- •Тэхналогiя стварэння свята
- •Рэцэнзенты
- •Прадмова
- •I. Пачатковы этап падрыхтоўкі да свята
- •II. Арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы свята Склад аргкамітэта і яго структурных падраздзяленняў
- •Функцыянальныя абавязкі членаў аргкамітэта
- •Пастановачная група свята
- •Абавязкі членаў творчай групы
- •Мастацка-пастановачная частка свята
- •Упраўленне па матэрыяльна-тэхнічным забеспячэнні
- •Арганiзацыйны аддзел
- •Бухгалтэрыя свята
- •Арганізацыйна-вытворчы аналіз сцэнарыя свята
- •Творчае забеспячэнне свята
- •Матэрыяльна-тэхнiчнае I арганiзацыйнае забеспячэнне
- •Фiнансаванне свята
- •Агульныя звесткi аб рабоце штаба аргкамiтэта
- •Ііі. Стварэнне перадсвяточнай атмасферы
- •Інфармацыйныя мерапрыемствы
- •Агульнаарганiзацыйныя мерапрыемствы
- •Вытворча-конкурсныя мерапрыемствы
- •Мерапрыемствы мастацкай I мастацка-конкурснай накіраванасці
- •IV. Арганізацыйныя і вытворчыя аспекты архітэктурна-дэкаратыўнага афармлення свята
- •Работа над касцюмамі
- •Узор выпіскі Касцюмы, абутак I галаўныя уборы для навагодняга свята
- •Узор акта на спісанне рэквізіту
- •Маскі і лялькі ў святочных дзеяннях
- •Пастановачнае асвятленне свята
- •Узор Светлавая партытура тэатралiзаванага канцэрта “Калядныя зоркi”
- •Літаратура
- •V. Гукавое афармленне свята
- •VI. Прызавы фонд свята
- •1. Бычок (або парсючок, авечка) — 1 адзінка
- •Vіі. Рэклама свята
- •Патрабаванні да месца правядзення кірмашу
- •Гандлёва-гульнёвыя дзеі
- •Перабродская рыбалка — старадаўні кірмашовы гандлёвы атракцыён у мястэчку Пераброддзе Дзісненскага павета (цяпер Міёрскі раён), які быў адроджаны ў 1983 г. На свяце 350-годдзя Міёраў.
- •Павук — гандлёвы атракцыён, які з’яўляўся адметнай асаблiвасцю гандлёва-гульнёвых кiрмашовых дзей асобных раёнаў Вiцебшчыны, I сёння прыцягвае да сябе шматлiкiх удзельнiкаў I гледачоў.
- •Браслаўская рыбалка — гандлёва-гульнёвае дзеянне, якое праводзiлася раней I праводзіцца зараз у форме змагання двух удзельнiкаў.
- •Не ляпнiся ў лужыну — гандлёвы атракцыён, якi праводзiлi звычайна на Спас. На Валожыншчыне ён быў вядомы яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны.
- •Воранаўскi чыгун. Гадлёвы кiрмашовы атракцыён “Чыгун” ладзiлi на кiрмашах Воранаўшчыны яшчэ да Вялiкай Айчыннай вайны, I ў iм разыгрывалi самыя разнастайныя прызы.
- •Палеская рыбная латарэя. Латарэя-рыбалка была адной з папулярных кiрмашовых дзей Столiншчыны, якую ладзiлi ў 20—30-я гг. Хх ст.
- •Культурная праграма кірмашу
- •Слуп-кола. Гэтую забаву, якую ладзiлi на кiрмашах Вiцебшчыны, патрабавала ад удзельнiкаў значнай фiзiчнай сiлы I спрыту, таму ў ёй прымалi ўдзел пераважна маладыя хлопцы I мужчыны.
- •Палескi прызавы слуп. Атракцыён быў падобны да вiцебскага слупа-кола, але меў свае канструктыўныя I тэхнiчныя асаблiвасцi.
- •Турнiр рыцараў. Атракцыён ладзяць на вадзе I ў ім удзельнiчаюць дзве каманды весляроў I два “рыцары”.
- •IX. Арганізацыя абслугоўвання
- •Гасцей, афіцыйных дэлегацый
- •І творчых калектываў
- •Размяшчэнне запрошаных гасцей і калектываў
- •Харчаванне ўдзельнікаў свята
- •Распрацоўка культурнай праграмы для гасцей
- •Х. Работа дапаможных службаў свята Транспартная служба
- •Служба аховы парадку
- •Служба пажарнай аховы
- •Медыцынская служба
- •Заключэнне
- •Тэхналогія стварэння свята Вучэбны дапаможнік
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
- •220001, Мінск, вул. Рабкораўская, 17.
Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь
Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры
П.А.Гуд
Тэхналогiя стварэння свята
Вучэбны дапаможнiк
Мінск 2004
УДК 79(476) (075)
ББК 85.34 (4Беи)я7
Г 935
Рэцэнзенты
У.А.Мішчанчук, дэкан тэатральнага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэмii мастацтваў, заслужаны артыст РБ, прафесар
Ю.М. Чарняк, кандыдат мастацтвазнаўства, дацэнт кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры
Рэкамендаваны да друку прэзідыумам вучэбна-метадычнай рады Беларускага дзяржаўнага універсітэта культуры
Гуд П.А.
Г935 Тэхналогія стварэння свята: Вучэб. дапам. — Мн.: Бел. дзярж. ун-т культуры, 2004. — 224 с.
ISBN 985-6579-77-5
Вучэбны дапаможнік адпавядае праграме курса “Арганізацыйны план свята”. У ім разглядаюцца арганіза-цыйныя, вытворчыя, матэрыяльна-тэхнічныя, фінансавыя і іншыя аспекты ўвасаблення святочных дзеянняў.
Для студэнтаў і педагогаў ВНУ культуры і мастацтваў, усіх, хто займаецца пытаннямі падрыхтоўкі і правядзення свят.
ББК 85.34 (4Беи)я7
ISBN 985-6579-77-5 © П.А.Гуд, 2004 г.
Прадмова
У нашай краіне заўсёды надавалася ўвага развіццю новай святочнай культуры і святочных абрадаў, якія адлюстроўваюць этнiчную спецыфiку i мастацкiя традыцыі беларускага народа. Сёння мы з упэўненасцю можам сказаць, што гэта праблема ў многiм вырашана. Па-першае, у краiне склалiся ўстойлiвыя традыцыi правядзення народных свят каляндарнага цыкла, такіх як Каляды, Масленiца, Вялiкдзень, Купалле, Дажынкi. Штогод ва ўсiх раёнах праводзяцца святочныя кiрмашы як абрадава-гульнёвая форма завяршэння сельгасработ. Па-другое, шырокае распаўсюджанне атрымалi святы мастацтваў рэгiянальнага i рэспублiканскага ўзроўняў, а такiя, як “Славянскi базар” (Вiцебск), “Сожскi карагод” (Гомель), “Музычная восень” (Мiнск), “Залаты шлягер” (Магілёў ), “Звiняць цымбалы i гармонiк” (Паставы) i iншыя, набылi мiжнародны статус, шырокавядомы ў нас i за мяжой. Па-трэцяе, у вынiку самаадданай творчай работы дзеячаў культуры i мастацтва з’явiлiся новыя унiкальныя святочныя формаўтварэннi: Свята беларускага пiсьменства (Полацк, Тураў, Навагрудак, Орша, Заслаўе, Мір), Дзень незалежнасцi, Дажынкi, Свята нацыянальных культур Беларусi (Гродна), Усебеларускае свята народнага гумару ў Аўцюках, святы народных рамёстваў, фестывалі ў гонар юбілеяў выдатных дзеячаў беларускай літаратуры, культуры і мастацтва i iнш. Пачалося станаўленне хрысцiянскiх мiстэрый i духоўных свят, новай студэнцкай абраднасцi (дзень ведаў, iнаўгурацыя ВНУ, святы выпускнiкоў). Вялiкай папулярнасцю карыстаюцца святы гарадоў i вёсак, феерверкi, пабудаваныя на пiратэхнiчных традыцыях ХVII—ХVIII стст.
Усё гэта сведчыць, што святочная культура Беларусi жыве i развiваецца. Плённая работа Мiнiстэрства культуры РБ, Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры, Саюза фалькларыстаў Беларусі, Беларускага інстытута праблем культуры, абласных навукова-метадычных i раённых цэнтраў культуры садзейнiчае вырашэнню многiх задач творчага характару.
Але ў працэсе станаўлення новай святочнай культуры ра- зам са шматлiкiмi творчымi знаходкамi выявiўся i шэраг тэхналагiчных праблем, звязаных з матэрыяльна-тэхнiчным, адмiнiстрацыйным i фiнансавым забеспячэннем свята. Новыя эканамiчныя ўмовы патрабуюць i новых падыходаў да ўвасаблення свята. У адрозненне ад практыкi мiнулых гадоў зараз любая творчая задума можа быць рэалiзавана толькi тады, калi мае значную эканамiчную базу. Рэжысёр сёння выступае не толькi ў якасцi творцы, як гэта было раней, але i ў значнай ступенi ў ролi арганiзатара, эканамiста, адміністратара, якi павiнен умець суадносiць маштаб творчай задумы з рэалiямi матэрыяльна-тэхнiчных i фiнансавых сродкаў, выдзеленых на пастаноўку.
Аналiз паказвае, што пераважная большасць рэжысёраў свят краіны не валодаюць або слаба знаёмы з ведамi ў галiне арганiзацыi свята. На гэтую тэму творчыя семiнары, на жаль, не праводзяцца нiводнай дзяржаўнай структурай. Курс “Арганiзацыйны план падрыхтоўкi свята”, якi чытаецца на кафедры рэжысуры абрадаў і свят Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта культуры, забяспечвае толькi невялiкую колькасць будучых рэжысёраў i не можа пакуль што вырашыць пастаўленую задачу ў масштабе ўсёй дзяржавы.
Мiж тым якасць свят у многiм змяншаецца з-за няведання рэжысёрамi функцыянальных абавязкаў членаў структурных падраздзяленняў аргкамiтэта, спосабаў стварэння перадсвяточнай атмасферы, адсутнасцi навыкаў арганiзацыйна-вытворчага аналiзу сцэнарыя i стварэння на гэтай аснове рабочага плана падрыхтоўкi свята, яго творчага i матэрыяльна-тэхнiчнага забеспячэння. У многiх раёнах святы лiтаральна “правальваюцца” з прычыны недакладнага вырашэння вытворчых аспектаў арганiзацыi абслугоўвання запрошаных гасцей i творчых калектываў, рэкламы свята, работы дапаможных службаў, дрэннага гукавога i мастацка-дэкаратыўнага афармлення.
Таму ў блiжэйшыя гады вышэйшым i сярэднiм навучальным установам культуры i мастацтва, метадычным падраз- дзяленням сiстэмы Мiнiстэрства культуры Беларусі трэба звярнуць увагу на распрацоўку методыкi арганiзацыi свята i шляхам пастаянна дзеючых семiнараў узбагацiць гэтымi ведамi работнікаў культуры i мастацтва краіны.
Аўтар дапаможнiка “Тэхналогiя стварэння свята” прапануе шляхi вырашэння арганiзацыйных, матэрыяльна-тэхнiчных, фiнансавых і асобных творчых аспектаў увасаблення святочнага дзеяння. Кнiга пабудавана на матэрыялах разнастайных лiтаратурных крынiц, нарматыўных актаў i дакументаў, уласным 40-гадовым творчым вопыце аўтара па пастаноўцы больш за 400 свят, тэатралiзаваных прадстаўленняў, вiдовiшчаў, абрадаў і канцэртаў. Паколькi на сучасным этапе многія святы набылі мiжнародны i рэспублiканскi статус, матэрыялы дапаможнiка раскрываюць найбольш складаныя пытаннi рознабаковага характару, а пры неабходнасцi набытыя веды можна спраектаваць i на меншыя па маштабе святочныя дзеi.
“Тэхналогiя стварэння свята” — першы ў нашай краіне дапаможнік па названай тэме. Важна, каб работнікі культуры i мастацтва, студэнты i навучэнцы, усе, хто цiкавiцца арганiзацыяй свята, прааналiзаваўшы матэрыялы кнiгi, змаглi не толькi выкарыстаць iх у сваёй працы, але i творча пераасэнсаваць, выявiць новыя перспектыўныя кiрункi ў вырашэннi праблем далейшага развiцця святочнай культуры з улікам уласнага вопыту.