Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛОРУССКИЙ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
70.05 Кб
Скачать

22. Лагічнасць маўлення. Дакладная словаўжыванне, правільны парадак слоў, выбар сінтаксічнай канструкцыі, сродкаў лагічнай і сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання

Маўленне лагічнае, калі сэнсавыя сувязі паміж яго асноўнымі элементамі (словамі, словазлучэннямі, сказамі) адпавядаюць законам логікі, законам мыслення беларусаў. Нават недакладна выкарыстанае слова робіць маўленне нелагічным.

Вядома, што асобнае слова – гэта не звязнае выказванне, як і лексіка-семантычная сістэма – гэта не маўленне. Аднак, як гаворыць народная мудрасць, блізкія людзі могуць зразумець адзін аднаго нават з паўслова.

Нашы словы – гыта перададзеныя з пакалення ў пакаленне агульныя назвы, сімвалы прадметаў і іх прымет, дзеянняў і працэсаў, прыметы прыметаў, дзеянняў і інш. Гэта своеасаблівыя “адбіткі”, “сляды” рэчаіснасці або вынікі разумовай дзейнасці чалавека. Калі гэтыя назвы вымавіць ці ўключыць у працэс “гаварэння – слухання”, то яны ажываюць і выклікаюць у субяседніка разнастайныя (найперш патрэбныя, мэтанакіраваныя) уяўленні, адчуванні, пачуцці.

Лагічнасць маўлення грунтуецца пераважна на сінтаксічным узроўні, г.зн. пры пабудове выказванняў і тэкстаў на аснове ўзаемадзеяння слова як выказніка і ўтрымальніка паняцця з іншымі словамі, што дапамагаюць сцвярджаць ці адмаўляць ісціну, заключаную ў думцы.

Да лінгвістычных сродкаў, што забяспечваюць лагічнасць маўлення, адносяцца, акрамя дакладнага словаўжывання, яшчэ і правільны парадак слоў, правільны выбар патрэбнай сінтаксічнай канструкцыі, а таксама правільны выбар сродкаў і лагічнай, і сінтаксічнай сувязі паміж часткамі выказвання (тэксту). Таксама ў тэкстах адводзіцца вялікая роля абзацам і параграфам.

Парушэнні, выкліканыя незахаваннем носьбітамі беларускай мовы адзначаных асаблівасцей лагічнасці маўлення, сустракаюцца вельмі часта як у вусных выказваннях, так і ў пісьмовых. Напрыклад: несумяшчальныя, несуадносныя паняцці аб’ядноўваюцца ў аднародны рад; нелагічная сувязь займеннікаў з папярэднімі назоўнікамі ці займеннікамі і інш. Вельмі часта парушаюць лагічнасць маўлення плеаназмы і таўталогія як разнавіднасці збыткоўнай інфармацыі.

Гаворачы пра лагічнасць маўлення, патрэбна сказаць пра адзінства прадметнай і паняційнай лагічнасці, якое заключаецца ў адпаведнасці адносін моўных адзінак у маўленні і сэнсавых сувязей паміж імі, адносінам і сувязям прадметаў і з’яў рэчаіснасці з адлюстраваннем у маўленні структуры лагічнай думкі і яе лагічнага развіцця. Неадпаведнасць прадметнай і паняційнай лагічнасці прыводзіць да рознага роду лагічных памылак.

Ствараючы найпрасцейшыя выказванні на аснове вуснай і пісьмовай мовы, шматлікія носьбіты сучаснай беларускай мовы дапускаюць наступныя лагічныя памылкі:

1) прапускаюць істотныя факты ці дэталі, якія цягнуць за сабой парушэнні звязнасці выказвання (тэксту);

2) робяць неабгрунтаваныя, бяздоказныя высновы, якія супярэчаць сказанаму раней;

3) ужываюць адзін і тойжа тэрмін у розных значэннях нават у адным змесце;

4) могуць зрабіць выказванне тыпу “Асіміляцыя – гэта прыпадабненне” (так званае “лагічнае кола”);

Сучасная стылічтыка беларускай літаратурнай мовы дазваляе праяўляцца лагічнасці маўлення ў кожным стыле своеасабліва.