Добавил:
Upload Опубликованный материал нарушает ваши авторские права? Сообщите нам.
Вуз: Предмет: Файл:
ИГПБ в схемах.docx
Скачиваний:
11
Добавлен:
20.11.2019
Размер:
135.7 Кб
Скачать

14. Беларусь у перыяд ВялIкай айчыннай войны

Прычыны

Германія своечасова перавяла эканоміку на ваенны лад, эканомiка ўзаемадзейнiчала з краiнамi Заходняй Еўропы i iнш.

Германскі вермахт меў план вайны (“Барбароса”), вопыт вядзення баявых аперацый з масавым выкарыстаннем танкаў, авіацыі і iнш.

Германскі вермахт загадзя правеў мабілізацыю і канцэнтрацыю войск на заходніх савецкіх граніцах.

Нечаканасць удараў з паветра і дзейнасць дыверсантаў у тыле Чырвонай Арміі, што прывяло да разбурэння сродкаў сувязі i г.д.

Савецкае кіраўніцтва дапусціла пралікі ў ацэнцы ваенна-стра­тэгічнай сіту­ацыі. Звесткі аб канкрэтных тэрмінах нападу на СССР, аблёты авіацыяй прыгранічных раёнаў, актывізацыя шпіёнскай дзейнасці савецкім кіраўніцтвам да ўвагі не прымалася.

У савецкага камандавання не было дакладнага плана стратэгічнай абароны. Пераўзбраен­не войск новай тэхнікай не было завершана.

У краіне панавала эйфарыя i шапказакідаль­ніцтва: калі вайна пачнецца, то яна будзе весціся на тэрыторыі агрэсара і малою крывёю.

Савецкiя войскі (Заходняй акругi i iнш.) не былі падрыхтаваны для адпору ворагу: артылерыя знаходзілася на вучэбных палігонах, iшло пераўзбраенне армii i г.д.

(Паводле кнiгi : Круталевiч В. А, Юхо Я. А. Гiсторыя дзяржавы i права Беларусi.Мн., 1998)

14.1. Нямецка-фашысцкI акупацыйны рэжым на БеларусI

Акупацыйны рэжым – сiстэма палiтычных, эканамiчных i ваенных мер, накiраваных на лiквiдацыю сацыялiстычнага ладу, рабаванне нацыянальнага багацця, зняволенне i знiшчэнне людзей на Беларусi.

Ажыццяўляўся нямецкай ваеннай уладай – ваенным кiраўнiцтвам размешчаных на тэрыторыi Беларусi войскаў; цывiльнымi органамi ўлады (гаўляйтэр, гебiтскамiсары, штадскамiсары i iнш.); органамi самакiравання (управы, бургамiстры, старасты i iнш.), а таксама з дапамогай ваенных гарнiзонаў, войскаў СС, жандармерыi, тайнай палявой палiцыi, палiцыi бяспекi i службы бяспекi (СД); палявых i мясцовых камендатур; турмаў, гета, канцэнтрацыйных лагераў i iншае.

14.2. Вызваленне Беларусi I адбудова дзяржаўнага апарату

Пачатак вызвалення – восень 1943 г., аперацыя “Багратыён” – лета 1944 г.

21-24 сакавiка 1944 г. – сесiя Вярхоўнага Савета БССР.

Другая палова 1944 г. – зацверджэнне Указам прэзiдыума ВС БССР складу абласных выканаўчых камiтэтаў.

3 лiпеня 1944 г. – пачатак сесii Вярхоўнага Савета БССР у Мiнску.

9 лютага 1947 г. – выбары новага складу Вярхоўнага Савета БССР.

С 1946 г. па 1955 г. Прэзiдыум Вярхоўнага Савета БССР:

– кiраваў арганiзацыйна-массавай работай мясцовых Саветаў;

– зацвярджаў палажэннi аб выбарах;

– прымаў указы аб парадку iх правядзення;

– вырашаў пытаннi адмiнiстрацыйна-тэрытарыяльнага надзелу ў рэспублiцы;

– ратыфiкаваў мiжнародныя дагаворы;

– ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць (25.12.1951 г. прыняў Указ “Аб дзяржаўным сцягу БССР”, 24.09.1955 г. – указ “Аб дзяржаўным гiмне БССР” i iнш.).

Соседние файлы в предмете [НЕСОРТИРОВАННОЕ]