Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
Гуд П.А. Технология создания праздника.doc
Скачиваний:
34
Добавлен:
09.11.2019
Размер:
1.01 Mб
Скачать

Перабродская рыбалка — старадаўні кірмашовы гандлёвы атракцыён у мястэчку Пераброддзе Дзісненскага павета (цяпер Міёрскі раён), які быў адроджаны ў 1983 г. На свяце 350-годдзя Міёраў.

Месца дзеяння атракцыёна мае наступнае дэкаратыўнае афармленне: частка возера на мелкаводным месцы каля берага агароджана рыбацкімі сеткамі. Частка берага агароджана плотам і мае ўваходную браму, перад якой прадаюцца білеты жадаючым паспытаць сваё шчасце. У атракцыёне адначасова могуць прымаць удзел да 30 чалавек (пераважна падлеткі, маладыя хлопцы, мужчыны).

Па камандзе арганізатара гульцы заходзяць у возера і, трымаючы дзвюма рукамі сачок-падхватнічак, на працягу адной мінуты імкнуцца падчапіць рыбу, якая ў вялікай колькасці плавае ў агароджы. Але злавіць рыбіну прапанаваным чынам — справа даволі нялёгкая з-за вельмі вузкай гарлавіны сачка-падхватнічка. Той, хто не злавіў ніводнай рыбіны, выбывае з гульні або за дадатковыя грошы працягвае спаборніцтва. Рыба, якая трапіла ў сачок, застаецца ў гульца.

Як паказала статыстычная справаздача аб правядзенні свята, прысвечанага 350-годдзю Міёраў, у гэтым атракцыёне прынялі ўдзел 608 чалавек, што сведчыць аб мэтазгоднасці яго арганізацыі.

Павук — гандлёвы атракцыён, які з’яўляўся адметнай асаблiвасцю гандлёва-гульнёвых кiрмашовых дзей асобных раёнаў Вiцебшчыны, I сёння прыцягвае да сябе шматлiкiх удзельнiкаў I гледачоў.

На канцы бервяна (даўжынёй 8—10 м), ачышчанага ад кары і пад нахiлам укапанага над вадой, замацоўваўся кошык з некалькiмi буйнымi рыбiнамi. Гулец, заплацiўшы вызначаную суму грошай за ўдзел у атракцыёне, павiнен быў прайсцi па бервяне, змазаным воскам, дастаць кошык з рыбай i вярнуцца назад. I калi ўдзельнiк не звальваўся ў ваду, рыбу пакiдалi яму ў якасцi прыза. Больш складаны варыянт гэтага атракцыёна iснаваў у Мiёры і мястэчку Пераброддзе Дзiсненскага павета.

У запоўненую вадой яму памерам 12х16м i глыбiнёй 1,5—2 м укапвалi змазанае вашчынай дзевяцiметровае бервяно. Да яго канца, якое ўзнiмалася над вадой, вяроўкай замацоўвалi рыбацкую прынаду пад назвай “павук”. Гэты “павук” ляжаў на дне штучнага вадаёма, якi кiшэў рыбай. Патрабавалася прайсцi па бервяне, узяць з “павука” рыбы i вярнуцца назад. Перамагчы ў гэтым атракцыёне ўдавалася далёка не ўсiм.

Атракцыён уяўляў гульнёвае дзеянне, якое давала магчымасць удзельнікам праявiць спрыт, кемлiвасць, у незвычайнай форме рэалiзаваць тавар i зацікавіць, далучыць пакупнiка да свайго гандлёвага рада.

Браслаўская рыбалка — гандлёва-гульнёвае дзеянне, якое праводзiлася раней I праводзіцца зараз у форме змагання двух удзельнiкаў.

На гандлёвай плошчы ўсталёўвалiся дзве велiзарныя драўляныя бочкi, запоўненыя вадой i азёрнай рыбай. Двое гульцоў, заплацiўшы грошы за ўдзел, надзявалi на твары маскi i па камандзе арганiзатара спрабавалi рукамi выцягнуць рыбу з бочкi. Каму раней гэта ўдавалася, той лiчыўся пераможцам i атрымлiваў рыбу. У час гэтага дзеяння гледачы памiж сабой біліся аб заклад, хто з удзельнiкаў першым зловiць рыбу. Па iснуючай традыцыi кожны выйграўшы заклад павiнен заплацiць гульцу i гаспадару атракцыёна кошт удзелу ў гэтай забаве. Такiм чынам, гэты своеасаблiвы рыбны таталiзатар заахвочваў многiх людзей, для якiх рыбалка станавiлася вiдовiшчам, магчымасцю паказаць свой спрыт, а таксама вызначыцца сярод астатнiх удзельнiкаў сваёй прадбачлiвасцю.

“Браслаўская рыбалка” прыносiла даволi значныя прыбыткi арганiзатарам, якiя iмкнулiся наладжваць шматга- дзiнныя змаганнi памiж жыхарамi розных вёсак, а той, хто перамагаў трох сапернiкаў запар, атрымлiваў падарунак.