Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ДЛЯ ХУДГРАФА.doc
Скачиваний:
14
Добавлен:
23.09.2019
Размер:
1.32 Mб
Скачать

Тэматычныя тэсты па раздзелу

Вялікае княства Літоўскае ў складзе Рэчы Паспалітай

Да кожнага задання часткі А прапанаваны чатыры магчымыя адказы. Трэба выбраць усе правільныя адказы. Адкажыце на заданні часткі В (запішыце адпаведныя словы, літары ці спалучэнні літар і лічбаў). За кожны правільны адказ часткі А – 2 балы, часткі В – 4 балы.

А1. Прычынамі Люблінскай уніі былі:

1) пагроза ВКЛ з боку крыжакоў і мангола-татар

2) цяжкае становішча ВКЛ у Лівонскай вайне

3) імкненне польскай шляхты атрымаць землі і пасады ў ВКЛ

4) імкненне шляхты ВКЛ атрымаць польскія шляхецкія вольнасці

А2. Умовы Люблінскай уніі прадугледжвалі:

1) адзінства знешняй палітыкі

2) асобныя для ВКЛ і Польшчы войскі

3) асобныя соймы

4) дазвол палякам набываць зямлю ў ВКЛ і наадварот

А3. Па умовах Люблінскай уніі агульнымі для ВКЛ і Польшчы станавіліся:

1) сойм

2) войска

3) знешняя палітыка

4) тытул і пячатка

А4. Па умовах Люблінскай уніі асобнымі для ВКЛ і Польшчы заставаліся:

1) адміністрацыйны апарат

2) сойм

3) знешняя палітыка

4) мова дзяржаўных актаў

А5. У выніку Люблінскай уніі:

1) была ўтворана унітарная дзяржава

2) была створана канфедэрацыя

3) ВКЛ увайшло ў склад Польшчы

4) утварылася федэрацыя “абодвух народаў”

А6. Сведчаннем захавання пэўнай самастойнасці ВКЛ у складзе Рэчы Паспалітай было:

1) скліканне асобных соймаў

2) выданне Статута ВКЛ 1588 г.

3) наяўнасць магнацкай алігархіі

4) стварэнне Галоўнага Трыбунала ВКЛ

А7. Мір, які быў падпісаны паміж Маскоўскай дзяржавай і Рэччу Паспалітай пасля завяршэння Лівонскай вайны:

  1. Ям-Запольскі

  2. Дэўлінскі

  3. Палянаўскі

  4. Альтранштацкі

А8. Мір, які падпісалі Рэч Паспалітая і Вялікае княства Маскоўскае ў 1618 годзе:

  1. Ям-Запольскі

  2. Андросаўскі

  3. Дэўлінскі

  4. Альтранштацкі

А9. Мір, якім завяршылася “Смаленская” вайна:

  1. Кейданаўскі

  2. Аліўскі

  3. Андросаўскі

  4. Палянаўскі

А10. Самая буйная бітва на тэрыторыі Беларусі падчас казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. адбылася пад:

  1. Смаленскам

  2. Лоевам

  3. Менскам

  4. Туравам

А11. Каралём Рэчы Паспалітай у час інтэрвенцыі ў Маскоўскую дзяржаву 1604-1617 гг. з’яўляўся:

  1. Жыгімонт ІІ Аўгуст

  2. Жыгімонт ІІІ Ваза

  3. Стэфан Баторый

  4. Ян Казімір Ваза

А12. Каралём Рэчы Паспалітай падчас вайны Маскоўскай дзяржавы і Рэчы Паспалітай 1632-1634 гг. з’яўляўся:

  1. Уладзіслаў ІV

  2. Ян Казімір

  3. Аўгуст ІІ

  4. Аўгуст ІІІ

А13. Падчас вайны паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай у 1632-1634 гг. ішла барацьба за:

  1. Віцебск

  2. Полацк

  3. Гомель

  4. Смаленск

А14. Манарх Рэчы Паспалітай, які ў 1600 г. аб’явіў вайну Швецыі:

  1. Жыгімонт ІІ Аўгуст

2) Жыгімонт ІІІ Ваза

3) Стэфан Баторый

4) Ян Казімір

А15. Пагадненне 1629 г. паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй было заключана ў:

  1. Слуцку

  2. Альтмарку

  3. Сандаміры

  4. Варшаве

А16. Гетманам ВКЛ падчас казацка-сялянскай вайны 1648-1651 гг. з’яўляўся:

  1. М.Вішнявецкі

  2. Я.Сабескі

  3. Я.Радзівіл

  4. Я.Ясінскі

А17. Рускі цар Аляксей Міхайлавіч у ... захапіў Вільню і абвясціў сябе вялікім князем літоўскім.

  1. 1632 г.

  2. 1634 г.

  3. 1655 г.

  4. 1667 г.

А18. Унія, якая была заключана паміж ВКЛ і Швецыяй у кастрычніку 1655 г.:

  1. Віленска-Радамская

  2. Сандамірская

  3. Кейданаўская

  4. Люблінская

А19. Каралём Рэчы Паспалітай падчас першай Паўночнай вайны з’яўляўся:

1) Уладзіслаў ІV

2) Ян Казімір

3) Аўгуст ІІ

4) Аўгуст ІІІ

А20. Мір, які быў падпісаны паміж Швецыяй і Рэччу Паспалітай у 1660 г.:

  1. Аліўскі

  2. Андросаўскі

  3. Ям-Запольскі

  4. Палянаўскі

А21. Мір, якім завяршылася вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай 1654-1667 гг.:

  1. Палянаўскі

  2. Ям-Запольскі

  3. Андросаўскі

  4. Дэўлінскі

А22. Кароль Рэчы Паспалітай, які падтрымліваў Пятра І у другой Паўночнай вайне:

  1. Аўгуст ІІ

  2. Аўгуст ІІІ

  3. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

  4. Станіслаў Ляшчынскі

А23. Канфедэрацыя, якая падтрымала ў другой Паўночнай вайне Швецыю, была створана ў:

  1. Варшаве

  2. Менску

  3. Сандаміры

  4. Кракаве

А24. Канфедэрацыі, якія падтрымалі ў другой Паўночнай вайне Расію, былі створана ў:

  1. Варшаве

  2. Гародні

  3. Сандаміры

  4. Вільні

А25. Каралём Рэчы Паспалітай у 1704-1710 гг. з’яўляўся:

1) Аўгуст ІІ

2) Аўгуст ІІІ

3) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

4) Станіслаў Ляшчынскі

А26. Сойм Рэчы Паспалітай 1717 г., увайшоў у гісторыю як:

  1. “Кароткі”

  2. “Чатырохгадовы”

  3. “Нямы”

  4. “Вечны”

А27. Бітва пад Алькенікамі адбылася ў:

1) 1700 г.

2) 1702 г.

3) 1704 г.

4) 1705 г.

А28. Беларуская мова была афіцыйна забаронена для выкарыстання ў справаводстве ў:

1) 1600 г.

2) 1692 г.

3) 1696 г.

4) 1699 г.

А29. Канстытуцыя 3 мая 1791 года абвяшчала Рэч Паспалітую:

1) федэрацыяй

2) унітарнай дзяржавай

3) саюзніцай Расіі

4) канфедэрацыйя асобных паветаў

А30. На Беларусі кіраўніком паўстання 1794 г. быў:

1) Я.Ясінскі

2) М.Агінскі

3) С.Грабоўскі

4) С.Панятоўскі

В1. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Таргавіцкая канфедэрацыя

2) Торуньская канфедэрацыя

3) Барская канфедэрацыя

4) Сандамірская канфедэрацыя

А) 1704 г.

Б) 1767 г.

В) 1792 г.

Г) 1768 г.

Д) 1794 г.

В2. Суаднясіце элементы двух мностваў:

1) Стэфан Баторый

2) Жыгімонт ІІІ Ваза

3) Уладзіслаў IV

4) Станіслаў Аўгуст Панятоўскі

А) 1764-1795 гг.

Б) 1632-1648 гг.

В) 1648-1668 гг.

Г) 1576-1586 гг.

Д) 1587-1632 гг.

В3. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) Ям-Запольскі мір

Б) Барская канфедэрацыя

В) Таргавіцкая канфедэрацыя

Г) Канстытуцыя Рэчы Паспалітай

В4. Устанавіце правільную паслядоўнасць:

А) Люблінская унія

Б) Рэформы Тызенгаўза

В) Статут ВКЛ у трэцяй рэдакцыі

Г) І падзел Рэчы Паспалітай

В5. У 1708 г. падчас ІІ Паўночнай вайны рускія войскі атрымалі перамогу над шведамі каля вёскі...

В6. Эканамічныя рэформы ў 1760-я гады праводзіліся пад кіраўніцтвам...

В7. Сяляне, удзельнікі паўстання 1794 г. называліся...

В8. У 1558-1583 гг. адбывалася ... вайна.

В9. Канчаткова Рэч Паспалітая была падзелена ў... г.

В10. Права дэпутата сойма выказаць нязгоду з любой соймавай пастановай – гэта...