Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛОРУССКИЙ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
70.05 Кб
Скачать

25. Выразнасць маўлення

Добрае, зразумелае і яскравае маўленне забяспечваецца не толькі правільнасцю, дакладнасцю, лагічнасцю і дарэчнасцю, але і выразнасцю, якая дасягаецца за кошт пазіцыі слова ў кантэксце, уплыву кантэксту на ўспрыняцце слухача ці чытача, месца слова ў арганізацыі інфармацыі (вуснай ці пісьмовай), яго трапнасці.

Выразнасць маўлення – гэта яго экспрэсія, вобразнасць, звязаная з выкарыстаннем эпітэтаў, метафар, параўнанняў, паралелізму і г.д.

Значную выразнасць прыдаюць разнастайным выказванням (тэкстам) такія гатовыя афарыстычныя сродкі, як прыказкі, прымаўкі, фразеалагізмы, перыфразы і інш. Правільнае і дакладнае ўжыванне іх ажыўляе маўленне, ліквідуе сухасць выкладу, аднастайнасць, абыякавасць, халоднасць, раўнадушша, увогуле ўсялякую невыразнасць маўлення. Той хто карыстаецца мовай у выніку маўленчай дзейнасці, павінен памятаць, што любая думка будзе перададзена ў вусна-гутарковым ці кніжна-пісьмовым выглядзе – патрабуе стопрацэнтнай адэкватнасці, або так званай “слоўнай нагляднасці”. Інакш жаданне паразуменне ператворыцца ў непаразуменне.

Абедзве формы нашага маўлення маюць і сваю спецыфіку: вусная – гэта спантанная, жывая, гукавая, разнастайная паводле інтанацыі, жэстаў, мімікі і інш., пісьмовая – прадуманая, скампанаваная, адшліфаваная з усіх бакоў, насычаная кніжнай вобразнасцю, заснаваная на лексіка-сінтаксічных магчымасцях, на здабытках мовы мастацкай літаратуры, на лепшых узорах усіх стыляў пісьмова-кніжнага маўлення. Можна спаслацца на такую вучэбную дысцыпліну, як выразнае чытанне, што вучыць умела карыстацца асаблівасцямі як вуснай, так і пісьмовай разнавіднасці беларускай літаратурнай мовы.

Выразнасць маўлення ствараецца найперш самім выказваннем, тэкстам ці нават падтэкстам. У пісьмовым маўленні пэўную ролю адыгрываюць напісанні з вялікай ці малой літары (напрыклад, у байцы К. Крапівы “Дыпламаваны Баран”), выдзяленне шрыфтам, кампаноўка тэксту, структура абзацаў і інш.

У многіх выпадках дапамагаюць у дасягненні выразнасці маўлення непасрэдныя звароты да слухача ці чытача з рознымі рытарычнымі ці пытальна-рытарычнымі канструкцыямі, воклічамі-заклікамі ды самаперабівамі-недагаворкамі. Шырока выкарыстоўваецца і пытальна-адказавая форма, якая дае пэўны эфект і ў літаратурна-мастацкім маўленні. Літаратурна-мастацкаму маўленню прыдаюць спецыфічнасць нават знарочыста прыдуманыя пісьменнікамі двухсэнсоўкі або асацыятыўная мнагазначнасць слоў, словазлучэнняў, сказаў.

Як і дарэчнасць маўлення, выразнасць у кожным стылі мае сваю спецыфіку і мэтазгоднасць выкарыстання вобразна-выяўленчых сродкаў. Напрыклад афіцыйна-справавы стыль не патрабуе ніякай экспрэсіі, можа поўнасцю абыходзіцца без прыказак і прымавак, у той час як гутарковы і мастацкі стылі аніяк не могуць абысціся без эмацыянальнасці ды экспрэсіўнасці. І маўленне вучонага, і маўленне адваката, і маўленне настаўніка павінны мець сваю так званую функцыянальна-стылістычную афарбоўку, якая ў залежнасці ад маўленчай сітуацыі апіраецца на патрэбную (пэўную) дозу эмацыянальнасці і экспрэсіўнасці.

Выразнасць маўлення павінна кантралявацца самім стваральнікам маўлення заўсёды і на ўсіх узроўнях, асабліва на лексічным, фразеалагічным, сінтаксічным і стылістычным.

Павышэнне выразнасці і займальнасці маўлення садзейнічаюць спецыяльныя лексікаграфічныя працы, г.зн. слоўнікі эпітэтаў, метафар, параўнанняў і інш.