяляецца коскамі.

3. Калі паміж звароткамі-паўторамі ёсць займеннік ты або вы, то ён адносіцца да першага зваротка і коска ставіцца пасля займенніка.

Коска пры выклічніках і гукаперайманнях

1. Коскамі аддзяляюцца выклічнікі, калі яны не маюць падкрэсленай клічнай інтанацыі і знаходзяцца ў пачатку ці ў сярэдзіне сказа.

2. Коскамі аддзяляюцца выклічнікі і гукаперайманні, калі яны знаходзяцца ў сярэдзіне або ў канцы сказа ці паўтараюцца.

3. Не аддзяляюцца коскамі выклічнікі перад асабовымі займеннікамі.

Напрыклад:

4. Не з’яўляецца выклічнікам і не аддзяляецца коскай часціца о пры зваротку, адмоўі, сцвярджэнні, а таксама не аддзяляюцца коскай узмацняльныя часціцы, аднолькавыя па гукавым складзе з выклічнікамі.

35. Коска пры пабочных і ўстаўных канструкцыях, пры пытальных, адмоўных, сцв. Словах.

1. Коскамі выдзяляюцца пабочныя словы і канструкцыі, якія стаяць у сярэдзіне або ў пачатку сказа:безумоўна,бясспрэчна,вядома і ін.

2. Не выдзяляюцца коскамі тыя словы, якія ўжываюцца ў ролі мадальнай часціцы або са значэннем прыслоўя і выражаюць сцвярджэнне, узмацненне: можа, няйначай, пэўна, напэўна, канечне,

3. Выдзяляюцца коскамі спалучэнні слоў і сказы, якія маюць значэнне эмацыянальнай ацэнкі фактаў рэчаіснасці, а таксама перадаюць пачуццёвую рэакцыю на тыя факты, пра якія гаворыцца ў сказе: на жаль, на вялікі жаль, на шчасце, як на тое шчасце, на маё здзіўленне

4. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія паказваюць на крыніцу паведамлення,

5. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, якія перадаюць адносіны да спосабу выражэння думкі, матывацыю спосабу выказвання ці выбару стылістычных сродкаў мовы: адным словам, словам

6. Коскамі выдзяляюцца словы, спалучэнні слоў і сказы, што выражаюць адносіны гаворачай асобы да слухача: бачыш (бач),

9. Спалучэнні слоў між тым, тым не менш, да таго ж, якія ўжываюцца ў пачатку сказа або другой часткі складанага сказа, выконваюць функцыю злучніка і коскай не аддзяляюцца.

13. Паміж пабочнымі словамі, спалучэннямі слоў і сказамі, якія ідуць адно за адным, ставіцца коска.

14. Пабочныя словы, спалучэнні слоў і сказы аддзяляюцца коскамі ад папярэдніх злучнікаў, якія звязваюць члены сказа або часткі складанага сказа.

15. Злучнік а, калі ён складае адно цэлае з наступным пабочным кампанентам сказа, не аддзяляецца ад апошняга коскай: а можа, а магчыма, а значыцца, а між іншым, а па-другое.

16. Не аддзяляецца коскай ад пабочных кампанентаў узмацняльная часціца і.

17. Коска не ставіцца паміж пабочнымі словамі і часціцамі, якія да іх адносяцца і стаяць пасля іх.

18. Коскамі выдзяляюцца ўстаўныя словы, спалучэнні слоў і сказы, якія выконваюць удакладняльную функцыю (тлумачэнні, заўвагі, дадатковыя звесткі і інш.).

Коска пры сцвярджальных, адмоўных і пытальных словах

1. Коскай аддзяляюцца сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў пачатку сказа, калі яны звязаны са сказам, які раскрывае, канкрэтызуе іх сэнс: так, але, ага, ну, што ж, як жа, не, што, як і інш.

*Калі пры такіх словах стаяць узмацняльныя часціцы, то коскай яны аддзяляюцца разам.

2. Калі сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы паўтараюцца, то яны раздзяляюцца коскамі.

3. Сцвярджальныя, адмоўныя і пытальныя словы ў сярэдзіне сказа выдзяляюцца коскамі з двух бакоў. Напрыклад:Работа, што ж, у лес не пабяжыць.

4. У канцы сказа перад сцвярджальнымі, адмоўнымі і пытальнымі словамі ставіцца коска, а пасля –– знак прыпынку ў адпаведнасці з агульнымі правіламі. Напрыклад: Цяпер ты пойдзеш спаць, так?