Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыялы па бел м для завочнікаўДокумент Micro...doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
259.58 Кб
Скачать

Беларуска-руская моўная інтэрферэнцыя

Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот-- рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўдзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі:

I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова.

II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах.

III. Лексічная інтэрферэнцыя - у беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы (значэнні слоў) і наадварот.

IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.Д.).

V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні.

Заданні

1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні.

История, атлетика, безусый, земля, черный, авторитет, читал, дети, серый, любовь, женщины, дрожать, натачивать, варенье.

2. Перакладзіце на рускую мову, звяртаючы ўвагу на націск

Як снег на галаву, дачка настаўніка, старэнькі дзядуля, тэлефон звоніць, узяла сукенку, пякучая крапіва, шырокі рэмень, кухонная мэбля, прыведзеныя лічбы, чатырнаццаць працэнтаў, вострыя нажніцы, каменны, прыкус, кулінарыя, індустрыя, спіна, ноздра, лопух, праліты, заселены, разлучаны.

3. Разгледзьце прыклады слоў, якія ў рускай і беларускай мове гучаць амаль аднолькава, але абазначаюць розныя паняцці (амонімы): качка, прозвішча, лік, жалоба, справа., плот, трус, краска, склон, нядзеля, рэч, мех, дыван

4. Знайдзіце памылкі ў перакладзе, выкліканыя выкарыстаннем міжмоўных амонімаў.

1)На градах ляжалі гарбузы і гуркі (К. Чорны) – На грядках лежали арбузы и огурцы.

2) Гэта была не першая закапаная ім магіла, але, як заўжды, яе выгляд выклікаў у ім… жалобу па тых, хто там заставаўся (В.Быкаў) – Это была не первая зарытая им могила, но, как всегда, её вид вызвал в нём…жалобу на тех, кто там оставался.

3)Лёгка загадваць, а паспрабуй усё гэта выканаць ( С.Грахоўскі) – Легко загадывать, а попробуй всё это выполнить.

4)Але генерал усё ж меў рацыю: гэта было адноснае зацішша ( І. Мележ) – Но у генерала все-таки была рация: это было относительное затишье.

5)У пакой забегла Вера, у нацыянальным убранні, з вянком штучных кветак на галаве (І.Шамякін) – В комнату забежала Вера, в национальном костюме, с венком штучных цветов на голове.

5. Вызначце род наступных беларускіх, рускіх назоўнікаў і складзіце з імі словазлучэнні (прыметнік + назоўнік): боль, жаль, цень, рукапіс, пыл, шынель, медаль, стэп, дроб, насып, сабака, гусь, цялё, ягнё.

6. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў.

Мало снега, не заметить осинника, отсутствие слуха, начало листопада, нехватка кислорода, учение дарвинизма, решение коллектива, в результате химического процесса, на вольтовой дуге, на втором этаже, работал на фабрике, на родной земле.