Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
История Беларуси 19 в..doc
Скачиваний:
16
Добавлен:
19.09.2019
Размер:
1.56 Mб
Скачать

Тэставыя заданні

  1. Аб якіх падзеях 1812 г. узгадваў адмірал П.Чычагаў у наступным урыўку:

“Ужасное зрелище представилось нам, когда мы 17 ноября пришли на то место, которое накануне занимал неприятель и которое он только что оставил: земля была покрыта трупами убитых и замёрзших людей; они лежали в разных положениях. Крестьянские избы везде были ими переполнены, река была запружена множеством утонувших пехотинцев, женщин и детей; около мостов валялись целые эскадроны, которые бросились в реку».

  1. Хто ўзначальваў “Дэмакратычнае таварыства”?

А) Т.Зан

Б) М.Рукевіч

В) Ф.Савіч

  1. Калі дзейнічаў Камітэт па справах заходніх губерняў?

А) 1831 – 1848

Б) 1831 – 1857

В) 1857 – 1861

  1. Калі ўзніклі ваенныя пасяленні на Беларусі?

А) 1807

Б) 1810

В) 1812

Г) 1830

  1. Калі адбывалася будаўніцтва Бабруйскай крэпасці?

А) 1810 – 1820

Б) 1824 – 1839

В) 1833 – 1842

  1. У якім годзе г. Беласток і Беласточчына ўвайшлі ў склад Гродзенскай губерні?

А) 1795

Б) 1807

В) 1843

Г) 1863

  1. Вызначыце, калі існавала Беларуская навучальная акруга?

А) 1803 – 1917

Б) 1812 –1820

В) 1829 – 1850

  1. Калі ўзнікла таварыства філаматаў?

А) 1812

Б) 1817

В) 1836

  1. Якім быў характар паўстання 1830-1831 гг.на Беларусі?

А) нацыянальна-вызваленчым

Б) сялянскім

В) шляхецкім

Г) антыфеадальным

  1. Каля якога беларускага горада ў ліпені 1812 г. саксонскі корпус Ж.Рэнье панес значныя страты?

А) пад Віцебскам

Б) каля Магілёва

В) пад Кобрынам

Г) каля Міра

  1. Калі выдавалася “Часовая мінская газета”?

А) 1812

Б) 1812 –1820

В) 1830 – 1831

Г) 1863

  1. Хто быў першым папячыцелем (куратарам) Віленскай навучальнай акругі?

А) М.Агінскі

Б) І.Лялевель

В) М.Навасільцаў

Г) А.Чартарыйскі

  1. Калі быў заснаваны музей старажытнасцяў ў Вільні?

А) 1820

Б) 1848

В) 1855

Г) 1857

  1. Калі была ўтворана Мінская губернія?

А) 1772

Б) 1793

В) 1802

  1. Калі адбывалася будаўніцтва Брэсцкай крэпасці?

А) 1824 –1839

Б) 1810 – 1820

В) 1833 – 1842

  1. Які водны канал злучаў басейны Нёмана і Віслы?

А) Агінскі

Б) Аўгустоўскі

В) Бярэзінскі

  1. Якую вагу ў памешчыцкай гаспадарцы першай паловы XIX ст.займалі прыбыткі ад жывёлагадоўлі?

А) 1-2%

Б) 4-10%

В) 20-25%

Г) 50%

  1. Вызначыце формы арганізацыі прамысловай вытворчасці:

1._________________________

2._________________________

3._________________________

  1. Калі была заснавана Горы-Горацкая земляробчая школа?

А) 1820

Б) 1840

В) 1848

  1. Калі дзейнічала арганізацыя “Саюз свабодных братоў”?

А) 1817 – 1823

Б) 1836 -1838

В) 1846 –1849

  1. На якой тэрыторыі Беларусі існавалі ваенныя пасяленні?

А) на ўсёй тэрыторыі

Б) у Гродзенскай і Віленскай губернях

В) у Віцебскай і Магілёўскай губернях

Г) у Мінскай губерні

  1. Калі была ўтворана Віленская навучальная акруга?

А) 1800

Б) 1803

В) 1812

  1. Калі ў сувязі с польскім паўстаннем на тэрыторыі Беларусі было абвешчана ваеннае становішча?

А) лістапад 1830 г.

Б) снежань 1830 г.

В) люты 1831г.

Г) сакавік 1831 г.

  1. Калі адбыўся Полацкі царкоўны сабор?

А) 1831

Б) 1839

В) 1844

  1. Суаднясіце ўдзельнікаў грамадска-палітычнага руху з пэўнымі арганізацыямі:

А) М.І.Рукевіч

1. таварыства філаматаў

Б) Ф.Савіч

2. таварыства “Злучаных сяброў”

В) С.Трусаў

3. таварыства “Ваенныя сябры”

Г) Ю.Яжоўскі

4. “Дэмакратычнае таварыства”

Навучальны модуль II

  • Беларусь у другой палове XIX ст. Мадэрнізацыя і нацыянальнае самавызначэнне

  • Лекцыі

  • Планы семінарскіх заняткаў

  • Дакументы і матэрыялы

  • Тэставыя заданні

Лекцыі

Гістарыяграфія, крыніцы.

Перыяд 60-90-х гг. XIX ст. у гісторыі Беларусі аб'ядноўвае шэраг самастойных у гістарыяграфічным плане пытанняў: адмена прыгоннага права і шляхі капіталістычнай эвалюцыі сельскай гаспадаркі; рост гарадоў, развіццё прамысловасці і гандлю; сацыяльны рух; фарміраванне беларускай нацыі і развіццё культуры; палітыка царызму і г.д. Першыя публікацыі, прысвечаныя аналізу гэтых пытанняў, з'явіліся яшчэ да 1917 г. Спецыфічнай рысай тагачасных публікацый было тое, што іх аўтары часта з'яўляліся сведкамі гістарычных падзей і працэсаў, якія яны апісвалі. Іх работы вызначаліся эмпірызмам, багаццем цікавых назіранняў, статыстычных звестак. Сярод іх, у залежнасці ад манеры структурызацыі і характару змешчаных матэрыялаў, сустракаюцца гістарычныя нарысы з элементамі мемуарыстыкі, падра-бязныя статыстыка-эканамічныя даследаванні, падмацаваныя вялізнымі дадаткамі ў выглядзе табліц, этнаграфічныя і фальклорныя агляды і г. д. Тагачасная гістарыяграфія развівалася ў трох аспектах: афіцыйна-ахоўніцкім, ліберальна-дэмакратычным і народніцкім.

3 пункту гледжання афіцыйных колаў былі адлюстраваны гістарычныя падзеі 1863 г. на Беларусі, а таксама грамадска-палітычнае жыццё пасля разгрому паўстання пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага ў публікацыях П. Бранцава, М. Каткова, Г. Карнілава, М. Каяловіча, В. Ратча і інш. Імклівыя з'явы аб'ектыўнай рэальнасці, класавыя супярэчнасці канца XIX -пачатку XX стст. знайшлі свой адбітак з адпаведных пазіцый у публікацыях чарнасоценца Л. Саланевіча, ліберала А. Сапунова, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай думкі Антона і Івана Луцкевічаў, К. Каганца, С. Палуяна і іншых.

Бурны рост прамысловасці, саматужных промыслаў, пашырэнне гандлю, становішча рабочых, эвалюцыя аграрнага пытання і сельскагаспадарчай вытворчасці ў Беларусі 60-90-х гг. XIX ст. адлюстраваны ў багатых звесткамі выданнях, даследаваннях I. Вульферта, А. Дэмбавецкага, П. Баброўскага, В. Сямёнава і іншых.

У 20-я гг. XX ст. з'явіліся грунтоўныя працы М. Доўнар-Запольскага "Народное хозяйство Белоруссии 1861-1914 гг." (1926), А. Цвікевіча "Западно-руссизм": Нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в." (1929). Грамадска-палітычны рух і яго вынікі не маглі заставацца па-за ўвагай даследчыкаў таго часу. Былі надрукаваныя ў гэты час манаграфіі і артыкулы С. Агурскага, У. Пічэты, А. Смоліча, Ф. Турука і іншых.

Гістарыяграфія 30-50-х гг. XX ст. вызначылася празмернай ідэалагізацыяй рабочага і сялянскага руху, грамадска-культурнага жыцця. Не без ідэалагічных шаблонаў таго часу, але ўсё ж змястоўны матэрыял аб сацыяльна-эканамічным развіцці Беларусі ўтрымліваюць даследаванні Д. Дудкова, I. Саладкова, М. Фрыдман і іншых.

У 60-80-х гг.ХХ ст. з'явіўся шэраг прац па пытаннях сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі (даследаванні М.В. Біча, М.Ф. Болбаса, К.І. Шабуні, В.П. Панюціча, Л.П. Ліпінскага, Х.Ю. Бейлькіна і іншых), станаўлення грамадска-палітычнай і навуковай думкі (Г.В. Кісялёў, У.А. Васілевіч, У.М. Конан, В.Ф. Шалькевіч, Г.А. Каханоўскі, А.С. Майхровіч, С.Х. Александровіч і інш.), эвалюцыі і формаў рабочага, сялянскага, рэвалюцыйнага і нацыянальна-вызвален-чага рухаў, палітыкі царызму на Беларусі (С.М. Самбук, М.В. Біч і іншыя), гісторыі культуры Беларусі (Л.М. Дробаў, А. А. Лойка, А.І. Мальдзіс і іншыя). Каштоўным здабыткам для вывучэння гісторыі Беларусі стала выданне калектыўных абагульняючых прац: "История рабочего класса Белорусской ССР" (Мн., 1984. Т. 1), "Гісторыя Беларускай ССР" ( Мн., 1972. Т. 2), "Гісторыя беларускага мастацтва" (Мн., 1989. Т. 3) і г. д.

Па-за ўвагай даследчыкаў у гэты час засталіся пытанні гісторыі дваранства, буржуазіі, інтэлігенцыі, комплекснага асэнсавання развіцця беларускага нацыянальнага руху і яго ідэалогіі, фарміравання беларускай нацыі, палітыка царызму у Беларусі ў сацыяльна-культурнай і нацыянальнай сферах, грамадска-палітычнага становішча і г. д.

90-я гады мінулага стагоддзя вызначаліся цікавасцю даследчыкаў да пытанняў перш за ўсё палітычнай і этнакультурнай гісторыі Беларусі. З'явіліся ў друку цікавыя працы М.В. Біча, В.П. Панюціча, Г.В. Кісялёва, П.І. Брыгадзіна, З.В. Шыбекі і інш. Выдадзены "Нарысы гісторыі Беларусі" (Мн., 1994. Ч. 1; Мн., 1995. Ч. 2).

Крыніцы па гісторыі Беларусі 60-х гг. XIX - пачатку XX стст. шматлікія. У значнай ступені яны апрацаваны і апублікаваны, асабліва статыстыка і заканадаўчыя акты. Але большасць дакументаў знаходзіцца ў архівасховішчах і рукапісных аддзелах бібліятэк Мінска, Гродна, Вільнюса, Масквы, Санкт-Пецярбурга, Варшавы, Кракава і інш. Узнікае праблема іх выяўлення і выкарыстання. Як архіўныя, так і апублікаваныя крыніцы адрозніваюцца па свайму паходжанню і ступені сваёй рэпрэзентатыўнасці. Часта гістарычныя кры-ніцы не супаставімыя паміж сабой з-за адрозненняў па свайму паходжанню, тэхніцы і праграме збору звестак. Па прычыне існуючага разрыву паміж задачамі, якія стаялі перад складальнікам дакумента, і навуковымі мэтамі даследчыкаў, нярэдка паўстае праблема выяўлення падтэкставай, скрытай інфармацыі.

Аснову для характарыстыкі сацыяльна-эканамічных, дэмаграфічных і культурных працэсаў складаюць масавыя статыстычныя дадзеныя. Цікавыя звесткі па гісторыі Беларусі даносяць апублікаваныя матэрыялы пазямельных абследаванняў 1877, 1887, 1905 гг., ваенна-конскіх перапісаў, статыстыкі землеўладання, дадзеныя паказальнікаў і спісаў фабрык і заводаў, штогадовых справаздач губернатараў і дадаткаў да іх, аглядаў навучальных устаноў, "Адресов-календарей ..." і г. д. Каштоўнымі з'яўляюцца апублікаваныя вынікі Усеагульнага перапісу насельніцтва 1897 г. Яны дазваляюць адцосна аб'ектыўна характарызаваць сацыяльна-дэмаграфічную, прафесійную і саслоўную структуры насельніцтва, дапамагаюць прааналізаваць вынікі на цыянальнай палітыкі царызму, эвалюцыю сацыяльна-эканамічных працэсаў на Беларусі ў канцы XIX ст.

Значную частку дакументаў складаюць заканадаўчыя акты, распараджэнні ўрадавых органаў, а таксама матэрыялы справаводства міністэрстваў, Сінода, губернатарскіх канцылярый, павятовых органаў. Яны дазваляюць характарызаваць палітыку царызму на Беларусі, тагачаснае грамадскае і культурнае жыццё, некаторыя працэсы ў развіцці эканомікі.

У другой палове XIX - пачатку XX стст. узрастае роля перыядычнага друку. Перыядычныя выданні істотна адрозніваліся паміж сабой па ідэйна-мастацкаму накірунку. У Мінску, Гродне, Віцебску, Магілёве, Вільні выдаваліся "Губернские ведомости" з афіцыйнай інфармацыяй губерняў, "Памятные книжки...", "Епархиальные ведомости" і г. д. Вялікі ўплыў на грамадскую думку аказвала газета "Минскнй листок", якая хутка адклікалася на розныя праявы жыцця. У пачатку XX ст. павялічылася колькасць дзяржаўных і пры-ватных перыядычных выданняў, у тым ліку з'явіўся беларускамоўны легальны друк, матэрыялы якога дазваляюць узнавіць многія старонкі гісторыі нацыянальна-вызваленчага руху, жыцця рабочых і сялян.

Да нядаўняга часу мала выкарыстоўвалася даследчыкамі беларуская мемуарыстыка. Багатыя звесткі ўспамінаў, а таксама эпісталярная спадчына дазваляюць раскрыць падтэкст гістарычных з'яў і працэсаў. Частка мемуараў апублікавана. Гэта ўспаміны віленскага генерал-губернатара М. Мураўёва, нацыяльна-культурных дзеячаў А. Луцкевіча, Я. Дылы, А. Багдановіча і інш.

Звесткі аб палітычных працэсах і падзеях, сацыяльных канфліктах, вызваленчым руху на тэрыторыі Беларусі ўтрымліваюць дакументы палітычных партый, нелегальных арганізацый. Гэтыя матэрыялы ў большасці яшчэ не апрацаваныя і захоўваюцца ў архівах. Наогул гістарычныя крыніцы па беларускай гісторыі другой паловы XIX ст. разнапланавыя і багатыя, што дазваляе гісторыкам праводзіць маштабныя даследаванні.