- •Літаратура для падрыхтоўкі Асноўная
- •Дадатковая
- •Матэрыялы для выканання заданняў Пытанне №1
- •Пытанне №2
- •Пытанне №3 асноўныя функцыі мовы
- •Пытанне №4 як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа
- •Пытанне №5 як грамадства ўплывае на мову
- •Пытанне №6
- •Дзяржаўная мова.
- •Пытанне №7.
- •1.Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і
- •2. Праславянскі перыяд
- •3. Фарміраванне мовы беларускай народнасці
- •4. Беларуская мова часоў Вялікага княства Літоўскага
- •5. Новая беларуская літаратурная мова
- •Пытанне №8
- •Пытанне №9
- •Беларуска-руская моўная інтэрферэнцыя
- •IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).
- •Заданні
- •1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.
- •6. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў.
- •7. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў.
- •8. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар.
- •10. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце.
- •12. Перакладзіце на беларускую мову:
- •Што такое трасянка?
- •14. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? а як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі.
Пытанні і заданні для падрыхтоўкі да заліку па беларускай мове
для студэнтаў – завочнікаў 2011-2012гг. (гр. ст. выкл. Гіруцкай Людмілы Аляксандраўны) Тэл. каф. 292-75-42, маб. +375291280678
Літаратура для падрыхтоўкі Асноўная
1. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ; Частка І. Пад рэд. Л.А. Гіруцкай. Мн.: 2005
2. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ; Частка ІІ. Пад рэд. Л.А. Гіруцкай. Мн.: 2006
3. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ; Частка ІІІ. Пад рэд. Л.А. Гіруцкай. Мн.: 2008
Дадатковая
4. Сямешка Л. І. Беларуская мова: Вучэбны дапаможнік. – Мн.:”Сучаснае слова”,1999.
5. В.А. Ляшчынская. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мн.: РІВШ, 2001.
6. В.А. Ляшчынская. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. Мн.: УП "ІВЦ Мінфіна", 2003.
Магчыма выкарыстанне іншай літаратуры
----------------------------------------------------------------------------------------------------
Заданні выконваюцца пісьмова (ад рукі) у тонкім сшытку
Пытанні і заданні
1) Дакажыце, што мова мае сацыяльную прыроду (1 – с. 5 – 6, 4 - с. 4-5) 2-3 сказы!
2) Пералічыце гіпотэзы паходжання мовы, раскрываючы адным сказам сутнасць кожнай з іх ( 1 – с.9 – 12, 4 - с.6-9)
3) Пералічыце асноўныя функцыі мовы, дайце азначэнні іх сутнасці (1 – с. 13-15).
4) Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця і светапогляду народа? (1 –с. 19 – 22, 4 – с. 14-20). Запішыце 2-3 сказы ў якасці адказу на пытанне, праілюструйце іх 3-4 прыкладамі з тэксту і заданняў.
5) Як грамадства ўплывае на мову? (1 – с. 25 – 28) Закончыце сказы: Стыхійны ўплыў грамадства на мову адлюстроўваецца ў наяўнасці ў мове дыялектаў, ... .Свядомае ўздзеянне грамадства на мову праяўляецца ў ... .
6) Дзяржаўная мова. Дапоўніць план і тэзісы тэксту (1 – с. 29-37).
7) Беларуская мова: яе паходжанне і развіццё. (1 – с. 87 – 121, 4 - с.40-60, 5 – с. 24 – 26, 5 – с. 6,7, 22 – 24, іншая лінгвістычная літаратура). Кароткі канспект тэмы па наступным плане:
Бел. мова як адна з моў індаеўрапейскай моўнай сям’і (што такое моўная сям’я, у якую падгрупу якой групы індаеўрапейскай моўнай сям’і ўваходзіць беларуская мова, якія факты гэта даказваюць).
Беларуская мова як адна са славянскіх моў (што такое праславянская мова, якія існуюць групы славянскіх моў, у чым асаблівасць гістарычнага развіцця беларускай мовы).
Фарміраванне мовы беларускай народнасці ( калі і на на якой аснове фарміруецца беларуская народнасць і яе мова, што такое царкоўнаславянская і старажытнаруская мовы ).
Беларуская мова часоў ВКЛ (што такое старабеларуская мова, якую функцыю выконвала, якія жанравыя разнавіднасці старабеларускай пісьменнасці, найбольш значныя пісьмовыя помнікі і аўтары, прычыны заняпаду старабеларускай мовы).
Новая беларуская літаратурная мова (коратка адлюстраваць лёс беларускай мовы з пачатку 19 ст. па 1995г., глядзіце пытанні задання 1 на стар.121 1-ай часткі дапаможніка, у ксеракопіі заданняў гэтыя пытанні ёсць пасля тэксту).
8) Формы беларускай нацыянальнай мовы ( што такое літаратурная і дыялектная мовы). Функцыянальныя стылі літаратурнай мовы. (1 – с. 222 – 228, 4 - с.60-68, 5 – с. 25, 26, 90 - 106). Запісаць сферу выкарыстання, разнавіднасці і асноўныя рысы стыляў.
9) Выканайце трансфармацыю тэксту “Прафесар з Наднёмана” (с.246 1-ай ч.) у тэкст, прызначаны для энцыклапедычнага даведніка (па ўзоры тэксту на с.236).
10) Тэрміналагічная лексіка: сутнасць і спецыфіка тэрмінаў (3 – с. 96 – 105, 5 -- с. 169-181, 6 – с. 167 – 230) (што такое тэрміны і чым яны адрозніваюцца ад агульнаўжывальных слоў). Пытанне будзе разгледжана на ўстановачнай лекцыі!
11) Напішыце пераклад тэксту па спецыяльнасці з рускай мовы на беларускую (аб’ём –0,5 стар. друкаванага тэксту, тэкст на рускай мове, напісаны або ксеракопія, неабходна здаць разам з перакладам). Тэксты ў межах групы не паўтараюцца! Калі будзеце карыстацца камп’ютарнай праграмай перакладу, то ўважліва адрэдагуйце атрыманы тэкст, бо яна не ўлічвае асаблівасці тэхнічных тэкстаў ( напрыклад, способ образования смеси перакладае як спосаб адукацыі сумесі і г.д.).
12) Напішыце аўтабіяграфію або рэзюмэ (узоры рэзюмэ розных відаў на с.279-282 1-ай часткі дапаможніка). Аўтабіяграфія выконваецца ад рукі, рэзюмэ – у камп’ютарным варыянце.
Узор аўтабіяграфіі:
Аўтабіяграфія
Я, Радзько Ігар Пятровіч, нарадзіўся 28 мая 1988г. у горадзе Слуцку Мінскай вобласці. У 1989г. сям’я пераехала ў г.Мінск.
Маці, Радзькова Ніна Сямёнаўна, 1962 г.н., працуе медсястрой у паліклініцы №19 г.Мінска. Бацька, Радзько Пётр Ільіч, 1960г.н., працуе майстрам на Мінскім трактарным заводзе. Ёсць малодшая сястра Кацярына, 1996 г.н., школьніца.
У 1994 годзе я паступіў у першы клас сш №113 г. Мінска, якую і закончыў у 2005 годзе. З 2005 г. па 2008г. вучыўся ў Мінскім машынабудаўнічым каледжы, атрымаў спецыяльнасць “тэхнік-тэхнолаг”. У 2008 годзе паступіў на аўтатрактарны факультэт Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (завочная форма навучання), зараз вучуся на 4-ым курсе.
Адначасова працую майстрам на Мінскім заводзе колавых цягачоў.
У войску не служыў, ваеннаабавязаны.
Член прафсаюза.
Жанаты. Жонка, Радзько Ірына Мікалаеўна, 1986 г.н., індывідуальны прадпрымальнік. Дзяцей не маю.
Пражываю па адрасе: 220114, г.Мінск, вул. Славінскага, д. 17, кв.54.
21.05.2012г. подпіс
Выкананыя заданні на кафедру прысылаць ці прыносіць НЕ ТРЭБА!