Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
БЕЛОРУССКИЙ.docx
Скачиваний:
5
Добавлен:
17.09.2019
Размер:
70.05 Кб
Скачать

8. Інтэрнацыянальныя кампаненты у беларускай тэрміналогіі

Значны пласт тэрміналагічнай лексікі складаюць тэрміны-інтэрнацыяналізмы – словы або спалучэнні слоў, пашыраныя ў многіх няроднасных мовах і агульнапрынятыя ў міжнароднай тэрміналогіі, якія супадаюць па сваёй знешняй форме і лексічным значэнні (Internet (Інтэрнэт), Word, ноўтбук, паскаль, камп’ютэр, ват і інш.). Шматлікія навуковыя тэрміны не з’яўляюцца “чыстымі” інтэрнацыяналізмамі, а маюць у складзе інтэрнацыянальныя словаўтваральныя элементы тыпу: а-, астра-, мікра-, бія-, дэ-, лог-, ультра-, супер- і інш., напрыклад, апазіцыя, астраномія, мікраструктура, біясфера, дэмантаж, марфалогія, ультрагук, суперфасфат і інш.

9. Структурная і лексіка-граматычная характарыстыка тэрмінаў

10. Назоўнік – галоўны сродак выражэння тэрмініруемых паняццяў

Агульная граматычная характарыстыка тзрміналогіі абумоўлена знакавай, семіятычнай спецыфікай тэрміна і таму не супадае поўнасцю з граматычнай характарыстыкай звычайнай лексікі агульналітаратурнай мовы. Спецыфіка паняццяў, абазначаных тэрмінамі, заключаецца ў тым, што яны не страчваюць сваёй цэласнасці незалежна ад таго, якімі (простымі ці састаўнымі) сродкамі перадаецца іх змест. Таму, паколькі фармальныя межы асобнага тэрміна знаходзяцца ў прамой залежнасці ад зместавых межаў тэрмінаванага паняцця, «структурныя тыпы тэрміналагічных назваў поўнасцю не супадаюць з адзінкамі намінацый у агульналітаратурнай мове». Да ліку традыцыйна вылучаемых структурных тыпаў тэрміналагічных назваў звычайна адносяць тэрміны словы (невытворныя, вытворныя, складаныя, абрэвіятуры) і тэрміны словазлучэнні (свабодныя і несвабодныя). Трэцім структурным тыпам з'яўляюцца слушна вылучаныя ў працы В. П. Даніленка тэрміны сімвалы-словы — асобны «камбінаваны структурны тып тэрміналагічнай намінацыі, у склад якой, побач са слоўнымі знакамі, уваходзяць сімвалы». Пытанне аб тым, якімі часцінамі мовы прадстаўлена тэірміналогія, дыскусійнае. Пункт погляду, згодна з якім тэрміны — гэта перш за ўсё назоўнікі, мае пэўныя падставы як з боку аб'ектыўных даных (пераважная большасць кадыфікаваных у слоўніках, даведніках, стандартах тэрмінаў -- назоўнікі), так і з боку тэарэтычнай інтэрпрэтацыі гэтых даных. Сапраўды, «любая развітая натуральнанавуковая або тэхнічная тэрміналогія мае сваёй перадумовай высокую ступень абстракцыі. Тэрміналогія ўяўляе сабой не суму імён рэальных рэчаў і дзеянняў, а пэўную сістэму назваў паняццяў аб рэчах і дзеяннях. Таму ў шырокім сэнсе слова адзіным лексіка-граматычным сродкам выражэння навукова-тэхнічнага паняцця аб прадметах, якасцях, дзеяннях у тэрміналогіі з'яўляюцца назоўнікі».

Аднак існуюць, на наш погляд, дзве акалічнасці, якія не дазваляюць прызнаць назоўнікі адзіным лексіка-граматычным сродкам тэрміналогіі. Па-першае, намінацыя з'яўляецца носьбітам хоць і найбольш значных, але не выключна ўсіх зместаў у пазнанні рэчаіснасці. Пацвярджэннем апошняга можа быць значная частка тэрмінаў прыметнікаў, напрыклад, у медыцынскай тэрміналогіі: міжмышачны, падкоркавы, падсардэчны, падслізісты, пазачэраўны, унутрывенны і інш. Па-другое, назоўнік з яго шырокімі семантычнымі і словаўтваральнымі магчымасцямі ўсё-такі нельга прызнаць вычарпальным сродкам перадачы ўсіх прымет якасці, дзеяння, акалічнасці, якія змешчаны ў некаторых навуковых паняццях.

У сучасным мовазнаўстве выразна акрэслілася тэндэнцыя ўключэння ў склад тэрміналогіі розных часцін мовы, што адкрывае новыя перспектыўныя бакі ў вывучэнні асаблівасцей мовы навукі і тэхнікі. Прытрымліваючыся гэтага напрамку ў тэрміналагічных даследаваннях, мы вылучаем у сферы функцыянавання беларускай навуковай тэрміналогіі не толькі тэрміны назоўнікі, якія складаюць, безумоўна, пераважную большасць беларускіх тэрмінаў, але і тэрміны прыметнікі, тэрміны-дзеясловы і тэрміны прыслоўі. Пры гэтым трэба, аднак, адзначыць, што тэрміны прыслоўі, колькасць якіх у беларускай тэрміналогіі абмежавана з прычыны нефункцыянальнасці многіх тэірмінаў вузкіх напрамкаў навукі ў беларускай мове, не адлюстроўваюць семантычную спецыфіку беларускай мовы.

Уключэнне ў склад тэрміналогіі не толькі тэрмінаў назоўнікаў, але і тэрмінаў прыметнікаў, тэрмінаў дзеясловаў дазваляе выявіць асаблівасці ўтварэння і функцыянавання іменных, ад'ектыўных і дзеяслоўных тэрмінаў, вызначыць іх словаўтваральныя магчымасці ў якасці вытворных асноў пры стварэнні тэірміналагічных словаўтваральных гнёзд у сістэме беларускай тэрміналогіі.