Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Матэрыялы па бел м для завочнікаўДокумент Micro...doc
Скачиваний:
39
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
259.58 Кб
Скачать

Што такое трасянка?

Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. (Ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін “суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне “мешаніна з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку”.

Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы.

Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не падпарадкоўаваецца строгім правілам і ўяўляе з сябе механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі.

Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас.плошчадзь – рус. площадь – бел. плошча; трас. заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў; трас. сціхатварэнне – рус. стихотворение – бел. верш.

Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная з’ява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў . Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасабліва моўны “гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статусу і г.д.

14. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? а як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі.

Рашыў я пайсці ахраннікам у адну фірму, а міня туды не ўзялі. Гаварат:”У цібя рэч няправільная. Ты нам будзіш кліентаў адпугіваць”. Как будта я дурань і не панімаю, што ім нада ўзятку сунуць, тады і на работу прымуць. А гавару я нармальна, у нас у мікрараёне ўсе так гаварат. Мы как у Мінск пераехалі, так я па-гарадскому правільна і загаварыў…”

Жадаю карыснай і прыемнай падрыхтоўкі! Поспехаў вам! Да сустрэчы!

1