Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
А.Семянчук.Беларуска-литоуския летаписы и польс...doc
Скачиваний:
11
Добавлен:
18.11.2019
Размер:
1.85 Mб
Скачать

1330 Г.) у выніку дзейнасці кіеўскага мітрапаліта Феагноста, рэ-

зідэнцыя якога месцілася ва Уладзіміры Суздальскім. Аднавіў

яе князь Альгерд, які каля 1354 г. паслаў цверскага манаха

Рамана з мэтай атрымання намінацыі мітрапаліта. Пасля яго

смерці мітрапалітам стаў Цыпрыян. Нягледзячы на прывіле-

гіраванае становішча каталіцкага касцёла ў Літве (M.Стрый-

коўскі прыводзіць тэкст прывілея каталіцкаму касцёлу ў Літве,

копію якога атрымаў ад свайго пратэктара Юрыя Юр’евіча

Алелькавіча Слуцкага), тутэйшая праваслаўная царква адыг-

рывала вялікую ролю, дзякуючы густой сетцы сваіх парафій.

З гэтага часу распачалося ідэалагічнае змаганне паміж дзвюма

канфесіямі.

Трэба пагадзіцца з назіраннем Ул.Казберука, што пасту-

пова, знешне незаўважна, але ўсё глыбей на ўсе структуры эка-

намічнага і дзяржаўна-палітычнага жыцця рускіх земляў, пад-

уладных Літве, пранікала лацінска-польская культурная, рэл-

ігійная і моўная стыхія, што вяло, пры адпаведных умовах i

пры захаванні тагачасных тэндэнцый гістарычнага развіцця, да

паступовай асіміляцыі вялізных тэрыторый Беларусі і Украіны

124

(Казбярук Ул. Славянскія літаратуры і праблемы беларускага

літаратуразнаўства. – Мінск, 1982. – С. 9-10).

Польскія хронікі поўняцца прыкладамі ўплываў заходняй

культуры на Беларусь і іншыя землі Усходняй Еўропы. Aле і

сaмi хронікі таксама з’яўляюцца прыкладам уздзеяння польскай

культуры на культуры ВКЛ. Як ужо адзначалася, “Хроніка

польская, літоўская, жмудзкая _______i ўсёй Русі” Maцея Стрыйкоўс-

кага, якая з’яўляецца першай друкаванай гісторый ВКЛ і су-

седніх краін, больш належыць да гістарыяграфіі ВКЛ, чым да

польскай гістарыяграфіі. Янa тaк знітавана з пісьменствам Бе-

ларусі ХVІ-ХVІІІ ст., што без яе немагчыма ўявіць развіццё

беларускай гісторыі і літаратуры дадзенага перыяду. Яна шмат

разоў перараблялася – Самуэлем Доўгірдам, A.Віюк-Kаяловічам,

Ф.Сафановічам, ананімным аўтарам “Хронікі літоўскай і жмой-

цкай” і іншымі. Так што польскія хронікі самі рабіліся элемен-

там усходнеславянскай культуры. У бібліятэках кляштараў езуі-

таў у Наваградку, Гродне, Брэсце і інш., таксама, як у кніга-

зборах іншых ордэнаў на тэрыторыі Беларусі і Літвы,

знаходзіліся хронікі Кромэра, Стрыйкоўскага, Мяхоўскага, Гер-

бурта, Гвагніна i iншых польскіх гісторыкаў, якія служылі аду-

кацыйным і агульнакультурным мэтам.

БЕЛАРУСКА-ЛІТОЎСКІЯ ЛЕТАПІСЫ І ПОЛЬСКІЯ

ХРОНІКІ ЯК КРЫНІЦЫ ПА ГЕАГРАФІІ, ТАПАНІМІЦЫ І

ГЕНЕАЛОГІІ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА

Старажытныя летапісы і хронікі з’яўляюцца каштоўнымі

крыніцамі па геаграфіі, тапаніміцы, генеалогіі – навукам, вельмі

прыдатным для гісторыкаў. Існуе асобная навука пра назвы –

анамастыка, а ў ёй вялікі раздзел – тапаніміка. Гэта _______навука пра

паходжанне геаграфічных назваў і ўсялякіх, з гісторыяй звя-

заных змен, якія адбіваюцца ў слоўным вызначэнні мясцін,

паселішчаў і гарадоў, рэк, азёраў, лясоў, балот і іншых пры-

родных утварэнняў. Але тапаніміка як навука знаходзіцца на

сутыкненні некалькіх галін ведаў: мовазнаўства, геаграфіі, гісто-

рыі. Назва не можа ўзнікнуць без таго, каб чалавек не валодаў

мовай, здольнай аформіць словам зробленае ім адкрыццё. Ра-

зам з тым на слова, якім выяўляецца назва, уплывае геаграфі-

чны характар мясцовасці. І, нарэшце, гісторыя грамадства, якое

стварае назву, дае ёй грамадзянскае, сацыяльнае тлумачэнне,

аднесенае да перыяду яе ўзнікнення. Вось чаму так важна гісто-

рыкам звяртаць увагу на паходжанне геаграфічных і ўласных

125

назваў. Вытокі геаграфічных назваў самыя старажытныя. Боль-

шасць назваў населеных пунктаў на Беларусі паходзіць ад гідро-

німаў – імёнаў, утвораных ад назваў воднага басейна (ракі, во-

зера, балота). За імі ідуць назвы патранімічныя, або патроні-

мы, – ад імёнаў ці прозвішчаў першапасяленцаў або па

прозвішчах, што пераважна бытуюць у паселішчы. Потым ідуць

мікратапонімы – уласныя назвы невялікіх палёў, балотаў, роз-

ных урочышчаў, вуліц, прыналежных каму-небудзь земляў.

Некаторыя геаграфічныя назвы захаваліся з вельмі аддале-

ных часоў. Напрыклад, старажытнагрэчаскі гісторык Герадот

пісаў аб продках беларусаў, якія жылі на гэтых тэрыторыях яшчэ

ў VІ ст. да н.э. і называліся неўры. Назва неўраў была вядома і

старажытнарымскім гісторыкам і географам. Так, Пампоній

Мела (І ст. н.э.) пісаў, што Тырас “бярэ пачатак у зямлі неўраў”

(Вестник древней истории. – 1949. – №1. – С. 280). Гай Пліній

Секунд (І ст. н.э.) размяшчаў неўраў у вярхоўях Дняпра. Ён

пісаў: “Неўры, ад якіх выцякае Барысфен” (Тамсама. – №2. –

С. 283). Ля Дняпра размяшчаў неўраў Марцін Капела

(V ст. н.э.), які пісаў: “Неўры, ля якіх Барысфен” (Тамсама. –

№4. – С. 280).

Назва неўраў вядома і нашым летапісам, у якіх яны назы-

ваюцца “норыкамі”, альбо “нарцамі”. У “Аповесці мінулых

гадоў” ёсць такі запіс: “Нарцы, еже суть словяне” (ПВЛ. – 1950.

Ч. І. – С. 11). У другім летапісу запісана: “Норицы иже суть

словене” (ПСРЛ. – М., 1965. Т. 15. – С. 19). Аб тым, што гэтыя

назвы адносіліся да ўсходніх славян, сведчаць шматлікія геаг-

рафічныя назвы ва Усходняй Еўропе, што захавалі корань сло-

ва “нур”, “нор”, “нар”, “нев”. Напрыклад, буйнейшае на Бела-

русі возера называецца Нарач, ёсць рэкі Нараў, Нарва, Нарэў-

ка, Нурэц, гарадскі пасёлак Нароўля і іншыя падобныя назвы.

У пачатку нашай эры частка славян у заходнееўрапейскай

літаратуры атрымала назву “вянеды”/“вянеты” (Тацыт і інш.).

У VІ ст. н.э. гоцкі гісторык Іардан суадносіць “вянетаў” з су-

часнымі яму склавінамі і антамі, а крыху пазней з’яўляецца і

назва “славяне”. Паходжанне гэтай назвы да сённяшняга дня

не раскрыта. Як меркаваў вядомы славацкі вучоны Павел Йо-

заф Шафарык, што напісаў фундаментальнае даследаванне па

этнічнай гісторыі славян “Славянскія старажытнасці”, народ-

насць (племя), якую называлі “славяне”, жыла ў мінулыя часы

на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Пазней частка гэтага народу

перасялілася і дала назву славакам, славенцам і ільменскім

славенам. У доказ сваіх разважанняў аўтар прывёў шматлікія

126

геаграфічныя назвы, што бытуюць у Беларусі. Напрыклад:

Слаўцы Мінскай, Славены Магілёўскай і Смаленскай, Славена

Віцебскай, Славіск Гродзенскай, Славянск альбо Славінск Вілен-

скай, Славечна – рака Віленскай і Мінскай, Славешанка – рака,

што ўпадае ў Славечну, Славенскае возера Мінскай губерняў.

“Я думаю, – пісаў П.Й.Шафарык, – што ў дагістарычныя часы

гэтая славянская галіна жыла недзе на тэрыторыях губерняў

Мінскай, Магілёўскай і Валынскай”.

Упершыню назва “славяне” ў пісьмовых помніках сустра-

каецца ў пачатку VІ ст., і адносілася яна да паўднёвых славян.

Першым, хто запісаў гэтую назву, лічаць епіскапа Марціна, які,

пералічваючы народы, што прынялі хрысціянства, называў і

славян (Русская история в очерках и статьях /Под ред. М.В.Дов-

нар-Запольского. Т. 1. – М, с. 71).

Крыху пазней ва ўсходніх славян атрымала распаўсюджан-

не назва “Русь”. Яна стала шырокавядомай у сярэдзіне ІХ ст.,

калі русы зрабілі некалькі паспяховых ваенных паходаў на

Візантыю. Пазней, у ХІІІ – ХVІ ст., тэрмін “рускі” азначаў

рэлігійнае грэка-праваслаўнае веравызнанне ўсходніх славян.

З пашырэннем хрысціянства тэрмін “рускі” ў яго царкоўна-рэ-

лігійным значэнні пачаў ужывацца і на тэрыторыі Беларусі. Ён

замяніў тут старыя этнічныя назвы – крывічы, дрыгавічы, ра-

дзімічы, бужане. Аўтар “Аповесці мінулых гадоў” лічыў гэтыя

назвы пляменнымі, хаця яны, бясспрэчна, склаліся як дзяр-

жаўна-геаграфічныя і адлюстроўвалі некаторыя этнічныя асаб-

лівасці кожнага з названых народаў. Напрыклад, назва “бужа-

не” мае ярка акрэслены геаграфічны характар і ўтварылася ад

назвы ракі Заходні Буг. Бужане займалі тэрыторыю па ніжнім

і сярэднім цячэнні ракі. Ананімны баварскі географ ІХ ст. пісаў,

што бужане мелі 230 гарадоў (Тихомиров М.Н. Древнерусские

города. – М., 1956. – С. 9). Пазней тэрыторыя, дзе жылі бужа-

не, атрымала назву Падляшша, г.зн. зямля, якая знаходзіцца

непадалёку ад ляхаў (палякаў). У сакавіку 1569 г. Падляшша,

паводле незаконнага распараджэння Жыгімонта Аўгуста, было

ўключана ў склад Польшчы і стала называцца Падлясем (“каля

лесу”). Сёння гэта тэрыторыя з гарадамі Беласток, Бельск,

Другічын і інш.

Паступова на працягу ХІ – ХІІІ ст. старыя найменні бужан,

крывічоў, радзімічаў і дрыгавічоў пачалі выцясняцца новымі

імёнамі – “Літва” і “Русь”. Узнікае тэрмін “Белая Русь”, аб якім

ужо вялася гаворка раней.

127

Летапісы і хронікі даюць багатую інфармацыю аб генеалогіі

і геральдыцы беларускіх родаў. Некаторыя польскія храністы

цалкам прысвячалі свае творы гэтай праблематыцы, як, напрык-

лад, Б.Папроцкі, некаторыя адводзілі ёй значнае месца ў сваіх

творах (Я.Бельскі, М.Стрыйкоўскі). Многія шляхецкія і маг-

нацкія радаводы цесна звязаны з легендай аб рымскім пахо-

джанні літоўскай знаці. Паводле яе продкам вялікіх князёў

літоўскіх лічыцца Палямон. У яго было тры сыны: Борк, Ку-

нас і Спера. Борк і Спера памерлі без нашчадкаў. У Кунаса было

два сыны – Кернус і Гімбут. Апошні стаў князем у Жамойці, а

Кернус – у Літве.

Паведаміўшы, што з Рыма разам з Палямонам прыехала