Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

XVI ст. Даследчыкі старажытнай літаратуры вылучаюць у ча-

тыры групы тэкстаў: працы хранікарскага тыпу, гістарыягра-

фія бягучых часоў, біяграфістыку і гістарычную прозу навуко-

вага характару. Да першай групы належаць перад усім кампі-

лятары Я.Длугаша, якія трымаліся ягоных “Рочнікаў” альбо

дапаўнялі пададзены там матэрыял да сучасных сабе часоў, у

асноўным не парушаючы канонаў жанру. У гэтую групу ўва-

ходзяць “De origine et rebus gestis Polonorum…” (“Аб паходжанні

і гісторыі палякаў”) Марціна Кромэра, “Хроніка Польская” Ма-

цея Стрыйкоўскага, “Хроніка ўсяго свету” Марціна Бельскага,

“Хроніка Польская” Яхіма Бельскага, а таксама “Sarmatiae

Europeae Descriptio” (“Апісанне еўрапейскай Сарматыі”) Аляк-

сандра Гвагніна і некаторыя іншыя. Гэтых храністаў можна

назваць энцыклапедыстамі: згодна з традыцыямі гістарыяграфіі,

яны ў сваіх творах ахоплівалі шырокія гістарычныя прасторы

(часам нават, як у выпадку з “Хронікай усяго свету” – сусвет-

нага маштабу) ад старажытнасці да сучаснасці.

Для нас вывучэнне польскіх хронік важна яшчэ таму, што,

як указваў М.Д.Прыселкаў, “упершыню аб беларускіх ці заход-

нерускіх летапісах руская навука даведалася з твораў польскіх

храністаў XV і XVI ст.: Длугаша, Бельскага і Стрыйкоўскага”.

1 7

Сапраўды, не ўзнікае сумненняў, што польская гістарыяграфія

цесна звязана з беларуска-літоўскім летапісаннем і ўкраінскай

гістарыяграфіяй XVII-XVIII стст.

У другой палове XVI ст. гэтыя творы былі адзінай друка-

ванай крыніцай інфармацыі аб мінулым Вялікага княства Літоў-

скага. Мы не можам атрымаць уяўлення аб узроўні гістарыч-

най навукі на Беларусі на той час, не аналізуючы польскія

хронікі. “Хроніка Польская” Мацея Стрыйкоўскага, якая піса-

лася на беларускіх землях і мае да іх непасрэднае дачыненне,

найбольш тэрмінова патрабуе вывучэння з боку беларускіх дас-

ледчыкаў як гістарычная крыніца і як твор гістарыяграфіі

XVI ст. Але вывучаць яе ізалявана, у адрыве ад іншых прац

гэтага кшталту, нельга. Таму трэба даследаваць таксама жыццё

і творчасць Яна Длугаша, Мацея Мяхоўскага, Марціна і Яхіма

Бельскіх, Марціна Кромэра і іншых храністаў таго часу.

Польскія хронікі складаюць вялікі корпус наратыўных

крыніц, якія могуць і павінны быць выкарыстаны ў беларускай

гістарыяграфіі. Гісторыя іх вывучэння налічвае больш за 500 гадоў;

напісана вялікая колькасць даследаванняў, якія практычна не-

вядомы ў Беларусі. Вывучэннем польскіх хронік у Польшчы зай-

маліся вядомыя даследчыкі – Л.Фінкель, І.Хшаноўскі, Ул.Ней-

рынг, Г.Барыч і іншыя. Яны стварылі школы і кірункі выву-

чэння польскіх хронік. Апошнія гады да гэтага працэсу

далучыліся навукоўцы Расіі, Украіны, Літвы і Беларусі.

На працягу стагоддзяў змяняліся напрамкі гістарыяграфіі,

але цікавасць да гэтага жанру гістарычнага пісьменства заўсёды

заставалася. Па-першае, хронікі выкарыстоўваліся як крыніцы

інфармацыі і аргументацыі па самых разнастайных пытаннях.

Па-другое, яны вызначалі ўзровень інтэлектуальнага развіцця

тагачаснага грамадства і таму вабілі да сябе гісторыкаў літара-

туры, мастацтва, грамадска-палітычнай думкі. Па-трэцяе, у апош-

нія часы, не губляючы свайго крыніцазнаўчага значэння, хронікі

ўсё часцей робяцца аб’ектам вывучэння вузкай навуковай дыс-

цыпліны – гістарыяграфіі. Але да гэтага часу няма абагульняю-

чай манаграфіі аб гісторыі развіцця польскага дзеепісьменства,

дзе вызначаліся б яе перыяды і праблемы, кірункі далейшых

даследаванняў. Таксама няма манаграфіі, якая б разглядала

польскія хронікі як крыніцы па гісторыі ВКЛ.

Першымі даследчыкамі гэтага цікавага комплексу гістарыч-

нага матэрыялу можна лічыць саміх храністаў. Кожны з іх браўся

за складаную працу стварэння свайго вобраза мінуўшчыны, не

задавальняючыся творамі папярэднікаў, якімі карыстаўся як

1 8

крыніцамі. Часам можна сустрэць канкрэтную крытыку ў адрас

папярэднікаў з боку храністаў XVI ст., напрыклад, у “Хроніцы

свету” Марціна Бельскага. Даўнія хронікі, на думку Бельскага,

не адпавядалі патрэбам грамадства, бо, па-першае, былі абыякавыя

да мінулага сваёй краіны (“больш і даўжэй пісалі аб няшчасцях

продкаў, чым аб іх велічы”), і, па-другое, пісалі іх духоўныя асо-

бы, што негатыўна адбілася на змесце, бо, “абмінаючы значныя

падзеі, якіх Польшча мела дастаткова, пісалі свае рэчы – гэта

значыць пра касцёльныя вёскі, дзесяціны альбо кананізацыі, што

больш адпавядае легендам, чым хроніцы”. Нават Ян Длугаш, на

думку Бельскага, пісаў нямала “пустых рэчаў”. Мехавіта, які з

“Длугашавай хронікі пісаў, адно карацей”, апусціў шмат непат-

рэбных рэчаў, але “сам іх таксама досыць напісаў”. М.Бельскі

крытыкуе і Бернарда Вапоўскага, чыя хроніка, напісаная “досыць

прыгожымі словамі і шырока”, на жаль, “не пабачыла святла”.

Сам Марцін Бельскі для апошняга выдання “Хронікі свету”

(1564) запазычыў шмат фактаў з першага выдання “Гісторыі

Польшчы” Марціна Кромэра (1555) і іншых твораў храністаў