Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛОРУССКИЙ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
70.05 Кб
Скачать

26. Дарэчнасць

Дарэчнасць (рус. уместность) – адно з цэнтральных паняццяў і культуры маўлення як практычнай дысцыпліны, і стылістыкі беларускай мовы як тэарытычнага курса. Маўленне лічыцца дарэчным, калі выкарыстаныя ў ім моўныя сродкі адпавядаюць стылю, жанру, часу, месцу, мэтам і ўмовам камунікацыі ці інфармацыі.

Улічваючы тое, што моўныя стылі – гэта грамадска ўсвядомленыя, функцыянальна абумоўленыя і ўнутрана аб’яднаныя разнавіднасці мовы ці маўлення, якія склаліся гістарычна і залежыць ад характару і зместу выказвання, а таксама спосабы і прыёмы выкарыстання мовы як сродку зносін, неабходна адрозніваць сферы грамадскага жыцця, дзе складваюцца ўсе стылі літаратурнай мовы. Так у сферы афіцыйных і справавых зносін сфарміраваўся і бытуе афіцыйна-справавы стыль – стыль дзяржаўных дакумуентаў, указаў, законаў, кодэксаў, актаў, даверанасцей, пратаколаў і г.д., у публіцыстычнай сферы, або ў сферы грамадска-палітычных зносін – публіцыстычны стыль, а ў сферы навуковых зносін – навуковы стыль. На сучасным этапе развіцця стыляў даследчыкі вылучаюць яшчэ і падстылі: заканадаўчы, канцылярскі, папулярны, паэтычны, празаічны, драматургічны і інш. Аднак найчасцей моўныя сродкі, што абслугоўваюць стылі і падстылі, аб’ядноўваюць у два пласты: вусна-гутарковыя, ці сродкі вусных стыляў маўлення, і кніжна-пісьмовыя, ці сродкі пісьмовых стыляў маўлення.

Ужо адзначалася, што кожны стыль сучаснай беларускай мовы мае свае спецыфічныя нормы, і таму прыдатнае і патрэбнае ў адным стылі можа не падыходзіць да другога ці будзе зусім недарэчнае ў ім. Значыць, трымацца адзінства стылю – асноўнае патрабаванне як стылістыкі, так і культуры маўлення.