Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
13
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу

Першабытны лад на тэрыторыі Беларусі”

Уважліва прачытайце заданне тэста. Першыя 20 заданняў часткі А прадугледжваюць выбар толькі аднаго правільнага адказу з чатырох прапанаваных. У заданнях 21-30 можа быць два ці больш правільных адказаў з пяці прапанаваных. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. Храналагічныя межы эпохі мусцье – гэта:

  1. 100-35 тыс. да н.э.*

  2. 35-10 тыс. да н.э.

  3. 9-5 тыс. да н.э.

  4. 5-3 тыс. да н.э.

А2. Гарадзішча каля вёскі Малышкі Вілейскага раёна адносіцца да ліку помнікаў археалагічнай культуры:

  1. днепра-дзвінскай

  2. штрыхаванай керамікі*

  3. грабенчата-ямкавай керамікі

  4. днепра-данецкай

А3. Прылады працы неандэртальцаў знойдзены каля беларускай вёскі:

  1. Абідавічы*

  2. Лабеншчына

  3. Юравічы

  4. Чаплін

А4. Найбольш старажытная стаянка краманьёнцаў на тэрыторыі Беларусі – гэта:

  1. Бердыж

  2. Абідавічы

  3. Юравічы*

  4. Свяцілавічы

А5. Асноўным відам вытворчай гаспадаркі з’яўляецца:

  1. паляванне

  2. збіральніцтва

  3. земляробства*

  4. рыбалоўства

А6. Першае аўтахтоннае насельніцтва сфарміравалася на Беларусі ў:

  1. мезаліце*

  2. неаліце

  3. палеаліце

  4. жалезным веку

А7. Максімальная мяжа паазерскага ледавіка ў эпоху мусцье праходзіла па лініі сучасных гарадоў:

  1. Баранавічы-Віцебск

  2. Гродна-Орша*

  3. Гродна-Гомель

  4. Брэст-Магілёў

А8. Характэрнай рысай эпохі мезаліту было:

  1. распаўсюджанне луку і стрэл*

  2. з’яўленне глінянага посуду

  3. вынаходніцтва агню

  4. узнікненне матычнага земляробства

А9. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі на Беларусі ў поўнай меры адбыўся ў:

  1. палеаліце

  2. мезаліце

  3. неаліце

  4. бронзавым веку*

А10. Да здабычы крэмню шахтавым спосабам людзі пачалі пераходзіць у канцы:

  1. палеаліта

  2. мезаліта

  3. неаліта*

  4. бронзавага века

А11. Рэшткі старажытнай домніцы на тэрыторыі Беларусі археолагамі выяўлены каля вёскі:

  1. Чаплін

  2. Лабеншчына*

  3. Юравічы

  4. Асавец

А12. Бронзавы век – гэта перыяд у гісторыі Беларусі, калі:

  1. бронзавыя прылады працы канчаткова выціснулі каменныя

  2. адбылася шырокая славянская каланізацыя

  3. былі вынайдзены лук і стрэлы

  4. быў вынайдзены свідравальны станок*

А13. У раннім жалезным веку аднапакаёвае жыллё будавалі плямёны культуры:

  1. штрыхаванай керамікі

  2. днепра-дзвінскай

  3. доўгіх курганоў

  4. мілаградскай*

А14. Плямёны індаеўрапейцаў археолагі называюць:

  1. “шнуравікамі”*

  2. “арыямі”

  3. “венедамі”

  4. “склавінамі”

А15. Бронзаваму веку адпавядае:

  1. праабшчына

  2. ранняя родавая абшчына

  3. позняя родавая абшчына*

  4. суседска-родавая абшчына

А16. Ці праўда, што ў выніку ўздзеяння індаеўрапейцаў на мясцовае неалітычнае насельніцтва на Беларусі сфарміраваліся:

а) балты;

б) славяне?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А17. Ці праўда, што да археалагічных культур бронзавага веку адносіцца:

а) сярэднедняпроўская;

б) шнуравой керамікі Палесся?

1) правільна а)

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя*

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А18. Ці праўда, што ў эпоху жалезнага века сумесна з балтамі на поўначы Беларусі жылі:

а) фіна-угры;

б) славяне?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А19. Ці праўда, што ранняму жалезнаму веку адпавядае:

а) позняя родавая абшчына;

б) суседска-родавая абшчына?

1) правільна а)

2) правільна б)*

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А20. Ці праўда, што помнікі кіеўскай археалагічнай культуры былі распаўсюджаны ў паўднёва-ўсходняй частцы Беларусі ў

а) 3-5 стст. н.э.;

б) 6-8 стст. н.э.?

1) правільна а)*

2) правільна б)

3) абодва сцвярджэнні правільныя

4) абодва сцвярджэнні няправільныя

А21. Вытокі першабытнага мастацтва гісторыкі звязваюць з:

1) магічнымі абрадамі*

2) узнікненнем пахавальнага абраду

3) узнікненнем маёмаснай няроўнасці

4) жаданнем людзей адлюстраваць свае ўяўленні аб навакольным асяроддзі*

5) салярнай сімволікай

А22. Помнікі неалітычнага мастацтва прадстаўлены на Беларусі:

1) пласцінай з біўня маманта, на якой змешчаны арнамент

2) асавецкімі ідаламі*

3) касцяной фігуркай птушкі з адтулінай для нашэння*

4) пячорным жывапісам

5) арнаментацыяй посуду*

А23. Узнікненне ў старажытным грамадстве пахавальнага абраду гісторыкі звязваюць з:

1) страхам чалавека перад смерцю*

2) верай чалавека ў замагільнае жыццё*

3) рэлігійнымі ўяўленні аб душы*

4) культам агню

5) язычніцкімі ўяўленнямі першабытных людзей

А24. На поўначы Беларусі ў эпоху неаліту існавалі археалагічныя культуры:

  1. грабенчата-ямкавай керамікі*

  2. шарападобных амфар

  3. нарвенская*

  4. паўночнабеларуская

  5. днепра-дзвінская

А25. Да бронзавага веку на тэрыторыі Беларусі адносяцца культуры:

  1. паўночнабеларуская*

  2. шарападобных амфар

  3. шнуравой керамікі Палесся*

  4. нёманская

  5. днепра-данецкая

А26. Знойдзеныя археолагамі ў старажытных курганах рэчы нябожчыка сведчаць аб:

1) перажытках родаплемянного ладу

2) веры ў замагільнае жыццё*

3) існаванні пахавальнага абраду*

4) з’яўленні мастацтва

5) першым падзеле працы

А27. Для эпохі жалезнага века на тэрыторыі Беларусі характэрна:

1) вынаходніцтва колавага транспарту

2) распаўсюджанне ворыўнага земляробства*

3) пачатак пранікнення славян на Беларусь*

4) прыход індаеўрапейцаў на тэрыторыю Беларусі

5) фарміраванне суседска-родавай абшчыны*

А28. Для эпохі бронзавага века на тэрыторыі Беларусі характэрна:

1) першы падзел працы

2) фарміраванне балцкай этнічнай супольнасці*

3) паляванне – асноўны занятак насельніцтва

4) вынаходніцтва луку і стрэл

5) вынаходніцтва колавага транспарту*

А29. Для эпохі неаліту на тэрыторыі Беларусі характэрна:

1) вынаходніцтва агня

2) фарміраванне аўтахтоннага насельніцтва

3) з’яўленне керамікі*

4) вынаходніцтва верацяна з прасліцам*

5) пачатак пранікнення славян

А30. Для эпохі мезаліту на тэрыторыі Беларусі характэрна:

1) вынаходніцтва лука і стрэл*

2) распаўсюджанне ворыўнага земляробства

3) пачатак пранікнення славян на Беларусь

4) фарміраванне аўтахтоннага насельніцтва*

5) пераход насельніцтва на аселы лад жыцця

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) прыручэнне сабакі

2) з’яўленне керамікі

3) свідравальны станок

4) крыца

А) палеаліт

Б) мезаліт

В) неаліт

Г) бронзавы век

Д) ранні жалезны век

1Б2В3Г4Д

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) пранікненне фіна-уграў

2) фарміраванне балтаў

3) прыход славян

4) пранікненне краманьёнцаў

А) мусцье

Б) верхні палеаліт

В) бронзавы век

Г) неаліт

Д) ранні жалезны век

1Г2В3Д4Б

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) раннеродавая абшчына

Б) праабшчына

В) патрыярхат

Г) суседска-родавая абшчына

БАВГ

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) краманьёнцы

Б) фіна-угры

В) неандэртальцы

Г) індаеўрапейцы

ВАГБ

В5. Ручная капалка, зробленая з рога аленя або лася, якой выкопваліся шахты:

кайло

В6. Вера ў здольнасць чалавека асобным чынам уздзейнічаць на людзей, жывёл, расліны і іншыя з’явы прыроды

магія

В7. Абрад у выглядзе спаборніцтва ці гульні на магіле памерлага:

трызна

В8. Гліняны грузік, які надзяваўся на верацяно для кручэння ніткі:

прасліца

В9. Народ, які пранік на тэрыторыю Беларусі ў бронзавым веку:

індаеўрапейцы

В10. Жаночая падвеска ў выглядзе месяца:

лунніца